• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 4.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 4.

    Памер: 664с.
    Мінск 2013
    581 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    імізму (творы А.Марачкіна, Ю.Хілько); класічны К. — гарманічная колеравая гама, збалансаваная яркасцю і насычанасцю колераў (творы П.Данелія, К.Качана, М.Савіцкага, У.Хадаровіча). Па характары колеравых спалучэнняў К. можа быць халодным (пераважаюць зялёныя, блакітныя, фіялетавыя тоны), цёплым (больш жоўтых, чырвоных, карычневых адценняў) або змяшаным (ужываюцца цёплыя і халодныя фарбы). Характар К. звязаны з эпохай, зместам і агульнай задумай твораў стылем, індывідуальнасцю майстра. Гістарычна склаліся 2 каларыстычныя тэндэнцыі: 1я звязана з прымяненнем лакальных колераў якія часта маюць сімвалічнае значэнне (напр., у сярэдневяковым мастацтве, іканапісе), для 2й характэрны імкненне да поўнай перадачы колеравай гамы навакольнага асяроддзя, святла і прасторы, выкарыстанне танальнага нюансу (валёру), рэфлексу, тону. У кожным пэўным творы К. ствараецца непаўторным і складаным узаемадзеяннем фарбаў згодна з законамі гармоніі, дапаўнення і кантрасту.
    КАЛАТЎПІА, калатуха, рэдкая страва з незаквашанай мукі. Кіпяцілі малако (часам з вадой), у яго патрошку засыпалі муку, перамешваючы лыжкай ці калатоўкай, і варылі. Часам муку замочвалі вадой або замешвалі густа («грудачкамі»), Калі К. варылі на вадзе, яе запраўлялі алеем або заскварвалі. Была пашырана па ўсёй тэр. Беларусі. К. з’яўляецца самым простым варыянтам заціркі. У некаторых мясцовасцях і ўласна зацірку называлі К. і наадварот.
    А.В.Белы.
    КАЛАЎРЙТ, 1)самапрадка, прылада для механізаванага прадзен
    270
    КАЛАЦІЧЫ
    ня лёну і воўны ў хатніх умовах. У Беларусі вядомы 2 тыпы К. — стаяк (больш характэрны для зах. раёнаў) і ляжак (пераважаў ва ўсх. і паўн.ўсх. раёнах). Абодва тыпы мелі аднолькавыя рабочыя часткі: кола, педаль (шатун, ківач), якой кола прыводзілася ў рух, і прадзільны апарат. Апошні складаўся са стрыжня і размешчанай на ім шпулькі для намотвання пражы і маленькіх калёсікаў, злучаных пры дапамозе шнуроў з вял. колам, якое ў К,стаяку знаходзілася паміж дзвюма вертыкальнымі стойкамі пад прадзільным апаратам, а ў К.лежаку — збоку ад прадзільнага апарата. К. з’явіліся ў 16 ст. на мануфактурных прадпрыемствах. У сялянскім побыце выкарыстоўваліся з сярэдзіны 19 ст., асабліва ў раёнах інтэнсіўнага льнаводства (Пн і У Беларусі), на Пд пераважала прадзенне пры дапамозе верацяна. 2) Прыстасаванне для падыманняў грузаў (напр., вядра са студні): вал з ручкай, на які намотваўся канат, ланцуг.
    «КАЛАЎРОТ», «Крутарга», «Кружала», «Каток», народная зімовая забава. Замарожвалі ў вадаёме вертыкальна кол (слупок), на які насаджвалі кола ад воза. На ім прывязвалі адзін або два перакрыжаваныя шасты. Да іх прывязвалі санкі. Некалькі чалавек круцілі кола, інш. каталіся на санках або слізгаліся на каньках. Стваралі «Крутаргу» з замарожаным слупком і без кола.
    А.Ю.Лозка.
    КАЛАФОН (ад грэч. kolophon завяршэнне), тэкст на апошняй старонцы ў рукапісных і старадрукаваных кнігах, у якім змяшчаюцца назва кнігі, звесткі пра яе аўтара, месца і час перапіскі (або друкавання), перапісчыка (або друкара) і інш. У адносінах да старадрукаваных усх.слав. кніг часцей ужываецца пасляслоўе.
    КАЛАЦІЦКІ НАРОДНЫ ВАКАЛЬНЫ АНСАМБЛЬ «АЗЯРЫНКА».
    Створаны ў 1985 у в. Калацічы Глускага рна пры сельскім Доме куль
    Калаўротстаяк.
    туры як вак. ансамбль «Сяброўкі», з 2007 сучасная назва. У 2007 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: З.М.Сіраж (з 1985 і з 2009), Г.М.Кажушка (з 2007). У складзе ансамбля 10 чал. ва ўзросце ад 34 да 65 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — аднаўленне песеннай спадчыны Глушчыны. У рэпертуары бел., рус., укр. нар. песні, аўтарскія творы «А на Купала», «А я бачыў, бачыў», «А я ўсё дзіўлюся», «Дробндробн», «Прн народе в хороводе», «Вяселле», «Добры дзень вам, госці дарагія» Т.Турманавай, «Жывы будзеш» В.Курловіча. Сярод праграм: «Агні Купалля», «Жыві і квітней, мая вёска», «Свята вёскі», «Спявае душа народная», «Мая вёска — мой гонар» і інш. Калектыў — дыпламант абл. фестываляў сямейнай творчасці «Сузор’е талентаў» (г. Глуск, 2007), нар. творчасці «Веснавыя колеры» (г. Асіповічы, 2010); удзельнік рэсп. фестывалю сямейнай творчасці «Жывіце ў радасці» (г. Слонім, 2007), фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Бабруйск, 2006) і інш.
    І	.М.Цзван.
    Калаўротляжак.
    КАЛАЦІЧЫ, вёскаў Глускім рне, на р. Пціч. За 4 км на ПнУ ад г.п. Глуск, 25 км ад чыг. ст. Ратміравічы на лініі Бабруйск—Рабкор, 174 км ад Магілёва. Цэнтр Калаціцкага с/с. 293 гаспадаркі, 686 ж. (2012).
    Вядомы з 1597 як сяло ў Глускай воласці Навагрудскіх павета і ваяв. ВКЛ. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, у Бабруйскім павеце Мінскай губ. У 1797 — 82 душы мужчынскага полу. У 1897 вёска ў Глускай воласці, 18 двароў, 117 ж. У 1917— 28 двароў, 150 ж. 3 1.1.1919 у БССР. 3 29.8.1919 да 10.8.1920 у Гомельскай губ. РСФСР. У 1921 адкрыта школа. 3 17.7.1924 у Глускім рне, да 26.7.1930 Бабруйскай акругі. У 1926 — 74 двары, 337 ж. 3 24.9.1926 у Хвастовіцкім с/с. 3 20.2.1938 у Палескай вобл. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да канца чэрв. 1944 К. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 20.9.1944 у Бабруйскай, з 8.1.1954 у Мінскай, з 23.1.1960 у Магілёўскай абласцях. 3 25.12.1962 ў Бабруйскім рне. 3 25.2.1964 у Барысаўшчынскім с/с.
    271
    КАЛАЧ
    3 30.7.1966 зноў у Глускім рне. У 1970 — 614 ж. 3 6.4.1973 цэнтр сельсавета. У 1986 — 259 гаспадарак, 633 ж. У 1997 — 263 гаспадаркі, 694 ж.
    У 2012 дзіцячы сад, Дом культуры, бка, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі, магазін. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    КАЛАЧ, святочнае печыва з пшанічнай ці жытнёвай мукі. Вядомы ўсх., паўд. і зах. славянам. У Беларусі найб. вядомыя формы К.: круглая кулідка (баханка), прадаўгаваты пірог, блін, круг з адтулінай пасярэдзіне. Лічылася, што форма кола надзяляла К. ахоўнымі функцыямі. У Зах. Палессі К. часта выконваў ролю вясельнага каравая («Якія каравайнічкі — такія калачыкі»). На Піншчыне маці жаніха К. сустракала маладых. К. (ці абаранкі) выкарыстоўвалі на аздабленне вясельнага каравая: іх змяшчалі наверсе і ўпрыгожвалі кветкамі, каласкамі альбо нанізвалі на каравайную стужку. К. таксама дарылі жаніхі нявестам у перадвясельны перыяд. У некаторых каталіцкіх асяродках К. выконваў тую самую семантычную ролю, што і каравай, і, па сутнасці, гэтымі тэрмінамі маглі называць адзін і той жа тып святочнага хлеба. У традыц. календары ёсць вясновае свята — Васіль Сонечнік (Шклярнік, Цёплы; 4 крас.): «Васіль Сонечнік ледзяшы са стрэх здымае». У гэты дзень выпякалі К. Кожны з сямейнікаў за сталом спачатку з’ядаў К., а толькі потым астатнія стравы. Ладзілі абрад адпускання птушак на волю: раніцай куплялі іх у лаўцоў птушак і адразу ж выпускалі. К. выпякалі таксама на Вялікдзень.
    Літ.: Беларуская міфалогія: энцыклапед. слоўн. / Мінск, 2004.
    А.В.Белы, А.А.Прышывалка.
    КАЛАЧЬІНСКІ Міхась (Міхаіл Іванавіч; 12.1.1917, г. Крупкі Мінскай вобл. — 10.8.1990), беларускі паэт, перакладчык. Засл. работнік культуры Беларусі (1974). Скончыў курсы пры Мінскім інце журналістыкі (1936). Працаваўу друку. У 1960—78 гал. рэд.
    час. «Беларусь». Паэзіі К. ўласцівы традыц. класічныя метрыка і строфіка, рэаліст.канкрэтная вобразнасць, нар.песенныя матывы і інтанацыі. У зб. «Сонца ў блакіце» (1949) лірычнае ўвасабленне тэмы Вял. Айч. вайны, вернасці Радзіме. Аўтар кніг паэзіі «Прыпар» (1956), «Сосны і дзюны» (1960), «Паясы» (1968), «Докшыцкі каравай» (1974). Пісаў для дзяцей: кнігі «Насустрач жыццю» (1951), «На лясным паўстанку» (1955), «Прыгоды Патапкі» (1958), «Лясныя казкі» (1967), «Мая мазаіка» (1971), «Рэха зямлі» (1978). На бел. мову пераклаў «Паэму братэрства» Э.Межэлайціса (1958, з А.Вялюгіным), паасобныя вершы М.Бажана, М.Джаліля, А.Малышкі, А.Пракофьева, М.Рыльскага, У.Сасюры, Я.Смелякова, П.Тычыны, С.Ясеніна і інш. У 1971 у складзе дэлегацыі Беларусі ўдзельнічаў у рабоце XXVII сесіі Генеральнай Асамблеі ААН.
    Тв.: Выбраныя творы. Т. 1—2. Мінск, 1982; Да берагоў запаветных: Кніга лірыкі. Мінск, 1983.
    КАЛАШНІКАЎ Анатоль Іванавіч (н. 18.6.1952, пас. гар. тыпу Чакві, Аўтаномная Рэспубліка Аджарыя, Грузія), беларускі аператар. Скончыў Усесаюзны дзярж. інт кінематаграфіі ў Маскве (1982). 3 1977 на к/студыі «Беларусьфільм». Працуе ў маст. і дакум. кіно. Сярод фільмаў: маст. «Воля Сусвету» (1988), «Чалавек з чорнай «Волгі» (1990), «Выгнаннік» (1992), тэлевізійныя «Пітэр Пэн» (1987), «Белае адзенне» (1992, з А.Абадоўскім, С.МІлешкіным), «СантаЛючыя» (1999), «Паміж жыццём і смерцю» (2002), «Пізанская вежа» (2010), дакум. «Праз усю вайну» (1984), «Беларускі ліцэй» (1993), «Маналог пасля смерці» (1994), «Расці, хлопчык, расці» (1997), «Крыжу твайму...» (1998), «На зямлі і ў нябёсах. Павел Масленнікаў» (2000), «Колас вечна будзе жыць...» (2002), «Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь» (2004), «Руская ахвяра» (2008), «Партызаны — вайнаўтыле» (2012) і інш. Д.М.Гіргель.
    КАЛАШНІКАЎ Уладзімір Аляксандравіч (5.3.1923, Мінск 28.9.1994), беларускі акцёр. Засл. артыст Беларусі (1967). Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1951). 3 1951 акцёр Дзярж. тэатра лялек Беларусі, у 1990—94 — Мінскага абл. тэатра лялек «Батлейка» (г. Маладзечна). Вобразы, створаныя К. у нац. рэпертуары, вызначаліся мяккай лірычнасцю, сакавітасцю акцёрскіх фарбаў: Дзед, Кароль Дурымонт («Дзед і Жораў», «Цудоўная дудка» В.Вольскага), Цар («Каваль Вярнідуб» паводле А.Якімовіча), Бацька («Званы твайго лёсу» А.Вольскага і П.Макаля), Кашчэй і Труха («Краса ненаглядная» Я.Спяранскага), Бармалей («Доктар Айбаліт» В.Карастылёва), Удаў («Прывітанне мартышцы» Р.Остэра), Пёс Барбос («Чароўны камень» В.Лукшы) і інш.
    КАЛАШНІКАЎ Уладзімір Аляксандравіч (8.10.1947, с. Курчоўка Луганскай вобл., Украіна — 16.6.2001), беларускі аператар. Скончыў Усесаюзны дзярж. інт кінематаграфіі ў Маскве (1976). Працаваў у Расіі. У 1977—97 на к/студыі «Беларусьфільм». Сярод фільмаў: маст. «Прыміце тэлеграму ў доўг» (1979), «Восеньскі падарунак фей» (1984), «Чалавек, які браў інтэрв’ю» (1986), «Павестка ў суд» (1988), «Пад небам блакітным...» (1989), «Чырвоны востраў» (1991), «Сем’янін» (1992), «Бег ад смерці» (1996), тэлевізійныя «Прададзены смех» (1981), «Казка пра Зорнага хлопчыка» (1983), «Руды, сумленны, закаханы» (1984), «Пітэр Пэн» (1987), дакум. «Мінскі трактарны» (1975), «Сутычка» (1976), «Кінарэжысёр Віктар Тураў» (1995), анімацыйны «Вася Буслік і ЯГО сябры» (1973) і інш. Д.М.Пргель.
    КАЛГАСНАСАЎТАСНЫЯ ТЭАТРЫ, вандроўныя прафесійныя тэатры для абслугоўвання калгасаў і саўгасаў. Існавалі ў 1935—41. Мелі на мэце сродкамі тэатр. ма