Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 4.
Памер: 664с.
Мінск 2013
ымі накладкамі, точанымі ці разнымі элементамі, з якіх набіралі рашэцістыя бакавіны. Плеценыя з лазы К. дэкарыравалі спалучэннем розных спосабаў пляцення. У наш час самаробныя К. амаль выйшлі з ужытку, саступіўшы месца каляскам і ложкам прам. вытворчасці.
Я. М. Сахута, В. С. Цітоў.
КАЛЫХАНКА ў музыцы, песня або інструментальная музыка, якая служыць для закалыхвання дзіцяці, распаўсюджаны жанр нар. песеннай творчасці. Для К. характэрны спакойны, запаволены рух, паўгоры папевак і рытмічных фігур. Увайшла ў прафес. вак. лірыку з канца 18 ст. Адзін з першых узораў К. належаў ням. кампазітару І.Ф.Рэйхардту (1798). Для стварэння «закалыхваючага» эфекту шырока выкарыстоўваліся магчымасці фартэпіяннага акампанементу (напр., асцінантныя фігуры). У ліку бел. аўтараў К. для голасу з суправаджэннем фп. — Г.Ва
гнер, Г.Гарэлава, Э.Зарыцкі і інш. К. выкарыстоўваліся ў операх «Сцежкаю жыцця» Г.Вагнера, «Матухна Кураж» С.Картэса. У 19 ст. з’явіліся інструм. К. (перш за ўсё для фп.), як правіла, у памеры 6/8. Яны набылі рознабаковыя формы — ад простай лірычнай п’есы да свабоднай фантазіі, якая давала апаэтызаванае ўвасабленне вобразаў К. і выкарыстоўвала ўсё багацце сродкаў фп. К. для фп. ў 2 і 4 рукі стварылі В.Карэтнікаў, В.Помазаў, Г.Сурус і інш.; К. для скрыпкі і фп. — Л.Абеліёвіч, Я.Глебаў, В.Дарохін, Я.Дзягцярык, М.Равель; К. для сімф. аркестра — А.Лядаў, І.Стравінскі, В.Кузняцоў; К. ў жанры кантаты — А.Навахрост, А.Рашчынскі; К. ў жанры паэмы — В.Кур’ян. Кантаты на словы В.Віткі «Беларуская калыханка» (1979) стварылі А.Гулай, В.Кур’ян, М.Літвон.
Літ.: С п о с о б н н Н. Музыкальная форма. М., 1984; Мдывані Т., Сергіенка Р. Кампазітары Беларусі. Мінск, 1997. Н.В.Мацабярыдзэ.
КАЛЫХАНКІ, пераважна кароткія песенькі з ярка выражанай утылітарнапрактычнай функцыяй — супакоіць дзіця, закалыхаць, угаварыць спаць; адзін з жанраў дзіцячага фальклору. К. адносяцьда той галіны нар. творчасці, якую называюць «матчынай школай», «паэзіяй пеставання». Гэта сапраўдная першасная школа, неад’емная частка нар. педагогікі, тая творчасць, якая спецыяльна прызначана для выхавання дзяцей. 3 гэтых твораў дзіця атрымлівае звесткі пра навакольны свет і сябе, засвойвае асаблівасці паэтычнай і музычнай мовы, вучыцца распазнаваць галасы, засвойвае першыя маральныя пастулаты. Вядучая ўтылітарнавыхаваўчыя функцыя К. дапаўняецца выхаваўчай і эстэтычнай. Выкліканыя да жыцця практычнымі патрэбамі, К. развіваліся ў цеснай узаемасувязі з інш. песеннымі жанрамі. Іх стваральнікі выкарыстоўвалі ўжо гатовыя паэт. сродкі, якія адпавядалі зместу і прызначэнню гэтых твораў. Паводле паходжан
287
КАЛЬВАРЫЯ
ня К. — адзін з найстараж. песенных жанраў. Па ступені старажытнасці вылучаюцца К.: ахоўныя, з гіст. зместам, быт. характару з розначасовымі прыкметамі, на сучасныя тэмы. Відавочная сувязь К. з рытмам, з раўнамерным пагойдваннем калыскі. Уздзеянне рытму працы на ўнутраную арганізацыю паэт. творчасці (паводле тэорыі К.Бюкера) у дачыненні да К. даволі абгрунтавана. У К. зліты ў адзінае рух, музыка, слова, што ўласціва найстараж. мастацтву сінкрэтычнага характару. У іх захаваліся водгукі міфал. уяўленняў (вобразы сну, дрымоты), якія некалі выконвалі функцыі духаахоўніка. Трансфармацыя іх, звядзенне да звычайных вобразаў калыханкавай паэзіі звязана са стратай старадаўніх вераванняў і патрабаваннямі нар. педагогікі, якая прыйшла да абгрунтавання такіх прынцыпаў, як нагляднасць, маляўнічасць, даступнасць дзіцячаму разуменню. Гэта абумовіла змест і форму К. У адрозненне ад інш. традыц. жанраў, К. не прымеркаваны ні да абрадаў, ні да пэўнага часу. Гэта стварае шырокія магчымасці для праяўлення індывід. здольнасцей спявачкі. Імправізацыйнасць К. у самой прыродзе жанру. У К. розныя формы імправізацыі: ад самых простых — цягучых паўтораў асабных гукаў («ааа») або рытмічных рэфрэнаў («люлілюлі», «баюбаю») да адвольнага пералічэння прадметаў, якія трапляюць у поле зроку. Побач з песняміімправізацыямі сярод К. значнае месца належыць творам з устойлівым традыц. зместам. Паводле зместу, выяўлення пачуццяў, адлюстравання этычных, выхаваўчых поглядаў народа, сувязі з жыццём і побытам бел. К. з’яўляюцца быт. ў шырокім сэнсе гэтага слова. Яны лёгка распадаюцца на тэматычныя групы, аб’ядноўваюцца вакол асн. вобразаў. К. расказваюць пра свойскіх жывёл, птушак, розных звяроў, іх прыгоды і ўчынкі. Сюжэтная ўстойлівасць кананічных К. пацвярджаецца запісамі
розных часоў. Найб. распаўсюджаныя і ўстойлівыя сюжэты пра ката (нават самі песні азначаюцца гэтым персанажам — «спяваць ката»), птушак: «Кот носіць сон у хустцы, кашалі», «Каток злізаў мядок», «Каток злавіў рыбку за хвасток («пайшоў за мора і прынёс здароўе»)», «Няхай кату ўсё ліха», «Не хадзі, каток, па лаве» і інш. Куры, гусі, гулі прылятаюць у чырвоных ботах і прыносяць дзіцяці розныя пачастункі, памагаюць няньцы гадаваць, карміць дзіця. 3 іншых жывёл і звяроў у К. упамінаюцца бычок, заінька шэранькі, волікі. Усе гэтыя персанажы надзяляюцца якасцямі людзей, займаюцца людской працай. Праз іх заняткі і ўчынкі дзецям тактоўна прывіваюцца навыкі, даюцца павучанні, выказваюцца забароны. Некаторыя К. адлюстроўваюць матывы, звязаныя са светам маці (песні жартоўныя, часам фрывольныя, быт.). У іх жальба аб прапаўшай гульбе, намёкі на гуллівыя паводзіны маці, жарты на адрас бацькі і інш. Пад уплывам аўтарскай песні паяўляюцца сац. матывы. Пры тэматычный разнастайнасці К. маюць агульны матыў, які вызначае змест твораў, — клопат пра новага чалавека. У К. адлюстрована галоўнае, што складае сэнс жыцця немаўляці — сон, яда, спакой, а таксама клопат пра яго фізічнае і маральнае выхаванне, неспакой за будучы лёс. Паводле кампазіцыі можна вылучыць некалькі груп К.: маналогапавяданне маці; маналогзварот да дзіцяці, прыроды, розных жывёл, дыялагічныя. Прыпевы («Баюбай», «Люлілюленькі», «Ааа») надаюць К. манатоннасць і рытмічнасць, выконваюць розную ролю. Яны могуць быць зачынам, канцоўкай. паяднальным элементам у ланцужку песень, а таксама выступаюць у ролі самаст. папевак. Як наогул для дзіцячага фальклору, для К. характэрна фантастыка. У адрозненне ад казачнай у ёй няма нічога пачварнага, яна вясёлая, жыццесцвярджальная, чаму садзейнічаюць тонкая іронія, гу
мар. Напеўнасць, пяшчотнасць у К. ствараюцца паўтарэннем гукаў і слоў, ужываннем слоў з памяншальналаскальнымі суфіксамі, алітэрацыямі, асанансам. He апошняе масца займае і гукаперайманне. У К. шырока выкарытоўваецца дзіцячая лексіка. Пры ўсёй прастаце маст. малюнка К. выхоўваюць дзіця эстэтычна, падрыхтоўваюць яго да ўспрыняцця твораў «дарослага» рэпертуару, бо іх паэт. палітра, сродкі вобразнасці і бяруцца з той самай невычэрпнай, адзінай скарбніцы нар. творчасці.
Літ.: Гілевіч Н.С. Наша родная песня. Мінск, 1968; Барташэвіч Г.А. Вершаваныя жанры беларускага дзіцячага фальклору. Мінск, 1976; Яе ж. Дзіцячы фальклор: жанравы склад, тэматыка, функцыі // Беларусы. Вусная паэтычная творчасць. Мінск, 2004. Т. 7.
Г.А.Барташэвіч.
КАЛЬВАРЫЯ (ад лац. calva чэрап), святое месца католікаў Беларусі, Літвы і Польшчы, куды збіраўся натоўп набожных, хворых, калек, старцаў на пакаянне. Узніклі як апорныя пункты каталіцызму ў 2й пал. 16 — пач. 17 ст. на ўзгорках і ў лесе, часта на месцы б. язычніцкіх капішчаў. У цэнтры. К. звычайна ставілі капліцу, будавалі касцёл або кляштар. Найстарэйшая К. каля Вільні вядома з 1564. Існавалі ў Барысаўскім, Вілейскім, Мінскім і інш. паветах. Верагодна, ад тэрміна К. паходзіць назва Кальварыйскіх могілак у Мінску, якія пераважна называюць К.
КАЛЬВІНІЗМ, кірунак пратэстантызму, які ўзнік у перыяд Рэфармацыі ў 16 ст. Асновы веравучэння і культу К. сфармуляваў франц. тэолаг Ж. Кальвін (1509—64). Як рэліг. сістэма склаўся ў Жэневе (Швейцарыя), адкуль распаўсюдзіўся па Еўропе. Падзяляе гал. палажэнне пратэстантызму аб апраўданні верай. Адметная рыса кальвінісцкай тэалогіі — вучэнне пра наканаванне. Паводле яго Бог загаддзя абраў адных людзей на выратаванне, інш.
288
КАЛЬКА
на пагібель. Даведацца пра свой лёс да Страшнага Суда немагчыма, аднак гэта не азначае пасіўнасці: чалавек павінен паверыць, што Хрыстос выратаваў менавіта яго, і даказаць гэта сваім жыцйём і энергічнай дзейнасцю. Для гэтага дастаткова сумленна выконваць штодзённую працу, поспех у якой — адзнака абранасці. У кальвінісцкай этыцы ўвасобіліся каштоўнасці Новага часу: прагматызм, працавітасць, жыццёвая актыўнасць. К. займае самаст. пазіцыю ўадносінах да дзяржавы, аж да прызнання права супраціўляцца тырану, які пераступае запаведзі Бога. Царква ў К. мае дэмакр. лад: святары тут выбіраюцца вернікамі. Паслядоўна здзейснены прынцып таннай царквы: у кальвінскіх зборах няма алтароў, абразоў, арганаў не запальваюцца свечкі. Набажэнствы вядуцца на роднай мове, гал. ўвага засяроджана на чытанні Бібліі, пропаведзях, спяванні псалмоў. 3 7 хрысціянскіх таінстваў захаваліся хрышчэнне і прычасце.
У ВКЛ К. зацвердзіўся ў перыяд Рэфармацыі. Яго гал. сац. базу складалі магнаты, а таксама шляхта і частка гараджан. Пачатак К. ў Беларусі паклаў віленскі ваявода Мікалай Радзівіл Чорны, які ў 1553 заснаваў у Брэсце першы кальвінскі збор з друкарняй пры ім. У 1550—70я гг. К. прынялі Кішкі, Валовічы, Дарагастайскія, Хадкевічы, Саламярэцкія, Тышкевічы і інш. магнацкія роды. У 1563 кальвінісцкая шляхта была ўраўнавана ў правах з каталіцкай і праваслаўнай. Большасць збораў знаходзілася ва ўладаннях феадалаў і ўтрымлівалася за іх кошт. У буйных гандлёвых і рамесных цэнтрах (Вільня, Віцебск, Мінск, Полацк і інш.) значную ролю ў кіраванні кальвінісцкіх суполак адыгрывалі гараджане. Пры зборах існавалі шпіталі, школы, друкарні, дзе выдавалася лра на польск. і бел. мовах. Кальвіністамі былі асветнікі С.Будны, В.Цяпінскі і інш. У 1560я гг. склалася арганізац. структура евангелічнарэфармацкай царквы. Кальвіністы
ВКЛ утварылі асобную Літоўскую правінцыю, якая падзялялася на 6 дыстрыктаў: Брэсцкі (Падляшскі), Віленскі, Жмудскі, Завілейскі, Навагрудскі, Рус. (пазней — Бел. з цэнтрам у Мі