• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 4.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 4.

    Памер: 664с.
    Мінск 2013
    581 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    нску). Вышэйшым органам з’яўляліся сіноды (правінцыяльныя, а ў дыстрыктах партыкулярныя), у рабоце якіх ўдзельнічалі духоўныя і свецкія асобы. Паміж сінодамі кіраўніцтва ажыццяўляў суперінтэндант. Цэнтр правінцыі знаходзіўся ў Вільні. Дыстрыкты кіраваліся сіньёрамі. На чале асобных збораў стаяла духавенства (пастары, прапаведнікі, або міністры) і выбраныя са свецкіх асоб, або старэйшыны (сіньёры, прэсвітэры), важную ролю адыгрывалі патроны суполак. У перыяд Контррэфармацыі большасць кальвіністаў перайшла ў каталіцтва, тыя, што засталіся, былі абмежаваны ў правах. Для абароны сваіх інтарэсаў кальвінісцкая шляхта ўтварыла канфедэрацыю з праваслаўнымі (1599). Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай і далучэння бел. зямель да Рас. імперыі рэфармацкая царква страціла аўтаномію ад дзяржавы. Кальвінскія зборы падпарадкоўваліся кансістору, які прызначаўся на пасаду царскімі ўладамі. У пач. 20 ст. ў Беларусі заставаліся адзінкавыя кальвінісцкія суполкі, частка іх праіснавала да пач. 2й сусв. вайны. У вер. 1992 у Мінску зарэгістравана кальвінісцкая абшчына — хрысціянская рэліг. кангрэгацыя (Бел. евангелічны рэфармацкі збор). У нашы дні (2012) натэр. Беларусі зарэгістраваны рэліг. абшчыны рэфармацкай (1) і прэсвітарыянскай (1) царквы. С.В.Казуля.
    КАЛЬЗБЕРГ (Калісбер, Карлсб е р г, К а л і з б е р), вёска ў Мінскім рне, за 24 км на ПнЗ ад Мінска.
    Вядомы з 19 ст. як фальварак у Мірскім павеце Мінскай губ. Да 1840х гг. належаў Валадковічам, потым (да 1918) Сніткам. У 1919 фальварак арандаваў Ю.Раманоўскі, муж сястры Я.Купалы. 3 пераходам фальварка ва ўладанне бел. краязнаўцу, асветніку і музеязнаўцу А.Снітку К.
    стаў своеасаблівым асяродкам культуры. Пры фальварку быў прыгожы парк (з часоў Радзівілаў), невял. школа. Непадалёк ад цэнтр. сядзібы ў 18 — пач. 20 ст. існаваў тэатр пад адкрытым небам. У 1920—30я гг. Я.Купала прыязджаў у К. да Я. Шлыковіча, ад якога запісваў прымаўкі, прыказкі. Тут бел. паэт напісаў некалькі вершаў («Не нашым...», «Мая навука» і інш.), а рус. мовазнавец А.Шахматаў запісваў ад мясц. сялян нар. гутаркі і байкі. Пры фальварку дзейнічаў навук.літар. гурток, збіралася прагрэсіўная інтэлігенцыя, вяліся дыскусіі па пытаннях культуры, адбываліся імправізаваныя канцэрты, тэатр. пастаноўкі («Злодзей» Ядвігіна Ш., якая не прайшла цэнзуру, «Па рэвізіі» М.Крапіўніцкага). 3 20.2.1938 К. у Мінскай вобл. 3 8.8.1959 у Мінскім рне.
    Літ.: Аляхновіч Ф. Беларускі тэатр//Спадчына. 1991. № 1.
    КАЛЬКА (ад франц. caique копія) у мовазнаўстве, адмысловы тып запазычання іншамоўных слоў, выразаў, фраз; вынік адначасовага словаўтварэння і запазычання суадноснай іншамоўнай адзінкі. У бел. мове калькаванне часцей за ўсё адбываецца з рус. або польск. мовы. Вылучаюць К. словаўтваральныя, семантычныя, фразеалагічныя. Словаўтваральныя К. ўтвораны шляхам памарфемнага перакладу іншамоўнага слова пры дапамозе ўласнага моўнага матэрыялу. Напр.: бел. «насякомае» — калька з лац. «insectum» (in на + sectum сякомае), бел. «аглядальнік» — калька з рус. «обозреватель». Словаўтваральныя К. ствараюцца пры перакладзе тэксту з адной мовы на другую, маюць пераважна кніжнае паходжанне. Семантычныя К. ўтвараюцца шляхам запазычання толькі семантыкі слова. Напр., значэнне «выклікаць спагаду» слова «кранаць» прыйшло з франц. мовы ў 18 ст. (toucher), бел. «крыніца» ў значэнні «тое, што з’яўляецца асновай чагонебудзь» прыйшло з рус.
    289
    КАЛЬНІН
    мовы. Фразеалагічныя К. ўтвараюцца шляхам даслоўнага перакладу фразеалагізмаў. Напр., бел. «сляпая пакора» з ням. «blinder Gehorsam», бел. «пункт гледжання» з рус. «точка зрення». У бел. мове вылучаецца таксама пласт паўкалек — слоў, якія складаюцца часткова з запазычаных, часткова з уласных кампанентаў. Напр.: з рус. «прнлуннться» бел. «прылуніцца», у якім усе марфемы (акрамя кораня «лун») перадаюцца бел. моўнымі элементамі. Калькі ўзнікаюць як рэакцыя носьбітаў мовы на рэзкае ўзрастанне колькасці прамых запазычанняў. Суадносіны калькаваных слоў і прамых запазычанняў у розных мовах розная. У некаторых мовах (ісландская, тыбецкая) стварэнне калькі — адзін з асн. метадаў засваення іншамоўнай лексікі.
    КАЛЬНІН Пётр Іванавіч (1872, г. Адэса, Украіна — пасля 1917), беларускі архітэктар. Скончыў Пецярбургскі інт грамадзянскіх інжынераў (1896). Працаваў малодшым архітэктарам буд. аддз. Магілёўскага губернскага праўлення. У 1906—07 гар., у 1907—17 Магілёўскі губернскі архітэктар. Паводле яго праектаў у Магілёве ўзведзены будынкі дваранскага банка, крэдытнага тва, царква Трох Свяціцеляў (кіраваў будаўніцтвам); у Шклове — rap. бойня і будынак папяровакардоннага зда. Выканаў 2 эскізныя праекты Магілёўскага пазямельнага сялянскага банка будынка. У 1913 распрацаваў праекты будынкаў земства і рамеснай школы для Быхава, гандлёвых крам для Оршы, астрога для Рагачова, яўр. гімназіі для Магілёва, рамеснай школы для Клімавіч. 3 мэтай рэстаўрацыі абследаваў Магілёўскую Мікалаеўскую царкву (1901, з архіт. П.Пакрышкіным).
    КАЛЬЦАВАЯ КАМПАЗІЦЫЯ, асаблівая структура твора, якая выкарыстоўвае кампазіцыйнастыліст. прыём кальца. У паэзіі заключаецца ў паўторы пачатковых гукаў, слоў, сказаў
    у канцы вершаваных радкоў, строф усяго верша. Адпаведна мае назвы: гукавая, лексічная, страфічная (эпістрафа), архітэктанічная К.к. (напр., вершы «Як я полем іду» Я.Купалы, «Непагодаю маёвай» М.Багдановіча). На яе аснове засн. асобныя цвёрдыя віды верша (рандо. трыялет). У прозе К.к. — паўтор пачатковых элементаў ў сярэдзіне і канцы твора, які акцэнтуе ўвагу на асобных вобразах ці канцэпцыі твора ў цэлым. Некаторыя даследчыкі (В.Рагойша) адносяць да К.к. ў прозе рэтраспектыўныя ўстаўкі, якія вяртаюць да перадгісторыі герояў (творы А.Адамовіча, В.Быкава, І.Шамякіна, І.Пташнікава).
    Літ.: Рагойша В.П. Паэтычны слоўнік. Мінск, 2007. Т.І.Шамякіна.
    КАЛЬЦАТЫ Аркадзь Мікалаевіч (сапр. Капялевіч Абрам Навумавіч; 14.9.1904, г. Адэса, Украіна — 1.8.1995), беларускі і расійскі кінааператар, рэжысёр. Засл. артыст Беларусі (1935). Засл. дзеяч мастацтваў Расіі (1968). Скончыў Ленінградскі кінафотатэхнікум (1927). У 1927—35 на к/студыі «Савецкая Беларусь», з 1963 выступаў як рэж. Зняў бел. маст. фільмы «Рубікон» (1930), «Ураган» (1931), «Гонар свету», «Першы ўзвод» (абодва 1932), «Паручнік Кіжэ» (1933), «Шлях карабля» (1935). Дзярж. прэмія СССР 1946, 1951, 1952. Д.М.Гіргель.
    КАЛЬЦО ў ве р ш ас кл ад ан н і, паўтарэнне на пачатку і ў канцы асобных вершаваных радкоў, строф ці ўсяго верша аднолькавых гукаспалучэнняў (гукавое К.), слоў або выразаў (лексічнае К.); стылістычнакампазіцыйны прыём. Арыгінальна выкарыстана ў «Рамансе» М.Багдановіча, дзе кожная страфа пачынаецца і завяршаецца аднымі і тымі ж словазлучэннямі, у якіх увасабляецца лірычны матыў твора (страфічнае К.): «Зорка Венера ўзышла... 3 гэтай пары я пачаў... Але расстацца нам час... Буду ў далёкім краю... Глянь іншы раз
    на яе...» Класічнымі прыкладамі К. ўсяго твора (архітэктанічнае К.) з’яўляюцца рандо, якое пачынаецца і заканчваецца аднолькавымі словамі ці словазлучэннямі («...Кляны, як помнік старыны» А. Чарнышэвіча), а таксама трыялет, у якім 2 першыя радкі дакладна паўтараюцца не толькі ў сярэдзіне, але і ў канцы твора (кн. трыялетаў Ю.Голуба «Зажураны камень», 2002).
    В.П.Рагойша.
    КАЛЬЧЎНЫ, вёска ў Ашмянскім рне. За 7 км на ПдЗ ад горада і 24 км ад чыг. ст. Ашмяны на лініі Маладзечна—Вільнюс, 227 км ад Гродна, на аўтадарозе Ашмяны—Клявіца. Цэнтр Кальчунскага с/с. 296 гаспадарак, 735 ж. (2012).
    У 1904 вёска ў Граўжышскай воласці Ашмянскага павета Віленскай губ., 154 ж. 3 1919 у БССР. 3 1920 у складзе Сярэдняй Літвы, з 1922 — у Польшчы, у Ашмянскім павеце Віленскага ваяв. 3 1939 зноў у БССР. 3 15.1.1940 у Ашмянскім рне Вілейскай вобл. 3 12.10.1940 цэнтр сельсавета. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да пач. ліп. 1944 К. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 20.9.1944 у Маладзечанскай, з 20.1.1960 у Гродзенскай абласцях. У 1987 да К. далучана в. Дэбесі. У 1997 — 300 гаспадарак,775 ж.
    У 2012 дзіцячы сад, сярэдняя школа, Дом культуры, бка, клуб, ФАП, комплексны прыёмны пункт, магазін, аддз. сувязі.
    КАЛЭСА Філарэт Міхайлавіч (17.7. 1871, с. Пішчаны Львоўскай вобл., Украіна — 3.3.1947), украінскі музыказнавецфалькларыст, кампазітар, літаратуразнавец. Акад. АН Украіны (1929). Скончыў Львоўскі ўнт (1896). 3 1939 праф., заг. кафедры Львоўскага ўнта, адначасова з 1940 дырэктар музея этнаграфіі. Заснавальнік укр. муз. этнаграфіі. Вывучаў суадносіны лакальнага і агульнанац. стыляў у фальклоры, гісторыю ўкр. дум, слав. фалькл. сувязі. Аўтар манаграфіі «Рытміка ўкраінскіх на
    290
    КАЛЯДАВАННЕ
    родных песень» (1906—07), літ.знаўчых прац, прысвечаных творчасці М.Лысенкі, Л.Украінкі, Т.Шаўчэнкі, І.Франко. У 1932 з К.Машынскім запісваў на Палессі фальклор. Матэрыялы паездкі апублікаваны ў арт. «Народная музыка на Палессі» (1939), дзе К. сцвярджаў цесную сувязь укр. і бел. фальклору. Аўтар збкаў апрацовак укр. нар. песень і асабістых харавых твораў.
    Тв.: Мелодіі' украі'нськіх народных дум. Кнів, 1969; Музнкознавчі праці. Кпі’в, 1970; Фольклормстнчні праці. Кнів, 1970; Музнчні творн. Кнів, 1972.
    КАЛЮГА Лукаш (сапр. В а ш ы на Канстанцін Пятровіч; 17.9.1909, в. Скварцы Дзяржынскага рна — 22.10.1937), беларускі пісьменнік, перакладчык. Скончыў Бел. пед. тэхнікум (1931). Працаваў у НДІ прамсці Вышэйшага савета нар. гаспадаркі БССР, на Бел. радыё. Аўтар аповесцей «Ні госць, ні гаспадар» (1928), «Нядоля Заблоцкіх» (1931), шэрагу апавяданняў пра жыццё бел. дарэв. вёскі. Яго прозе ўласцівы падкрэсленая эпічнасць, спалучэнне гістарычнасці мыслення і канкрэтнасці пісьма, рэальнага факта і міфа. На бел. мову пераклаў аповесць П.Панча «Блакітныя эшалоны» (1930, з К.Чорным), раманы Ю.Алешы «Зайздрасць» (1931), Я.Гашака «Прыгоды ўдалага ваякі Швейка» (ч. 4, 1932). У 1933 і 1937 рэпрэсіраваны. Рэабілітаваныў 1956. І.П.Чыгрын.
    КАЛЯДА, 1) у славянскай міфалогіі, у тым ліку і беларускай бажаство весялосці і радасці, у гонар якога святкавалі час ад Раства Хрыстова да Новага года. 2) Бог або багіня зімовай святочнай абраднасці ці свята ў гонар зімовага сонцастаяння. 3) Зімовая іпастась бога Сонца. Дзень зімовага сонцавароту, на які прыпадае свята К., сімвалізуе паміранне старога сонца і нараджэнне новага, маладога. Бог — увасабленне маладога сонца і завецца К. (ад «кола», што ўказвае на салярную сімволіку і пачатак новага гадавога цыкла). Маг
    чыма, К. звязана таксама з урадлівасцю і паняццем часу.
    Літ.: Гаврнлов Д.А., Наговнц н н А.Е. Богн славян. Язычество. Траднцня. М., 2002. С.І.Шамякіна.
    КАЛЯДА Андрэй Андрэевіч (н. 3.6. 1940, в. Панямонь Навагрудскага рна), беларускі акцёр, педагог, перакладчык. Канд. пед. навук (1974). Праф. (1993). Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1962). 3 1962 у Бел. тэатры імя Я.Купалы. 3 1966 выкладаў у Мінскім пед. інце, з 1989 — у Бел. акадэміі мастацтваў (у 1989—2000 прарэктар). Вобразы, створаныя К., вылучаліся адметнай выразнасцю і сакавітай моўнай характарыстыкай: Хоня («Людзі на балоце» паводле І.Мележа), Час («Любоў, надзея, вера» П.Васілеўскага), Краўзэ («Рускія людзі» К.Сіманава), Іван («Перад вячэрай» В.Розава), Ігар («Воўк на планеце Яўмез» В.Караст