• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 4.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 4.

    Памер: 664с.
    Мінск 2013
    581 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
     скляпеннямі з кранштэйнамі, над якімі месціцца баявая галерэя з 14 прамавугольнымі зубцамі, з якіх 1 захаваны, інш. ўзноўлены. Фундамент «плаваючы» (палявыя камяні перасыпаны рачным пяском). Сцены складзены з цёмначырвонай і жоўтай брусчатай цэглы («пальчаткі») памерамі 26,5x13,5x8 см на вапнавай рошчыне з дабаўленнем пяску, тоўчанага мелу, бялку яек, аздоблены плоскімі арачнымі нішамі і прарэзаны байніцамі шчылепадобнага і стральчатага абрысу (на 5 ярусе). 3 5га яруса на баявую галерэю (цяпер — аглядная пляцоўка) вядуць вузкія праходы, асветленыя двума вузкімі акенцамі. 3 1960 у вежы знаходзіцца філіял «Камянецкая вежа» Брэсцкага абл. краязнаўчага музея.
    Ю.Ю.Захарына.
    «КАМЯНЁЦКАЯ ВЁЖА», філіял Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея ў г. Камянец. Засн. ў 1960. Знаходзіцца ў помніку архітэктуры 13 ст. Камянецкай вежы. У 1968—73 і 1996— 2003 у вежы праводзіліся рэстаўрацыйныя работы. У 2005 адкрыта сучасная экспазіцыя, мае пл. 313,2 м2, размешчана на 5 ярусах вежы (2013). На 1м экспануюцца рэканструкцыі ўнутранага ўбрання і інтэр’ера вежы ў канцы 13 ст., трыпціх «Будаўніцтва Камянецкай вежы» (мастак М.Гуршчанкоў). Экспанаты 2га яруса, прысвечаныя археал. вывучэнню Камянца і Камянецкага рна, прадстаўлены знаходкамі з курганных могільнікаў дрыгавічоў 10 ст. і гарадзішча Камянец 13 ст., макетпланам Камянца і вежы ў канцы 13 — пач. 14 ст. Экспазіцыя 3га яруса апавядае аб паліт., эканам. і культ. жыцці горада ў складзе ВКЛ у 14—17 ст. Зала на 4м паверсе прысвечана развіццю абарончага дойлідства Беларусі ў канцы 13 — пач. 17 ст., гісторыі інш. вежаў рэгіёна, узведзеных у 13—14 ст., рэстаўрацыям Камянецкай вежы. Экспазіцыя 5га яруса раскрывае ваен. гісторыю горада і вежы. Насценная размалёўка (мастак А.Пашкевіч) па
    казвае аблогу вежы крыжакамі ў 1378—79. Дэманструюцца ўсх.слав. і зах.еўрап. зброя, рыштунак і даспехі пешых воінаў і конных рыцараў. На верхняй пляцоўцы з мая па кастр. праводзяцца аглядныя экскурсіі «Архітэктурныя помнікі Камянца».
    Т.М.Казулька.
    КАМЯНЁЦКАЯ НАРбДНАЯ СТЎДЫЯ ЭСТРАДНАЙ ПЁСНІ «МУЗЬІЧНЫ ПАДВАЛ». Створана ў 1990 у г. Камянец пры гар. Доме культуры. У 1995 прысвоена званне «народная аматарская студыя». Кіраўнікі: С.П.Сухамлін (з 1990), А.А.Казлоў (з 1998), Г.В.Грушэўская (з 1999), Р.Д.Сазонава (з 2002), С.Н.Сухарослава (з 2008), А.А.Аўсянік (з 2010), Т.М.Гурко (з 2011). У складзе студыі 17 чал. ва ўзросце ад 8 да 30 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — работа па ўдасканаленні эстр. выканальніцкага майстэрства, пошук таленавітых спевакоў. У рэпертуары эстр. песні «Белая Русь» І.Співакова, «Вечнае каханне» Д.Майданава, «На вялікім паветраным шары» Я.Саладоўнікава, «Мэры» А.Пугачовай і інш. Калектыў — удзельнік абл. канцэрта «Ружанская брама» (г.п. Ружаны Пружанскага рна, 2012), конкурсу эстр. мастацтва «Рытмы маладосці» (г. Кобрын, 2013) і інш.
    Т.М.Гурко.
    КАМЯНЁЦКАЯ СІМЯбНАЎСКАЯ ЦАРКВА, помнік архітэктуры рэтраспектыўнарускага стылю ў г. Камянец. Пабудаванаў 1914 з цэглы. Да квадратнага ў плане асн. аб’ёму прымыкаюць 5гранная апсіда, невял. трапезная і бабінец. Цэнтр. частка пастаўлена на высокі цокаль, накрыта 4схільным дахам з 5 купаламі. Яго дапаўняе высокі шацёр званіцы з макаўкай. У дэкоры бакавых фасадаў, аконных праёмаў, карнізаў выкарыстана форма паўцыркульнай аркі. Гал. ўваход аформлены арачным парталам. У дэкоры фасадаў какошнікі, сухарыкі, броўкі. Апсіда вылучана 3ярусным дубовым іканастасам. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторы
    Камянецкая Сімяонаўская царква.
    какульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
    КАМЯНЁЦКАЯ ЦЭНТРАЛЬНАЯ РАЁННАЯ БІБЛІЯЙКА і м я У.М.Ігнатоўскага. Засн. ў 1944 у г. Камянец, з 2005 імя УМ.Ігнатоўскага. У 1976 у выніку цэнтралізацыі сеткі бібліятэк Камянецкага рна стала цэнтр. для ўсіх бібліятэкфіліялаў сістэмы. Кніжны фонд (2012) каля 37,5 тыс. экз.; 3028 чытачоў. Асн. кірункі работы: задавальненне інфармацыйных патрэб карыстальнікаў, краязнаўства, папулярызацыя маст. лры, экалагічная адукацыя насельніцтва, патрыятычнае выхаванне моладзі, прапаганда здаровага ладу жыцця. Праводзіць кніжныя і фотавыстаўкі, вечарыпартрэты, прэзентацыі кніг, краязнаўчыя ўрокі. Пры бцы працуе аматарскае аб’яднанне «Залаты ўзрост».
    КАМЯНЁЦКІ ГАРАДСКІ' ДОМ КУЛЬТЎРЫ. Засн. ў 1951 у г. Камянец як раённы Дом культуры, з 1988 сучасная назва. Агульная пл. памяшканняў 2347 м2, глядзельная зала на 500 месцаў. Дзейнічаюць 22 клубныя фарміраванні, з іх 6 аматарскіх калектываў маюць званне «народны» (студыя эстр. песні «Музычны
    326
    КАМЯНЕЦКІ
    падвал», аб’яднанне «Камянецкая Скарбонка», аб’яднанне ветэранаў «Белая Вежа», вакальны гурт «Гармонія», клуб аўтарскай песні «Скрыжаванне», ансамбль сучаснага танца «Тандэм») і 1 — «узорны» (ансамбль эстр. танца «Капрыз»), Калектывы — удзельнікі фестываляў: міжнар. сучаснага танца «Рытмы восені» (г. Гродна, 2011), духоўнай музыкі «Магутны Божа» (г. Магілёў 2012), абл. «Ружанская брама» (г. Ружаны, 2013), разнастайных культ. мерапрыемстваў, у ліку якіх святкаванні Дня горада Масквы (2012).
    КАМЯНЁЦКІ ГРУНТАВЬІ МбГІЛЬНІК, археалагічны помнік 14—15 ст. каля г. Камянец. Знаходзіцца на правым беразе р. Лясная, на ПнЗ ад Камянецкай вежы, на ўзвышшы, пад мясц. назвай Манастыр. У 1998— 2004 А.А.Башкоў даследаваў 104 м2. Выяўлены 11 цэлых, 11 пашкоджаных дарослых і 5 дзіцячых пахаванняў, побач 12 ям глыб. 7—50 см. Пахавальны абрад — трупапалажэнне галавой на 3, ПдЗ, у адным выпадку — на ПнЗ. У 2 пахаваннях знойдзены суправаджальны інвентар — 11 бронзавых накладак на пояс, 2 касцяныя гузікі. Выяўлены 2 пахаванні ў трунах — мужчыны і жанчыны, арыентаваныя на ПдЗ, у галавах знаходзіліся развалы 2 кругавых гаршкоў, пастаўленых уверх донцам. У культ. пласце знойдзены крамянёвыя прылады працы эпохі бронзы, сярэдневяковыя жал. цвікі, нажы, асялок, свінцовая куля, глінянае прасліца, шэлег 2й пал. 17 ст.
    Літ.: Башкоў А.А. Археалагічныя даследаванні Камянца і ваколіц у 1997— 2004 гг. // Камянецкія чытанні: матэрыялы рэсп. навук.практ. канф. (Камянец, 4 вер. 2005 г). Мінск, 2006.
    А.А.Башкоў.
    КАМЯНЁЦКІ НАРОДНЫ АНСАМБЛЬ НАРОДНЫХІНСТРУМЁНТАЎ «КАМЯНЁЦКІЯ МУЗЬІКІ». Створаны ў 1998 у г. Камянец пры дзіцячай школе мастацтваў. У 2004 прысвоена званне «народны аматарскі ка
    лектыў». Заснавальнік і маст. кіраўнік С.М.Барута. У складзе ансамбля 14 чал. ва ўзросце ад 19 да 56 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя аўтарскай і нар. інструм. музыкі. У інструментарыі: цымбалы, баяны, скрыпкі, кларнет, блокфлейта, домры малыя і альтовыя, басгітара, электрапіяніна, ударныя. У рэпертуары бел. нар. песні, інструм. творы бел. і замежных аўтараў: «Тульскі самавар» В.Купрэвіча, «Калядкі» В.Кукушкіна, «Ашмянская кадрыля» У.Грома, танцы «Беларускі барынь», «Яўрэйскі танец», «Мазурка» і інш. Калектыў — дыпламант рэсп. аглядуконкурсу метадычнай і творчай работы выкладчыкаў навуч. устаноў культуры і мастацтва (г. Брэст, 2004); удзельнік канцэртаў да 70годдзя сістэмы адукацыі Камянецкага рна, раённага тура рэсп. фестывалю нац. культур «Суквецце культур» (усе г. Камянец, 2013) і інш.
    І.М.Цэван.
    КАМЯНЁЦКІ НАРОДНЫ ВАКАЛЬНЫ ГУРТ «ГАРМОНІЯ». Створаны ў 2004 у г. Камянец пры гар. Доме культуры. У 2006 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Маст. кіраўнік Г.В.Грушэўская. У складзе гурта 5 чал. Асн. мэты дзейнасці — папулярызацыя лепшых узораў песеннага мастацтва, выкананне ў акадэмічнай манеры твораў бел. і замежных аўтараў, духоўнай музыкі. У рэпертуары бел. нар. песні «Дождж парашчыць», «Ружакветка», «Рэчанька», творы бел. і замежных аўтараў: «Белавежская пушча» А.Пахмутавай, «Малітва» У.Мулявіна, «Спадчына» І.Лучанка, аўтарскія творы на духоўныя тэксты ў выкананні а капэла «Хрыстос уваскрос» А.Кастальскага, «Вячэры тваёй» А.Львова і інш. Калектыў — лаўрэат фестываляў: рэсп. нац. культур «Суквецце культур» (г. Гродна, 2010), абл. ансамблевага выканання (г. Брэст, 2007), вак.харавога мастацтва «Ляці, наша песня» (г. Пружаны, 2011), абл. святаконкурсу выканаўцаў патрыятычнай, аўтарскай і бардаўскай
    песні «Табе мае спевы, Белая Русь» (г. Брэст, 2007); дыпламант фестываляў: міжнар. праваслаўных песнапенняў (Мінск, 2009), духоўнай музыкі «Магутны Божа» (г. Магілёў 2012), абл. духоўнай музыкі «Песнь песняў» (г. Пружаны, 2011) і інш. І.М.Цэван.
    КАМЯНЁЦКІ РАЁН, адм.тэр. адзінка на ПнЗ Брэсцкай вобл. Цэнтр — г. Камянец. У складзе раёна г. Высокае, 236 сельскіх нас. пунктаў 13 сельсаветаў: Агародніцкі, Белавежскі, Відамлянскі, Войскі, Воўчынскі, Вярховіцкі, Дзмітровіцкі, Камянюцкі, Навіцкавіцкі, Пелішчанскі, Раснянскі, Ратайчыцкі, Рэчыцкі і Высокаўскі гар. Савет. Пл. тэр. 1,7 тыс. км2. Нас. 37,6 тыс. чал. (2012). Жывуць беларусы (83,2%), украінцы (7,4%), рускія (6,7%), прадстаўнікі інш. нацыянальнасцей (2,7%). Па тэр. раёна праходзяць чыг. Брэст—Беласток (Польшча), аўтадарогі Брэст—Пясчатка, Высокае—Пружаны, Камянец—Жабінка, Брэст—Каменюкі; пункты пропуску праз дзярж. граніцу Рэспублікі Беларусь ВысокаЛітоўск— Чаромха, Пясчатка—Полаўцы.
    Раён утвораны 15.1.1940 у Брэсцкай вобл. 12.10.1940 падзелены на 14 сельсаветаў У Вял. Айч. вайну ў канцы чэрв. 1941 акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія знішчылі ў раёне 5,4 тыс. чал. На тэр. раёна дзейнічалі Камянецкая раённая антыфаш. аргцыя (з восені 1941), падп. райкамы КП(б)Б (14.6— 11.7.1944) ІЛКСМБ (4.312.7.1944), партыз. брыгада «Савецкая Беларусь» (зжн. 1943), асобны партыз. атрад «Чэкіст» (з жн. 1943). Вызвалены ў канцы ліп. 1944 войскамі 1га Бел. фронту ў ходзе ЛюблінБрэсцкай аперацыі. 16.7.1954 скасавана 7 сельсаветаў. 8.8.1959 далучаны г.п. Жабінка і 4 сельсаветы скасаванага Жабінкаўскага рна. 17.4.1962 далучаны г. Высокае і 6 сельсаветаў скасаванага Высокаўскага рна. 25.12.1962 г.п. Жабінка і 4 сельсаветы перададзены Кобрынскаму рну. 14.4.1964 утвораны 3 сельсаветы, скасаваны — 1.
    327
    КАМЯНЕЦКІ
    Дзейнічаюць прадпрыемствы сельскай гаспадаркі, харчовай, дрэваапрацоўчай прамсці. У раёне (2012) прафес.тэхн. каледж с.г. вытворчасці, гімназія, 3 комшіексы пач. школа—сад і 1 — сярэдняя школа—сад, школы: 18 сярэдніх, 5 базавых, 2 школыінтэрнаты, муз., мастацтваў, 20 дашкольных устаноў, цэнтры: карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі, сац.