Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 4.
Памер: 664с.
Мінск 2013
ляндар на 1930 год», «Народны каляндар» (1934), «Беларускі адрыўны каляндар на 1937 год», у Рызе — «Беларускі каляндар» (1928, 1937). У 1947 выйшаў арыгінальны штомесячны К. школьніка «Дванаццаць месяцаў». У 1960я гг. Гал. архіўнае ўпраўленне CM БССР пачало выдаваць «Каляндар знамянальных і памятных дат па гісторыі Беларусі». 3 1971 пачалі выходзіць настольныя перакідныя К. на бел. мове, а таксама плакатыК. Тэматычныя і інш. К. сталі выдаваць бел. выдвы, рэдакцыі час., газ.: «Беларусь Савецкая» (1978), «Прырода Беларусі» (1979), «Янка Купала. Якуб Колас (да 100годдзя з дня нараджэння)» (1982), «Кола дзён» (1987—88), «Шляхамі Францыска Скарыны» (1989) і інш. 3 1990х гг. традыцыя выпуску К. пашырылася. Выходзілі «Скарынаўскі каляндар» (1990), «Родны край» (з 1990), «Магнаты Беларусі» (1992), «Знамянальныя і памятныя даты сусветнага календара» (з 1994), «Беларускі праваслаўны каляндар» (з 1995), «Каляндар татармусульман Беларусі» (з 1996) і інш. У 21 ст. выдаюцца К. перакідныя, адрыўныя, настольныя, насценныя, ілюстраваныя агульнай тэматыкі або спец. (жаночыя, юбілейныя, архіт. і г.д.); у іх ліку «Каляндар з выявамі і ўрыўкамі твораў вядомых беларускіх пісьменнікаў і паэтаў» (2012), «Славутыя мастакі з Беларусі» (2013), «МінскАрэна» (2014) і інш.
Літ.: Р ы б а к о в Б. Язычество Древней Русн. М., 1988; Хренов Л.С., Го
луб Н.Я. Время н календарь. М., 1989; Клнмншнн 14.А. Календарь н хронологня. М., 1990; Нікалаеў М. Палата кнігапісная: Рукапісная кніга на Беларусі ўХ—XVIII стст. Мінск, 1993; Бороднн О.Р. Возннкновенне современной хронологнн. М., 2000; Лозка А.Ю. Беларускі народны каляндар. Мінск, 2002; Яго ж. Беларускі каляндар у славянскім і еўрапейскім свеце. Мінск, 2002; Я г о ж. Феномен Новага года ў беларускім фальклоры. Мінск, 2004. А.Ю.Лозка.
КАЛЯНД АРНААБР АДАВАЯ ПАЗЗІЯ, народная песеннапаэтычная творчасць, у якой адлюстравалася святочная і прац. дзейнасць чалавека на працягу гасп. года. Праца заўсёды суправаджалася абрадавымі дзеяннямі, якія мелі магічны змест. Найб. значнасць яны набывалі ў перыяды зімовага і летняга сонцаваротаў — 22—24 снеж. і 22—24 чэрв. У Беларусі ў К.а.п. адбіліся эстэтычныя і маральнаэтычныя ідэалы народа, яго этнічныя асаблівасці, рысы характару — працавітасць, сумленнасць, добразычлівасць, талерантнасць. К.а.п. ў сваім развіцці дасягнула высокага паэт.вобразнага асэнсавання рэчаіснасці на ўзроўні такога эстэтычнага крытэрыя, як мастацтва слова. У жанравых адносінах у ёй пераважаюць абрадавыя песні ў параўнанні з прыказкамі, прымаўкамі, паданнямі. 3 і м о в ы я п е с н і ў адпаведнасці з абрадамі падзяляюцца на піліпаўскія, калядныя, шчадроўскія, цярэшкавыя, гульнявыя і карагодныя, масленічныя (на мяжы зімовага і веснавога песенных цыклаў). Гэтыя творы раскрываюць змест абрадаў, іх сімволіку, з’яўляюцца часткай рытуальных дзеянняў: піліпаўскія песні дапамагалі пераадолець аднастайны характар працы «за прасніцай», калядкі і шчадроўкі стваралі святочны настрой калядавання і шчадравання, цярэшкавыя — гуллівы настрой абрадавых дзеянняў, масленічныя — стыхію ўрачыстасці, карнавальнай радасці. В я с н о в ы я п е с н і перадаюць у паэт. форме ўзрушаны псіхал.эмацыянальны
296
КАЛЯРОВАЕ
стан земляроба з нагоды абуджэння прыроды, падрыхтоўкі да сяўбы. Сярод іх вылучаюцца вяснянкізаклічкі, юраўскія і валачобныя песні. Летнія песні (купальскія, пятроўскія, касецкія, жніўныя) увасобілі агр. матывы ў купальскай паэзіі, росквіт прыродных сіл, сямейнабыт. тэматыку. Да Купалля адносяцца звычаі, паданні, павер’і, што раскрываюць стараж. міфал. ўяўленні аб космасе, значэнне культаў агню, вады і раслін. У касецкіх і жніўных песнях гучаць сац. і сямейныя матывы, абумоўленыя рознымі жьшцёвымі і прыроднымі абставінамі. Восеньскія песні перадаюць пэўны смутак, перажыванні дзяўчат з нагоды іх падрыхтоўкі да замужжа. Мінорны настрой восені ўзмацняў і паглыбляў іх пачуцці на фоне апошніх работ у полі (уборка лёну, канапель). Вылучаць групу з б і р а л ь н і ц к і х песень (пры збіранні арэхаў, грыбоў, ягад), у якіх паэтычна ўзнавіліся разнастайныя жыццёвыя падзеі, духоўны свет чалавека. У цяперашні час К.а.п. знаходзіць шырокае выкарыстанне ў розных галінах мастацтва, культуры і адукацыі.
Літ:. Гілевіч Н. Наша родная песня. Мінск, 1968; Л і с А. Валачобныя песні. Мінск, 1989; Яго ж. Каляндарнаабрадавая творчасць беларусаў. Сістэма жанраў: Эстэтычны аспект. Мінск, 1998.
А.М.Аляхновіч.
КАЛЯНДАРНЫЯ ГЎЛЬНІ, гульні і забавы, якія суправаджалі абрадавыя дзеянні падчас свят (каляндарнаабрадавыя) або былі замацаваны за пэўнай парой года дзеля забавы (сезонныя). У Беларусі вял. значэнне пры правядзенні гульняў і забаў мела абрадавая атрыбутыка. Асобна'я роля адводзілася святочным маскам, якія падзяляліся на зааморфныя (Kasa, мядзведзь, дзяцел, тур), антрапаморфныя (шчадрэц і шчодра, дзед і баба, салдат, доктар), міфал. (смерць, чорт). Выкарыстоўвалі рытуальныя рэчы: печыва ў выглядзе с.г. прылад, велікоднае яйка, стралу і інш. Вылучаюцца К.г. зімовыя, вясновыя,
летнія і восеньскія. Зімовыя гульні падзяляліся на калядныя — вельмі разнастайныя па змесце, пры іх правядзенні выкарыстоўваліся элементы тэатралізацыі (батлейка, шэсцікалядаванні, шчадраванні), харэаграфіі (карагоды «Яшчур», «Каралевіч», «Ваджэнне кралькі»), магіі («Куцця», «Цягаць куццю на дуба»), масленічныя — катанні («Аб’езд маладога бычка»), спарт. («Сучка»), шлюбныя («Вешаць калодку», «Маладую вазіць»), рытуальныя (спальванне пудзіла, гушканне на арэлях). Вясновыя гульні падзяляліся на гукальныя (падкідванні «жаваронкаў» і вянкоў, скаканне), велікодныя (вогнішчы, біццё і катанне яек), юраўскія («Тураўскі карагод», «Пахаванне стралы»), сёмушныя («Ваджэнне куста»). Сярод летніх гульняў вылучаліся купальскія (скаканне праз вогнішча, шуканне папарацькветкі, варажба на вянках), жніўныя (зажынкавыя, дажынкавыя). Восеньскія гульні нешматлікія, найб. вядомыя абрадавыя («Жаніцьба коміна», «Пячэнне ката») і інш. А.Ю.Лозка.
КАЛЯНДАРНЫЯ СВЯТЫ, АБРАДЫ, ЗВЬІЧАІ, традыцыйныя ўмоўныя дзеянні і спосабы паводзін, якія храналагічна замацаваны ў земляробчым коле прац. і святочных дзён. Вызначальнымі цэнтрамі іх былі 4 астранамічныя пункты Сонца: раўнадзенства з 20 на 21 сак. і з 22 на 23 вер. і сонцавароты з 21 на 22 снеж. і з 20 на 21 чэрв., да якіх у дахрысціянскі перыяд былі прымеркаваны асн. абрадысвяты Вялікдзень, Каляды, Купаме. Першабытны чалавек імкнуўся паўплываць на прыроду, уступіць у кантакт з ёю. Гэта было асн. прычынай узнікнення рытуальных магічных дзеянняў, падпарадкаваных гадавому абарачэнню Зямлі вакол Сонца. Каляндарныя абрады як рытуальнамагічныя дзеянні з цягам часу страчвалі сваю земляробчую, гасп. функцыю, станавіліся святамі. Да веснавых свят адносяцца Гуканне вясны, Дабравешчанне, Вялікдзень, Ушэсце, Сёмуха, Юр’я, Capa
Ki, Камаедзіца, да абрадаў Провідкі, «Ваджэнне Лукі», «Ваджэнне Маі», «Страла», «Куст», Провады Русалкі і інш. Гал. месца ў веснавой абраднасці займалі культ Сонца, агню, раслін, палявых духаў, ахоўная магія, веснавыя шэсці і абходы двароў, ваджэнне карагодаў і інш. (гл. Веснавыя святы, абрады, звычаі). Да л е т н і х свят адносяцца Купалле, Лятрок, Ілья, Спас, Прачыстая; да абрадаў Дажынкі; да звычаяў Ганнажняя, Андрэйналіва, Серпавіцы, Зажынкі і інш. Яны былі цесна звязаны з земляробчай справай — касьбой, праполкай, выспяваннем і ўборкай ураджаю і ўшанаваннем культу Сонца, агню, дароў прыроды (гл. Летнія святы, абразы, звычаі). Давосеньскіх свят адносяцца Багач, Узвіжанне, Прачыстая, Пакровы, абрады «Жаніцьба коміна», Засеўкі, звычай Асяніны (Змітраўскія дзяды). Яны былі цесна звязаны са зменамі ў прыродзе — заканчэннем гасп. года земляроба. Гэта быў важны этап у прац. дзейнасці селяніна — сяўба азіміны (жыта, азімай пшаніцы), які суправаджаўся комплексам магічнаабрадавых практык, скіраваных на стымуляванне будучага ўраджаю і яго ахову ад стыхій (гл. Восеньскія святы, абрады, звычаі). Дазімовых свят адносяцца Увядзенне, Мікола, Каляды, Вадохрышча, Грамніцы, Масленіца; абрады «Ваджэнне казы», «Нашэнне звязды», «Жаніцьба Цярэшкі», звычаі Ул а с с е (Валоссе), варожбы. Яны падзялялі зімовы перыяд на 2 ч. і ўяўлялі сабой святочную кульмінацыю, насычаную шырокім наборам элементаў, якія выяўлялі магію і ахвярапрынашэнне (гл. Зімовыя святы, абрады, звычаі).
Літ.: Земляробчы каляндар: Абрады, звычаі. Мінск, 1990; ЛісА.С. Каляндарнаабрадавая творчасць беларусаў. Сістэма жанраў: Эстэтычны аспект. Мінск, 1998; Ліцьвінка В.З. Святы і абрады беларусаў. Мінск, 2001. А.Ю.Лозка.
КАЛЯРОВАЕ КІНО, тэрмін, якім абазначаюцца фільмы са шматколерным малюнкам для перадачы на
297
КАЛЯРОВАЕ
Да арт. Каляровае кіно. Кадр з фільма «Масакра». 2010.
Да арт. Каляровае кіно. Кадр з фільма «У тумане». 2012.
Да аріп. Каляровае кіно. Кадр з фільма «Рыжык у Залюстроўі». 2010.
туральных колераў рэальнасці і эстэтычных характарыстык прадметаў. У раннім кінематографе рабіліся спробы выкарыстання колеру шляхам ручнога размалёўвання малюнка на плёнцы («Танец Лое Фюлер» Т.Эдысана, 1895). Па меры павелічэння даўжыні фільмаў працэс гэты быў механізаваны пры дапамозе распрацаванага да сярэдзіны 1900х гг. метаду «Патэкалор» (для кожнага асобнага колеру выразаўся асобны шаблон на пазітыўнай стужцы, пасля чаго кожная копія фільма падвяргалася шматразовай афарбоўцы праз адпаведныя шаблоны кожнага колеру). У той жа час атрымалі распаўсюджанне спосабы вар’іравання (афарбоўка кожнага асобнага кінакадра стужкі ў пэўны колер, які праіснаваў да 2й пал. 1920х гг., і пазней таніравання (хімічная афарбоўка). Праблема колеру як элемента перадачы свету была пастаўлена і паступова вырашалася ў сферы кінатэхнікі. 3 дапамогай 2колернага віражнага метаду былі створаны першыя сав. каляровыя фільмы: маст. «Груня Карнакова» («Салавей Салавейка», 1936, рэж. Н.Эк), дакум. «Свята працы» (1931, рэж. А.Ханжанкоў, М.Анішчанка). Першыя бел. каляровыя фільмы: дакум. «Савецкая Беларусь» (1951, рэж. У.КоршСаблін, М.Краўчуноўскі), маст. «Дзеці партызана» (1954, рэж. Л.Голуб, М.Фігуроўскі). Сучаснае кінамастацтва валодае багатымі магчымасцямі маст. прымянення колеру ў адпаведнасці з разнастайнасцю жанравых і стыліст. задач рэжысуры. Жанры кінаоперы, мюзікла, навук. фантастыкі ў сучасным кіно рэалізуюць розныя спалучэнні выразных і выяўл. функцый колеру. Існуюць розныя шляхі выкарыстання колеру: ад умеранай стылізацыі яго да гнуткай маляўнічай распрацоўкі, высокіх ступеней экспрэсіўнага прымянення колеру (рэалістычны фільмапавяданне пра сучаснасць «Я памятаю», 2005, рэж. С.Сычоў; фантаст. фільмы «Дастыш фантастыш», 2009, рэж. А.Канановіч; «Рыжыку Залюстроўі»,
298
КАМАЙСКАЯ
рэж. А.Турава; трылер «Масакра», рэж. А.Кудзіненка, абодва 2010; гіст. фільм «У тумане», 2012, рэж. С.ЛазНІца, і ІНШ.). Д.М.Гіргель.
КАЛЯРОВЫ ДРУК, шматкаляр о в ы д р у к, спосаб паліграфічнага ўзнаўлення на паперы, тканіне, інш. матэрыялах шматколерных выяў (твораў жывапісу,