Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 4.
Памер: 664с.
Мінск 2013
стацтва весці агітацыю і прапаганду сярод сялян. Разлічаныя на гледачоў сельскай мясцовасці, мелі асн. базу ў гора
272
КАЛЕДЖ
дзе. Ствараліся звычайна на аснове мясц. ТРАМаў і аматарскіх калектываў. Першая спроба арганізаваць такі тэатр зроблена ў студз. 1928, калі ў Мінску быўствораны Бел. вандроўны тэатр саўгасрабочых пад кіраўніцтвам рэж. Завістоўскага (дзейнічаў да 1933). У 2й пал. 1930х гг. узнік шэраг К.с.т.: Бабруйскі калгаснасаўгасны тэатр, Барысаўскі калгаснасаўгасны тэатр, Гомельскі калгаснасаўгасны тэатр, Дзяржынскі калгаснасаўгасны тэатр, Заслаўскі калгаснасаўгасны тэатр, Лепельскі калгаснасаўгасны тэатр, Мазырскі калгаснасаўгасны тэатр, Полацкі калгаснасаўгасны тэатр, Рагачоўскі калгаснасаўгасны тэатр, Рэчыцкі калгаснасаўгасны тэатр, Слуцкі калгаснасаўгасны тэатр. Значнае месца ў іх рэпертуары займалі канцэртныя праграмы на актуальныя тэмы, літ. кампазіцыі, мантажы, створаныя на мясц. матэрыяле (напр., агітпаказы «Наша сіла ў калгасе — вялікая» і «Культурны адпачынак» Е.Міровіча). К.с.т. выкарыстоўвалі ў сваёй дзейнасці практыку агітацыйнага мастацтва 1920— 1й пал. 1930х гг. Ставілі бел. нац. драматургію (найб. поспехам карысталіся п’есы «Партызаны» і «Хто смяецца апошнім» К.Крапівы), рус. класіку (у рэпертуары кожнага калектыву былі творы А.Астроўскага) і папулярныя сав. п’есы А.Арбузава, У.БільБелацаркоўскага, К.Транёва і інш. У маі 1939 у Мінску праведзены 1ы Усебел. фестываль К.с.т. 3 пач. Вял. Айч. вайны тэатры спынілі існаванне. У 1956—62 дзейнічаў як К.с.т. Бабруйскі вандроўны беларускі драматычны тэатр.
КАЛДУНЬІ, канюшы, пызы, галушкі або клёцкі, начыненыя мясам. У Беларусі даўней рабілі з мучнога цеста (жытняга, пшанічнага, грэцкага). Спачатку качалі галушкі, у сярэдзіну клалі здробненае мяса або скваркі, потым К. варылі, адцэджвалі, запраўлялі смятанай, салам, часам падсмажвалі. У наш час К. гатуюць з бульбы, якую дзяруць, сцэджваюць,
дадаюць тоўчаную вараную бульбу або муку. 3 атрыманай масы лепяць галушкі, якія начыняюць мясам, падсмажваюць на патэльні і ставяць у «лёгкі дух» (у печ або духавую шаФу)
КАЛЁГІУМ (ад лац. collegium таварыства, садружнасць), навучальная ўстанова ў 16—19 ст. у Беларусі, якая належала каталіцкім ордэнам — езуітаў (у асноўным), піяраў або дамініканцаў. У езуіцкія К. прымаліся юнакі розных саслоўяў (пераважна са шляхты), неабавязкова каталіцкага веравызнання, навучанне было бясплатным. Выпускнікі маглі заставацца свецкімі асобамі або належаць да інш. каталіцкіх ордэнаў. К. даваў класічную гуманітарную адукацыю. На чале ўстановы стаяў рэктар, навуч.выхаваўчым працэсам загадваў прэфект (памочнік рэктара), выкладчыкі падзяляліся на праф. і магістраў. Першыя 3 класы называліся граматычнымі (або ніжэйшай школай), асн. ўхіл рабіўся на вывучэнне лац. і грэч. граматыкі. Працэс навучання ў 1м класе часам расцягваўся на 2 гады. У буйных К. меўся падрыхтоўчы клас. Чацвёрты клас (паэзіі) прадугледжваў больш глыбокае знаёмства з творамі антычных аўтараў, вялікая ўвага ўдзялялася іх маст. асаблівасцям, аратарскім якасцям і г.д. Пяты клас (рыторыкі) быў 2гадовы, вучні знаёміліся з тэорыяй аратарскага мастацтва, выпрацоўвалі навыкі вядзення дыспутаў, умення арганізоўваць тэатр. пастаноўкі (пры К. дзейнічалі школьныя тэатры), вывучалі творы антычных аўтараў, а таксама айцоў царквы. Акрамя таго, выкладаліся гісторыя, геаграфія, фізіка, логіка і астраномія. Існавалі таксама «вышэйшыя» К. з дадатковымі курсамі філасофіі (3 гады) і тэалогіі (4 гады, вывучалі толькі чл. ордэна або кандыдаты ў духоўнысан).У 1773усувязізліквідацыяй ордэна езуітаў у Рэчы Паспалітай К. перададзены Адукацыйнай камісіі. Ва ўсх. частцы Беларусі, далучанай да Рас. імперыі ў 1772, езуіцкія К.
праіснавалі да 1820, з 1796 у іх вывучаліся рус., ням. і франц. мовы, дакладныя і прыродазнаўчыя навукі, рамёствы. Найб. буйныя К. існавалі ў Полацку (з 1580), Нясвіжы (з 1584), Брэсце, Гродне, Драгічыне, Жодзішках (Смаргонскі рн), Навагрудку, Оршы, Віцебску, Мінску, Магілёве, Мсціславе, Пінску, Слуцку, Юравічах (Калінкавіцкі рн). У 1922—39 езуіцкі К. дзейнічаў у Вільні.
К. ордэна піяраў існавалі ў Беларусі ў канцы 17— 1й трэці 19 ст., мелі падобныя да езуіцкіх структуру і праграмы (пасля выгнання езуітаў піяры практычна занялі іх месца). Найб. вядомыя К. піяраўу Дуброўне, Лідзе, Лужках (Шаркаўшчынскі рн), Любяшове (Мінская губ., цяпер Валынская вобл., Украіна), Шчучыне, а таксама ў Вільні, Віцебску, Воранаве, Геранёнах (Іўеўскі рн), Полацку (у 1822—31 вышэйшае піярскае вучылішча). Дзейнічалі таксама К. дамініканцаў (фальварак Забелы каля в. Валынцы Верхнядзвінскага рна, а таксама ў Вільні), навуч. ўстановы інш. ордэнаў. Ва Украіне былі створаны і праваслаўныя К. — КіеваМагілянскі (1633—1701, пераўтвораны ў акадэмію) і Чарнігаўскі (1700— 76, затым духоўная семінарыя), дзе вучылася шмат выхадцаў з Беларусі.
А.Ф.Самусік.
КАЛЁДЖ (англ. college), навучальная ўстанова (вышэйшая, сярэдняя, павышаная сярэдняя). К. ўзніклі ў пач. 13 ст. ў Англіі. Шырока распаўсюджаны ў Велікабрытаніі, ЗША і шэрагу інш. краін. У Беларусі К. забяспечваюць вышэйшую (вышэйшыя К.), сярэднюю спец. і прафес,тэхн. адукацыю пры арыентацыі на канкрэтную галіну прафес. дзейнасці. Падрыхтоўка ў К. вядзецца на 1 і больш узроўнях. Функцыянуюць самастойна і ў складзе ўнтаў. У К. рэалізуюцца асн. адукацыйныя праграмы падрыхтоўкі спецыялістаў (рабочых), могуць быць арганізаваны праграмы падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі дарослага насельніцтва, a
273
КАЛЕКТЫВІЗМ
таксама праграмы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. У Беларусі ў 2013/14 навуч. г. 125 дзярж. і 12 прыватных К.
КАЛЕКТЫВІЗМ, рыса, форма і прынцып арганізацыі грамадскай дзейнасці і грамадскіх адносін; прынцып маралі, які раскрывае адносіны ўзаемадзеяння паміж людзьмі, асобай і калектывам, чалавекам і грамадствам. Mae шэраг гіст. форм. У стараж. грамадстве яго матэрыяльнай асновай з’яўлялася абшчынная ўласнасць з калект. размеркаваннем прадуктаў працы, роўнасцю ўсіх чл. абшчыны. Ва ўсх.еўрап. краінах, у т.л. ў Беларусі, формай праяўлення К. была сельская абшчына (грамада), якая прадугледжвала роўнасць усіх яе чл., самакіраванне, вырашэнне грамадскіх спраў на агульным сходзе і інш. Формамі К. былі таксама рус. арцель, бел. талака, пазней — брыгадны падрад, калгас і інш. Для К. характэрны сумесная праца, супрацоўніцтва, узаемадапамога і ўзаемападтрымка, усведамленнне і выкананне чалавекам сваіх абавязкаў перад інш. людзьмі, грамадствам, свядомае спалучэнне грамадскіх інтарэсаў з асабістымі і інш. Ён прадугледжвае такія адносіны паміж грамадствам і асобай, пры якіх развіццё грамадства стварае спрыяльныя ўмовы для развіцця асобы, яе свабоды выбару і свабоды дзеяння. Процілегласць К. — індывідуалізм.
А.І.Галаўнёў.
КАЛЕКТЬІЎНАСЦЬ ФАЛЬКЛбРУ, галоўная ўласцівасць працэсу стварэння, бытавання і выканання фалькл. твораў. Праяўляецца ў пастаянным адборы лепшых твораў, сугучных думкам і эстэтычным поглядам народа, у пэўных фалькл,эстэтычных нормах, характэрных для кожнага гіст. этапу, у межах якіх ствараецца, шліфуецца кожны новы твор і ў багацці маст. адлюстравання рэчаіснасці, накопленым стагоддзямі. Пераходзячы ад пакалення да пакалення, фальклор адкідвае
ўсё выпадковае, наноснае і пакідае ў традьшыі толькі тое, што адпавядае ідэйнамаст. імкненням калектыву. К.ф. трэба разглядаць у суадносінах з інш. прыметамі фальклору, у якіх яна праяўляецца. Вылучаюць варыянтнасць, ананімнасць, традыцыйнасць і вуснасць. Варыянтнасць у фальклоры з’яўляецца вынікам калектыўнасці творчасці. Варыянты адрозніваюцца адзін ад аднаго ў дэталях, аднак рэалізуюць адзіную і агульную для ўсіх задуму вуснага твора. Ён уяўляе сабой адзінства, якое прадстаўлена ў разнастайнасці варыянтаў, што прымаюцца многімі людзьмі (калектывам). Спецыфіка прыметы ананімнасці заключаецца ў тым, што першапачаткова твор канкрэтнага аўтара (што магчыма) перадаваўся ад асобы да асобы і не застаўся вольным ад уздзеяння характэрных для К.ф. традыцый. Традыцыя ў фальклоры — заўсёды вынік непасрэднага пераймання з папярэдняй калект. творчасці. Вуснасць выпрацавала такія традыц., кампазіцыйныя і стыліст. прыёмы, якія дапамагалі слухачам успрымаць творы, запамінаць іх, а нар. спевакам і казачнікам ствараць новыя. Такія творы замацоўваліся ў памяці, не былі складанымі, засвойваліся адразу пры праслухоўванні. Працэс вуснага выканання і ўспрымання фальклору слухачамі заўсёды носіць калект. пачатак. Калектыўнасць не супрацьстаіць індывід. пачатку, не перашкаджае праяўленню індывід. здольнасцей выканаўцаў і складальнікаў. Неабходна дакладна адрозніваць паняцце індывід. творчасці, г.зн. творчасці непаўторнай, са сваімі ідэямі, вобразамі, сюжэтамі, стылем, і паняцце асабістага ўдзелу або ўкладу асобнага чалавека ў калект. творчасць. Першы від творчасці адносіцца да лры, другі — да фальклору. У ім творчасць асобных выканаўцаў перадае калект. светапогляд і псіхіку. Стваральнік у фальклоры не вольны ў самавыяўленні, ён існуе ў рамках законаў калект. творчасці. Тое ж са
мае адносіцца і да імправізацыі, якая магчыма пры ўмове абагульнення і ўзнаўлення ў маст. творчасці калектыўнасці у выніку доўгага і скрупулёзнага засваення вобразнасці, паэт. прыёмаў, розных сродкаў выяўлення рэчаіснасці. У гэтых імправізацыях індывідуальнасць выканаўцы твора зліваецца з творчасцю калектыву, не супярэчыць яму, не прыводзіць да перавагі індывід. своеасаблівасці. У наш час К.ф. застаецца гал. умовай яго існавання і выканання.
Літ.: Аннкнн В.П. Фольклор как коллектнвное творчество народа. М., 1969; Беларуская вуснапаэтычная творчасць. Мінск, 2000.
А.М.Аляхновіч.
КАЛЕКТЫЎНЕНСКАЯ МІКАЛАЕЎСКАЯ ЦАРКВА, помнік архітэктуры барока ў пас. Калектыўнае Полацкага рна. Пабудавана ў 18 ст. з цэглы. У 2й пал. 19 ст. праведзена рэстаўрацыя. Крыжовакупальны храм. На перакрыжаванні 2схільных дахаў узведзены 8гранны драўляны барабан, накрыты купалам з макаўкай, над бабінцам — 2ярусная 4гранная шатровая званіца з макаўкай. Фасады прарэзаны лучковымі аконнымі і ўваходнымі праёмамі ў ліштвах з замкавым каменем, апяразаны прафіляваным карнізам, крапаваны вуглавымі слаёнымі лапаткамі. Унутры сцены ў ніжнім ярусе