Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 4.
Памер: 664с.
Мінск 2013
крапаваны лучковымі нішамі. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
КАЛЁНДА Гаўрыіл (Габрыэль; каля 1606, Вільня — 18.11.1674), уніяцкі рэлігійны дзеяч Рэчы Паспалітай. 3 бел. шляхецкага роду герба «Бэлты». У 1626 уступіў у ордэн базыльян. Вучыўся ў калегіумах Брунсберга (цяпер г. Бранева, Польшча; 162730), Вены і Рыма (163339). У 1633 пасвячоны ў святара. У 1642— 55 пры мітрапаліце А.Сяляве, з 1653 каад’ютар полацкага архіепіскапа. У 1655—74 архіепіскап полацкі. 3 1655 адміністратар Кіеўскай мітраполіі, з
274
КАЛЕЧЫЦ
Калектыўненская Мікалаеўская царква.
1665 мітрапаліт кіеўскі і галіцкі, таксама ў 1666—74 протаархімандрыт базыльянскага ордэна, архімандрыт супрасльскі, беразвецкі, ляшчынскі.
У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67, ратуючыся ад рас. і шведскіх войск, К. да 1660 вандраваў па гарадах ВКЛ. У 2й пал. 1660х гг. пералом у настроях шляхты на карысць уніі і намаганні К. паспрыялі яго зацвярджэнню мітрапалітам і выданню ў 1667—68 каралём і сеймам пастаноў, якія аднаўлялі правы грэкакаталіцкай іерархіі і гарантавалі перадачу ім незанятых праваслаўных епархій, а таксама забаранялі лацінскім ксяндзам браць дзесяціну з уніятаў. У 1660я гг. ўвайшоў у сутыкненне з базыльянамі. У 1666 на Брэсцкай капітуле для захавання ўнутрыцарк. згоды абраны протаархімандрытам базыльян. Падтрымка К. у гэты перыяд ордэна і перадача апошняму архімандрый выклікала канфлікт з епіскапатам. Спробы К. адлучыць нязгодных архірэяў ад царквы былі спынены папствам. С.В.Казуля. КАЛЁСНІК Іван Іванавіч (9.10.1932, в. Грычына Дзяржынскага рна — 10.6.1979), беларускі паэт, перакладчык. Скончыў БДУ (1958), Вышэйшыя літ. курсы ў Маскве (1967). Працаваў у час. «Бярозка», «Маладосць», на Бел. радыё. 3 1972 у выд
ве «Мастацкая літаратура». Збкі вершаў «Белыя каштаны» (1959), «Пяць сузор’яў» (1963), «Калі разам мы» (1967), «Інтэрнат» (1971), «Юнацтва» (1975) пра подзвіг народа ў Вял. Айч. вайну, мірную працу, каханне. На бел. мову пераклаў паасобныя вершы М.Нагнібеды, А.Пракоф’ева, Я.Райніса, А.Суркова, Л.Украінкі і інш.
Тв.: Падарожнае. Мінск, 1982.
КАЛЁСНІК Уладзімір Андрэевіч (17.9.1922, в. Сіняўская Слабада Карэліцкага рна — 15.12.1994), беларускі літаратуразнавец, крытык, празаік. Канд. філал. навук (1958), праф. (1983). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1979). Скончыў Мінскі пед. інт (1949). 3 1952 у Бабруйскім настаўніцкім інце, з 1954 у Брэсцкім пед. інце. Даследаваў бел. лру ад старажытнасці да сучаснасці, пераклады бел. паэзіі на польск. мову, творчасць асобных укр., польск. пісьменнікаў, ролю мастацкай лры ў станаўленні нац. свядомасці беларусаў і ідэалогіі нац. адраджэння ў 19—20 ст. і інш. Аўтар кніг «Паэзія змагання: Максім Танк і заходнебеларуская літаратура» (1959), «Час і песні» (1962), «Зорны спеў» (1975), «Ветразі Адысея: Уладзімір Жылка і рамантычная традыцыя ў беларускай паэзіі» (1977), «Тварэнне легенды» (1987), «Янка Брыль» (1990), «Усё чалаве
чае» (1993). Адзін з аўтараў дакум. кн. «Я з вогненнай вёскі...» (1975), па матывах якой зняты фільм «Суд памяці» (рэж. У.Дашук). Імем К. названа вуліца ў г. Брэст. Саюз пісьменнікаў Беларусі заснаваў прэмію яго імя (з 2007). Дзярж. прэмія Беларусі 1980.
Тв.'. Аповесць пра Таўлая. Мінск, 1965; Максім Танк. Мінск, 1981; Пасланец Праметэя. Мінск, 1984; Доўг памяці. Мінск, 2005.
КАЛЁЧЫЦ Алена Генадзьеўна (н. 12.3.1940, г. Нальчык, КабардзінаБалкарыя, Расія), беларускі археолаг, палеагеограф. Канд. геагр. навук (1972). Др гіст. навук (1995), праф. (2008). Скончыла БДУ (1964). 3 1970 у Інце гісторыі НАН Беларусі (у 2001—07 заг. аддзела). Вывучае археалогію каменнага і бронзавага вякоў,
палеаэкалогію і палеагеаграфію. Даследавала больш за 250 стаянак, паселішчаў і могільнікаў Усх. і Зах. Беларусі, у т.л. палеалітычныя стаянкі Бердыж (Чачэрскі рн), Юравічы (Калінкавіцкі рн), мезалітычныя паселішчы Новыя Грамыкі і Глыбаўка (Веткаўскі рн), верхнедняпроўскай неалітычнай культуры Струга (Кармянскі рн) і Дубовы Лог (Добрушскі рн). Абагульніла дадзеныя па фінальным палеаліце, распрацавала канцэпцыю першапачатковага засялення тэр. Беларусі. Адзін з аўтараў «Археалогіі Беларусі» (т. 1, 1997). Складальнік карт па каменным веку ў «Вялікім гістарычным атласе» (т. 1, 2008).
Тв.: Первоначальное заселенне террнторнн Белорусснн. Мннск, 1984; Па
275
КАЛЁСНІКІ
мятннкн каменного н бронзового веков Восточной Белорусснм. Мннск, 1987; Старажытная Янаўшчына. Брэст, 2001; Человек н среда обнтання Восточной Беларусн. Каменный век. Мннск, 2003; Першыя людзі на зямлі Беларусі. 2е выд. Мінск, 2007. І.Л.Калечыц.
КАЛЁСНІКІ, стальмахі, катэгорыя рамеснікаў, майстроў па вырабе колаў і калёс. У феадальны перыяд утваралі асобныя дварыслужбы пры гаспадарскіх і панскіх маёнтках, замках, гандлёвых і паштовых трактах; за службу атрымлівалі звычайна 2 валокі зямлі. К. «неслужбовыя», што жылі на землях феадала ці казённых, плацілі чынш. Былі і наёмныя К., якія працавалі па дагаворы за ўстаноўленую плату. Пазней існавала пэўная спецыялізацыя К. па вырабе пэўных тыпаў вазоў і іх састаўных частак. Нярэдка ў асобны промысел вылучаўся выраб колаў, абадоў, ступіц, які патрабаваў спец. тэхналогіі і прылад працы. Большасць К. жыла ў вёсцы. Многія працавалі сезонна.
В.С.Цітоў.
КАЛЁСЫ, воз, падвода, тып гужавых транспартных сродкаў. Да нядаўняга часу К. шырока выкарыстоўваліся ў паўсядзённай гасп. практыцы кожнага сялянскага двара. На сваіх падводах сяляне працавалі ў панскай гаспадарцы, на адыходных промыслах (лясных, рамізных і інш.), выконвалі спец. дарожную і падворную павіннасць, у т.л. шарваркі. Традыц. сялянскія К. мелі простую канструкцыю: 4 колы, насаджаныя на драўляныя (часцей дубовыя, ясеневыя) восі пярэдняга і задняга ходаў (перадка і задка), што трывала злучаліся паміж сабой выгнутай (выгінам дагары) трайнёй і жэрдкамі — біламі (ляжэйкамі), якія ўтваралі аснову кузава. У падушкі пярэдняга і задняга ходаў забівалі ручкі, на іх замацоўвалі гнуткія дужкі (вязы), што давала магчымасць заціскаць сюды бартавыя дошкі. ГТры перавозцы малагабарытных грузаў выкарыстоўвалі плецены кош
(палукаш), які ставіўся на К. паміж ручкамі. У канцы 19 —пач. 20 ст. ва Усх. Беларусі выкарыстоўвалася палепшаная канструкцыя К. са стацыянарным кузавам з дошак (прамежкавы варыянт паміж рабочым возам і каламажкай ці брычкай). Тут была вядома і канструкцыя рабочых К., у якіх кузаў замяняла платформа. У с.г. практыцы такі тып К. з’явіўся, відаць, пад уздзеяннем гандлёвакупецкага грузавога транспарту. У гарадах гэты тып вазоў меў большае пашырэнне, яго зрэдку можна сустрэць і ў наш час. У цэнтр. і зах. раёнах найб. пашыраным тыпам рабочых К. была мажара, або драбіны. Да пач. 20 ст. сяляне рабілі колы амаль цалкам з дрэва. Драўляныя былі нават шворны, падгерцы (падшворнікі), атосы, загваздкі. У пач. 20 ст. пашырыліся К. на жалезным хаду, што прывяло да некаторых змен у іх канструкцыі. Рамеснікі, якія выраблялі К. і колы, называліся калёснікамі (стальмахамі). Стальмашнае рамяство стала цясней спалучацца з кавальствам. В.С.Цітоў.
КАЛІГРАФІЯ (ад грэч. kalligraphia прыгожы почырк), мастацтва прыгожага і дакладнага пісьма; уменне пісаць выразным, роўным почыркам. Узнікненне К. цесна звязана з гісторыяй шрыфту і прылад пісьма. Інструментамі для пісьма ў розныя часы служылі трысняговае, птушынае пяро, пэндзаль. Асаблівасці каліграфічнага пісьма ў розных краінах свету абумоўлены рэліг., нац. і культ. традыцыямі. Вял. маст. каштоў
насць маюць узоры сярэдневяковай К. — кітайскай, іранскай, сярэднеазіяцкай і еўрап. Адрозніваюць К. тэхн. — калі знак старанна выпісваецца, а яго форма і размяшчэнне дакладна пралічваюцца (еўрап. К.) і экспрэсіўную (пачуццёвую) — калі знакі малююцца хутка, на адным подыху (кітайская К.). На тэр. Беларусі першыя ўзоры К. з’явіліся ў 10— 11 ст. у рукапісных царк. кнігах. Вядомы імёны перапісчыкаў — Лукі Смаляніна (14 ст.), Цімафея (пач. 15 ст.), Аўрамкі са Смаленска (канец 15 ст.), Бярозкі і Іаакімца з Навагрудка (15— 16 ст.), Самуйлы Пеляхоўскага (16 ст.). К. развівалася на аснове кірыліцы ад устава і паўустава да скорапісу. Значнымі помнікамі ўстаўнай К. з’яўляюцца Тураўскае евангелле, Лаўрышаўскае евангелле, Друцкае евангелле, Полацкае евангелле, Мсціжскае евангелле (11 — 14 ст.). Вял. ўвагу перапісчыкі надавалі афармленню тытульных старонак і загалоўных літар. Росквіт К. ў Беларусі прыйшоўся на 15—16 ст. (рукапіс Баркулабаўскайхронікі, Супрасльскі летапіс 1519 і інш.). Значны ўплыў на развіццё К. аказалі сваёй дзейнасцю Еўфрасіння Полацкая, Кірыла Тураўскі, Лука Смалянін, Акімец з Навагрудка, а таксама Ф.Скарына, Мікола Гусоўскі, Сімеон Полацкі, А.Міцкевіч, Б.ЭпімахШапіла. Выданні Ф.Скарыны былі насычаны ілюстрацыйнымі і арнаментальнымі гравюрамі (застаўкамі, канцоўкамі, ініцыяламі). 3 майстэрствам у кнігах выкананы вял. літары кожнага раздзела (упрыгожаны выявамі пладоў, кветак, лісця, рыб, птушак і інш.). Ініцыялы першадрукара пераўзыходзяць па прыгажосці літары многіх ням. выданняў. 3 пашырэннем кнігадрукавання, развіццём машынапісу К. выкарыстоўваецца вузка. Сучасная К. сустракаецца ў асноўным у запрашальных паштоўках і віншаваннях, у графіці, шрыфтах і рукапісных лагатыпах, рэліг. мастацтве, графічным дызайне (кн. «Зямля сілы. Белавежская пушча», 2010), у
276
КАЛІНАЎСКАЯ
Да арт. Каліграфія. Н.Кула жанка. Памяць Дж.Хендрыкса. 2011.
Да арт. Каліграфія. П.С ем ч а н к a.
Рэха даўніны. Варыянт беларускага грамадзянскага скорапісу. 2004.
некаторых дакументах, дзе неабходна пісаць ад рукі, а таксама ў якасці чыстапісання ў школе. Прыёмы К. вельмі разнастайныя: выкарыстоўваюцца завіткі, хвосцікі, кручкі, цвёрдыя і мяккія рыскі, плаўныя і ламаныя лініі, упісванне літар ці слоў у геаметрычныя фігуры, вычэрчванне некаторых літар адносна інш., рамкі, паралельныя лініі рознага колеру і інш. 3 1998 у Мінску штогод праводзяцца выстаўкі К. «ЛІТART». Сярод мастакоўкаліграфаў К.У.Васюк, У.Гладкевіч, Н.Кулажанка, У.Лукашык, Р.Мацур, Р.Найдзен, У.Свентахоўскі, П.Семчанка, Ю.Тарэеў, У.Цэслер і інш.
Діт.: Семчанка П.А. Мелодыі каліграфа. Мінск, 1993; Пікулік А. Адшукаць непаўторную Літару // Мастацтва. 1998. № 7.
В.В.Урбан, П.А.Семчанка.
КАЛІНАЎСКАЕ ЎЗОРНАЕ ФАЛЬКЛОРНАЕ АМАТАРСКАЕ АБ’ЯДНАННЕ «ГЛЫБІ'НКА». Створана ў 2001 у в. Калінаўка Дубровенскага рна пры сельскім Доме культуры. У 2007 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Заснавальнік і маст. кіраўнік А.Я.Марозава. У складзе аб’яднання 15 чал. ва ўзро
сце ад 10 да 17 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — вывучэнне і папулярызацыя нар. традыцый і ўзораў фальклору Дубровеншчыны. Створаны гульнявыя праграмы «Велікодныя забавы», «Восеньскія святы», «Дзіцячыя гульні маіх бацькоў», «Вас запрашае Паўлінка», тэатралізаваныя абрады «Шчодры вечар, багаты веча