Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 4.
Памер: 664с.
Мінск 2013
ае возера» (1967) П.Чайкоўскага, «ФраД’ябала» Ф. Абэра (1955), «Марная засцярога» П.Гертэля (1959), «Сцежкаю грому» К.Караева (1960), «Кето і Катэ» В.Далідзэ (1962), «Заручыны ў манастыры» (1962) і «Папялушка» (1965) С.Пракоф’ева, «Рафаэль» А.Арэнскага (1963), «Трубадур» Дж.Вердзі (1964), «Любоўны напой» Г.Даніцэці (1965), «Пер Гюнт» на музыку Э.Грыга (1966), «Багема» Дж.Пучыні (1968), «Лаэнгрын» Р.Вагнера (1977), «Казкі Гофмана» Ж.Афенбаха (1983) і інш. С.В.Русецкі.
КАЛАМІНСКІ Якаў Львовіч (н. 11.1.1934, г. Нароўля), беларускі вучоныпсіхолаг. Др псіхал. навук (1981), праф. (1982). Засл. дзеяч навукі Беларусі (1987). Скончыў Мінскі пед. інт (1955). Настаўнічаў. 3 1960 у Бел. пед. унце (у 1978— 2005 заг. кафедры), адначасова ў 1995—2007 гал. рэд. час. «Псіхалогія». Працуе ў галіне сац. псіхалогіі і псіхалогіі асобы. Яго даследаванні і эксперыментальныя працы паклалі пачатак узроставай і пед. сац. псіхалогіі.
Тв.: Беседы о тайнах псйхйкй. 2е йзд. Мінск, 1990; Соцйальная педагогнческая псйхологйя. СПб., 1999 (у суаўт.); Псйхологйя детей шестйлетнего возраста. 2е йзд. Мйнск, 1999 (разам з Л.А.Панько); Соцйальная псйхологйя школьного класса. 2е йзд. Мннск, 2003; Соцйальная псйхологйя взачмоотношенйй в малых группах. М., 2010.
«КАЛАМІЯ», беларускі традыцыйны шматварыянтны танец. Муз. памер 2/4, умеранахуткага тэмпу. Бытаваў у паўд. раёнах Брэстчыны ў соль
268
КАЛАНДЗЁНАК
нагуртавых і парных формах. Блізкі да «Прыспеву» (Драгічынскі рн), «Лявоніхі кругам» (Барысаўскі рн). Асн. структурнакампазіцыйным элементам танца з’яўляецца кола, мелі месца фігуры «крыж», «шарэнга». «К.» суправаджалася інструм. музыкай, прыпеўкамі. Варыянт колавай пабудовы выконваецца жанчынамі і мужчынамі. Кожны з удзельнікаў у сярэдзіне кола па чарзе спявае прыпеўкі (могуць спяваць і хорам) і адмыслова прытанцоўвае (прытупвае, прыбівае, пераскоквае), адначасова акампануючы гэтыя рухі разнастайнымі рухамі рук. У сольных імправізацыях часта паўтараюцца невысокія дробныя падкідванні ног перад сабой (нажніцы), пры схіленым уперад корпусе, крок полькі «Трасуха», прысядкі. Выканаўцы ў коле адвольна прытанцоўваюць на месцы (падчас сольных імправізацый) і, злучыўшы рукі, рухаюцца супраць ходу сонца то кожны пасвойму, то разам (у асобных варыянтах «дарожкай»). Парнаму танцу ўласцівы ўстойлівая кампазіцыя і рэгламентаваная лексіка. Складаецца з руху наперад (крок полькі «Трасуха» ці дробны трохкрок — правыя рукі танцораў з правага боку на таліі дзяўчыны, левыя злучаны наперадзе) паваротаў на месцы парай («упаданне накрыж» ці трайныя пераступанні: хлопец абдымае дзяўчыну з 2 бакоў за талію, дзяўчына кладзе рукі хлопцу за перадплечча), паваротаў дзяўчыны падузнятымі ўгору злучанымі з хлопцам рукамі (правымі ці левымі або правай і левай, хлопец у такт прыстуквае адной нагой аб падлогу); хуткіх паваротаў дзяўчыны на месцы «ўпаданнем» па 1й прамой пазіцыі, адначасова хлопец на паўпрысяданні (нахіліўшыся ўперад) падкрэслена прыбівае ў такт адной ці па чарзе дзвюма нагамі, выводзячы сагнутыя ў локцях рукі перад сабой наперадназад так, быццам круціць верацяно.
Літ:. Беларускія народныя танцы, карагоды, гульні. Мінск, 1989.
М.А. Козенка.
КАЛАМЬІЙКА, жанр украінскай песеннай лірыкі, непасрэдна звязаны з аднайменным нар. танцам. Назва паходзіць ад горада і ракі Каламыя на 3. Украіны або звязваецца з агульнаслав. словам «кола», паколькі менавіта яно суправаджала адпаведны колавы (кругавы) танец. Традыцыйна складаецца з 2радковых строф і пішацца 14складовым каламыйкавым вершам. Па змесце ўяўляе сабой нар. прыпеўку пераважна лірычнага (любоўнага) і жартоўнага, радзей побытавасатыр. характару. Як песня і танец К. часам выконваліся падчас укр. вяселля (т.зв. «вясельныя каламыйкі»). У запісах фалькларыстаў і ў арыгінальных паэт. творах К. часта набывалі форму чатырохрадковікаў. Увайшлі ў бел. нар. і аўтарскую творчасць (асобныя вершы М.Багдановіча, Я. Купалы, М.Танка і інш). Класічнымі і найб. вядомымі творамі ў гэтым жанры сталі бел. К., створаныя М.Багдановічам паводле ўзору ўкраінскіх:
Стаў хлапчына ля дзяўчыны, каламыйку грае, На дзяўчыніны істужкі нешта пазірае.
Ды не так ён на істужкі, як на тыя вочы,
Як на тыя, браце, вочы, што цямней ад ночы.
Э. С.Дубянецкі.
КАЛАМЬІЙКАВЫ ВЕРШ. чатырнаццаціскладовы трохакцэнтны верш; разнавіднасць акцэнтнаскладовага верша. Кожны радок К.в. разбіваецца пастаяннымі паўзамі на 3 групы, колькасць складоў у якіх паўтараецца ва ўсіх радках (4+4+6), звязаных сумежнай рыфмай. Сустракаецца ва ўкр. нар. каламыйках (адсюль і назва), асобных бел. нар. песнях. 3 фальклору ўвайшоў у пісьмовую паэзію (Я.Купала, М.Багдановіч і інш.). Напр., К.в. у бел. нар. песні:
Пажану я сівы валы на раннюю росу, Чэша хлопец жоўты кудры, а дзяўчына косу.
Кожны вершаваны К.в., як правіла, запісваецца ў 2 радкі — цэзура становіцца міжрадковай паўзай:
Ночка цёмная глядзела ды цямнейшай стала,
Адна зорка мігацела — і тая прапала.
(«Бандароўна». Я.Купала)
В.П.Рагойша.
КАЛАНАДА (франц. colonnade), рад або рады калон, аб’яднаных гарызантальным перакрыццем ці антаблементам. У аб’ёмнапрасторавай кампазіцыі будынкаў К. выкарыстоўваюцца ў выглядзе порцікаў і галерэй, якія прымыкаюць да будынка, аб’ядноўваюць яго асобныя часткі, звязваюць з навакольным асяроддзем (з прасторай двара або плошчы). Можа быць і самаст. збудаваннем. Унутры будынкаў К. абрамляюць залу, выкарыстоўваюцца для расчлянення параднага інтэр’ера ці сувязі яго асобных частак. Вядома ў манумент. архітэктуры Стараж. Егіпта, Грэцыі і Рыма. Пашырана ў еўрап. архітэктуры стыляў Адраджэння, барока і класіцызму. У Беларусі К. выкарыстоўвалася ў палацавых пабудовах стыляў барока — у выглядзе галерэі з боку курданёра палац у в. Свяцк Гродзенскага рна) і класіцызму — у выглядзе порцікаў (палацы ў Паставах, в. Хальч Веткаўскага рна, іанічныя К. палацаў у Гомелі і в. Сноў Нясвіжскага рна і інш.), а таксама гандлёвых будынках 19 ст. (дарычная К. гандлёвых радоў у Навагрудку). У архітэктуры Беларусі сав. перыяду К. выкарыстоўваліся як асн. элемент кампазіцыі гал. фасадаў (гал. корпус АН Беларусі і Мінскі Палац культуры Белсаўпрафа, Палац культуры тэкстыльшчыкаў у Гродне, будынак Бел. тэатра імя Я.Коласа ў Віцебску, Дом культуры ў Слуцку і інш.). У выглядзе К. аформлены гал. ўваход у Цэнтр. батанічны сад НАН Беларусі ў Мінску.
КАЛАНДЗЁНАК Анатоль Іосіфавіч (30.9.1923, в. Мсціж Барысаўскага рна— 23.11.2007), беларускі флейтыст, педагог і кампазітар. Засл. дзеяч культуры Беларусі (1967). Засл. дзеяч культуры Польшчы (1979). Скончыў Бел. кансерваторыю (1953,
269
КАЛАПТУР
клас У.Харытонава). У 1940—53 артыст аркестра Бел. тэатра юнага гледача, Дзярж. сімф. аркестра Бел. філармоніі. У 1953—2004 у Мінскім муз. вучылішчы (у 1953—59 і 1969— 71 дырэктар), адначасова ў 1959—69 дырэктар Бел. філармоніі. У 1971 — 79 нач. упраўлення Мінва культуры Рэспублікі Беларусь. Аўтар хору на словы А.Дзеружынскага, паэмы для скрыпкі і фп., балады «Курган» для саліста і фп.
КАЛАПТУР Ніна Фёдараўна (8.1.1916, г. Днепрапятроўск, Украіна— 11.5.1981), беларуская актрыса. Засл. артыстка Беларусі (1975). Скончыла тэатр. студыю рабочай моладзі ў Днепрапятроўску (1933). Працавала ў тэатрах Украіны. 3 1951 у ансамблі аперэты пры Белдзяржэстрадзе, з 1962 у Магілёўскім абл. тэатры муз. камедыі, з 1970 у Магілёўскім абл. тэатры драмы 1 камедыі імя В.ДунінаМарцінкевіча ў Бабруйску. Выконвала ролі субрэтак, стварала вострахарактарныя вобразы. Яе творчую манеру вылучалі выразнасць формы, умелае выкарыстанне гратэску. Сярод роляў: Мальвіна («Несцерка» В.Вольскага), Гарпіна Дармідонтаўна («Вяселле ў Малінаўцы» Б.Аляксандрава), Кукушкіна («Даходнае месца» А.Астроўскага), Амалія («Лятучая мыш» І.Штрауса), Сенатарша («Юстына» Х.Вуаліёкі) і інш.
КАЛАРАТЎРА (італьян. coloratura літаральна ўпрыгожванне, ад лац. соіого афарбоўваю), віртуозныя, тэхнічна цяжкія пасажы і мелізмы ў вак. партыі. Прыёмы К. выкарыстоўваліся з 16 ст. ў шматгалосных вак. тво
рах (матэты, мадрыгалы, фабурдоны і інш.). Найб. шырока К. ўжывалася ў італьян. оперы 17—19 ст. (з сярэдзіны 17 ст. К. — складаная частка італьян. арыі, якая ўключалася ва ўсе оперныя партыі). У бел. операх («Кветка шчасця» А.Туранкова, «Алеся» 1 «Міхась Падгорны» Я.Цікоцкага, «Марынка» Г.Пукста, «Калючая ружа» Ю.Семянякі, «Дзікае паляванне караля Стаха» У.Солтана, «Юбілей» С.Картэса), а таксама ў муз. камедыі «Паўлінка» Ю.Семянякі К. ўжываецца ў цеснай узаемасувязі з песеннымі інтанацыямі і падкрэслівае нац. своеасаблівасць і спецыфіку лірычных герояў. У муз. практыцы сфарміравалася паняцце «каларатурныя галасы» (каларатурнае сапрана), якія здольны лёгка і свабодна выконваць разнастайныя каларатурныя вак. партыі. Творы, спец. створаныя для каларатурнага сапрана — «Дзявочыя песні» і «Калыханка» І.Аслізавай і «Ad dominum clamari» для голаса, трубы і аргана В.Воранава. Сярод выканаўцаў каларатурных партый бел. спявачкі Т.Гаўрылава, Л.Златава, Т. Ніжнікава, Т.Траццяк, Д.Трыфанава, А.Шведава і інш. Н.В.Мацабярыдзэ.
КАЛАРЫТ (ад лац. color колер, афарбоўка) увыяўленчым м a стацтве, сістэма колераў іх спалучэнняў і ўзаемаадносін у творах мастацтва, якая ўтварае эстэтычнае адзінства, выражае пачуццё, стан прыроды або чалавека, задуму аўтара. Задачы К. залежаць ад віду мастацтва, матэрыялу і функцый твора. Існуюць наступныя тыпы К.: насычаны, або яркі — характарызуецца максімальна магчымай насычанасцю колераў (белы, жоўты, зялёны, сіні, чорны, чырвоны, а таксама некаторыя прамежкавыя: блакітны, пурпурны, фіялетавы), уласцівы творам В.Альшэўскага, Л.Дударэкі, М.Дундзіна, В.Касцючэнкі; разбелены К. — змяшанне белага колеру з асн. колерамі твора, ужыванне адценняў ружовага, залатога, жоўтага і інш. колераў (творы Б.Семілетава); зачарнёны К. ствараецца падмешваннем у
колеравую гаму чорнага колеру, што надае творам трагізм, сум, згасанне (творы У.Зінкевіча, С.Рымашэўскага); ламаны К. — атрымліваецца змяшэннем шэрай фарбы з асн. колерамі твора, з’яўляецца прыкметай стомленасці, пес