• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 4.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 4.

    Памер: 664с.
    Мінск 2013
    581 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    », «Калядныя перазовы», «Сёння ў нас вячоркі», праведзены вечары адпачынку «Гісторыя Дубровенскага краю», «Купальскія гульбішчы», этнадыскатэкі «Юр’еўскія забавы», «Гульні маёй бабулі», агеньчыкі «Кру
    Калінаўская Мікалаеўская царква.
    жыць, кружыць карагод», «Навагоднія віншаванні», выстаўкі «Бабулін куфар», «Старадаўнія рэчы майго роду», «Кветкі, якія я вырасціў сам», «Прыгажосць нашымі рукамі», калядныя вандроўкі «Калядкі — добрыя святкі», «А калядныя бліны ладныя», святы «Гуканне вясны», «Каляды», «Вялікдзень», «Масленічныя забавы», вячоркі «Піліпаўскімі вечарамі», абрад «Хрэсьбіны». У рэпертуары песні «Папашэнька, радзіменькі», «Я сеяла, я сеяла белы лён», прытча «Пра лёс». Калектыў — лаўрэат абл. этапу усебел. фестывалю нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (г. Віцебск, 2004), аглядуконкурсу фалькл. мастацтва дзяцей і моладзі «Ад прашчураў — да зор» (г. Віцебск, 2006, г. Барань, 2012), удзельнік абл. свята абрадавага фальклору «А ў нас сёння Масленіца» (г. Віцебск, 2010) і інш. І.М.Цэван.
    КАЛІНАЎСКАЯ МІКАЛАЕЎСКАЯ ЦАРКВА, помнік архітэктуры рэтраспектыўнарускага стылю ў в. Калінавая Мёрскага рна. Пабудавана ў 2 пал. 19 ст. з цэглы. Уяўляе 4часткавую (прытворзваніца, трапезная, малітоўная зала, алтар) працяглую па падоўжнай восі аб’ёмнапрасторавую кампазіцыю, завершаную ва ўсх. частцы 5граннай апсідай з рызніцай. Выкарыстоўваюцца элементы маскоўскаяраслаўскага дойлідства 17 ст. (какошнікі і гарадкі ў архіт,
    277
    КАЛІНІН
    пластычным аздабленні, падвоеныя і патроеныя вокны, шатровае з цыбулепадобнай галоўкай завяршэнне званіцы). Гал. зах. фасадакцэнтаваны чацверыковай званіцай (васьмярык на чацверыку). Бакавыя фасады асн. аб’ёму, завершаныя ў сярэдняй частцы трохвугольнымі франтонамі, маюць пластычна аздобленыя ўваходы. 4схільны дах асн. квадратнага ў плане аб’ёму завершаны цыбулепадобнай галоўкай на 8гранным барабане. У інтэр’еры алтарная частка аддзелена ад асн. аб’ёму 3ярусным драўляным іканастасам з эклектычнай пластыкай. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае. Г.А.Лаўрэцкі.
    КАЛІНІН Мікалай Арцемавіч (10.5.1937, г.п. Карма 12.2.1974), беларускі рэжысёр. Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1965) і рэжысёрскія курсы пры Маскоўскім маст. акадэмічным тэатры імя М.Горкага (1968). У 1956—57 на Бел. тэлебачанні, у 1958—74 на к/студыі «Беларусьфільм». Сярод фільмаў: маст. «Ствары бой» (1969), «Крушэнне імперыі» (1970, з У.КоршСабліным), «Рудабельская Рэспубліка» (1971), тэлевізійных «Тыя, якія ідуць за гарызонт» (1972), «Корцік» (1973), «Бронзавая птушка» (1974) і інш.
    Д.М.Гіргель.
    КАЛІНКАВІЦКАЯ ЦЭНТРАЛЬНАЯ РАЁННАЯ БІБЛІЯТЭКА. Засн. ў 1924 у г. Калінкавічы як хатачытальня. У Вял. Айч. вайну кніжны фонд быў знішчаны. Аднавіла работу ў 1945. У 1979 у выніку цэнтралізацыі сеткі бк раёна стала цэнтр. для ўсіх бібліятэкфіліялаў сістэмы. Кніжны фонд (2012) каля 84 тыс. экз.; больш за 4,9 тыс. чытачоў. Асн. кірункі работы: задавальненне інфармацыйных патрэб карыстальнікаў краязнаўства, прававая і экалагічная асвета, прапаганда здаровага ладу жыцця, патрыятычнае, эстэтычнае і духоўнамаральнае выхаванне. Пры бцы дзейнічае публічны цэнтр прававой інфармацыі, працуюць клубы людзей сталага ўзросту «Сустрэча» і аматараў паэзіі «Бумеранг», літ.муз. гасціная (з 1985).
    КАЛІ'НКАВІЦКІ ДЗЯРЖАЎНЫ КРАЯЗНАЎЧЫ МУЗЁЙ. Засн. ў 1991 ў г. Калінкавічы. Пл. экспазіцыйных памяшканняў 170 м2, выставачнай залы — 150 м2. Асн. фонд налічвае звыш 4,9 тыс. адзінак захоўвання, навук.дапаможны — звыш 5 тыс. (2013). Асн. экспазіцыя размешчана ў 4 залах. У зале «Прырода роднага краю» сабрана інфармацыя аб глебе, ландшафце, раслінным і жывёльным свеце, прыродных асаблівасцях рэгіёна. Зала «Фрагменты нашай гісторыі, або Мінулае Калінкавіцкага краю ў матэрыяльных сведчаннях»
    знаёміць з археал. знаходкамі (біўні маманта, каменная сякера, крамянёвыя скрабкі, вырабы з металу, фрагменты керамікі і інш.), матэрыяламі, якія сведчаць аб знаходжанні Калінкавіччыны ў складзе ВКЛ і Рас. імперыі, фотаматэрыяламі пра знакамітых землякоў і развіццё мясц. чыг. вузла. У зале «Калінкавіцкі строй. Песня маіх дзядоў» прадстаўлены ўзоры адзення і тканых вырабаў краю (ручнікі, посцілкі, абрусы), а таксама прасліца, самапралка, матавіла, кручок для віцця вяровак, карабы для захоўвання адзення і інш. Зала «Яны прайшлі па той вайне» асвятляе падзеі Вял. Айч. вайны, дзейнасць партызан у раёне і антыфаш. раённага падполля, КалінкавіцкаМазырскую аперацыю 1944. Музей мае карцінную галерэю з 15 партрэтаў Герояў Сав. Саюза, пахаваных у Калінкавіцкай зямлі, зберагае ўзнагароды і асабістыя рэчы воінаўвызваліцеляў. С.В.Петрушэнка.
    КАЛІНКАВІЦКІ МАНЁТНЫ СКАРБ. Знойдзены ў 1961 у г. Калінкавічы. У тканіну было загорнута больш за 2,5 тыс. манет, сярод якіх некалькі сярэбраных паўтаракаў Рэчы Паспалітай і герцагства Прусіі 1620х гг., медныя соліды Рэчы Паспалітай 1660—61, 1663—66, падробкі солідаў (78). Захаваны ў канцы 1660х гг. Адна з найб. знаходак медных солідаў Яна II Казіміра Вазы. У
    Фрагменты экспазіцыі Калінкавіцкага дзяржаўнага краязнаўчнага музея.
    278
    КАЛІНКАВІЦКІ
    Мазырскім краязнаўчым музеі захоўваецца 99 манет.
    КАЛШКАВІЦКІ НАРОДНЫ ВАКАЛЬНЫ АНСАМБЛЬ «ГАЛАСЬІ КАЛШКАВІЧ». Створаны ў 1999 у г. Калінкавічы пры Цэнтры вольнага часу. У 2003 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Т.П.Века (з 1999), М.К.Грыгарыца (з 2010), М.С.Марозава (з 2012). У складзе ансамбля 14 чал. ва ўзросце ад 26 да 66 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя нар. творчасці. У рэпертуары песні: нар. бел. «Чарнец варыць піва», «Ночы мае ночанькі», «Пад’язджаем мы», «Згубіла я калечка», «Церніца», рус. «Дубровушка», укр. «Ой, на гары два дубкі», «Ішоў міма двара», аўтарскія «Жыві, мой край», «У лузе каліна», «Каля рэчкі пад дубочкам» Т.Века, «Удава Мар’яна» А.БІлоша, «Яблынька» Д.Дармастука, «Даўно ў той хаце была» У.Карызны, «Як паедзем мы ў госці» М.Сіраты і інш. Калектыў — дыпламант рэгіянальнага фестывалю «Гэты дзіўны спеў з глыбінь народных» (г. Лельчыцы, 2006), абл. аглядуконкурсу вак. ансамбляў і ансамбляў нар. песні (г. Тураў, 2010); удзельнік фестываляў усебел. нар. гумару «Аўцюкі» (в. Вял. і Малыя Аўцюкі Калінкавіцкага рна, 2012), рэсп. нар. песні «Красны Бераг збірае сяброў» (в. Красны Бераг Жлобінскага рна, абодва 2012).
    М.С.Марозава.
    КАЛШКАВІЦКІ НАРОДНЫ ХОР ВЕТЭРАНАЎ ПРАЦЫ «КАЛІНА КРАСНАЯ». Створаны ў 1980 у г. Калінкавічы пры раённым Доме культуры (з 1991 Цэнтр вольнага часу). У 2006 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Т.П.Века (з 1980), Л.У.Бязношчанка (з 2007). Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя аматарскага вак.харавога мастацтва. У складзе хору 25 чал. ва ўзросце ад 55 да 80 гадоў. У рэпертуары аўтарскія творы «Крынічанька» І.Чэрніка, «Жывы будзем», «У Туле іграе гармонь» Г.Завалокіна, «Край
    Удземніцы Калінкавіцкага народнага вакальнага ансамбля «Галасы Калінкавіч».
    любы мой» Я.Яравога, «Шаснаццаць бярозак» А.Трухіна, нар. песні «Што за лесам», «Цячэ вада ў ярок», «Гарэла сосна», «Выходзіць месяц зза хмары», «Аўчора з вячора», «Ой, ты, поле» і інш. Калектыў — дыпламант абл. тураў рэсп. фестывалю творчасці ветэранскіх калектываў «Не старэюць душой ветэраны» (г. Гомель, 2008; г. Калінкавічы, 2012), удзельнік міжнар. фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» (2008), абл. творчасці інвалідаў (г. Гомель, 2009). І.М.Цэван.
    КАЛІНКАВІЦКІ РАЁН, адм.тэр. адзінка ў цэнтры Гомельскай вобл. Цэнтр — г. Калінкавічы. У складзе раёна г.п. Азарычы; 129 сельскіх нас. пунктаў, 19 сельсаветаў: Бярозаўскі, Вялікааўцюкоўскі, Гарбавіцкі, Гарочыцкі, Даманавіцкі, Дудзіцкі, Зеляноцкі, Казловіцкі, Капліцкі, Крукавіцкі, Ліпаўскі, Малааўцюкоўскі, Нахаўскі, Савіцкі, Сыродскі, Чкалаўскі, Шыіцкі, Юравіцкі, Якімавіцкі і Азарыцкі пасялковы Савет. Пл. тэр. 2,76 тыс. км2. Нас. 62,9 тыс. чал. (2011). Жывуць беларусы (92,7%), рускія (4,4%), украінцы (1,5%), прадстаўнікі інш. нацыянальнасцей (1,4%). Па тэр. раёна праходзяць чыг. на Жлобін, Гомель, Лунінец, Оўруч
    (Украіна), аўтадарогі Гомель—Кобрын, Бабруйск—Оўруч, Калінкавічы—Хойнікі.
    Раён утвораны 17.7.1924, да 26.7.1930 у Мазырскай акрузе. 20.8.1924 падзелены на 12 сельсаветаў. 4.8.1927 далучаны 4 сельсаветы скасаванага Слабодскага рна. 27.9.1930 перайменаваны ў Мазырскі рн. 3.7.1939 зноў утвораны ў Палескай вобл. У Вял. Айч. вайну з 2й пал. жн. 1941 да сярэдзіны студз. 1944 К.р. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія знішчылі ў Калінкавічах і раёне 1550 чал. Дзейнічалі падп. райкамы КП(б)Б і ЛКСМБ, антыфаш. падполле, партыз. брыгады 2я Калінкавіцкая імя Фрунзэ, 99я Калінкавіцкая, асобныя атрады Калінкавіцкі, «Другія», «Храбрацы». Выходзіла падп. газета «Партазан». Раён вызвалены войскамі Бел. фронту ў ходзе КалінкавіцкаМазырскай аперацыі 1944. 3 8.1.1954 у Гомельскай вобл. 6.9.1959 далучаны 5 сельсаветаў Васілевіцкага, 20.1.1960 — 5 сельсаветаў і г.п. Азарычы Даманавіцкага, 24.3.1960— 1 сельсавет Капаткевіцкага скасаваных раёнаў.
    Дзейнічаюць прадпрыемствы сельскай гаспадаркі, лясной, хімічнай і буд. прамсці. У раёне (2012) аграрнатэхн. ліцэй, аграрны каледж,
    279
    КАЛІНКАВІЦКІ
    гімназія, школы: 27 сярэдніх, 9 базавых, 4 пачатковыя, 3 мастацтваў, муз., ДЮСШ, спарт. дзіцячаюнацкая школа алімпійскага рэзерву; 28 дашкольных устаноў дзіцячаюнацкі клуб фіз. падрыхтоўкі, цэнтры: пазашкольнай работы, дзіцячай творчасці і карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі; сац.пед. прытулак, вучэбнавытворчы камбінат. Працуюць 24 дамы культуры, 20 клубаў, цэнтры: 2 вольнага часу, эколаганатуралістычны, фальклору, нар. творчасці; Дом мастацкай самадзейнасці, 42 бкі, музеі: краязнаўчы, воінаўінтэрнацыяналістаў ахвяр Азарыцкіх лагераў смерці. У сістэме аховы здароўя раёна 5 бальніц, 2 амбулаторыі, 46 ФАПаў, 15 аптэк, раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі. Для заняткаў фізкультурай спортам і турызмам ёсць стадыён, 46 спарт. залаў 3 футбольныя палі, 20 стралковых ціраў вяслярная база, 2 басейны, фізкультурнаспарт. клуб, 15 аграсядзіб. Па тэр. раёна праходзіць экскурсійнатурысцкі маршрут «Залатое кальцо Гомельшчыны». Выдаецца раённая газ. «Калінкавіц