Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 4.
Памер: 664с.
Мінск 2013
тукоўскага (1970), «Залатая карэта» Л.Лявонава (1971), «У ноч зацьмення месяца» М.Карыма (1972). Д.М.Гіргель.
КАНДРУСЁВІЧ Уладзімір Пятровіч (н. 29.9.1949, г. Гродна), беларускі кампазітар. Скончыў Бел. кансерваторыю па класах фп. (1973) і кампазіцыі (1979, клас Я.Глебава). Працуе ў розных стылях, арганічна спалучае аўгарскую задумку з шырокім наборам сродкаў муз. выразнасці. Сярод твораў: балет «Крылы памяці» (1986), радыёопера «Таямніца старога замка» (1988), кантата «Аблачынка з Чарнобыля» (1989), сімф. «Плач перапёлкі» (1992), мюзіклы «Джулія» (1990), «За
334
КАНОН
лёты» (1992), «Шклянкавады» (1994), «Дзверы» (2007), «Байкер» (2008), радыёспектакль «Крыж» А.Дударава (2010), камернаінструм. і вак. музыка, музыка да маст. («Птушкі без гнёздаў», 1996; «На спіне ў чорнага ката», 2008; «Кадзет», 2009; «Рыжык у Залюстроўі», 2011; «КіндэрВілейскі прывід», 2013) і дакум. («Кацярына», 2008; «Каханне і жыццё маё», 2009) фільмаў, муз. казка «Нельга нам без сябра» (2008), музыка да драм. 1 лялечных спектакляў у т.л. «Бура» У.Шэкспіра (1989), «Сымонмузыка» паводле Я.Коласа (1990), «Жураўлінае пер’е» Д.Кінасіта, «Таямніцы блакітных азёр» і «Несцерка» А.Вольскага, «Іванаў» А.Чэхава (усе 2006), «Сонечка» паводле Ф.Дастаеўскага, «Прынцэса і салдат» А.Дударава (абодва 2009) і інш.
КАНДЫБОВІЧ Леў Аляксандравіч (20.1.1934, Мінск — 7.4.2011), беларускі вучоныпсіхолаг. Др псіхал. навук (1982), праф. (1984). Скончыў Архангельскі пед. інт (1959), Мінскае вышэйшае інжынернае зенітнаракетнае вучылішча проціпаветранай абароны (1967), выкладаў у ім (з 1985 нач. кафедры). У 1991—2011 у Бел. пед. унце. Навук. працы па гісторыі псіхалогіі, ваен. псіхалогіі і псіхалогіі вышэйшай школы ў Беларусі.
Тв.\ Основы пснхологнческой деятельностн офнцера. 2е нзд. Мннск, 1990 (разам з В.А.Міхайлоўскім); Пснхологня высшей школы. 4е нзд. Мннск, 2003 (разам з М.І.Дз’ячэнкам); Мсторня пснхологнн в Беларусн. 2е нзд. Мннск, 2005; Пснхотехннкн Беларусн: нмена н судьбы (20—ЗОе гг. XX ст.). Мннск, 2009 (разам з Н.Ю.Стаюхінай).
КАНЕЛЮРЫ (ад франц. cannelure жалабок), падоўжаныя жалабкі ў ствале калоны (паўкалоны, пілястры) і гарызантальныя жалабкі торусаў (паўвалоў ці валоў) базы іанічнага, зрэдку карынфскага ордараў. У межах антычнага ордара колькасць К. у ствале калоны звычайна роўная 20. У аздабленні калон выкарыстоўваюцца з мэтай узмацнення эфекту
Каніцкі касцёл.
зграбнасці, стройнасці, выцягнутасці, палётнасці формы, ажыўляюць гульню святлаценю. У архітэктуры Беларусі канелюраваныя калоны (паўкалоны, пілястры) ужываліся пераважна ў аздабленні культавых, грамадскіх і жылых пабудоў барока (інтэр’ер касцёла Божага Цела ў Нясвіжы), класіцызму (Жамыслаўская сядзібаў ампіру (будынак Нац. банка Рэспублікі Беларусь у Мінску).
Ю.Ю.Захарына.
КАНІСКІ Георгій, гл. Георгій Каніскі.
КАНІЦКІ КАСЦЁЛ, помнік архітэктуры неараманскага стылю ў в. Канічы Касцюковіцкага рна. Пабудаваны ў пач. 20 ст. Квадратны ў плане аб’ём, да якога далучана трохвугольная апсіда, завершаная трохвугольным франтонам і крапаваная пілястрамі. Фасад вылучаны 4граннымі вежамі, члянёны паўкруглымі люкарнамі, арачнымі аконнымі праёмамі. Сцены атынкаваныя, крапаваныя пілястрамі, апяразаныя прафіляваным карнізам з сухарыкамі. Унутры зала была перакрыта цыліндрычным скляпеннем. Касцёл у паўзруйнаваным стане.
КАНКРЭТНАЯ МЎЗЫКА, разнавіднасць акадэмічнай электронай музыкі і кампазітарская тэхніка стварэння гукавых артэфактаў на магнітнай стужцы («шумавая музыка») з уключэннем гукаў паўсядзённага жыц
ця (рыпанне дзвярыма, шамаценне поліэтыленавага пакета, шум вады, смех і размовы, кручэнне ручкі радыёпрыёмніка і г.д.), прыродных і індустрыяльных гукаў, падвергнутых розным акустычным трансфармацыям (апрацоўка фільтрамі, у скажэнне, змяненне хуткасці і г.д.). Першымі досведамі машыннай трансфармацыі зыходных гукавых матэрыялаў з’явіліся творы франц. інжынера і гукарэжысёра П.Шэфера ў 1940—50х гг. У Беларусі вядомым кампазітарам у гэтай тэхніцы з’яўляецца Д.Лыбін («Апошняя працэсія» для 2 фп., трубы, ўдарных і магнітнай стужкі, 1991, 2я рэд. 1998).
Літ.: Андреева Е.Ю. Постмодерннзм н нскусство 2й пол. 20 — нач. 21 в. СанктПетербург, 2007; Мднванн Т.Г. Западный рацноналнзм в музыкальном мышленнн 20 в. Ммнск, 2003.
А.Г.Суботняя.
КАНОН (ад грэч. капбп норма, правіла), 1) сістэма пануючых правіл і норм, якія маюць дагматычны характар. Кананічнасць найб. характэрна для грамадскай свядомасці старажытнасці і сярэдніх вякоў. Існуюць К.:біблейскі — сукупнасць кніг Бібліі, якія прызнаюцца царквой боганатхнёнымі і выкарыстоўваюцца ў богаслужэнні ў якасці Свяшчэннага Пісання (гл. Кананічная літаратураў царкоўны — правілы ў галіне дагматыкі, культу, арганізацыі
335
КАНСАЛІДАЦЫЯ
царквы, узведзеныя хрысціянскай царквой у закон. 2) У літаратурнамастацкай творчасці — сістэма стыліст. і іканаграфічных норм, што пераважае ў якімнебудзь перыядзе ці кірунку; твор, які з’яўляецца нарматыўным узорам. Са знікненнем цэласнай ідэалагічнай асновы, агульназначных этычных норм К. спыніў сваё існаванне як адзінае цэлае. У апошні раз у гісторыі еўрап. лры кананічныя прадпісанні як абавязковыя, нарматыўныя былі дзейсныя ў эстэтыцы класіцызму (строгае падпарадкаванне прынцыпу адзінства месца, часу, дзеяння). Рамантычная эстэтыка ўпершыню пачала разглядаць К. як перашкоду для выражэння аўтарскай індывідуальнасці. Некаторыя кананічныя ўласцівасці маюць пазачасавы характар: светлавая сімволіка сусветнай паэзіі ад фальклору да сучаснасці (балады «Свіцязьвозера», «Калдычэўскі шчупак» Я.Чачота, паэма «Паляўнічыя акварэлькі з Палесся» ЯЛучыны), карнавальнае пераапрананне (п’есы «Паўлінка» Я.Купалы, «Ідылія» В.ДунінаМарцінкевіча), смерць і ўваскрэсенне гал. героя і інш. На эстэтыку бел. сярэдневяковага і царк. мастацтва паўплывалі візант. К. і традыцыі этнічнай культуры. Кананічнымі формамі сусветнай паэзіі бел. лру ўзбагацілі М.Багдановіч, М.Танк, АЛойка, Н.Гілевіч, А.Звонак, Ю.Пацюпа і інш. 3) У музыцы — форма многагалосай музыкі, засн. на строгай імітацыі, пры якой у імітуючых галасах (рыспостах) паўтараюцца не толькі пачатковая меладыйная будова, але і наступныя раздзелы голасу, які ўступіў першым (прапосты). Найб. пашыраны 2 і 3галосыя К. Вылучаюць як асобную разнавіднасць бясконцы К., які вяртаецца да свайго пачатку. Вядомы з 12 ст., свайго вышэйшага росквіту дасягнуў у творчасці І.С.Баха. Выкарыстоўваецца многімі бел. кампазітарамі: А.Багатыровым (пабочная частка 1й ч. і развіццё гал. тэмы 2й ч. 2й сімфоніі; пачатак фіналу кан
таты «Беларускія песні»), Я.Глебавым (развіццё лейтматываў уцёкаў у балеце «Альпійская балада», кахання ў балеце «Курган»), Я.Касалапавым (сюітадля фп. «Карацелькі»), В.Войцікам (камерная сімфонія «Апошняя восень паэта»), Д.Даўгалёвым (канцэртная сюіта для ўдарных, раяля і камернага аркестра), В.Кузняцовым (кампазіцыя для 7 выканаўцаў «Стужка Мёбіуса») і інш. 4) Жанравая форма літургічнай п а э з і і; складаны мнагастрофны твор, прысвечаны праслаўленню якоганебудзь свята ці святога. Як жанр з’явіўся ў сярэдзіне 7 ст. К. складаецца з 9 песень, 1я страфа называецца ірмасам, астатнія трапарамі. Колькасць песень К. можа быць 2, 3, 4, 8 і 9. Першыя К. напісаны св. Андрэем Крыцкім і св. Іаанам Дамаскінам.
Н.В.Мацабярыдзэ (музыка).
КАНСАЛІДАЦЫЯ (ад лац. con разам + solidare умацоўваць, зрошчваць), від аб’яднальных этнічных працэсаў пры якім адбываецца зліццё некалькіх блізкіх па мове і культуры этнасаў ці этнічных груп у больш буйную этнічную супольнасць (міжэтнічная К.) — плямён у народнасці, народнасцей у нацыі; узмацненне культ. аднароднасці, унутранай згуртаванасці этнічнай супольнасці і паглыбленне агульнаэтнічнай ідэнтычнасці яе прадстаўнікоў (унутрыэтнічная К.). Паскарэнне працэсаў унутрыэтнічнай і міжэтнічнай К. ў розныя гіст. эпохі было абумоўлена ўмацаваннем сац.эканам., грамадскапаліт. і культ. сувязей паміж асобнымі часткамі этнасу, распаўсюджваннем адукацыі на адзінай літ. мове, развіццём прафес. маст. культуры, СМІ (прэса, радыё, тэлебачанне, інтэрнэт), паліт. аб’яднаннем блізкіх этнасаў у межах адной дзяржавы або тэр. аўтаноміяй у шматнац. дзяржаве, а затарможванне — адпаведна значнымі рэліг. і расавымі адрозненнямі паміж кантактуючымі этнічнымі групамі, неспрыяльнымі абставінамі знешняга і ўнутранага развіцця (разбуральныя войны, паў
станні, канфлікты, эпідэміі і інш.). На тэр. Беларусі працэсы К. бел. этнасу пачалі разгортвацца ў эпоху Сярэдневякоўя і Рэнесансу, калі ва ўмовах існавання ВКЛ пачалі фарміравацца і развівацца некаторыя віды мясц. маст. культуры (архітэктура, музыка, лра), склаліся асн. прыкметы старабел. мовы, а таксама ўзніклі і замацаваліся этнонімы «літвіны», «беларусцы», «беларусы», «палешукі», узнікла кнігадрукаванне, пашырылася адукацыя, пісьменнасць сярод мясц. насельніцтва. У наступны перыяд Новага часу (да канца 19 ст.) далейшая К. бел. этнасу перыядычна стрымлівалася сац.эканам., паліт. і культ. крызісамі, спусташальнымі войнамі, паўстаннямі, палітыкай паланізацыі і русіфікацыі, рэліг. супрацьборствам. У канцы 19 — пач. 20 ст. кансалідацыйныя працэсы на тэр. Беларусі прыкметна ўзмацніліся дзякуючы станаўленню і паскоранаму развіццю асн. відаў бел. прафес. культуры, пашырэнню легальнага друку на бел. мове, шырокаму распаўсюджванню агульнаэтнічнай самасвядомасці. Кіраўніцтва ўтворанай у 1919 БССР мэтанакіравана праводзіла ў 1920я гг. палітыку беларусізацыі дзярж. апарату, адукацыі і нш. Аб’ектыўна спрыяльныя ўмовы для завяршэння нац. К. беларусаў склаліся ў канцы 20 ст. ў сувязі з ўтварэннем суверэннай Рэспублікі Беларусь. Э.С.Дубянецкі.
КАНСАНАНС (франц. consonance ад лац. consonare гучаць ва ўнісон) у музыцы, адначасовае спалучэнне тонаў стройнага, згоднага гучання. Паняцце К. супрацьстаіць паняццю дысананс. У К. спакойнае, мяккае гучанне, прыемна ўздзейнічае на нервовыя цэнтры слухачоў. Да кансанансных інтэрвалаў адносяць прыму, актаву, квінту, кварту, вял. і малыя тэрцыі і сэксты (чыстая кварта ў адносінах да баса трактуецца як дысананс), а таксама акорды, складзеныя толькі з гэтых інтэрвалаў без удзелу дысануючых (мажорнае і мі