Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 4.
Памер: 664с.
Мінск 2013
вых гукаў. Для К. характэрны: адсутнасць эмацыянальнасці, рацыянальнасць мыслення, рэпетыцыйнасць, механістычнасць, урбаністычнасць гучання, астынантнасць, дамінаванне дынамічнага пачатку над меладычным. К. праявіўсябеўтворахА.Масалова(«Завод», «Дваццацьчацвёрты год»), асобныя яго рысы знайшлі ўвасабленне ў ттворах С.Пракоф’ева (балет «Сталёвы скок»), Д.Шастаковіча (2я і 3я сімфоніі) і інш. У эпоху постмадэрнізму муз. К. мае філас. абгрунтаваннем аст. творчасці як рухомай мазаікі, калажу відавочных або схаваных цытат. Працэс стварэння твора выступае як камбінаванне розных канфігурацый муз. сугуччаў, сімвалаў, канцэптаў, што вызначае структуру кампазіцый. Ідэі К. знайшлі сваё ўвасабленне таксама ў творчасці бел. кампазітараў В.Кузняцова, А.Літвіноўскага, Д.Лыбіна, Я.Паплаўскага і інш.
Утэатры К. — кірунакутэатральным мастацтве 1920х гг., засн. на сцвярджэнні адзінства эстэтыч
най каштоўнасці і сац. функцыянальнасці твора, атаясамліванні яго вобразнай сістэмы, структуры і будовы (канструкцыі). Першапачаткова складваўся ў пластычных маст. майстэрнях, на выстаўках і ў дыскусіях мастакоў. Гал. прынцыпы К.: мэтазгодная арганізацыя структуры і формы канструкцыі, функцыянальная неабходнасць канструкцыі і яе элементаў. У тэатры прынцыпы К. ажыццявіліся ў 2 тыпах афармлення спектакля — адзінай устаноўцы і функцыянальнай сцэнаграфіі. Выкарыстанне канструктыўных установак адкрывала перспектывы для развіцця мастацтва афармлення спектакля, што прывяло да ўзнікнення розных форм зліцця жывапіснай і канструктыўнай дэкарацыі, шырокага выкарыстання ў практыцы станкоў і рыштаванняў і інш. Прынцыпы К. ўпершыню былі выкарыстаны ў спектаклях рэж. У.Меерхольда і А.Яўрэінава ў Маскве. К. адмаўляў выяўл. рысы тэатр. дэкарацый і імкнуўся асэнсаваць формавытворчыя магчымасці новай тэхнікі — мэтазгодныя канструкцыі з металу, шкла, дрэва. На бел. сцэне К. найб. яскрава выявіўся ў работах мастакоў Л.Нікіціна («Цар Максімілян» у апрацоўцы А.Рэмізава і М.Міцкевіча, 1924; «Апраметная» В.Шашалевіча і «Сон у летнюю ноч» У.Шэкспіра, абедзве
1926), Б.Герлавана («Плач перапёлкі» паводле І.Чыгрынава, 1980; «Мудрамер» М.Матукоўскага, 1987; «Тутэйшыя» Я.Купалы, 1990), Ю.Тура («3 любімымі не расставайцеся» А.Валодзіна, 1972; «Апошні шанц» В.Быкава, 1974), У.Гардзеенкі («Чатыры кроплі» В.Розава, 1975; «На ўсіх адна бяда» П.Макаля, 1976; «Міколкапаравоз» паводле М.Лынькова, 1977), А.Кузняцова («Рамонт» М.Рошчына, 1986), А.Марозава («Дон Хіль — зялёныя штаны» Тырса дэ Маліна, 1970), У.Жданава («Залёты» В.ДунінаМарцінкевіча, 1992; «Час, Сымоне, час» паводле Я.Купалы, 1995), А.Кляўзера («Подых навальніцы» паводле І.Мележа, 1977), Т.Карвяковай («Дон Сезар дэ Базан» Ф.Дзюмануара і А.Дэнеры, 1983), В.Галубовіча («Узнятая цаліна» паводле М.Шолахава, 1963), І.Анісенкі («Хам» паводле Э.Ажэшка, 2009; «Не мой» паводле А.Адамовіча, 2010). Замена жывапіснай дэкарацыі сцэнічнай канструкцыяй, выкарыстанне дрэва, металу і інш. «рэальных матэрыялаў» садзейнічалі таму, што К. на бел. сцэне выявіўся як сімбіёз з інш. маст. кірункамі.
Літ.: М д н в а н н Т. Западный рацноналнзм в музыкальном мышленнн 20 в. Мннск, 2003; Теормя современной компознцнн. М., 2005.
А. Г. Суботняя (музыка), Р.І.Баравік (тэатр).
339
КАНТ
КАНТ (ад лац. cantus спевы, песня), род бытавой шматгалоснай песні. Атрымаў сваё развіццё ў стараж. традыцыі гімнаў і ўрачыстых спеваў. У Беларусі і Украіне распаўсюджаны з 2й пал. 16 ст. Прататыпамі К. былі чэшскія гусіцкія гімны (15 ст.), песні з рэфармацыйных зборнікаў, пратэстанцкіх канцыяналаў і інш. Характэрнай з’яўляецца сувязь з фальклорам. Большасць бел. К. былі ананімнымі, але сярод іх таксама вядомы творы, звязаныя з імёнамі выдатных асветнікаў (іераманах Герман, Сімяон Полацкі, Ф.Пракаповіч, Е.Славінецкі, А.Філіповіч і інш.). У эвалюцыі К. ў Беларусі прасочваюцца тры асн. этапы. Першы з іх — 15—1я пал. 16 ст. — характарызуецца засваеннем традыцый зах.еўрап. прафес. і быт. танц. музыкі, знаменнага распеву, усх.слав. нар.песеннай творчасці, лац. паэзіі, выпрацоўкай першапачатковых стылістычных рыс. Найб. раннія К. ствараліся на рэліг. тэксты ў колах духавенства і манастырскага (кляштарнага) насельніцтва (псальмы). Сюжэты духоўных К. узяты са Старога 1 Новага Запаветаў. Найб. распаўсюджанне атрымалі прысвечаныя Нараджэнню Хрыста псальмыкалядкі, якія маюць характар гімна («Нова радасць стала», «Неба і зямля», «Скінія Злата») і лірыкі («3 пачатку святла»). Выконваліся К. звычайна на Каляды, Вялікдзень, у час вяселля і інш. У 20 ст. на тэкставай аснове псальмаў А.Хадоска стварыў кантату «Псальмыкалядкі». Другі этап — 2я пал. 16— 17 ст. — адзначаны станаўленнем і зацвярджэннем стылістыкі К., пашырэннем традыцый свецкага К. На трэцім этапе — у 17—18 ст. — склалася відавая і тэматычная разнастайнасць К.: лірычныя, жартоўныя, застольныя, панегірычныя, гімнічныя, гіст., філас., сатыр., калядныя і інш. У 18 ст. тэматыка К. пашырылася, з’явіліся патрыятычныя, быт., любоўналірычнага зместу. Пашырылася і сфера бытавання К.: яны сталі любімай формай музіцыраван
ня сярэдніх слаёў гар. насельніцтва, узніклі «вітальныя» («панегірычныя») К., прысвечаныя буйным падзеям дзярж. жыцця, вайсковым перамогам і інш. Іх выкананне часта суправаджалася гучаннем труб і перазвонам. Традыцыя вітальных К. захавалася ў творчасці сучасных кампазітараў («Урачысты кант з нагоды 500годдзя Ф.Скарыны» Э.Наско, «Патрыятычны кант» В.Войціка). Асн. рысы муз. строю К.: 3галосны пераказ з паралельным рухам 2 верхніх галасоў і басоў, якія ствараюць гарманічную апору; квадратная муз. страфа, якая ахоплівае 2—4 радкі тэксту з цэзурамі; апора на мажорнамінорную сістэму і гарманічнае мысленне. Інтанацыйны лад ранніх К. уяўляў сабой складаны сплаў элементаў знаменнага распеву, рус., бел. і ўкр. нар. песень, а таксама польск. мелодыкі. У зб. лірычных К. «Куранты» (1733) змяшчаліся К. духоўныя на вершы Сімяона Полацкага, псальмыкалядкі, свецкія. Перыяд найвышэйшага росквіту К. прыпаў на сярэдзіну 18 ст. (1740—60я гг.). У далейшым К. паступова выцесніліся новым тыпам сольнай лірычнай песні з суправаджэннем. Развіццё К. працягвалася да канца 18 ст. (гал. чынам у правінцыі і ў старавераў). Некаторыя К. ў змененым выглядзе ўвайшлі ў вусную нар. традыцыю. У
Ансамбль старадауняй музыкі «Кантабіле».
1989—90 В.Капыцько стварыў араторыю «Куранты» для голасу, хору і інструм. ансамбля па зб. «Куранты».
Літ.: Дадзіёмава В. Музычная культура Беларусі XVII! ст.: гісторыкатэарэтычнае даследаванне. Мінск, 2004; Я е ж. Гісторыя музычнай культуры Беларусі даXX ст. Мінск, 2012; Костюковец Л. Стнлнстнка канта н её претворенме в белорусскнх народных песнях. Мннск, 2008. Н.В.Мацабярыдзэ.
«КАНТАБІЛЕ», ансамбль старадаўняй музыкі. Створаны ў 1976 у Мінску. Маст. кіраўнік Г.Гедыльтэр (з 1976), Я.Віданаў (з 1991). У складзе ансамбля (2013): Я.Віданаў (флейта), І.Жукоўскі (віяланчэль), А.Маскаленка (скрыпка), К.Шараў (клавесін і арган). Доўгі час у калектыве працавалі С.Драбкін (віяланчэль, да 1995) і П.Сакін (скрыпка, да 1996). У рэпертуары тэматычныя праграмы акрэсленай стыліст. накіраванасці: «І.С.Бах і Г.Ф.Гендэль», «Музыка Еўропыда І.С.Баха», «Музычны Парыж 18 ст.», «Музыка барока», «Італія 17— 18 ст.». Упершыню выканаў многія творы з «Полацкага сшытка» — помніка бел. быт. музыкі 17 ст. Пастаянна ўзбагачае рэпертуар за кошт раней невядомых твораў бел. музыкі (Серэнада, Дывертысмент у 3 частках, Санаціна, 2 паланэзы Мацея Радзівіла, 12 песень Міхала Казіміра Агінскага ў пералажэнні для ансамбля і інш.).
340
КАНТРАБАС
КАНТАМІНАЦЫЯ (ад лац. contaminatio сутыкненне, змяшэнне) у мовазнаўстве, узаемадзеянне адзінак мовы на аснове іх структурнай, функцыянальнай або асацыятыўнай блізкасці, што прыводзіць да іх семантычнага або фармальнага змянення, а таксама да ўтварэння новай моўнай адзінкі. Звычайна К. назіраецца ў сферы вуснага маўлення з мэтай надаць выказванню, тэксту пэўную экспрэсію, што нярэдка прыводзіць да адхілення ад літ. нормы. У выніку К. парушаецца лексічная спалучальнасць слоў і ўзнікаюць моўныя памылкі. Напр.: «падняць тост» замест «прапанаваць тост», «зарабляць даход» замест «мець/атрымліваць даход» і пад. Падобны да К. працэс — інтэрферэнцыя. Н.П.Цяслюк.
КАНТАМІНАЦЫЯ ўфальклоры, працэс злучэння сюжэтаў, які з’яўляецца сукупнасцю матываў і пры пэўных абставінах утварае самаст. твор. Найб. яскрава К. праяўляецца ў казачным эпасе ўсх. славян, у т. л. і беларусаў. Уяўляе складаны маст. прыём казачнікамайстра, які аб’ядноўвае ў адным творы вядомыя сюжэты, ствараючы новы на аснове традыц. матэрыялу. Працэс стварэння новых варыянтаў у выніку К. характэрны для казак усх. славян 19— 20 ст., што дазваляе прасачыць іх эвалюцыю, глыбей адлюстраваць характар і ўнутраны свет героя, яго пачуцці і перажыванні праз паслядоўнасць учынкаў і іх матывацыю. Лепшыя казачнікі імкнуліся творча распрацаваць сюжэты, каб паказаць сваё майстэрства слухачам. У кампазіцыйную сістэму яны пачалі ўключаць падрабязнасці абрадаў жыццёвых сітуацый або ўводзілі творы інш. жанраў. Іх творы заўсёды выконвалі ідэйную і маст. функцыі, пасвойму асэнсоўвалі з’явы. К. падзяляюць на творчую і механічную. Першая лічыцца традыц. у выніку адпаведнасці шэрагу патрабаванняў: сюжэты казак выкарыстоўваюць традыц. матэрыял, падпарадкоўваюцца законам
фалькл. творчасці, задавальняюць эстэтычныя густы аўдыторыі, адпавядаюць прынцыпам пераемнасці ў канкрэтнай мясцовасці. Крытэрый традыцыйнасці К. — гэта паўтаральнасць сюжэта і яго маст. матывіровак у большасці варыянтаў. Механічная К. вызначаецца выпадковым спалучэннем сюжэтаў, у якіх адсутнічае матывацыя ў развіцці дзеяння, змяняюцца толькі героі. Казачнік часта не можа завяршыць сюжэт, блытаецца і механічна схіляецца да традыц. канцоўкі. Высокамаст. лічыцца тая К., у якой спалучаюцца элементы вуснапаэт. творчасці з нар. песняй. У песні «Ішоў казак дарогаю» герой задае традьш. загадкі лірычнай гераіне: «Ой, што расце без кораня? (камень), // Ой, што плыве без повада? (вада), // Ой, што пячэ без жарыны? (сонца), // Ой, хто жыве без дружыны? (казак), // Ой, што ўецца вакол дрэўца? (хмель), // Ой, што сушыць каля сэрца? (любоў), // Ой, што грае, голас мае? (скрыпка), //Дзеўка Галя адгадае». Тут К. ўзмацняе асн. ідэю сюжэта — пошук героем нявесты, а мелодыя і тэкст набываюць драм. адценне і магчымасць канцэртнага выканання твора. К. ўзбагачае палітру маст. творчасці наро