Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 4.
Памер: 664с.
Мінск 2013
ння вертыкальнай нагрузкі; элемент ордарнай пластыкі ў аздабленні фасадаў, інтэр’ераў; у сукупнасці падобных элементаў (каланада) — для абмежавання (перыпцер, ратонда, галерэя) і члянення (базіліка) архіт. прасторы; як матэрыяльнае ўвасабленне пафасу гераічных подзвігаў (трыумфальная, растральная К.). Як элемент ордара складаецца са ствала (фуста), капітэлі (зверху) і базы (знізу). Можа аздабляцца канелюрамі. У дарычным ордары мае энтазіс (патаўшчэнне на вышыні 1/3 ствала). У складзе ордара фармі
руе аблічча грамадскіх (Навагрудскія гандлёвыя рады, Мінскі палац культуры Белсаўпрафа), жылых (жылыя дамы па вуліцах Пушкіна, Савецкая ў Бабруйску, па вул. Камсамольская ў Слоніме, Сноўскі палацавапаркавы ансамбль), культавых будынкаў (Гомельскі Петрапаўлаўскі сабор, Жыровіцкі саборУспення Прасвятой Багародзіцы), аздабляе парталы (гомельскай мужчынскай гімназіі будынак), порцікі (Жалудоцкі касцёл Унебаўзяцця Дзевы Марыі, Обальская сядзіба), алтары (Крывіцкі касцёл Св. Андрэя, Будслаўскі касцёл і кляштар бернардзінцаў), трыумфальныя і мемар. аркі (г. Магілёў), капліцы (Мілавідская мемарыяльная капліца). У архітэктуры барока, эклектыкі вядомы вітыя К. (алтар францысканскага касцёла Успення Марыі ў Пінску). Вырабляюцца з дрэва, каменю, цэглы (часам лекальнай — Ружанскі палацавы комплекс), бетону, жалезабетону, металу, гіпсу. Ю.Ю.Захарына. «КАЛОССЕ», літаратурнанавуковы часопіс. Выдаваўся ў 1935—39 у Вільні на бел. мове паквартальна. У рэдкалегію ў розны час уваходзілі Я.Шутовіч (адказны рэд., з 1937 рэд.выдавец), А.Станкевіч, М.Пецюкевіч, А.Бярозка, С.Грынкевіч і інш. Змяшчаў матэрыялы па бел. гісторыі, сац. псіхалогіі, краязнаўстве, бел. мове і лры, знаёміў з навінамі культуры. Меў бібліяграфічны аддзел «Кнігапіс», вёў хроніку культ. жыцця ў Зах. Беларусі і БССР. Ідэйнае аблічча выданню надаваў А.Станкевіч, які публікаваў на яго старонках працы пра газ. «Мужыцкая праўда», час. «Гоман», Ф.Скарыну, Б.ЭпімахШыпілу, К.Сваяка, М.ЗабэйдуСуміцкага, М.Танка, рэцэнзіі на выдадзеныя ў Вільні і Мінску кнігі па пытаннях бел. Адраджэння, інш. матэрыялы. Часопіс крытыкаваў польск. і рас. гісторыкаў, якія, фетышызуючы ваен. і дзярж. моц былых Рэчы Паспалітай і самадзярж. Расіі, прыніжалі культуру ВКЛ, выдавалі інкарпарацыю Беларусі і асіміляцыю беларусаў за справядлівыя акты
285
КАЛОЎСКІ
падключэння «адсталага племя» да больш развітых роднасных яму культур. У творчым калектыве «К.» склалася ядро зах.бел. паэзіі, у якое ўваходзілі Н.Арсеннева, М.Машара, М.Танк. Часопіс перадрукоўваў творы паэтаў і празаікаў з БССР: М.Зарэцкага, С.Баранавых, М.Лынькова, П.Галавача, К.Чорнага, Я.Купалы, Я.Коласа, З.Бядулі, Я.Пушчы, У.Дубоўкі, П.Труса, М.Лужаніна і інш., літоўскіх паэтаў. Выйшла 20 кніжак. Спыніў існаванне ў сувязі з пач. 2й сусв. вайны, адыходам Вільні да Літвы.
КАЛОЎСКІ Ігар Васільевіч (26.10.1938, г. Краснаярск, Расія — 7.1.1989), беларускі рэжысёр, сцэнарыст. Скончыў Усесаюзны дзярж. інт кінематаграфіі ў Маскве (1971). Працаваў у творчым аб’яднанні «Тэлефільм» Бел. тэлебачання. Рэж.пастаноўшчык фільмаў: дакум. «Хатынь, 5 км» (1969), «Сачыненне» (1970), «Зямля, на якой мы жывём», «П.М.Машэраў. Старонкі жыцця» (абодва 1980, з Л.Гедравічусам), «Кветкі на рабочым стале», «Свята на Палессі» (абодва 1981), «Я не самотны...» Максім Багдановіч» (1982), «Максім Гарэцкі. Прысады жыцця», «Пятрусь Броўка. Голас сэрца» (1985), муз. «Аперацыя «Ансамбль», «Калі пяюць салдаты» (абодва 1977) і інш. К. прысвечаны дакум. тэлевізійны фільм «Трансплантацыя душы» (1989, рэж. Л.Гедравічус). Дзярж. прэмія Беларусі 1987.
КАЛбЧЫН, археалагічныя помнікі — гарадзішча і селішча каля в. Калочын Рэчыцкага рна.
Гарадзішча1 за 0,5 км на Пн ад вёскі, на мысе правага берага Дняпра. Пляцоўка памерамі 42x36 м умацавана 2 падковападобнымі валамі: унутраны вал выш. 3,5 м і знешні выш. 1,1 м. Даследавалі ў 1951 Ю.У.Кухарэнка, у 1955 В.М.Мельнікоўская, у 1955—60 Э.А.Сымановіч. Агульная пл. раскопаў 1332 м2. Па перыметры пляцоўкі выяўлены рэшткі масіўнай драўлянай агароджы і
прымыкаўшыя да яе наземныя пабудовы. Знойдзены абломкі ляпнога глінянага посуду з рэшткамі абгарэлага зерня проса і сачавіцы, скарб жал. прылад працы (сярпы, нажы), шылы, долата, гліняныя біканічныя прасліцы, каменная зерняцёрка, бронзавыя і касцяныя вырабы, якія датуюцца 3й чвэрцю 1га тыс. У культ. пласце трапляюцца больш раннія матэрыялы мілаградскай і зарубінецкай культур жал. веку.
Ад гарадзішча паходзіць назва калочынскай культуры сярэдзіны — 3й чвэрці 1гатыс.
Гарадзішча2 мілаградскай культуры за 0,5 км на Пд ад вёскі, на мысе правага берага Дняпра, ва ўрочышчы Гарадок. Пляцоўка прамавугольная, памерамі 50x25 м, умацавана з боку поля 2 валамі: унутраны выш. каля 3,5 м, шыр. у аснове 12 м, і знешні выш. каля 2 м і шыр. 10 м. Роў паміж імі шыр. 3—3,5 м і глыб. 1 м. Адкрылі ў 1951 Ю.У.Кухарэнка і В.М. Мельнікоўская, даследавала ў 1955 і 1961 В.М.Мельнікоўская (72 м2), абследаваў у 1964 Л.Д.Побаль. Культ. пласт 0,2—0,4 м. Знойдзены абломкі ляпнога арнаментаванага посуду, глінянае прасліца біканічнай формы, бронзавы скіфскі наканечнік стралы, посахападобная шпілька і інш.
С е л і ш ч а калочынскай культуры побач з гарадзішчам1. Пл. каля 1 га. Даследаваўу 1955—бОЭ.А.Сымановіч, абследавалі ў 1955 В.М.Мельнікоўскаяіў 1964 Л.Д.Побаль. Выяўлены 2 паўзямляначныя жытлы, адно з іх прамавугольнай формы, памерамі 3,8 х 3,8 м, заглыбленае на 0,35 м. У цэнтры быў апорны слуп, які падтрымліваў перакрыцце. Побач з ім размяшчалася адкрытае агнішча. Пабудова мела слупавую канструкцыю сцен. У запаўненні знойдзены фрагменты ляпнога посуду 3й чвэрціігатыс. М./.Лашанкоў,
Г.В.Штыхаў.
КАЛОЧЫНСКАЯ КУЛЬТЎРА, археалагічная культура, носьбіты якой у 5—7 ст. насялялі большую частку басейнаў рэк Дзясна, Сейм, вярхоўі рэк
Сула і Псёл, Гомельскае, Магілёўскае і Аршанскае Падняпроўе. Асобныя помнікі з калочынскімі традыцыямі выяўляюцца і ў нізоўях Прыпяці. Названа па комплексе помнікаў каля в. Калочын Рэчыцкага рна, якія даследаваў Э.А.Сымановіч у 1955—60. Насельніцтва займалася земляробствам, жывёлагадоўляй, ляснымі, рачнымі і хатнімі промысламі, апрацоўкай чорнага і каляровага металаў. Асн. тыпамі паселішчаў служылі невял. селішчы пл. 0,5—1,5 га, размешчаныя на невысокіх рачных тэрасах і поймавых узвышшах. Многія селішчы існавалі даволі кароткі тэрмін, што, відавочна, было звязана са значнай удзельнай вагой падсечнага земляробства. Гарадзішчы (Вежкі ў Дубровенскім, Нікадзімава ў Горацкім рнах, пратаГомель і інш.) выконвалі функцыю абшчыннаплемянных цэнтраў (адміністрацыйныя, ваен., культ. і інш.), служылі месцам размяшчэння правадыроў, іх дружын, рамеснікаў. У Бел. Падняпроўі адкрыта група гарадзішчаўсвяцілішчаў, акруглых у плане, невял. дыяметра (каля 20—40 м): Залатаміно ў Кармянскім (1983, С.Я.Рассадзін), Чырына ў Дубровенскім (1997, Ю.У.Каласоўскі), ГарадокСтаўбун у Веткаўскім рнах (1998— 2003, М.І.Бруевіч) і інш. Жытлы — аднакамерныя чатырохвугольныя ў плане пабудовы з заглыбленым у мацярык аснаваннем. Канструкцыя сцен — зрубавая і слупавая. Для абагрэву служылі адкрытыя ачагі (па цэнтры, у куце, уздоўж сцяны), печыкаменкі (у куце), печыкаміны (з вонкавага боку сцяны). Характэрная рыса жылых пабудоў — наяўнасць цэнтр. апорных слупоў. Пахавальны абрад — трупаспаленне. Пахаванні бескурганныя (Тайманава, Новы Быхаў) і падкурганныя (Вароніна, Колас) у ямах, часцей за ўсё безынвентарныя. У кургане каля в. Колас Жлобінскага рна (1974, даследаваў У.У.Багамольнікаў) адкрыта згарэлая кальцавая агароджа са слупоў, якая абмяжоўвала месца пахавання. Кало
286
КАЛЫХАНКІ
чынская кераміка — грубая ляпная, рэдка з прыкметамі глянцавання. Звычайна пазбаўлена арнаменту, зрэдку сустракаюцца насечкі і ўцісканні ў верхняй частцы пасудзіны. Набор прадстаўлены гаршкамі, карчагамі, міскамі, патэльнямі. Пераважаюць гаршкі слоіка, цюльпанападобнай, рабрыстай формы, зрэдку сустракаюцца цыліндраканічныя. Патэльні дыскападобныя, часам з невысокім борцікам. У рэчавым комплексе жалезныя нажы, шылы, сякеры, долаты, косы, сярпы, наканечнікі дзідаў і стрэл, гліняныя біканічныя прасліцы, каменныя асялкі, зерняцёркі, бронзавыя бранзалеты, паясныя наборы і пальчатыя фібулы, падвескі, шкляныя пацеркі і інш. Этнічная прыналежнасць К.к. канчаткова не вызначана. Шэраг даследчыкаў адносіць яе да балтаў (В.В. Сядоў, А.Р.Мітрафанаў, І.П.Русанава, В.Б.Перхаўка, В.І.Шадыра і інш.) ці славян (П.М.Траццякоў, Э.А.Сымановіч, Я.А.Гаруноў, Л.Д.Побаль, В.М. Ляўко, А.М.Абломскі, Р.В.Церпілоўскі, І.А.Гаўрытухін, Ю.У.Каласоўскі і інш.). К.к. генетычна звязана з мясц. кіеўскай культурай (2—5 ст.) тоеснай мадэллю гасп. развіцця, асн. формамі керамікі, тыпамі жылых пабудоў, асаблівасцямі пахавальнага абраду і інш. К.к. ў сваіх матэрыяльных праявах мае шмат агульнага з раннеслав. пражскай (пражскакарчацкай), пянькоўскай і банцараўскай культурамі.
Літ.\ Сымоновнч Э.А. Городнше Колочнн 1 на Гомелыцнне // Матерналы н нсследовання по археологнн СССР. 1963, № 108; Седов В.В. Пронсхожденне н ранняя нсторня славян. М., 1979; Горюнов Е.А. Раннне этапы нсторнн славян Днепровского левобережья. Ленннград, 1981; Третьяков П.Н. По следам древнмх славянскмх племён. Ленмнград, 1982; Гаврнтухнн Н.О., Лопатнн Н.В., Обломскнй А.М. Новые результаты нзучення раннеславянскнх древностей лесного Поднепровья н Верхнего Подвннья (тезмсы к концепцнн славянского этногенеза) //
Славянскнй мнр Полесья в древностн н средневековье: матерналы Междунар. нсторнкоархеол. конф. (19—20 окт. 2004 г.). Гомель, 2004. А.А.Макушнікаў.
КАЛЬІСКА, зыбка, люлька, дзіцячы ложак; даўні від нар. мэблі. Рабілі з дошак ці рэек, плялі з лазовых дубцоў, ракіты, карэння ў выглядзе доўгага кошыка (часам з казырком), падвешвалі на чатырох почапках да столі ці бэлькі, часцей — да жэрдкі, якая адным канцом затыкалася за бэльку. Для зручнасці калыхання да К. мацавалі вяроўку (можна было калыхаць нагой або на адлегласці). Найб. просты від К. ўяўляў сабой кусок палатна, што нацягваўся на драўляную раму. Такую К. было зручна браць у поле, дзе яе падвешвалі на трынозе, абгарнуўшы паверх абрусам ці посцілкай, нібы парасонам. 3 канца 19 ст. пашырана К. ў выглядзе невял. ложка на ножках, падбітых папарна дугападобнымі брускамі. К. часта аздаблялі прапілоўкай па краях дашчаных спінак, фігурнымі прафілява