Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 4.
Памер: 664с.
Мінск 2013
кага), Прошын («Сумленне» паводле
Д.Паўлавай), Скварцоў («Ленінградскі праспект» І.Штока), Аўталік («Зімовая казка» У.Шэкспіра), Пярчыхін («Мяшчане» М.Горкага), Ібрагімаглы («Угрумрака» паводле В.Шышкова), Чыжоў («Раскінулася мора шырока» У.Вішнеўскага) і інш.
Г. Р. Герштэйн.
КАМЁНСКІ Антон Іосіфавіч (21.7.1860, Вільня альбо в. Ярылаўка Ваўкавыскага рна — 12.9.1933), беларускі і польскі графік і жывапісец. Вучыўся ў Пецярбургскай акадэміі мастацтваў (1882—85). У 1885—90 жыў у радавым маёнтку Ярылаўка. 3 1891 у Парыжы, вучыўся ў Акадэміі Жульена. Вярнуўшыся на радзіму, супрацоўнічаў у варшаўскіх і віленскіх часопісах, рабіў іл. да твораў рус. і польск. пісьменнікаў (у т.л. Э.Ажэшка). Стварыў серыі літаграфій з жыцця беларусаў «Белавежская пушча» (1910, «Дарога ў пушчы», «Старыя дубы», «Беларусачка», «Беларус і літвін», «Вячоркі» і інш.), графічных лістоў на тэмы Рэвалюцыі 1905—07 «Духрэвалюцыянера» («Перастрэлка», «Шпіён», «Мітынг», «Агітатар», «Стачка» і інш.), карціну «Няскончаная праца» (1895), цыкл алегарычных кампазіцый «Песні аб жыцці» (1898), «Двор Ягелонскай бібліятэкі ў Кракаве» (1921). Аўтар партрэтаў дзеячаў куль
Да арт. Каменскі народны фальклорнаэтнаграфічны гурт «Багатуха». Абрад «Хрэсьбіны». 2013.
туры: С.Віткевіча (1895), Г.Сянкевіча (абодва 1895), С.Выспянскага (1898), Э.Ажэшка (1901), М.Канапніцкай, Ф.Кастрэўскага (абодва 1902) і інш.
Літ:. ДробовЛ.Н. Жнвопнсь Белоруссмн XIX — нач. XX в. Мннск, 1974.
Г.А.Фатыхава.
КАМЕНСКІ НАРОДНЫ ФАЛЬКЛОРНАЭТНАГРАФІЧНЫ ГУРТ «БАГАТЎХА». Створаны ў 1974 у в. Камень Пінскага рна пры сельскім Доме культуры. У 1989 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Л.П.Дрозд (з 1974), А.П.Петруковіч (з 1990), М.У.Чабанюк (з 2007). У складзе гурта 19 чал. ва ўзросце ад 30 да 75 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — папулярызацыя мясц. нар. фальклору, рэканструкцыя самабытных нар. абрадаў. У рэпертуары каляндарнаабрадавыя, вясеннія, летнія, сямейнабыт. нар. песні палескага рэгіёна: «Раждзяство тваё, Хрысце Божа», «Вясёла ў свеце навіна», «Нова радасць стала», «Пасярод двара», «Повыдэмо Куста», «У нашага дзядзькі» і інш. Гурт аднавіў абрады: «Калядкі», «Шчодрык», «Меранне каравая», «Заручыны», «Хрэсьбіны», «Куст». Калектыў — дыпламант абл. святаконкурсу «Грай, гармонік, звіні, прыпеўка!» (в. Парэчча Пінскага рна, 2010), удзельнік абл. фестывалю «Рух зямлі» (г. Брэст, 2010).
М.У. Чабанюк.
310
КАМЕНЮКІ
КАМЕНСКІ НАРОДНЫ ФАЛЬКЛОРНЫ КАЛЕКТЬІЎ «РАНІЦА».
Створаны ў 1978 у в. Каменка Чавускага рна пры сельскім Доме культуры (з 2006 Дом сельскай культуры і нар. творчасці). У 1995 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: В.С.Шыцікаў (з 1978), У.М.Кудравец (з 1991), Н.Д.Карашчук (з 1996), Л.І.Глінкова (з 2003). У складзе калектыву 13 чал. ва ўзросце ад 18 да 60 гадоў. Гал. мэты дзейнасці — захаванне і развіццё традыц. нар. культуры, прапаганда нар. песні, бел., мясц. і рэгіянальнага фальклору. У рэпертуары бел., рус., укр. песнн: «Ляшчына», «Ярыца», «Свякроўка», «Зялена лісце», «Вішанька» і інш. Калектыў — удзельнік і дыпламант абл. фестывалю сямейнай творчасці «Сузор’е талентаў» (г. Глуск, 1993—96, 2007). На базе «Раніцы» працуе сямейны калектыў «Маладзіцы» (кіраўнік Т.В.Бондарава).
А.А.Мацвеева.
КАМЕНЬ, вёска ў Лепельскім рне. За 20 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Лепель на лініі Орша—Лепель, 95 км ад Віцебска, на аўтадарозе Лепель— Гарадок. Цэнтр Каменскага с/с. 160 гаспадарак, 381 ж. (2012).
Вядомы з сярэдзіны 16 ст. як сяло ў Полацкім ваяв. ВКЛ. 3 18 ст. мястэчка. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, у Лепельскім павеце Полацкай, з 1796 Бел., з 1802 Віцебскай губерняў. У 1886 цэнтр воласці, 22 двары, 134 ж., царква, касцёл, сінагога, школа, паштовая станцыя, 16 крам, 6 заезных дамоў, млын, 3 штогадовыя кірмашы. У 1909 — 305 двароў, 1319ж. 3 15.2.1923 у Несінскай воласці Бачэйкаўскага павета. 3 3.3.1924 у БССР. 3 17.7.1924 у Лепельскім рне Барысаўскай, з 9.6.1927 да 26.7.1930 Полацкай акруг. 3 20.8.1924 цэнтр сельсавета. 3 21.6.1935 у Лепельскай акрузе. 3 20.2.1938 у Віцебскай вобл. 3 27.9.1938 вёска. У Вял. Айч. вайну з пач. ліп. 1941 да канца чэрв. 1944 К. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія ў жн. 1943 спалілі
Каліенскі народны фа.іьклорны калектыў «Раніца».
вёску і знішчылі 198 чал. Пасля вайны К. адноўлены. У 1971 — 150 гаспадарак, 452 ж. У 1997 — 123 гаспадаркі, 425 ж.
У 2012 вучэбнапед. комплекс сярэдняя школа—сад, Дом культуры, бка, амбулаторыя, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», 3 магазіны, кафэ. Брацкая магіла сав. воінаў, партызан і ахвяр фашызму, помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Археал. помнік — гарадзішча.
КАМЕНЬ, вёска ў Пінскім рне, на р. Бобрык1. За 38 км на ПнУ ад г. Пінск, 13 км ад чыг. ст. Парахонск на лініі Брэст—Лунінец, 213 км ад Брэста, каля аўтадарогі Парахонск— Дабраслаўка. Цэнтр Загародскага с/с. 365 гаспадарак, 917 ж. (2012).
Вядомы з сярэдзіны 16 ст. як урочышча ў Пінскім княстве ВКЛ. 3 1565—66 у Пінскім павеце Брэсцкага ваяв. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, у Пінскім павеце Мінскай губ. У 1886сялоў ПагостЗагародскай воласці, 60 двароў, 582 ж., царква, 3 млыны. У 1897 вёскі Камень 1 (291 двор, 842 ж., царква, капліца) і Камень 2 (9 двароў, 115 ж., царква, капліца). 3 1919 у БССР. 3 1921 у Польшчы, у ПагостЗагародскай гміне Лунінецкага, з 1922 Пінскага паветаў Палескага ваяв. 3 1939
зноў у БССР. 3 15.1.1940 у Лагішынскім рне Пінскай вобл. У 1940 — 297 двароў, 1489 ж. 3 12.10.1940 у ПагостЗагародскім с/с. У Вял. Айч. вайну з пач. ліп. 1941 да сярэдзіны ліп. 1944 К. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 8.1.1954 у Брэсцкай вобл. 3 25.12.1962 у Пінскім рне. У 1970 1412 ж. У 1998 410 гаспадарак, 1060 ж. 3 1999 цэнтр сельсавета.
У 2012 дзіцячы сад, сярэдняя школа, філіял Парахонскай муз. школы, Дом кулыуры, бка, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», магазін. Помнік архітэктуры — капліца (19 ст.). Археал. помнікі — група стаянак эпохі неаліту і бронзавага веку.
КАМЕНЮКІ, вёска ў Камянецкім рне. На р. Правая Лясная. За 21 км на Пн ад г. Камянец, 47 км ад чыг. ст. Жабінка на лініі Брэст—Баранавічы, 60 км ад Брэста, на аўтадарозе Брэст— Каменюкі. Цэнтр Камянюцкага с/с. 483 гаспадаркі, 1090 ж. (2012).
Вядомы з 2й пал. 19 ст. як вёска ў Пружанскім павеце Гродзенскай губ. У 1857 — 135 рэвізскіх душ. У 1905 у БелавежскаАляксандраўскай воласці, 276 ж. 3 1919 у БССР. 3 1921 у Польшчы, у Брэсцкім павеце Палескага ваяв. 3 1939 зноў у БССР. У 1940 — 53 двары, 249 ж. 3 15.1.1940 у Камянецкім рне Брэсцкай вобл. 3 12.10.1940 у Пашукоўскім с/с. У Вял.
311
«КАМЕРАТА»
Вакальны ансамбль « Камерата».
Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да сярэдзіны ліп. 1944 К. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 14.4.1964 цэнтр сельсавета. У 1970 — 374 ж. У 1997 — 500 гаспадарак, 1248 ж.
У 2012 цэнтр Нац. парку «Белавежская пушча», дзіцячы сад, школы: сярэдняя, муз. і мастацтваў, Цэнтр рамёстваў і культуры, 2 бкі, амбулаторыя, аптэка, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», 4 магазіны, 4 гасцініцы, кафэ, рэстаран, Музей прыроды «Белавежская пушча». Брацкая магіла сав. воінаў, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
«КАМЕРАТА», вакальны ансамбль Беларускай філармоніі. Створаны ў 1986. Кіраўнікі А.Шыкуноў (з 1986), І.Мельнікаў (з 1995). У складзе ансамбля (2013): А.Бурдзялёў, В.Вараб’ёва, Г.Гардынец, А.Доўнар, Г.Дробышава, Ю.Караткевіч, І.Мельнікаў. Асн. мэта творчай дзейнасці — пошук спосабаў злучэння бел. нац. музыкі з музыкай розных жанраў і стыляў. Першапачаткова рэпертуар «К.» ўключаў харавыя творы а капэла 14—20 ст., з 1998 — джазавыя кампазіцыі. Асаблівасць калектыву ў выкарыстанні артыстамі тэх
нікі гукапераймання. Разнастайныя тэмбравыя магчымасці галасоў дазваляюць ансамблю гучаць як цэлы сімф. аркестр, а таксама імітаваць гучанне вядомых нар. і класічных муз. інструментаў. У рэпертуары разнапланавыя праграмы: аўтарскай музыкі «Паміж небам і зямлёй» (2008), джазавыя «Толькі джаз» (2010), «7+1» (2011), «Спатканне вясны», «Белая Русь — казка жывая» (абедзве 2012) і інш. Выпусціла альбомы: «Снягі» (1997), «Анёл мой» (2000), «Lust» (2001), «Дзіва» (2006), «Паміж небам і зямлёй» (2012). Гранпры нац. тэлевізійнага конкурсу «Тэлевяршыня» за дакум. цыкл «Зямля беларуская» (2010). Калектыў — удзельнік міжнар. фестываляў: мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» (1996), «MoldeJazz» (Нарвегія, 1999—2001, 2004, 2006), «Blus Jazz» (г. Арэндаль, Нарвегія, 2000, 2002, 2004, 2006), «А cappella nights» (г. Байройт, Германія, 2001), «Vocal Total» (г. Грац, Аўстрыя, 2002), «Джазавая правінцыя» (2007), «Сядзіба джаз» (2008, абодва Масква) і інш. М.І.Юдаева.
КАМЕРНАЯ МЎЗЫКА. музыка, звычайна прызначаная для невял. памяшкання (камерны зал філармо
ніі) і невял. складу выканаўцаў (адзін саліст або дуэты, трыа, квартэты музыкантаў). Для К.м. характэрны эканомія і тонкая дэталізацыя выразных сродкаў, вял. магчымасці перадачы лірычных эмоцый і тонкай градацыі душэўнага стану чалавека. Вытокі К.м. ўзыходзяць да сярэдніх вякоў. Да канца 16 ст. да К.м. адносілі толькі вак. жанры. 3 17 ст. К.м. называлася і інструм. музыка. У 16—18 ст. тэрмінам «К.м.» пазначалі свецкую музыку. 3 канца 18 ст. паняцце «К.м.» ўключала творы, напісаныя для выканання ансамблем, дзе кожная партыя прызначалася аднаму выканаўцу і ўсе партыі былі большменш раўнапраўнымі (у адрозненне ад твораў для саліруючага голасу або інструмента з акампанементам). К.м. ў адпаведнасці з сучасным поглядам носіць засяроджаны, паглыблены характар, камерныя жанры лепш успрымаюцца ў невял. памяшканнях, у свабоднай абстаноўцы, чым у акустычнай. Інструм., вак., вак.інструм. жанры К.м. ўключаюць такія сачыненні, як санаты, рамансы, мадрыгалы і інш. Асн. структура сучаснай К.м. — 3 ці 4часткавы санатны цыкл. Свабодныя (часта праграмныя) формы 19 ст. мала паўплывалі на камерныя жанры, паколькі абмежаваныя тэмбравыя магчымасці камерных ансамбляў не дазвалялі ствараць арыгінальны каларыт і моцныя драм. эфекты. Паводле муз. класіфікацыі ў паняцце «К.м.» ўключаюцца: дуэты («Тры скрыпічныя дуэты» А.Шушкевіч), трыа (фартэпіянныя трыа Л.Абеліёвіча, Я.Дзягцярыка, Ю.Семянякі, струнныя трыа К.Цесакова, Л.Шлег, «Два трыа для скрыпкі, віяланчэлі і фартэпіяна» В.Карэтнікава), квартэты (струнныя квартэты Л.Абеліёвіча, У.Алоўнікава, В.Вой