• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 4.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 4.

    Памер: 664с.
    Мінск 2013
    581 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    рховы Нпадобны будынак. Дом для работнікаў — 16кватэрны, аднапавярховы, зроблены з бутавага каменю. Франтоны гал. фасада выкладзены з цэглы. Сядзібны комплекс (сядзібны дом, флігелі, гасп. пабудовы, фрагменты парку) унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. І.П.Драўніцкі.
    301
    КАМАРЫН
    КАМАРЫН, археалагічныя помнікі — паселішчы каля г. Рагачоў.
    ПаселішчаІ неаліту і бронзавага веку за 2—2,5 км на У ад горада, у левабярэжжы р. Дняпро, на паўн.ўсх. беразе воз. Вял. Камарына. Выявіў У.Ф.Ісаенка, абследавалі ў 1993—2007 І.М.Язэпенка, М.М.Крывальцэвіч. Знойдзены крамянёвыя прылады працы, адшчэпы, пласціны, невял. колькасць неалітычнай керамікі і керамікі ранняга перыяду бронзавага веку.
    П а с е л і ш ч а2 эпохі неаліту і бронзавага веку за 2—2,5 км на У ад горада, на паўн. беразе воз. Вял. Камарына. Выявіў А.М.Рыкуноў, у 1993—94 І.М.Язэпенка і М.М.Крывальцэвіч даследавалі 117 м2. Знойдзены крамянёвыя разцы, скрабкі, сякеры, наканечнікі стрэл, адшчэпы, пласціны, сколы, абломкі ляпной неалітычнай керамікі, упрыгожанай грабеньчатымі адбіткамі, наколамі, лапчастым штампам, а таксама керамікі ранняга перыяду бронзавага веку.
    У 1998—99 М.М.Крывальцэвіч даследаваў курган (20x17x0,7 м) сярэднедняпроўскай культуры на месцы паселішча. На ўзроўні гарызонту выяўлены рэшткі кругавога раўка дыям. больш за 10 м, шыр. 0,4—0,9 м, глыб. да 0,4 м. У цэнтр. частцы кургана на гарызонце выяўлены сляды 2 пахаванняў. Першае пахаванне памерамі 1,7x0,9 м арыентавана па лініі ПнЗ—ПдУ. Знойдзены перапаленыя косткі і вугольчыкі, керамічны посуд з крамянёвым сколам унутры, каменная свідраваная сякера, 3 крамянёвыя наканечнікі стрэл. Другое пахаванне памерамі 1,1x0,6 м арыентавана ў кірунку У—3. Комплекс складаўся з 3 гліняных пасудзін, каменнай свідраванай сякеры, 2 крамянёвых шліфаваных сякер, 8 крамянёвых наканечнікаў стрэл, 6 крамянёвых шырокіх сколаў, 2 нажоў, 2 скрабкоў, 3 пласцін. Курган датуецца 2500/2400—2200 да н.э.
    Паселішча5 неаліту і бронзавага веку за 0,6 км на ПдУ ад моста цераз р. Дняпро і ў 0,25—0,3 км на
    Пд ад шашы Рагачоў—Слаўгарад, на выцягнутым з Пд на Пн узвышшы, выш. 0,7—1,2 м. Памеры 170 х 40 м. Выявіў у 1997 А.М.Рыкуноў. У 1998, 2005—07 І.М.Язэпенка даследаваў 177 м2. Культ. пласт 0,3—0,68 м. Знойдзены крамянёвыя наканечнікі стрэл трохвугольнай формы, скрабкі канцавыя і бакавыя, сякеры, скрабкі, нажы, больш за 4 тыс. абломкаў неалітычнай керамікі, арнаментаванай грабеньчатымі адбіткамі, лапчастым штампам, насечкамі, разрэджанымі наколамі і лінейным штампам.
    П а с е л і ш ч а5А днепраданецкай культуры эпохі неаліту, сярэднедняпроўскай культуры бронзавага веку за 120 м на Пд ад паселішча5. Займае ўзвышша, выцягнутае з Пн на Пд, памерамі 75 х 50 м. Выявіў у 2007 І.М.Язэпенка, у 2008 А.А.Разлуцкая даследавала 27 м2. Знойдзены крамянёвыя вырабы, прылады працы і ўзбраення (5 наканечнікаў стрэл трохвугольнай формы, укладышы, скрабкі, скрэблы, цясласякерка, праколкі, свердлы), фрагменты ляпной неалітычнай керамікі з занальнай арнаментацыяй адбіткамі грабеньчатых, лапчастых штампаў, насечкамі і керамікі сярэднедняпроўскай культуры ранняга бронзавага веку з ружанцовым арнаментам. Атрыманы прадстаўнічы комплекс рэшткаў паляўнічай фаўны (зайца, рачнога бабра, куніцы, лісіцы, дзіка, казулі звычайнай, аленя высакароднага, лася).
    Літ.: Крывальцэвіч М.М. Курган сярэднедняпроўскай культуры на возеры Камарын каля Рагачова // Гіст.археалагічны зборнік. Мінск, 2004. № 19.
    І.М.Язэпенка, А.А.Разлуцкая, М. М. Крывальцэвіч.
    КАМАРЫН, гарадскі пасёлак у Брагінскім рне, прыстань на р. Дняпро. За 52 км на ПдУ ад г. Брагін, 3 км ад чыг. ст. Ёлча на лініі Чарнігаў—Оўруч (Украіна), 182 км ад Гомеля, аўтадарогай звязаны з Брагінам. 2 тыс. ж. (2012).
    Вядомы з 1449 як вёска ў Рэчыцкім павеце Мінскага ваяв. ВКЛ.
    Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, мястэчка ў Рэчыцкім павеце Мінскай губ. У 1866 у Ёлчанскай воласці, 51 двор. У 1897  550 ж. У 1909  104 двары, 614 ж., царква, паштовае аддз. 3 26.4.1919 у Гомельскай губ. РСФСР. 3 9.5.1923 цэнтр воласці. 3 8.12.1926 у БССР, вёска, цэнтр раёна Рэчыцкай, з 9.6.1927 да 26.7.1930 Гомельскай акруг. 3 20.2.1938 у Палескай вобл. У Вял. Айч. вайну з 28.8.1941 да 23.9.1943 К. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія знішчылі ў К. і раёне 1,1 тыс. чал. Вызвалены войскамі 13й арміі Цэнтр. фронту ў ходзе ЧарнігаўскаПрыпяцкай аперацыі 1943 (першы раённы цэнтр Беларусі, які быў вызвалены ад ням.фаш. захопнікаў). 3 8.1.1954у Гомельскай вобл. 3 17.11.1959 гар. пасёлак. 3 25.12.1962 у Брагінскім рне. У 1971 — 1,6 тыс. ж. У 1999 — 2,4 тыс. ж.
    У 2012 дзіцячы сад, школы: сярэдняя, мастацтваў, дзіцячы сад, Дом дзіцячай творчасці, культ.спарт. цэнтр, бка, бальніца, паліклініка, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, 2 спарт. залы, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк». Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну; помнік у гонар воінаўвызваліцеляў.
    «КАМАРЫНСКІ», «Камарынс к а я», «К а м а р ы ц к і», «К а м а р ніцкі», «Рас ка м ар ы н с к і», беларускі народны танец, пераважна мужчынскія скокі тыпу «Рускага», муз. памер 2/4, 6 (12)тактавай муз. структуры, якія па мелодыі набліжаюцца да старадаўняй «Лявоніхі». Пашыраны ў Беларусі як сольныя, парныя, сольнагуртавыя скокі. Раней «К.» выконваўся пад дуду, цымбалы, скрыпку, сёння пад сольны (гармонік, баян) ці розны ансамблевы (гармонік, скрыпка, барабан) склад інструментаў у суправаджэнні прыпевак. Іншым разам «К.» выконваюць з атрыбутыкай (прадметы хатняй гаспадаркі; муз. інструменты — бубен, гармонік, балалайка і інш.). Падчас скокаў можа мяняц
    302
    КАМЕДЫЯ
    ца тэмп (ад умеранага — да імклівага). У харэагр. імправізацыю ўключаюцца рухі розных груп лексікі бел. нар. танца. Найб. характэрнымі з’яўляюцца дробы, прытупы, плясканне ў ладкі, лясканне па каленях, халявах, падэшве ботаў падэбаск, нахілы корпуса, кручэнні, прысядкі. У сольнагуртавой форме «К.» выкарыстоўваюцца прыём запрашэння і прынцып «хтокаго». Сярод адметных варыянтаў «К.» (Слуцкі рн) — танец «Раскамарыцкі» з рэгламентаванай кампазіцыяй. На пакладзеных крыжнакрыж жэрдачках адначасова танчаць 4 чал. (па адным у кожным квадраце). Злучыўшы рукі, яны рухаюцца па коле то супраць, то па ходзе сонца, пераскокваючы цераз жэрдачкі з квадрата ў квадрат. Затым у паўзамкнёнай паставе (разамкнёнае кола) танцоры па чарзе пераходзяць пад узнятымі ўгору злучанымі рукамі ў інш. квадрат.
    Літ:. Козенка М. Танцавальны фальклор // Традыцыйная мастацкая культура беларусаў. У 6 т. Т. 5, кн. 2. Мінск, 2011. М.А.Козенка.
    КАМАРЫНСКІ НАРОДНЫ АНСАМБЛЬ НАРОДНАЙ ПЁСНІ «КАМАРЫНСКАЯ ВЕСЯЛЎХА». Створаны ў 1983 у г.п. Камарын Брагінскага рна на базе жаночай вак. групы. У 2003 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Н.М.Канцавая (з 1983), В.Г.Сманцар (з 1992), У.В.Гардзіенка (з 1996), Л.Г.Кананок (з 1998), С.М.Баланда (з 2010). У складзе ансамбля 10 чал. ва ўзросце ад 25 да 60 гадоў. Асн. кірунак дзейнасці — песенная творчасць, гал. мэты — адраджэнне нар. песеннага мастацтва і развіццё бел. нац. культуры. У рэпертуары песні бел. фалькл. абрадавыя і пазаабрадавыя («Вол бушуе», карагодная «За рэчкаю, за ракой», заклічка «Жавароначкі, прыляціце», веснавы карагод «Месяц дагарае», «Паехала Каляда» і інш.), нар. («Ой, рана на Йвана», «Купалінка», «Там на гарэ Купалле» і інш.) і апрацаваныя сучаснымі кампазітарамі («Учора з вячора» М.Ку
    Камарынскі народны ансамбль народнай песні «Камарынская весялуха».
    ліковічаШчаглова, «На Купалле» М.Паплаўскага, «Вяселейка» Э.Сіліцкага і інш.), гумарыст. творы «Ліст у Акадэмію навук», «Вылечыла», «Суседка», «Свежына», «Фінгал», быт. танцы «Лявоніха», «Карапет», «Падыспань», «Базар», «Кракавяк». Калектыў — удзельнік Усерас. фестывалю фальклору і рамёстваў «Русь песенная, Русь майстровая» (с. Вераб’ёўка Варонежскай вобл., Расія, 2004, 2006, 2010), абл. аглядуконкурсу вак. ансамбляў і ансамбляў нар. песні з ганаровым званнем «народны аматарскі калектыў» (г. Светлагорск, 2005; г. Карма, 2010),
    С. М. Баланда.
    КАМБУРАЎ Пётр Георгіевіч (1860 — пасля 1917), беларускі архітэктар, прадстаўнік рамантызму. Скончыў Пецярбургскі інт грамадзянскіх інжынераў (1885). 3 1887 працаваў у Магілёве (у 1888—1917 епархіяльны, у 1892—95 губернскі, у 1895— 1914 rap. архітэктар). Сярод работ: Магілёўскага жаночага епархіяльнага вучылішча будынак, Магілёўскага банка будынак, жылыя дамы і культавыя збудаванні ў Магілёве і Магілёўскай губ. В.М. Чарнатаў. «КАМЕДЬІЙНЫ ТЭАТР», адна з першых прыватных прафес. антрэпрыз у Мінску. Дзейнічаў у 1788— 93 (антрэпрыза К.Жулкеўскага і
    Л.М.Марсанта, у 1790—93 — Ш.Жукоўскага). Спектаклі ставіліся на польск. мове, адбываліся ў прыватным тэатр. памяшканні і ў Дваранскай школе.
    КАМЁДЫЯ (ад грэч. кфто5 вясёлая працэсія + oide песня), адзін з жанраў драмы, у якім характары, дзеянні, з’явы падаюцца праз прызму камічнага. Mae разнавіднасці: сатыр., лірычная, сац.быт., памфлет, вадэвіль, інтэрмедыя, жарт, фарс, буфанада, скетч. Выкарыстоўвае маст. сродкі выразнасці (гратэск, алагізм, пародыю, іронію, гумар, сарказм і інш.), высмейвае негатыўныя з’явы сац. жыцця, заганы чалавечых характараў, сцвярджае станоўчы ідэал. У Беларусі К. развіваецца з глыбокай старажытнасці. Яе элементы сустракаюцца ў карагодах, нар. гульнях, тэатралізаваных паказах, батлейцы. Уплыў камедыйнага фалькл. тэатра назіраўся ўдраматургіі школьнага тэатра 18 ст. («Камедыя» К.Марашэўскага, «Доктар па прымусе» М.Цяцерскага). У 2й пал. 19 ст. значны ўклад у стварэнне прафес. нац. К. ўнёс В.ДунінМарцінкевіч («Пінская шляхта» і «Залёты»), У пач. 20 ст. далейшае развіццё К. атрымала ў творчасці К.Каганца («Модны шляхцюк»), Я.Купалы («Паўлінка», «Прымакі»), У.Галубка («Суд», «Пісаравы
    303
    КАМЕДЫЯ
    імяніны», «Ветрагоны»). У 1920я гг. значнае развіццё атрымала сатыр. К. («Кар’ера таварыша Брызгаліна» Е.Міровіча, «Тутэйшыя» Я.Купалы). Камедыйнай падкрэсленасцю сітуацый вылучаліся творы М.Чарота («Мікітаў лапаць»), Л.Родзевіча («Збянтэжаны Саўка», «Пасланец»), Майстэрствам, дынамізмам інтрыгі, завершанасцю сюжэта, псіхал. глыбінёй характараў вызначыліся сатыр. творы «Хто смяецца апошнім» і «Мілы чалавек» К.Крапівы, «Несцерка» В.Вольскага. На мяжы 1940—50х гг. пераважала лірычная К. з аслабленым канфліктам («Пяюць жаваранкі» К.Крапівы, «Алазанскаядаліна» К.Губарэвіча і І.Дорскага). Каларытнасць характараў актуальнасць праблематыкі, непрымірымасць да любых праяў амаральнасці ўласцівыя творам А.Макаёнка («Выбачайце, калі ласка!», «Лявоніха на арбіце», «Зацюканы апостал», «Пагарэльцы», «Трыбунал»), У 1970я — пач. 1980х гг. важкім укладам у развіццё нац. К. сталі п’есы «Брама неўміручасці» К.Крапівы, «Амністыя», «Мудрамер» М.Матукоўскага, «Адкуль грэх?», «Злыдзень», «Укралі кодэкс» А.Петрашкевіча. У 1990—2000я гг. ўжанры К. працавалі А.Дзялендзік («Аўкцыён», «Аперацыя «Мнагажэнец», «Яблычны Спас»), Г.Марчук («Варвара і яе блудны муж»), У.Рудаў («Камедыя пра нешчаслівага селяніна,