• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 4.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 4.

    Памер: 664с.
    Мінск 2013
    581 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
     («Міхась Падгорны» Я.Цікоцкага), Пан Длугошыц («У пушчах Палесся» А.Багатырова), Вурдалак («Кветка шчасця» А.Туранкова), Анегін, Томскі («Яўген Анегін», «Пікавая дама» П.Чайкоўскага), Ігар Святаславіч («Князь Ігар» А.Барадзіна), Гразной, Цар Дадон («Царская нявеста», «Залаты пеўнік» М.РымскагаКорсакава), Жэрмон («Травіята» Дж.Вердзі), Скарпія, Шарплес («Тоска», «Мадам Батэрфляй» Дж.Пучыні), Эскамільё («Кармэн» Ж.Бізэ). С.В.Русецкі.
    КАЛІНОЎСКІ Кастусь (Вікенцій Канстанцін Сямёнавіч; 2.2.1838, в. Мастаўляны Падляскагаваяв., Польшча— 22.3.1864), беларускі рэвалюцыянердэмакрат, публіцыст, паэт. Скончыў Свіслацкае павятовае вучылішча (1852), Пецярбургскі ўнт (1860). Узначальваў левае крыло студэнцкага зямляцтва, уваходзіў у канспіратыўную аргцыю З.Серакоўскага і Я.Дамброўскага. Як рэвалюцыянер фарміраваўся пад уплывам рус. рэв. дэмакратаў і прадстаўнікоў польск. вызваленчага руху. У пач. 1861 вярнуўся на Беларусь, стварыў у Гродне нелегальную рэв. аргцыю, звязаную з рэв. аргцыямі ў Вільні. У 1862—63 разам з В.Урублеўскім, Ф.Ражанскім і інш. выдаваў бел. нелегальную рэв.дэмакр. газету «Мужыцкая праўда» (выйшла 7 нумароў). Аўтарам і рэд. большасці матэрыялаў быў К., які падпісваў газету псеўд. «Яськагаспадар зпад Вільні». Адначасова ўдзельнічаў у рабоце віленскага арганізац. цэнтра «чырвоных» па падрыхтоўцы паўстання ў Беларусі і Літве — «Камітэта руху». 3 кастр. 1862 старшыня Літоўскага правінцыяльнага кта, пераўтворанага пасля пач. паўстання ў студз. 1863 у Часовы правінцыяльны ўрад Літвы і Беларусі. У сак. 1863 адхілены «белымі» ад кіраўніцтва паўстаннем. 3 вясны 1863 К. — рэв. камісар Гродзенскай губ. У жн. 1863 зноў узначаліў віленскі паўстанцкі цэнтр, стаў старшынёй Выканаўчага аддзела Літвы. У ноч на 10.2.1864 арыштаваны. Паводле рашэння ваен.палявога суда публічна пакараны на гандлёвай плошчы Лукішкі ў Вільні.
    Як родапачынальнік бел. рэв. дэмакратыі К. аказаў вял. ўплыў на развіццё грамадскапаліт. і філас. думкі, лры і культуры Беларусі. У сваёй творчасці абгрунтаваў праграму барацьбы за сац. і духоўнае вызваленне бел. народа, распрацаваў канцэпцыю нац. дзяржаўнасці, паказаў адметнасць бел. культуры. Найлепшай формай дзярж. ўладкавання лічыў Рэспубліку. К. выказваўся за ўсеагульную адука
    283
    КАЛІТА
    цыю і выхаванне, якімі павінна займацца непасрэдна дзяржава, за тое, каб школа фарміравала ў дзяцей высокія грамадскія якасці і гуманіст. ідэалы. Выдатны знаўца бел. нар. мовы, ён шырока і з вял. майстэрствам карыстаўся ёю ў сваёй публіцыстыцы, садзейнічаў станаўленню бел. літ. мовы. На бел. мове ім напісаны матэрыялы, некалькі загадаўзваротаў да народа ад імя паўстанцкага кіраўніцтва. Незадоўга да смяротнага пакарання здолеў перадаць на волю напісаныя ў турме «Лісты зпад шыбеніцы» разам з вершам «Марыська, чарнаброва галубка мая», звернутымі да нарачонай Марыі Ямант і адначасова да ўсяго роднага народа. Яго верш — узор грамадзянскай лірыкі 19 ст. Пераклаў з польск. мовы на бел. мазурку Дамброўскага «Яшчэ Польшча не загінула» (сучасны гімн Польшчы). Ідэйныя прынцыпы К. развівалі ў сваёй творчасці Ф.Багушэвіч, Я.Купала, Я.Колас, Цётка і інш. Яго вобраз шырока адлюстраваны ў розных жанрах і відах лры і мастацтва. К. прысвяцілі свае творы А.Куляшоў, М.Танк, В.Вітка, Г.Бураўкін, П.Броўка, Я.Сіпакоў, У.Караткевіч, АЛойка, А.Мальдзіс, А.Якімовіч, Э.Скобелеў, бел. пісьменнікі ў Польшчы А.Барскі, С.Яновіч, літоўскі паэт А.Жукаўскас, укр. паэт А.Масэнка і інш. Над увасабленнем вобраза К. працавалі скульптары З.Азгур, С.Селіханаў жывапісцы В.Волкаў, П.Сергіевіч, Л.Шчамялёў графікі С.Герус, М.Купава і інш. У г.п. Свіслач устаноўлены помнік К. (1958, скульп. З.Азгур). У многіх гарадах, у т.л. ў Мінску, яго імем названы вуліцы.
    Тв.: К. Калнновскнй: Мз печатного н рукопнсного наследня. Мннск, 1988; За нашую вольнасць: Творы, дакументы. Мінск, 1999.
    Літ.: Кісялёў Г. Сейбіты вечнага. Мінск. 1963; Яго ж. Героі і музы: Гіст.літ. нарысы. Мінск, 1982; Шалькевнч В.Ф. Кастусь Калнновскнй: Страннцы бногр. Мннск, 1988. Г.В.Кісялёў.
    КАЛІТА, невялікі падвесны скураны кашалёккішэня. Тое, што шабета.
    КАЛІТбЎСКАЯ Клаўдзія Фёдараўна (12.8.1911, в. Уселюб Навагрудскага рна— 2004), беларуская артыстка балета. Засл. дзеяч культуры Беларусі (1967). Скончыла Бел. муз. тэхнікум (1930), Бел. студыю оперы і балета (1933). У 193337 і 194551 артыстка Дзярж. тэатра оперы і балета Беларусі. У 1951—75 дырэктар Бел. харэагр. вучылішча.
    КАЛНІНЬШ Альберт Пятровіч (н. 30.9.1928, Мінск), беларускі архітэктар. Засл. архітэктар Беларусі (1980).
    Скончыў Бел. політэхн. інт (1958). У 1958—88 у інце БелНДІгіпрасельбуд (з 1960 гал. архітэктар праектаў з 1974 гал. архітэктар і кіраўнік творчай майстэрні). У 1994—97 намеснік дырэктара РУП «Белаэранавігацыя». Асн. работы — генплан і праект планіроўкі г. Чавусы (1963—67); у аўтарскім калектыве: комплексныя праекты планіроўкі і забудовы в. Леніна і мемар. комплексу ў Горацкім рне (1965—75), в. Вішнева Валожынскага, г.п. Косава і в. Целяханы Івацэвіцкага, г.п. Мір Карэліцкага, вёсак Крэва і Асінаўшчына Смаргонскага рнаў (усе 1970я гг.), вёсак Сноў Нясвіжскага і Расна Камянецкага рнаў (абедзве 1970—80); комплексны праект планіроўкі і забудовы пас. Жамчужны Баранавіцкага рна, праекты школымузея, гандлёвабыт. цэнтра і 2павярховых жылых дамоў у в. Усакіна Клічаўскага рна (усе 1979—85); мемар. комплекс ВязаньСялец у Клічаўскім рне (1984).
    7в.: Дом для села. Мннск, 1985.
    КАЛОДА, бучак, даўбянік, корань, наварацень, стаўбун, стаўка, вулей, зроблены з суцэльнага кавалка дуплістага дрэва (пераважна хвоі). Працэс вырабу К. аналагічны выдзёўбванню борці. Найб. масіўныя К. (акружнасцю да 2,2 м) рабілі з камля. Больш устойлівай была вышыня 1,1—1,65 м. Па спосабе ўстаноўкі К. падзяляліся на стаякі (ставіліся вертыкальна на драўляных падстаўках) і лежакі (месціліся на козлах гарызантальна ці пад вуглом 45° адносна паверхні зямлі). Канструкцыйна К. адрозніваліся ад борці накрыўкай, якую дадаткова прыкрывалі яловай карой, лубам, бяростай і прыціскалі дубовым плашчаком ці пляскатым каменем. К. ўстанаўлівалі на подкурах, пазней на 2 паралельных брусах, якія ўрэзвалі ў ствол ці тоўстыя галіны дрэва. Для пад’ёму К. на дрэва выкарыстоўвалі кадо/і. К. ставілі таксама на агародных межах, у садах, каля гумнаў і інш. Пасечнае пчалярства, якое дазваляла перавозіць К. з месца на месца і ўстанаўліваць іх на зямлі, забяспечвала лепшы догляд пчол і кантроль за развіццём пчалінай сям’і. У 18 ст. К. амаль поўнасцю выцеснілі борць і сталі асн. відам пчалінага жытла. У канцы 18 ст. на Палессі нават у цяглых сялян (яны мала займаліся пчалярствам) было ў сярэднім па 1,5 К. на гаспадарку. У сярэдзіне 19 ст. колькасць К. значна павялічылася (у Мазырскім пав. ў сярэднім на сялянскі двор прыпадала 3 калодныя вуллі). У пач. 20 ст. ў асобных сялянпалешукоў (в. Рашотнікі Рэчыцкага пав.) было да 300 К. Яшчэ большыя пасекі былі ў засцянковай шляхты (напр., да 500 К.). Некаторыя пчалярыаматары выкарыстоўваюць К. і ў наш час.
    КАЛбДА, прыстасаванне для апрацоўкі (мяздрэння, галення) скур. Уяўляла сабой паўкруглую нахіленую дошку на дзвюх ножках. У некаторых мясцовасцях называлася кабылка, аполак. Была пашырана па ўсёй Беларусі.
    284
    «КАЛОССЕ»
    КАЛОДЗЕЖ, гідратэхнічнае збудаванне накшталт квадратнай або круглай у плане шахты для здабывання грунтавых вод. Тое, што і студня.
    КАЛОДЗІШЧАНСКІ НАРОДНЫ МУЗЬІЧНЫ ТЭАТР «НАДЗЁЯ». Створаны ў 1981 ў пас. Калодзішчы Мінскага рна пры Доме культуры. У 2007 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Заснавальнік і кіраўнік І.Ф.Несцярчук. У складзе тэатра ўваходзіць асн. група (15 чал. ва ўзросце ад 14 да 40 гадоў) і падрыхтоўчая (80 чалавек ва ўзросце ад 3 да 13 гадоў). Асн. мэты дзейнасці — вывучэнне традыц. бел. культуры, фарміраванне павагі і інтарэсу да нац. каштоўнасцей: музыкі, слова, танца, песні, абраду, касцюма. У рэпертуары тэатра пастаноўкі, засн. на фальклоры, a таксама класічны, эстр., сучасны TaHeu, вак.харэагр. кампазіцыі. Сярод канцэртных праграм: «Каляровыя сны», «Каб зямля цвіла», «Ад шчырага сэрца», «Абаронцам Айчыны», «Зайграй жа мне, дударочку», «Матыльком белым у мой сон прыляці», «Няма лепшага часу для шчасця, чым гэты» і інш. Калектыў — лаўрэат міжнар. форуму замежнай дзіцячай творчасці, прысвечанай 190годдзю з дня нараджэння Т.Шаўчэнкі (г. Кіеў, 2004), фестываляў: міжнар. маладзёжнага фалькл. «Прыморска» (г. Прыморска, Балгарыя, 2007, 2012), рэсп. нац. культур (г. Гродна, 2006, 2008, 2010, 2012), удзельнік нац. тэлевізійных конкурсаў юных талентаў «Усе мы родам з дзяцінства» (1997), «Сузор’е надзей» (2003, абодва Мінск). І.М.Цэван.
    КАЛОДЗІШЧЫ, пасёлак у Мінскім рне. За 6 км на У ад Мінска, чыг. станцыя на лініі Мінск—Орша, аўтадарогай звязана з Мінскам. Цэнтр Каладзішчанскага с/с. 13,7 тыс. ж. (2012).
    Вядомы з 1858 як вёскаў Мінскім павеце Мінскай губ., 34 душы мужчынскага полу, уласнасць кн. П.Вітгенштэйна. У 1871 тут адкрыта чыг.
    станцыя на лініі Масква—Брэст. У 1886 у Астрашыцка Гарадоцкай воласці, школа, карчма. У 1897 чыг. станцыя (4 двары, 42 ж., карчма) і ўрочышча (98 ж., лесапільны зд, млын). 3 1919 у БССР. 3 17.7.1924 уАстрашыцкаГарадоцкім рне, да 26.7.1930 Мінскай акругі. 3 20.8.1924 цэнтр сельсавета. 3 18.1.1931 уключаны ў межы г. Мінск. 3 26.5.1935 вёска ў Мінскім рне. 3 20.2.1938 у Мінскай вобл. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да пач. ліп. 1944 К. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, дзейнічала антыфаш. падполле. 3 1947 пасёлак. У 1970 у К. адкрыты Бел. тэлевізійны цэнтр. У 1997— 2672 гаспадаркі, 8823 ж.
    У 2012 лясніцтва, 2 дзіцячыя сады, сярэдняя школа, Дом культуры, 2 бкі, амбулаторыя, паліклініка, аптэка, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», магазіны; Узнясенская царква (1990я гг.). Брацкая магіла сав. танкістаў, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    КАЛОНА (франц. colonne ад лац. columna), нясучы элемент бэлечнастоечнай канструкцыі, разнавіднасць слупавой апоры (разам з пілонам, контрфорсам, слупом), часцей круглага сячэння. Служыць элементам архіт.маст. асэнсавання асяроддзя. Mae функцыянальнае і дэкар. значэнне. Выкарыстоўваецца ў архіт.буд. дзейнасці як канструкцыйны элемент з мэтай успрыма