• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 4.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 4.

    Памер: 664с.
    Мінск 2013
    581 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    кія навіны». Дзейнічаюць 20 рэліг. абшчын, у т.л. 11 праваслаўных, 1 каталіцкая, 7 пратэстанцкіх, 1 іўдзейская. Археал. помнікі: курганны могільнік Юравічы; гарадзішчы: Навінкі, Юравічы; селішчы Слабодка, Шарэйкі, Юравічы. Помнікі архітэктуры: манастыр Раства Прасвятой Багародзіцы (1717—46) у в. Юравічы, сядзібнапаркавы комплекс (сярэдзіна 19 ст.) у в. Ліпаў будынак школы (канец 19 ст.) у в. Даманавічы. У раёне брацкія магілы сав. воінаў партызан, ахвяр фашызму ў г.п. Азарычы, вёсках Агароднікі, Аляксандраўка, Бярозаўка, Бабровічы, Буда, Варатынь, Вялікія Аўцюкі, Дудзічы і інш. У в. Каплічы нарадзіўся бел. пісьменнік У.Краўчанка (1915—61); у г. Калінкавічы — засл. дзеяч мастацтваў Беларусі К.Казелка (1915—89), яўр. паэт С.Ляльчук (1918—44), бел. пісьменнік В.Казько (н. 1940); у в. Давыдавічы — бел. пісьменнікЯ.Каршукоў (н. 1932).
    КАЛІ'НКАВІЦКІ СТРОЙ, традыцыйны комплекс народнага касцюма, які быў пашыраны ў канцы 19 — пач. 20 ст. ў цэнтр. частцы Усх. Палесся (сучасныя Калінкавіцкі, Светлагорскі, Акцябрскі, Жлобінскі, часткова Мазырскі рны). Абавязкова складалі жаночы строй кашуля, спадніца, фартух', святочны строй мог дапаўняцца гарсэтам. Вылучаўся сярод інш. багатым аздабленнем кашуль тканымі ці вышытымі геаметрычнымі ўзорамі. Кашулі шылі з 3 полак палатна з плечавымі ўстаўкамі, вышыўка размяшчалася на плечавых устаўках, у верхняй частцы рукава (гарызантальныя палосы шырокіх суцэльных бардзюраў кампанаваліся з вузкімі, маглі спалучацца з сеткавым арнаментам, заканчвацца ніжэй локця ўзорыстымі зубцамі, чаргаваннем разеткавых выяў), па падоле. Ніз рукавоў заканчваўся вышытымі манжэтамі, якія
    Калінкавіцкі строй. Касцюм жанчыны. Першая палова 20 cm.
    маглі афармляцца фальбонамі. Адмысловы кампанент строя — адкладны, стаячаадкладны прышыты ці здымны пышны каўнер («брыжынадзяванцы») у выглядзе адной ці нават дзвюх вышытых і аздобленых па краі фальбон. Спадніцы (андаракі) шылі з 4 полак ваўнянай тканіны розных адценняў чырвонага колеру, у клетку або ў вертыкальныя палоскі. Багата арнаментаваны фартух складаўся з адной ці дзвюх полак палатна. Кашулі і фартухі аздаблялі бранымі ткацкімі ўзорамі, вышыўкай процягам, крыжыкам, ікавай гладдзю. Колер вышыўкі — чырвоны з невял. ўкрапленнямі сіняга ці чорнага. Месцы злучэння плечавой устаўкі кашулі з рукавом і станінай, станін па падоле, полак фартуха аздаблялі арнаментаванымі злучальнымі швамі. Гарсэт меў прыталены крой, з баскай, клінамі або фальбонай, шылі з саматканага сукна ці крамнай
    Калінкавіцкі строй. Касцюм жанчыны. Першая палова 20 cm.
    280
    КАЛІНКАВІЦКІЯ
    тканіны чорнага, цёмных адценняў барвовага, сіняга колераў. Полкі ад гарлавіны да лініі таліі багата аздаблялі тасьмой, гузікамі. Абавязковым для замужніх жанчын быў галаўны ўбор — намітка, вышыты чапец з павязанай зверху скіндачкай (паласа тканіны з аздобленымі канцамі), хустка; дзяўчаты маглі насіць вянок, скіндачку. У халоднае надвор’е накідалі цёплую ваўняную хусту. Жаночы строй мог дапаўняцца каляровымі пацеркамі. Мужчынскі строй складаўся з кашулі тунікападобнага крою, нагавіц, пояса. Кашуля мела багата ўпрыгожаную вышыўкай манішку, палоскі геаметрычнага арнаменту размяшчаліся на каўняры, каўнерцах і падоле. І.В.Мазюк.
    КАЛІНКАВІЦКІ ЎЗОРНЫ АНСАМБЛЬ ТАНЦА «ЗАКАВАНКА». Створаны ў 1980 у г. Калінкавічы пры раённым Доме культуры (з 1991 Цэнтр вольнага часу). У 1985 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Е.Л.Рэпа (з 1991), Л.Л.Вайцаховіч (з 1993), З.В.Кроман (з 1995), М.М.Бруйло (з 1996), А.В.Гайчук (з 2001), Н.П.Навік (з 2005), С.В.Антоненка (з 2008), Н.М.Лабач (з 2009), А.А.Шашолка (з 2011). У складзе ансамбля 35 чал. ва ўзросце ад 4 да 18 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя нар. творчасці. У рэпертуары танцы рознай стыліст. і жанравай накіраванасці: нар. (традыц. і стылізаваныя), класічныя, гульнявыя, сюжэтныя дзіцячыя: «Полькаматылёк», «Фламенка», «Цыганскі танец», «Рускі карагод з хусткамі», эстр. «Бананамама», «Рокнрол», «Полька беларуская» і інш. Калектыў — удзельнік абл. аглядуконкурсу харэагр. мастацтва імя А.А.Рыбальчанкі (г. Гомель, 2004, 2007, 2010, 2013).
    А.А.Шашолка.
    КАЛІНКАВІЦКІ ЎЗбРНЫ АНСАМБЛЬ ТАНЦА «РАМОНАК». Створаны ў 1991 у г. Калінкавічы пры дзіцячай школе мастацтваў. У 1997 прысвоена званне «ўзорны аматарскі
    Цыганскі танец у выкананні удзельніц Калінкавіцкага ўзорнага ансамбля танца «Закаванка».
    калектыў». Кіраўнікі: Н.А.Ярмоленка, С.М.Стома. У складзе ансамбля 72 чал. ва ўзросце ад 8 да 15 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — далучэнне падрастаючага пакалення да багацця танц. і муз. творчасці бел. народа, пранікненне ў вобразную сутнасць танц. культуры інш. народаў, патрыятычнае выхаванне. У рэпертуары харэагр. пастаноўкі «Зямля з блакітнымі вачыма», «Мая Беларусь», «На Івана, на Купалу», «Цыганскі танец», «Крыжачок», «Кантры», «Беларускія замалёўкі», «Нязнайка», «Уздоўж па вуліцы», «Пава», «Беларуская кругавая», «Верабей», «Беларуская полька», «Чатыры сяброўкі», «Веснавы танец», «Кадрыля», «Полька на падскоках», «Кросны», «Лявоніха», «Прывітальная», «Жабка», «Таўкачыкі», «Як дзяўчынка з хлопчыкам скакала», «Гапак» і інш. Калектыў — дыпламант конкурсаў: рэгіянальнага «Маленькі прынц» (г. Светлагорск, 2011), абл. дзіцячых харэагр. мастацтва імя А.А.Рыбальчанкі (г. Гомель, 2010; г. Светлагорск, 2013), фестывалю эстр. мастацтва «Зорная карусель» (г.п. Брагін, 2012) і інш. В.Н.Шаблінская.
    КАЛІНКАВІЦКІ ЦЭНТР ВОЛЬНАГАЧАСУ. Засн.ў 1969уг. Калінкавічы якраённы Домкультуры. 3 1991 сучасная назва. Агульная пл. памяшканняў 2283,45 м2, у т.л. 384,87 м2 для клубнай работы. Mae залы глядзельную на 527 месцаў, дыскатэчную,
    танц. клас. Дзейнічае 4 калектывы аматарскай творчасці, у т.л. 3 са званнем «народны» (хор ветэранаў працы «Каліна чырвоная», вакальны ансамбль «Галасы Калінкавіч», тэатр гумару «Вясёлыя аўцюкоўцы») і 1 са званнем «ўзорны» (ансамбль танца «Закаванка»), Калектывы цэнтра — дыпламанты, удзельнікі фестываляў: усебел. нар. гумару «Аўцюкі», рэсп. фалькл. мастацтва «Берагіня», фестывалюкірмашу «Дажынкі», рэгіянальнага этнакульт. традыцый «Кліч Палесся». Н.Р.Казіцкая.
    КАЛІ'НКАВІЦКІЯ РУЧНІКІ, тып дэкаратыўных народных тканых палотнаў, якія вырабляліся да сярэдзіны 20 ст. ў Калінкавіцкім, Светлагорскім, Жлобінскім, Акцябрскім, Ельскім рнах. Вылучаюцца спосабамі кампазіцыйнага спалучэння арнаментальных бардзюраў, чырвоных рыпсавых палос і фонавага палатна. Канцы ручнікоў аздоблены шчыльна размешчанымі арнаментальнымі палосамі, у некаторых тыпах — толькі прышытымі карункамі. Поле паміж дэкарыраванымі канцамі цалкам (раўнамерна ці рытмізавана) запоўнена рыпсавымі або арнаментаванымі палоскамі ці іх чаргаваннем, шырокія арнаментаваныя палосы паступова пераходзяць у вузейшыя і знікаюць, пакідаючы белы фон. Сустракаюцца ручнікі, у якіх браныя ўзоры, выкананыя белымі ніткамі па шэрым фо
    281
    КАЛІНКАВІЧЫ
    не неадбеленага лёну, спалучаюцца з узорамі, вытканымі чырвонымі ніткамі ў тэхніцы бранага ткацтва. Фон вырабаў ткаўся як палатняным перапляценнем, так і ў шматнітовых тэхніках. Даўж. К.р. 300—400 см, шыр. 24—30 см. Колер узораў чырвоны ці белы, сустракаліся асобныя пракідкі чорнай уточыны. Многія ручнікі захоўваюць архаічныя рысы і спосабы выканання асобных выяў арнаментаваных бардзюраў (крыжоварамбічныя), простыя ўзоры некаторых ручнікоў («шашачкі», прамавугольнікі, трохкутнікі), як мяркуецца, маюць паходжанне ад мануфактурнай ткацкай вытворчасці. І.В.Мазюк.
    КАЛІНКАВІЧЫ, горад у Гомельскай вобл., цэнтр Калінкавіцкага рна. За 122 км на ПдЗ ад Гомеля, вузел чыгунак на Гомель, Жлобін, Брэст, Оўруч (Украіна) і аўгадарог на Гомель, Парычы, Жыткавічы, Оўруч. 38,4 тыс. ж. (2012).
    Вядомы з 1560 як вёска ў Багрымаўскім старостве Мазырскага павета ВКЛ. У 1778 — 25 двароў, цэнтр пры
    Фрагмент сучаснай забудовы ў г. Калінкавічы.
    хода. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, у Рэчыцкім павеце Мінскай губ. У 1795 — 36 двароў 116 душ мужчынскага полу. У 1858 — 653 ж. У 1864 адкрыта нар. вучылішча. 3 1882 чыг. станцыя. У 1897 мястэчка, 196 двароў, 1,3 тыс. ж., царква, зд, 2 майстэрні, 27 крам, царк.прыходская школа. 3 26.4.1919 у Гомельскай губ. РСФСР. 3 3.3.1924 у БССР. 3 17.7.1924 цэнтр раёна, да 26.7.1930 Мазырскай акругі. 3 3.7.1925 горад. 3 27.9.1930 у Мазырскім рне. 3 20.2.1938 у Палескай вобл. 3 13.7.1939 зноў цэнтр раёна. У Вял. Айч. вайну з 21.8.1941 да 14.1.1944 К. акупіраваны
    ням.фаш. захопнікамі, якія знішчылі ў горадзе і раёне 1550 чал. Вызвалены войскамі 61й і 65й армій Бел. фронту ў ходзе КалінкавіцкаМазырскай аперацыі 1944. 3 8.1.1954 у Гомельскай вобл. У 1959— 14,9 тыс. ж. У 1970 — 23,9 тыс. ж. У 1999 — 42тыс.ж.
    Горад падзелены чыг. і ручаём на некалькі частак. Цэнтр. частка забудавана 2—5павярховымі жылымі дамамі. Асн. кампазіцыйны элемент — пл. Леніна. Паводле генплана 1987 (карэкціроўка 2006) К. развіваюцца ў паўдн.зах. напрамку. На асобных участках вуліц Савецкая і 50 год Кастрычніка размешчаны 2 мікрараёны
    Калінкавіцкія ручнікі. Вёска Бярозаўка Калінкавіцкага рна.
    Калінкавіцкія ручнікі.
    282
    КАЛІНОЎСКІ
    5	і 9павярховай забудовы. У паўд. частцы К. сканцэнтравана індывід. забудова сядзібнага тыпу. У 1990— 2000я гг. ўзведзены будынкі ЗАГСа, СШ № 1, царква, створаны мікрараёны індывід. забудовы сядзібнага тыпу ПаўднёваЗаходні і ПаўднёваУсходні.
    У 2012 агр. каледж, прафес. агр.тэхніч. ліцэй, гімназія, школы: 8 сярэдніх, маст. і муз. ДЮСШ, спарт. дзіцячаюнацкая школа, ІЗдашкольных устаноў, 2 цэнтры вольнага часу, цэнтры карэкцыйнаразвіваючага навучання, эколаганатуралістычны, тэхніч. творчасці, сац. абслугоўвання насельніцтва, дзіцячы дом сямейнага тыпу, Дом дзіцячай творчасці, 4 бкі, музеі краязнаўчы і воінаўінтэрнацыяналістаў гасцініца, бальніца, 4 паліклінікі, 7 аптэк, 4 спарт. залы, 2 басейны. Брацкія магілы сав. воінаў, могілкі брацкія сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну, ахвяр фашызму. Помнікі Вызвалення, сав. лётчыкам. Археал. помнік — гарадзішча.
    «КАЛШКІ», гл. «Клетныя» песні.
    КАЛІННІЦА, беларуская страва з мукі і ягад каліны. Жытнюю муку запарвалі варам і, калі яна «ўсалодае», дадавалі ягады каліны. Сушаныя ягады спачатку запарвалі варам, потым варылі. Елі К. з хлебам. А.В.Белы. КАЛІНОЎСКАЯ Таццяна Антонаўна (9.1.1905, г. Саратаў, Расія — 24.1.1997), беларуская артыстка оперы (лірыкакаларатурнае сапрана). Вучылася ў Саратаўскай кансерваторыі (1922—24, па класе вакала ў М.Мядзведзева, 1924—27, па класе фп. ў В.Турчанінавай). Скончыла Бел. студыю оперы і балета (1933). У 1933—41 салістка Дзярж. тэатра оперы і балета Беларусі. Валодала голасам прыгожага мяккага тэмбру, высокай муз. культурай, яркай сцэнічнай знешнасцю. Сярод партый: Русалка («Кветка шчасця» А.Туранкова), Шамаханская царыца, Марфа («Залаты пеўнік», «Царская нявеста» М.РымскагаКорсакава), Разіна
    («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні), Мікаэла («Кармэн» Ж.Бізэ) і інш.
    С.В.Русецкі.
    КАЛІНОЎСКІ Аляксандр Андрэевіч (н. 9.1.1962, Мінск), беларускі кампазітар, музыкант. Засл. артыст Беларусі (2003). Скончыў Бел. кансерваторыю (1986). 3 1987 артыст Акадэмічнага аркестра сімф. і эстр. музыкі Рэспублікі Беларусь, адначасова ў 1997—2000 кіраўнік джазавага ансамбля «DTSband». У 1988—89 саліст ансамбля «Тоніка» пад кіраўніцтвам В.Вуячыча. Аўтар і выканаўца джазавай музыкі.
    КАЛІНОЎСКІ Валяр’ян Валяр’янавіч (15.2.1896, г. Астрахань, Расія — 23.10.1941), беларускі артыст оперы (барытон). Засл. артыст Беларусі (1940). Скончыў Саратаўскую кансерваторыю (1928), Бел. муз. тэхнікум (1930), Бел. студыю оперы і балета (1933). У 1933—41 саліст Дзярж. тэатра оперы і балета Беларусі. Валодаў моцным голасам прыгожага тэмбру, сцэнічнай абаяльнасцю, выдатнай выканальніцкай школай. Сярод партый: Змітрок Закрэўск