• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 4.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 4.

    Памер: 664с.
    Мінск 2013
    581 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    пед.; міжшкольны вучэбнавытворчы камбінат. Працуюць 21 дом культуры, 5 клубаў, 2 цэнтры культуры і вольнага часу, Цэнтр рамёстваў, 4 дамы can. паслуг, аўтаклуб, кінатэатр, 35 бк, Музей прыроды Нац. парку «Белавежская пушча» (в. Каменюкі), філіял Брэсцкага абл. краязнаўчага музея «Камянецкая вежа» (г. Камянец), Музей хлеба (в. Расна). У сістэме аховы здароўя раёна 4 бальніцы, 2 паліклінікі, 6 амбулаторый, 14 ФАПаў, 12 аптэк. Для заняткаў фізкультурай, спортам і турызмам ёсць стадыён, спарт. комплекс, 21 спарт. зала, 15 футбольных палёў, 9 стралковых ціраў. Выдаецца раённая газ. «Навіны Камянеччыны». Дзейнічаюць 39 рэліг. абшчын (28 праваслаўных, 4 каталіцкія, 7 пратэстанцкіх). Археал. помнікі: гарадзішча Баранкі; курганныя могільнікі: Вялікі Лес, Войская, Кусцічы, Лісоўчыцы, Любашкі, Радасць, Ратайчыцы, Свішчова, Трасцяніца, Хацінава, Чамяры, Шастакова; стаянка Коладна; селішча Кусічы і інш. Помнікі архітэктуры: Троіцкі касцёл (1733) і Мікалаеўская царква (1841) у в. Воўчын, Троіцкая царква (1751—75) у в. Войская, Праабражэнская царква (1786) у в. Дзмітровічы, Петрапаўлаўская царква (канец 18 ст.) у в. Гарадзішча, Міхайлаўская царква (1816) у в. Такары, Ануфрыеўская царква (1840) у в. Баршчэва, Мікалаеўская царква (1863) у в. Радасць, Ануфрыеўская царква (1868) у в. Ставы, Крыжаўзвіжанская царква (1869), Троіцкі касцёл (1872) і сядзібнапаркавы ансамбль (19 ст.) у г. Высокае, Варварынская царква (1869) у в. Сухадол,
    Успенская царква (1873) у в. Рэчыца, Праабражэнская царква (1877) у в. Трасцяніца, Успенская царква (1877) у в. Шышова, касцёл і сядзіба (19 ст.) у в. Расна, царква (19 ст.) у в. Лісоўчыцы, Ануфрыеўская царква (19 ст.) у в. Агароднікі, царква Параскевы Пятніцы (пач. 20 ст.) у в. Мікалаева, Успенская царква (1912) у в. Паніквы, Крыжаўзвіжанская царква (1925) у в. Амелянец, касцёл Сэрца Ісуса (1934) у в. Пелішча. У раёне помнікі: сав. воінам у вёсках Каменюкі, Пелішча, Рэчыца, Ставы, Трасцяніца; пагранічнікам у в. Ставы; на магіле ахвяр фашызму каля в. Лескі; землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну ў вёсках Хадасы, Шчэрбава і інш. Помнікі гіст. дзеячам: аднаму з кіраўнікоў паўстання 1863—64 Р.Л.Траўгуту (1826—64) у в. Шастакова; У.М.Ігнатоўскаму ў в. Такары. У в. Воўчын нарадзіўся (і быў пахаваны) апошні кароль Польшчы і вял. кн. ВКЛ Станіслаў Аўгуст Панятоўскі (1732—98), у в. Такары — гісторык, першы прэзідэнт АН Беларусі УМ.Ігнатоўскі (1881 — 1931), у в. Бушмічы — бел. тэатр. дзеяч У. М. Стэльмах (1910—74), у г. Камянец — паліт. і царк. дзеяч, асветнік М.Карповіч (1744—1803), бел. мастак Ф.І.Дарашэвіч (1905—86).
    Камянецкі ўзорны ансамбль эстраднага танца «Капрыз».
    КАМЯНЁЦКІ ЎЗОРНЫ АНСАМБЛЬ ЭСТРАДНАГА ТАНЦА «КАПРЬІЗ». Створаны ў 1998 у г. Камянец пры гар. Доме культуры. У 2002 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Заснавальнік і маст. кіраўнік В.В.Крывец. У складзе ансамбля 57 чал. ва ўзросце ад 5 да 18 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — папулярызацыя танц. мастацтва, выхаванне муз. густу. У рэпертуары: танцы «Белы дзень», «Востраў скарбаў», «Беларускія замалёўкі», «Сонца нам дапаможа», «Раніца ў вёсцы» 1 інш. Калектыў — лаўрэат фестываляў: міжнар. дзіцячай творчасці «Залатая пчолка» (г. Клімавічы, 2009), маладых талентаў «Амурскія хвалі» (г. Феадосія, Украіна, 2010), рэсп. сучаснага танца «Рытмы восені» (г. Гродна, 2011), «Мы разам» (г. Брэст, 2012), абл. эстр. мастацтва «Рытмы маладосці» (г. Камянец, 2013); рэсп. конкурсаў мастацтваў «Вікторыя» (2007, 2008), юнацкай творчасці «Залатая ліра» (2011), маладых выканаўцаў «Новы рух» (усе Мінск, 2013) і інш.
    КАМЯНЁЦКІЯ ЗАМКАВАПАЛАЦАВЫЯ КбМПЛЕКСЫ. Існавалі ў 17—19 ст. у г. Камянец. Пабудаваны недалёка ад Камянецкай вежы на беразе р. Лясная. Комплекс драўляных
    328
    КАМЯНПОЛЬСКАЯ
    збудаванняў 1й пал. 17 ст. Быў умацаваны земляным валам і абкружаны вадзяным ровам, цераз які з боку Камянца быў перакінуты мост. У цэнтры дзяцінца размяшчаўся 2павярховы палац у стылі рэнесансу з аркаднай галерэяй на гал. фасадзе. Пры ўваходзе на дзяцінец была 2ярусная брама, накрытая шатровым дахам (у ніжнім ярусе — гасп. памяшканні, у верхнім — зала, абкружаная адкрытай галерэяй з балюстрадай). Непадалёк ад брамы месціліся 2 жылыя флігелі, кухня, гасп. пабудовы. За межамі ўмацаванняў на беразе ракі стаялі бровар і вял. 2павярховы свіран. У 2й пал. 17 — пач. 18 ст. комплекс перабудаваны. Складаўся з дзяцінца і тэр. перад замкам. Дзяцінец быў умацаваны земляным валам і астрогам. У цэнтры знаходзіўся аднапавярховы палац з анфіладнай планіроўкай. Гал. ўваход вылучаны слупавым ганкам, завершаным купалам. За палацам размяшчаліся жылыя флігелі, гасп. пабудовы. Тэр. перад замкам, дзе размяшчалася больш за 40 двароў заможных гараджан, злучалася з дзяцінцам праз вадзяны роў мостам з 2 брамамі. У ніжнім ярусе замкавай брамы, па баках ад праезда, была турма, у верхнім — лямус з адкрытай галерэяй. У 18 ст. комплекс перабудаваны ў барочны палацавы комплекс, які захаваў знешнія ўмацаванні (вадзяны роў, вал і драўляную сцяну) і 2ярусную браму. Насупраць брамы стаяў 2павярховы драўляны палац, накрыты 2схільным дахам, з ганкам, завершаным 3 вежамі. Дзверы палаца былі аздоблены арнаментальнай разьбой, сцены — шпалерамі. Каля брамы размяшчаліся дом аканома, кухня, гасп. пабудовы. У канцы 18 — пач. 19 ст. комплекс прыйшоў у заняпад.
    КАМЯНЁЦКІЯ ПРАСНІЦЫ, дэкарыраваныя разьбяным арнаментам прасніцы з Камянецкага, а таксама суседніх тэр. Пружанскага і Брэсцкага рнаў. У канцы 19 — пач. 20 ст. ўяўлялі сабой традыц. драўляную лапатападобную лопасць з доўгай ножкай, якая мацавалася ў дні
    Камянецкая прасніца.
    шча або ўстаўлялася ў лаву. Рабілі з ліпы, бярозы ці хвоі. Лопасць аздаблялі 3граннай выемчатай разьбой геаметрычнага характару. Найб. пашыраны дэкор — вял. шматпялёсткавая разетка ці ромб з 3гранных выемак у цэнтры, абапал — меншыя разеткі, радкі зубчыкаў, нярэдка год стварэння прасніцы, дарчыя надпісы і інш. 3 пашырэннем калаўроталежака (пач. 20 ст.) лопасць (поцюс, потась) сталі мацаваць на кранштэйне да яго, рабіць меншых памераў,
    Камянпольская сядзіба.
    дэкор стаў больш разнастайным, узбагаціўся расліннымі матывамі, сюжэтнымі сцэнкамі і інш. 3 сярэдзіны 20 ст., з заняпадам ручнога прадзення і ткацтва, прасніцы паступова выйшлі з ужытку. Калекцыі К.п. ёсць у многіх музеях Беларусі, у т.л. ў Нац. маст. музеі Рэспублікі Беларусь, Нац. гіст. музеі Рэспублікі Беларусь і інш.
    Я.М.Сахута.
    КАМЯНІ' 3 НАДПІСАМІ, помнікі гісторыі, археалогіі і эпіграфікі. Уяўляюць сабой валуны, на якіх у даўні час былі высечаны літары і надпісы, манаграмы, імёны, стараж.хрысціянскія выразы, крыжы, малюнкі. У Беларусі іх вядома больш за 30. Найб. вядомы Барысавы камяні (12 ст.), Варацішын камень (каля 12 ст.) у в. Камена (Вілейскі рн), Рагвалодаў камень (12 ст.) у в. Дзятлава (Аршанскі рн), камяні каля вёсак Пнеўшчына (Горацкі рн), Вярба (Аршанскі рн), Паставічы (Старадарожскі рн), Холмеч (Рэчыцкі рн), Пышна (Лепельскі рн). Найчасцей надпісы сустракаюцца на стараж. надмагільных камянях 16—19 ст.
    Л.У.Дучыц, Э.М.Зайкоўскі.
    КАМЯНПбЛЬСКАЯ СЯДЗІБА, помнік сядзібнапаркавай архітэктуры класіцызму ў в. Камянполле Мёрскага рна. Пабудавана ў 19 — пач. 20 ст. Уключае сядзібны дом, парк, пладовы сад і гасп. пабудовы. Сядзібны дом — 2павярховы прамавугольны ў плане мураваны бу
    329
    КАНАВАЛАВА
    дынак, накрыты 2схільным дахам з мансардай у цэнтры. Пры ўваходзе 6калонны ганак. Планіроўка калідорная. У доме захаваліся 2 кафляныя грубкі 19 ст. Гасп. пабудовы стаяць абапал пад’язной дарогі. Сярод іх вылучаецца стайня. Кампазіцыя гал. фасада сіметрычная, 3часткавая. Праезд па цэнтр. восі будынка і бакавыя часткі гал. фасада аформлены шчытамі. У гасп. зоне сядзібы размешчаны драўляныя лядоўня і кузня. Лядоўня — кампактны квадратны ў плане 2ярусны будынак. Верхні ярус вертыкальна ашаляваны і аддзелены ад ніжняга карнізам. Дах 4схільны, з заломам. Невял. парк рэгулярнага тыпу з сістэмай прамавугольных каналаў разбіты з паўд,зах. боку сядзібнага дома. У цэнтры яго кампазіцыі прамавугольны партэр, абмежаваны па перыметры ліпавымі алеямі і абкружаны пладовым садам. Сядзіба ўнесена ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
    КАНАВАЛАВА Таіса Фёдараўна (10.1.1924, в. Легастаева Новасібірскай вобл., Расія — 13.1.2011), беларуская актрыса. Засл. артыстка Беларусі (1955). Скончыла тэатр. студыю пры Новасібірскім тэатры «Чырвоны факел» (1949). Працавала ў тэатрах Расіі. У 1951—56 у Брэсцкім абл. драм. тэатры. Актрыса лірыкадрам. плана. Жаноцкая, абаяльная К. вабіла гледача тонкім лірызмам і глыбінёй пачуццяў, пранікненнем ва ўнутраны свет гераінь. Сярод лепшых роляў: Ніна Зорына («Брэсцкая крэпасць» К.Губарэвіча), Ніна («Маскарад» М.Лермантава), Ніна Зарэчная («Чайка» А.Чэхава), Ліза («Дваранскае гняздо» паводле І.Тургенева), Наташа («Юнацтва бацькоў» Б.Гарбатава), Каця («Гісторыя аднаго кахання» К.Сіманава) і інш.
    КАНАВАЛАЎ Станіслаў Іванавіч (1.6.1934, в. Мезінец Тамбоўскай вобл., Расія — 17.9.1996), беларускі аператар. Скончыў Усесаюзны дзярж. інт кінематаграфіі ў Мас
    кве (1964). У 1975—95 працаваў на к/студыі «Беларусьфільм». Зняў дакум. фільмы: «Таямніца энкаўстыкі» (1976), «Сказанне пра бронецягнік», «Цяжкая ноша Валерыя Шарыя» (абодва 1977), «Рэпартаж праз 39 гадоў», «Вяртанне паэта» (абодва 1979), «Кастусь Каліноўскі. Супрацьстаянне» (1987), «Сярод людзей застацца чалавекам» (1988), «Зберажом цябе, пушча» (1991), «Жыццё маё — кінематограф» (1994) і інш.
    КАНАНІЗАЦЫЯ (ад грэч. canonizo ўзаконьваю), у каталіцкай і праваслаўнай цэрквах прылічэнне тых ці інш. асоб да ліку святых за дабрадзейнае жыццё альбо пакутніцтва, стойкасць у веры, асаблівыя подзвігі ў імя Хрыста. У каталіцызме ўяўляе сабой акт, дасканала распрацаваны ў юрыд. і богаслужэбных адносінах. Агульнацарк. парадак К. ўведзены Папам Аляксандрам III у 2й пал. 12 ст. і замацаваны ў 1200 Інакенціем III: права К. стала прэрагатывай толькі Рымскіх Пап. Звычайна ёй папярэднічае беатыфікацыя (прылічэнне да блажэнных). Сярод бел. каталіцкіх святых Андрэй Баболя (30.11.1591 — 16.5.1657), Іасафат Кунцэвіч (1580— 12.11.1623). У праваслаўі такога парадку правядзення К. няма. У Расіі агульнацарк. К. была ўведзена ў 16 ст. і пастаўлена пад кантроль цара, а з часоў Пятра I ажыццяўлялася згодна з імператарскімі ўказамі па прадстаўленні Сінода. Працэсы К. адбываюцца і ў наш час. У Рус. праваслаўнай царкве пытаннямі К. займаецца спец. камісія, прапановы якой разглядаюцца 1 па іх прымаюцца рашэнні Памесным саборам. Праваслаўныя святыя, жыццё і дзейнасць якіх звязаны з тэр. Беларусі, уваходзяць у Сабор беларускіх святых.
    КАНАНІ'ЧНАЯ ЛІТАРАТЎРА, кнігі Свяшчэннага Пісання, прызнаныя ў хрысціянстве адзіна правільнымі, боганатхнёнымі, і ўнесеныя ў канон. На працягу стагоддзяў служыла афіц. прызнанай крыніцай ведаў пра гісторыю чалавецтва і навакольны свет,
    кодэксам хрысціянскай веры, маралі і адн