• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 4.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 4.

    Памер: 664с.
    Мінск 2013
    581 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    можа быць звязана з К. таксама і назва твора, якая раскрывае яго ідэю, выклікае зацікаўленасць. У залежнасці ад аўтарскай задумы і логікі развіцця сюжэта К. можа быць паслядоўнай у часе разгортвання падзей або адваротнай, рэтраспектыўнай, з ужываннем прыёмаў мантажу, кальца (абрамленне, рамка), кампазіцыйна разарванай, люстраной, паралельнай. Ha К. ўплывае сістэма вобразаў, асаблівасці сюжэта, індывід. аўтарскага стылю. Часам як сінонім
    да тэрміна «К.» ўжываецца тэрмін «структура».
    У архітэктуры К. — сродак і вынік арганізацыі архітэктурнай прасторы і формы на аснове гарманічнага спалучэння частак у адзінае цэлае, іх упарадкавання і прывядзення ў сістэму. Задае якасную характарыстыку маст. вобраза архітэктуры. Адрозніваюць К. горадабуд. і архіт. Горадабуд. К. вызначаецца мадэллю (схемай) арганізацыі гар. прасторы, суадносінамі яе элементаў (сістэмы вуліц і плошчаў, зялёных масіваў, вадаёмаў, будынкаў і іх комплексаў, раёнаў і мікрараёнаў, адкрытай і замкнёнай прасторы), прадугледжвае пераўтварэнне ў часе, выражаецца формай (зорчатай, лінеарнай, рашэцістай, карункавай і інш.). Архіт. К. ствараецца ў адносна кароткі прамежак часу. Кампазіцыйныя якасці архітэктуры ўвасабляюцца ў абмежаванай прасторы, заключанай у матэрыяльную форму (аб’ект). У яе фарміраванні найб. значэнне маюць аб’ёмнапрасторавыя вырашэнні, на аснове характарыстыкі якіх вылучаюць К.: замкнёную (Лідскі замак; праект музеякарчмы «Дудуткі» ў в. Пціч Пухавіцкага рна, архіт. А.Базевіч, С.Сергачоў, 1999), паўзамкнёную (Ппадобную; напр., Пастаўскі палацавапаркавы комплекс), дугападобную (жылыя дамы на пл. Перамогі ў Мінску, архіт. Р.Столер, 1939—47), адкрытую (кааперыраванай схемы; напр., гандлёвы цэнтр у пас. Верцялішкі Гродзенскага рна, архіт. Г.Заборскі, 1969—71), з каскаднай групоўкай аб’ёмаў (жылы комплекс на вул. Старажоўская ў Мінску, архіт. А.Ладкін, 2012), адвольную (абстрактную; напр., жылы дом на перакрыжаванні вуліц Мінская і Пушкіна ў Бабруйску, архіт. В.Галушчанка, К.Кожыч, 1980я гг.), вежавую (Камянецкая вежа', дзіцячы парк на вул. З.Касмадзям’янскай у Пінску, архіт. А.Васіленка, 1990я гг.), цэнтрычную (Чарнаўчыцкі замак, Стрэшынская Пакроўская царква), падоўжнавосевую (Струбніцкі Тро
    іцкі касцёл), яруснавосевую (Чыжэвіцкая Пакроўская царква) і інш. Гарманізацыя элементаў архіт. К. выражаецца ў формаўтварэнні (шляхам дасягнення візуальнай гармоніі форм), архітэктоніцы (схематычным адлюстраваннем канструкцыйнай сутнасці аб’екта), дэкар. аздабленні (арнаментальным, пластычным, жывапіснаграфічным, колеравым вырашэннем). Асн. прынцыпамі гарманізацыі архіт. форм з’яўляюцца: акцэнтаванне элементаў у сістэме цэлага, лінейнасць і маляўнічасць, плоскаснасць і глыбіннасць, замкнёнасць і адкрытасць, сіметрыя і асіметрыя, кантраст і нюанс. Архіт. К. ствараецца з дапамогай сродкаў выразнасці (аб’ём, сілуэт, прапорцыі, маштаб, рытм, фактура і колер матэрыялаў, сінтэз архітэктуры і манумент.дэкар. мастацтва, натуральнае і дэкар. святло). У Беларусі мадэліраванне сучаснай горадабуд. і архіт. прасторы здзяйсняецца з выкарыстаннем шырокага спектра кампазіцыйных прынцыпаў, сярод якіх — універсальная цэласнасць асяроддзя, у якое ўключаны транспартныя камунікацыі, гіст. помнікі і сучасныя архіт. аб’екты, прыродналандшафтныя зоны, творы манумент.дэкар. мастацтва; мадэрнізацыя архіт.планіровачнай структуры населеных пунктаў і іх забудовы ў адпаведнасці з колькасцю насельніцтва, значнасцю, функцыямі ва ўмовах сучаснай сацыякульт. сітуацыі; сумаштабнасць архіт. забудовы чалавеку (пераважна ў сельскім асяроддзі); каскадная групоўка рознавышынных архіт. аб’ёмаў са стварэннем панарамных перспектыў ва ўмовах постындустрыяльнага горада; «перацяканне прасторы»; штучнае азеляненне архіт. аб’ектаў; пластычнасць архіт. форм; колерасветлавая дынаміка архітэктуры.
    У выяўленчым м а с т а ц т в е К. — спалучэнне розных частак у адзінае цэлае ў адпаведнасці з якойнебудзь ідэяй. К. — пабудова маст. твора, абумоўленая яго зместам, характарам і прызначэннем,
    317
    КАМПАЗІЦЫЯ
    неабходнасцю перадаць асн. задуму, ідэю найб. ясна і пераканаўча. Гал. ў К. — стварэнне маст. вобраза. У К. найб. важныя па сюжэце элементы малюнка размяшчаюцца не хаатычна, а ўтвараюць простыя геаметрычныя фігуры (трохвугольнік, піраміда, круг, авал, квадрат, прамавугольнік і г.д.). У К. важна ўсё — маса прадметаў, іх візуальны аб’ём, размяшчэнне на плоскасці, выразнасць сілуэтаў, рытмічныя чаргаванні ліній і плям, спосабы передачы прастору і пункт погляду на адлюстраванне, размеркаванне святлаценю, колеру і каларыту карціны, позы і жэсты герояў, фармат і памер твораў і інш. Цікавымі маст. кампазіцыйнымі рашэннямі выдзяляюцца творы бел. мастакоў М.Ісаёнка, К.Качана, У.Масленікава, Г.Паплаўскага, Ю.Піскуна, М.Савіцкага і інш.
    У м у з ы ц ы К. — катэгорыя музыказнаўства і музычнай эстэтыкі, якая характарызуе прадметнае ўвасабленне музыкі ў выглядзе выпрацаванага і завершанага ў сабе муз. твора. Працэс стварэння К. ўключае наяўнасць асобы кампазітара, яго мэтанакіраваную творчую дзейнасць, увасабленне зместу ў дакладна ўсталяванай гукавой структуры, апарат тэхн. сродкаў, сістэматызаваны муз. тэорыяй і выкладзены ў спец. вобласці ведаў (у курсе К.). Пісьмовая фіксацыя К. патрабуе дасканалай муз. натацыі. К. як муз.маст. кірунак з’яўляецца стабільнай сістэмай, што дазваляе аднаўляць гучанне музыкі праз любыя прамежкі часу пасля яе стварэння.
    Са стараж. часоў уяўленне аб муз. К. звязвалася з тэкставай (або танц.) асновай. Дзеяслоў componere і яго вытворныя (у т.л. compositor) сустракаліся ў шматлікіх трактатах пра музыку [школа Х.СэнтАманскага (9—10 ст.), Г.Арэцінскі (каля 1025), І.Гракейя (каля 1300), І.Тынктроніс (1474)]. У 15—16 ст. вучэнне пра К. пашырылася да паняцця «ars componendi» (М.Шанпехер, 1501), у 16—17 ст. з’явіўся тэрмін «musica
    poetica», якім абазначалася К. як навука. У 17—19 ст. вучэнне пра К. ператварылася ў цэласную навуку пра гармонію, поліфанію, муз. форму і інструментоўку. Руху музыкі да маст. аўтаномнасці адпавядала ўяўленне пра К. як муз. форму, якая базіравалася на спец. муз. асновах (танальнасць, танальныя функцыі, мадуляцыя, тэматызм, кантраст песеннай структуры і злучальных ходаў). У цэнтры ўвагі тэарэтыкаў К. апынуўся класічны санатны цыкл. К. ў музыцы 2й пал. 20 — пач. 21 ст. вылучылася ў самаст. навук. і вучэбнуіо дысцыпліну — тэорыю сучаснай К., якая ўключае ў сябе вывучэнне новых метадаў і муз. з’яў (алеаторыка, канкрэтная музыка, серыялізм, санорыка і інш.).
    У бел. кампазітарскай практыцы 20—21 ст. тэрмін «К.» часта выкарыстоўваецца для абазначэння формы муз. твора (К. «Е» для рокгрупы» А.Елісеенкава, К. «Стужка Мёбіуса» для 7 выканаўцаў В.Кузняцова, К. для дзіцячага хору і танц. ансамбля «Блінная лічылка» і «Атыбаты, ішлі салдаты» Ш.Ісхакбаева, вак.харэагр. К. «3 народных скарбаў» А.Мдывані, песеннаінструм. К. «Ванькаўстанька» і «Вянок Багдановіча» У.Мулявіна, эстр. К. «20 стагоддзе» В.Кандрасюка і інш.).
    У к і н о К. — сістэма пабудовы фільма, якая садзейнічае маст. выяўленню зместу і ідэі кінатвора. Уключае характар спалучэння асобных сцэн і эпізодаў фільма, арганізацыю сюжэта, структуру маст. вобразаў. Ад паслядоўнасці размяшчэння і падрабязнасці выкладання асобных звён сюжэта залежыць успрыманне фільма гледачом, разуменне ім аўтарскай задумы. Класічнай формай К. сцэнарыя і фільма доўгі час лічылася пабудова, блізкая да К. класічнай драмы: экспазіцыя, зачын дзеяння, яго развіццё, кульмінацыя і развязка, часта пралог і эпілог. Аднак пабудова многіх фільмаў не ўкладваецца ў такую схему. Іх К. — складанае перапляценне 2 і больш сюжэтных ліній, кожная з якіх мае свой зачын, развіц
    цё і развязку. Формы К. разнастайныя, яе характар вызначаецца матэрыялам, тэмай, жанрам кінатвора, індывід. манерай аўтараў. У бел. кінематографе пачынаючы з 1960х гг. кампазіцыйная пабудова фільма больш свабодная. Найб. ярка гэта выявілася ў маст. фільмах «Масква — Генуя» (1964, рэж. А.Спешнеў з удзелам У.КоршСабліна і П.Арманда) і «Цераз могілкі» (1964, рэж. В.Тураў). Найб. цікавыя з пункту гледжання К. фільмы «Канстанцін Заслонаў» (1949, рэж. А.Файнцымер, У.КоршСаблін), пабудаваны паводле прынцыпу класічнай драмы, і «Полымя» (1974, рэж. В.Чацверыкоў), які вызначаецца шматпланавасцю, уласцівай раману. Фільмы «Час яе сыноў» (1974, рэж. В.Тураў) і «Вянок санетаў» (1976, рэж. В.Рубінчык) пабудаваны як ланцуг асобных эпізодаўпадзей, аб’яднаных агульнымі героямі, «Чорная бяроза» (1977, рэж. В.Чацверыкоў) і «Вазьму твой боль» (1980, рэж. М.Пташук) маюць 2 часавыя планы, сучаснасць у іх перамяжоўваецца з успамінамі герояў аб мінулым. У 2000я гг. з развіццём кінамастацтва кампазіцыйныя формы фільмаў больш разнастайныя. Для фільма «У жніўні 44га...» (2000, рэж. М.Пташук) характэрна спалучэнне закадравага каментарыя з унутрыкадравым дзеяннем. Раманная К. з апорай на літ. вытокі ўласціва фільмам «Анастасія Слуцкая» (2003, рэж. Ю.Ялхоў), «Ваўкі» (2009, рэж. А.Колбышаў), «Масакра» (2010, рэж. А.Кудзіненка), кліпавая К. характэрна для фільма «Дасціш фантасціш» (2009, рэж. А.Канановіч) і інш.
    Літ.: Соколов А. Музыкальная композшшя 20 в.: дналектнка творчества. М., 1992; КсенакнсЯ. Пугнмузыкальной композяцнн. М., 2001; Мднванн Т.Г. Западный рацноналнзм в музыкальном мышленнн 20 в. Мннск, 2003.
    Ю.Ю.Захарына (архітэктура), Н.В.Мацабярыдзэ (музыка).
    КАМПАЗІЦЫЯ ОПЕРЫ, склад опернага твора, размяшчэнне і суадносіны асобных яго частак, што
    318
    КАМСАМОЛЬСК
    ўтвараюць адзінае цэлае. Падзяляецца на К.о. з нумарной структурай і са скразным разгортваннем. Першая прадугледжвае падзел оперы на дзеянні (акты) з антрактамі (напр., опера «Сівая легенда» Д.Смольскага ў 2 актах). Дзеянне складаецца з карцін або сцэн, сцэна — з эпізодаў (нумароў), арый, рэчытатываў, ансамбляў, харавых і інструм. раздзелаў. Разам з асн. дзеяннем опера мае пралог і эпілог. Да гал. форм яе нумарной структуры адносяцца арыя (арыя Джардана Бруна ў аднайм. оперы С.Картэса), арыёза (арыёза Міканора з оперы «Барвовы золак» К.Цесакова), каваціна (каваціна Мікіты з оперы «Кветка шчасця» А.Туранкова), а таксама балада, песня (песня Марфачкі з оперы «Алеся» Я.Цікоцкага) і інш. Часта выкарыстоўваюцца рэчытатывы secco («сухі») — адвольны рытм пад акампане