Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 4.
Памер: 664с.
Мінск 2013
.Афанасьеў, Ю.Гершовіч, Ю.Стэфановіч; К. Дзярж. камернага аркестра Рэспублікі Беларусь А.Подаў і інш.) У духавых аркестрах абавязкі К. аркестра можа выконваць першы кларнетыст або першы флейтыст. 2) Піяністакампаніятар у оперных і балетных спектаклях, гал. памочнік дырыжора ў падрыхтоўцы спектакля і падтрыманні яго ў далейшым (пасля прэм’еры). К. даносіць да выканаўцаў канцэпцыю дырыжорапастаноўшчыка (балетмайстрапастаноўшчыка) і ў адпаведнасці з ёй рыхтуе вак. (балетныя) партыі з салістамі опернага (балетнага) спектакля (К. Нац. акадэмічнага Вял. тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь: опера — Г.Карант, Л.Сямёнава, Л.Талкачова, балет — А.Слабадніцкая, А.Сялочнік, А.Раранскі, А.Урублеўская). 3) Піяніст, які развучвае партыі са спевакамі, інструменталістамі і акампаніруе ім у канцэртах.
347
КАНЦЭРТНАВЫКАНАЛЬНІЦКАЕ
Асаблівым майстэрствам адзначаюцца выканальніцкія ансамблі з К. Н. Кавецкай, А.Каржанеўскай, Л.Максімавай, М.Сярдобавым і інш.
Н. В. Мацабярыдзэ.
КАНЦЭРТНАВЫКАНАЛЬНІЦКАЕ МАСТАЦТВА БЕЛАРЎСІ, кірунак у мастацтве, які вызначае сучасны музычнагістарычны кантэкст культуры Беларусі і вектары яе трансфармацыі. Характарызуецца высокім узроўнем прафес. выканальніцкай творчасці (поспехі музыкантаў на міжнар. і нац. выканальніцкіх конкурсах, развіццё канцэртнавыканальніцкіх школ, станоўчы культ. імідж краіны і інш.). 3 1920х гг. штуршком да актыўнага развіцця канцэртнавыканальніцкага мастацтва стала арганізацыя буйных калектываў: Нацыянальны акадэмічны народны аркестр Рэспублікі Беларусь імя І.І.Жыновіча (з 1927), Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Рэспублікі Беларусь (з 1928), Акадэмічны хор Белтэлерадыёкампаніі (з 1931), Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла Рэспублікі Беларусь імя Р.Р.Шырмы, Акадэмічны ансамбль песні і танца Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь (абодва з 1939), Нацыянальны акадэмічны народны хор Рэспублікі Беларусь імя Г.І.Цітовіча, аркестр Бел. дзярж. цырка (абодва з 1952), Сімфанічны аркестр Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыё'кампаніі Рэспублікі Беларусь (з 1958), Дзяржаўны камерны аркестр Рэспублікі Беларусь (з 1968) і інш. Былі адкрыты філармоніі ў Мінску (1937), Гомелі (1967), Брэсце (1986), Гродне (1987), Віцебску (1989), Магілёве (1990). Філарманічная дзейнасць паспрыяла сістэматызацыі і папулярызацыі нац. муз. класікі і сучаснай кампазітарскай творчасці. У 1970я гг. ўзніклі новыя калектывы і творчыя аб’яднанні, ствараліся арыгінальныя формы конкурснафестывальнага руху, пашырылася геаграфія гастрольных паездак і актывізаваўся працэс інтэграцыі ў сусв. культ. супольнасць. У гэты час створаны актэт балалаек
«Віцебскія віртуозы» (1973), ансамбль старадаўняй музыкі «Кантабіле» (1976), камерны хор Гомельскай абл. філармоніі (1979) і інш. У 1980—90я гг. на хвалі адраджэння лепшых традыцый старадаўняй бел. культуры ўзнікла новая для таго часу канцэртная структура — вак.інструм. капэла, вытокі якой у гісторыі еўрап. і бел. вак.інструм. капэл 16—19 ст.: Магілёўская гар. капэла (1989), «Беларуская капэла», «Рродзенская капэла» (абедзьве 1992) і інш. У 1987 дзеля структурызацыі канцэртавыканальніцкага мастацтва арганізавана Муз. тва Беларусі (з 1991 Бел. саюз музычных дзеячаў) з філіяламі ў абл. цэнтрах. Сярод калектываў, створаных у гэты перыяд: ансамбль баяністаў «Трыа «Мінск» (1980), канцэртны аркестр «Няміга» (1987), Дзяржаўны камерны хор Рэспублікі Беларусь, ансамбль салістаў «КласікАвангард» (абодва 1988), камерны аркестр Брэсцкай абл. філармоніі (1991), канцэртны сімф. аркестр «Маладая Беларусь» (1992), «Мінск Аркестра», Мінскі брасквінтэт, маладзёжны сімф. духавы аркестр Бел. акадэміі музыкі «Фанфары Беларусі» (усе 1994), ансамбль «Сімфаніета» Белтэлерадыёкампаніі (1995), аркестр рус. нар. інструментаў Магілёўскай абл. філармоніі (1998), ансамбльтрубачоў «Інтрада» (1999) і інш. У пач. 21 ст. бел. культура накіравана на назапашванне сусв. вопыту па арганізацыі канцэртаў выканаўцаў сусв. велічыні, абазначылася тэндэнцыя да супрацоўніцтва бел. і еўрап. калектываў. У гэты перыяд створаны: муз. капэла «Санорус» (2000), ансамбль «Камерныя салісты Мінска» (2001), Прэзідэнцкі аркестр Рэспублікі Беларусь (2002), квартэт «Рыўера» (2006) і інш. У Беларусі (асабліва з 1970х гг.) пашырыўся фестывальны рух, што спрыяла наладжванню сувязей паміж культ. суполкамі краіны, блізкага і далёкага замежжа. Сярод фестываляў: міжнар. «Беларуская музычная восень» (з 1974), «Мінская вясна» (з 1984), класічнай музыкі «Студзеньс
кія музычныя вечары» (з 1988), муз. імя І.У.Салярцінскага (з 1989), камернай музыкі «Музы Нясвіжа» (з 1991), мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» (з 1992), духоўнай музыкі «Магутны Божа» (з 1993), муз. «Залаты шлягер» (з 1995), арганнай музыкі «Званы Сафіі» (з 1996), класічнай музыкі Юрыя Башмета (з 2006), старадаўняй і сучаснай камернай музыкі ў г. Полацк (з 1987), «Адраджэнне беларускай капэлы» (з 1992) і інш. Вядучыя выканаўцы на фп. (І.Алоўнікаў, А.Палякоў, А.Сікорскі, Ю.Корсак, Н.Котава, К.Красніцкі, А.Крымер і інш.), аргане (К.Пагарэлая, А.Фісейскі, К.Шароў, А.Янчанка і інш.), скрыпцы (С.Асновіч, Л.Гарэлік, Я.Пукст, М.Штэйн, А.Янпольскі і інш.), альце (А.Азацян, І.Гуальнік, П.Кірыльчанка, Л.Ластаўка і інш.), флейце (Л.Ласоцкая, А.Рачаў, У.Харытонаў і інш.), на інш. нар. інструментах (І.Жура, С.Лясун, С.Навіцкі, У.Пузыня, Л.Сухаварава і інш.). Сярод вядомых дырыжораў Беларусі: харавыя М.Дрынеўскі, Л.Іконнікава, А.Кагадзееў, Н.Ламановіч, У.Роўда, Г.Цітовіч, Р.Шырма, аркестравыя і оперныя А.Анісімаў, В.Воліч (Чарнуха), В.Пласкіна, Г.Праватораў, М.Калядка, А.Мартыненка, М.Фінберг і інш.
Літ.: Белорусское концертнонсполннтельское нскусство: последняя треть 20 — начало 21 века. Мннск, 2012.
Н. В. Мацабярыдзэ.
КАНЦЭРТНАЯ ОПЕРА, 1) спецыяльна створаная для канцэртнага выканання оперная дзея малой формы. Характарызуецца адсутнасцю разгорнутага дзеяння пры дакладным сюжэце, тэатр. ці канцэртным тыпам касцюма, аратарыяльным тыпам кампазіцыі (нумарным), які абумоўлівае адсутнасць знешніх элементаў дзеяння, абагульненасцю вобразаў, нумарным прынцыпам арганізацыі. Часам мае выгляд монаоперы або муз. драмы. Аркестравы састаў у К.о. можа быць розным, бо, нягледзячы на дамінаванне ў оперным сінтэзе іманентнамуз. законаў мыслення як
348
КАПАТКЕВІЦКІ
тыпалагічных прыкмет жанру, у К.о. гал. з’яўляецца прынцып канцэртавання. К.о. адлюстроўвае агульную тэндэнцыю развіцця сучаснага муз. мастацтва. Яе сутнасць выяўляецца ў пашырэнні муз.тэатр. жанравых межаў, збліжэнні жанраў і пошуку новых форм жанравага сінтэзу («Балаганчык» А.Янчанкі). 2) Маштабная опера, пераробленая для канцэртнага выканання ва ўмовах гастроляў або тэлевізійных патрэб, якія абумоўліваюць купюры, малы (скарочаны) склад аркестра і выканаўцаў («Апалонзаканадаўца» па матывах оперы Р.Вардоцкага, «Францыск Скарына» Д.Смольскага, «Максім» І.Паліводы, «Песня пра долю» У.Мулявіна). Н.В.Мацабярыдзэ.
КАНЧАР Яўсей Сцяпанавіч (2.10.1882, в. Сяўкі Лоеўскага рна — 16.5.1979), беларускі палітычны дзеяч, гісторык, вучоны ў галіне эканам. геаграфіі. Скончыў Петраградскую с.г. акадэмію (1922). За ўдзел у рэв. руху ў 1906 арыштаваны, у 1908 апраўданы судом. 3 1910 у Пецярбургу, далучыўся да каап. руху, супрацоўнік кта сельскіх тваў. Быў чл. Бел. нац. кта (сак.—крас. 1917). 3 ліст. 1917 старшыня Бел. абл. кта пры Усерас. савеце сялянскіх дэпутатаў адзін з арганізатараўУсебел. з’езда 1917. 3 лют. 1918 заг. навук.статыстычнага аддзела Бел. нац. камісарыята, яго Петраградскага аддз., заг. статыстычнага аддзела Камісарыята па справах нацыянальнасцей Саюза камун Паўн. вобл., старшыня бел. вольнаэканам. тва. 3 1922 выкладчык Петраградскай с.г. акадэміі, Ленінградскага дзярж. ўнта, Закаўказскага політэхн. інта, працаваў у навук. установах Ленінграда. Падтрымліваў сувязь з Асацыяцыяй бел. студэнтаў ВНУ і Бел. студэнцкім зямляцтвам. У 1929 узначаліў Бел. навук. тва ў Ленінградзе. У ліст. 1938 — крас. 1939 арыштаваны. У Вял. Айч. вайну ў блакадным Ленінградзе. Аўтар дапаможнікаў па кааперацыі, эканам. геаграфіі БССР, прац па гісторыі грамадз. вайны, гіс
торыі грамадскіх, нац. і рэв. рухаў Беларусі і інш. В.У.Скалабан. КАНЧЭЎСКІ ІгнатУладзіміравіч (літ. псеўд. Ігнат Абдзіраловіч; май 1896, г. Вільнюс — 23.4.1923), беларускі філосаф, паэт, публіцыст. Скончыў Віленскае рэальнае вучылішча (1913), вучыўсяў Пецярбургскім тэхнал. інце, Маскоўскім унце (1913—16), на Вышэйшых каап. курсах пры нар. унце імя А.Л.Шаняўскага (Масква, 1917). 3 1919 у Мінску, працаваў у Саўнаргасе, у Цэнтр. саюзе спажывецкіх тваў Беларусі. У філас. эсэ «Адвечным шляхам: Даследзіны беларускага сьветапогляду» (1921, 4е выд. 1993) распрацаваў канцэпцыю бел. нац. светапогляду, выступаў за неабходнасць спалучэння лепшых бакоў усх. і зах. тыпаў жыцця і культуры, дасягнення дзярж. незалежнасці Беларусі. У паэзіі К. развіваў традыцыі Ф.Багушэвіча, Я.Купалы, М.Багдановіча, цесна спалучаў эстэтыку, прыгажосць бел. слова з нац. светабачаннем, з любоўю да чалавека і сваёй Айчыны (вершы «Па святой зямлі...», «Вераснёвае пано», «На матывы Р.Тагора», верш у прозе «Мы разам...» і інш.). Асобныя паэт. творы К. апублікаваны ў сучасных анталогіях бел. паэзіі (1993,2003).
Літ.: Конан У. «...Нас злучае супольнасць ахвяры»: Ігнат Канчэўскі, 1896—1923 // Вяртання маўклівая споведзь. Мінск, 1994.
С. Ф.Дубянецкі.
КАНЮХЁ вёска ў Бераставіцкім рне, нар. Свіслач (бас. р. Нёман). За 35 км на ПнЗ ад г.п. Вялікая Бераставіца і 25 км ад чыг. ст. Бераставіца на лініі Масты—Бераставіца, 37 км ад Гродна. Цэнтр Канюхоўскага с/с. 303 гаспадаркі, 632 ж. (2012).
Вядомы з 16 ст. як вёска ў Гродзенскім павеце Троцкага ваяв. ВКЛ, дзярж. ўласнасць. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Рас. імперыі, у Гродзенскім павеце Слонімскай, з 1797 Літоўскай, з 1801 Гродзенскай губерняў. 3 1919 у БССР.
3 1921 у Польшчы, у Бераставіцкай гміне Гродзенскага павета Беластоцкага ваяв. 3 1939 зноў у БССР. 3 15.1.1940 у Крынкаўскім рне Беластоцкай вобл. 3 12.10.1940 у Глебавіцкім с/с. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да сярэдзіны ліп. 1944 К. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 20.9.1944 у Бераставіцкім рне Гродзенскай вобл. 3 25.12.1962 да 30.7.1966 у Свіслацкім рне. 3 12.11.1973 цэнтр сельсавета. У 1998 — 130 гаспадарак, 321 ж.
У 2012 вучэбнапед. комплекс сярэдняя школа—сад, Дом культуры, бка, ФАП, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», магазін. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
КАНЮШКЁВІЧ Марыя Іосіфаўна (н. 7.11.1943, в. Погіры Дзятлаўскага рна), беларускі мовазнавец. Др філал. навук (1991), праф. (1991). Скончыла Гродзенскі пед інт (1975). 3 1979 заг. кафедры Гродзенскага ўнта (у 1992—93 дэкан). Даследуе супастаўляльную, функцыянальную, кагнітыўную лінгвістыкі. Аўтар прац «Сінтаксіс блізкароднасных моў: тоеснасць, падабенства, адрозненні» (1989), «Сінтаксіс рускай і беларускай моў: падабенства і адрозненні» (1994, у суаўт.), «Супастаўляльная функцыянальная граматыка рускай і беларускай моў: арыенціры і праекцыя вопыту» (1996), «Анімальны вобраз як фрагмент «карціны свету» (1997) іінш.
К