• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 4.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 4.

    Памер: 664с.
    Мінск 2013
    581 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    назвы выдавецтва, аргцыізаказчыка (часам аднаго і другога). Правілы парадку выкарыстання знака К. выдадзены ў многіх краінах, якія далучыліся да канвенцыі (Беларусьу 1973).
    КАПІТЭЛЬ (ад позналац. capitellum галоўка), памастацку аформленая верхняя частка нясучага элемента бэлечнастоечнай канструкцыі (калоны, паўкалоны, пілястры); адзін з элементаў ордара, які вызначае яго тыпалагічную разнастайнасць. Выкарыстоўваецца ў аздабленні фасадаў і інтэр’ераў жылых, грамадскіх, культавых пабудоў, у архітэктуры малых форм. У архітэктуры Беларусі прадстаўлена класічнымі тыпамі, сфармі
    352
    КАПЛІЧЫ
    раванымі ў межах антычнага ордара. У дарычным ордары К. складаецца з эхіна (акруглай падушкі) і абака (квадратнай пліты пад архітравам) і аддзяляецца ад ствала калоны гарызантальнымі ўрэзамі гіпатрахеліёна — шыйкі (званіца Валожынскага касцёла Святога Юзафа). К. іанічнага ордара ўключае прамавугольную ў плане абаку і эхін у выглядзе падушкі з валютамі (балюстрамі), пад якой знаходзіцца рэльефны дэкаратыўны пояс (Шчучынскі палац). У вуглавой іанічнай К. валюты размяшчаюцца пад вуглом 45° да фасадаў. Карынфскую К. утварае стылізаваная карзіна з лістамі аканта, размешчанымі ў 2 рады па прынцыпе чаргавання, па 8 у кожным (лісты верхняга рада ў 2 разы вышэйшыя), паміж якімі — сцёблы з валютамі, асобныя з іх падтрымліваюць чатырохвугольную пліту са зрэзанымі вугламі — абаку (будынак КДБ у Мінску). Як элемент ордарнай пластыкі атрымала пашырэнне ў Беларусі ў палацавым і культавым дойлідстве барока і класіцызму, архітэктуры жылых і грамадскіх будынкаў неакласіцызму, мадэрну, ампіру.
    Ю. Ю. Захарына.
    КАПЛАНЦЫ, археалагічныя помнікі — гарадзішча і селішча каля в. Капланцы Бярэзінскага рна.
    Гарадзішча жалезнага веку і стараж.рус. часу за 0,5 км на ПдУ ад вёскі, на мысе левага берега р. Клява пры ўпадзенні ручая, ва ўрочышчы Гарадок. Пляцоўка памерамі 41x48 м, выш. 10—12м,ззах. напольнага боку прасочваецца дугападобны вал выш. 1,9 м і роў глыб. 0,3—0,5 м, шыр. 3—4 м. Абследавалі ў 1930 А.М.Ляўданскі, у 1979 і 1985 Т.С.Бубенька, у 1988 Л.Д.Побаль. У 19992004 даследаваў 240 м2 В.І.Кошман. Знойдзены фрагменты ляпнога пасуду і рэчы (падковападобная фібула, посахападобная шпілька, шыла, іголка, льячка і інш.) мілаградскай, зарубінецкай і банцараўскай культур, вырабы 11—13 ст. (кругавая кераміка, жалезныя нажы, ключы, замкі, наканечнікі стрэл, шпоры, свінцовая пломба,
    абразок Св. Матфея ў тэхніцы перагародчатай эмалі, буйназярністая ажурная пацерка, фрагменты медных катлоў, шкляных бранзалетаў, гліняных амфар, шыферныя прасліцы і інш.)
    С е л і ш ч а з зах. боку гарадзішча, на карэнным высокім беразе р. Клява. Памеры каля 250x200 м. У 1999, 2004—06 В.І.Кошман даследаваў 156 м2. Знойдзены абломкі ляпнога посуду жалезнага веку і кругавога 11—13 ст., фрагменты меднага катла, шкляных бранзалетаў, жалезных замкоў, нажы, шыфернае прасліца і інш. В. I. Кошман.
    КАПЛАНЦЫ, вёска ў Бярэзінскім рне. На р. Клява. За 10 км на ПдУ ад г. Беразіно, 45 км ад чыг. ст. Нясета на лініі Магілёў—Асіповічы, 112 км ад Мінска. Цэнтр Капланецкага с/с. 130 гаспадарак, 265 ж. (2012).
    Вядомы з 18 ст. як вёска ў Мінскіх павеце і ваяв. ВКЛ. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губ. У 1800 сяло, 79 двароў, 520 ж., царква, плябанія, карчма, млын, сукнавальня. У 1807 тут адкрыта Божынскае свецкае вучылішча, у 1884 — царк.прыходская школа. У 1886 у Пагосцкай воласці, 62 двары, 560 ж. У 1897  111 двароў, 763 ж. У 1909 147 двароў, 977 ж. 3 1.1.1919 у БССР. 3 6.10.1919 да 10.8.1920 у Магілёўскім павеце Гомельскай губ. РСФСР. 3 18.9.1923 у Чэрвеньскім павеце. 3 17.7.1924 у Бярэзінскім рне Барысаўскай, з 9.6.1927 да 26.7.1930 Мінскай акруг. 3 20.8.1924 вёска, цэнтр сельсавета. У 1926 — 180 двароў, 967 ж. 3 20.2.1938 у Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з пач. ліп. 1941 да пач. ліп. 1944 К. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 20.9.1944 у Мінскай вобл. У 1960  711 ж. 3 25.12.1962 да 6.1.1965 уЧэрвеньскім рне. У 1998 — 168 гаспадарак, 346 ж.
    У 2012 дзіцячы сад, сярэдняя школа, клуб, бка, ФАП, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі, магазін. Брацкія магілы чырвонаармейцаў, якія загінулі ў польск.сав. вайну
    1919—20; сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    КАПЛІЦА (ад позналац. сареііа), 1) невялікае каталіцкае культавае збудаванне на раздарожжы; спецыяльна абсталяванае для малітвы памяшканне ў замку, палацы, публічнай установе, на могілках; мемар. пахавальня на могілках; малы касцёл; прыбудова з алтаром у касцёле; асобны алтар у касцёле. У адрозненне ад касцёла ў К. служаць імшу толькі ў гал. святы са спец. дазволу епіскапа. Настаяцель К. называецца капеланам. 2) Невял. праваслаўная царква без алтара, звычайна на могілках (рус. часовня). Будавалі пераважна ў гонар знамянальных падзей царк. і дзярж. жыцця. У Беларусі былі пашыраны з 16 ст. Стаялі асобна або ўваходзілі ў аб’ём большага збудавання. У плане пераважна прамавугольныя (часам са скошанымі вугламі ў алтарнай частцы), завершаныя 2схільным, вальмавым ці паўвальмавым дахам; цэнтрычныя (квадратныя, 6 і 8гранныя ў плане) з шатровым пакрыццём, якія пад уплывам барока набылі складаныя ламаныя і ярусныя дахі, вежачкі. У класіцыстычнай архітэктуры сфарміраваліся тыпы К. у выглядзе купальнай ратонды і прамавугольныя ў плане з порцікам на гал. фасадзе. У архітэктуры несапраўднай готыкі і рэтраспектыўнарус. стылю К. характэрны складаны сілуэт, багацце дэкар. формы (вежачкі, купалкі, какошнікі, парталы, фрызы, маёлікавыя ўстаўкі). У пахавальных К. акрамя асн. памяшкання былі скляпы (крыпты). Прыдарожная К. — слупавая канструкцыя пад шатровым дахам, асобны невял. аб’ём або калона для размяшчэння культавай скульптуры. У Беларусі найб. вядомы Гайцюнішская капліца, Гомельская капліца, Мірская капліца, Мілавідская мемарыяльнакя капліца, К. ў в. Лясная Слаўгарадскага рна і інш.	С.А.Сергачоў.
    КАПЛІЧЫ, вёска ў Калінкавіцкім рне. Каля в. Віша. За 33 км на ПнЗ
    353
    КАПЛУН
    ад горада і чыг. ст. Калінкавічы на лініі Гомель—Лунінец, 155 км ад Гомеля. Цэнтр Капліцкага с/с. 257 гаспадарак, 664 ж. (2012).
    Вядомы з 2й пал. 16 ст. як вёска ў Мазырскім павеце Мінскага ваяв. ВКЛ. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, у Рэчыцкім павеце Мінскай губ. У 1886 сяло ў Крукавіцкай воласці, 37 двароў 296 ж., царква, вінакурня, млын. У 1897 — 362 ж. У 1898 адкрыта школа. У 1909 — 134 двары, 468 ж. 3 1919 у Гомельскай губ. РСФСР. 3 3.3.1924 у БССР. 3 17.7.1924 у Калінкавіцкім рне, да 26.7.1930 у Мазырскай акрузе. 3 27.9.1930 у Мазырскім, з 12.2.1935 у Даманавіцкім раёнах. 3 21.6.1935 зноў у Мазырскай акрузе. 3 20.2.1938 у Палескай вобл. У Вял. Айч. вайну з канца жн. 1941 да сярэдзіны студз. 1944 К. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 8.1.1954 у Гомельскай вобл. У 1959 — 392 ж. 3 20.1.1960 зноў у Калінкавіцкім рне. У 1998 — 281 гаспадарка, 665 ж.
    У 2012 вучэбнапед. комплекс сярэдняя школа—сад, Дом культуры, бка, амбулаторыя, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», магазін. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    КАПЛЎН, каплук, гарачая поліўка. Бел. страва, прыгатаваная з кавалачкаў хлеба і вады. У кіпячоную ваду (часам вар) дробна крышылі цыбулю, хлеб, дадавалі соль на смак, запраўлялі алеем або салам. Елі з бульбай. Страва вядома на Брэстчыне.
    КАПРЫЧЫА, капрыс (ад італьян. саргіссіо капрыз), інструментальная або аркестравая п’еса віртуознага характару. 3 16 ст. ўжываецца як жанр. У эпоху Класіцызму К. належала да інструм. музыкі, у сярэдзіне 18 ст. так сталі называць віртуозныя кадэнцыі, што складаліся кампазітарамі (24 капрысы для скрыпкі сола Н.Паганіні). 3 19 ст. творы з жанравам пазначэннем «К.» мелі ярка выражаную нац. афарбоўку (К. для фп.
    з аркестрам Ф.Мендэльсона, К. для фп. з аркестрам І.Стравінскага). У бел. музыцы К. прадстаўлена ў творчасці А.Багатырова («Вальскапрыс» для фп.), Р.Бутвілоўскага («Вальскапрыс» для інструм. ансамбля), Г.Вагнера (4 капрысы для фп.), В.Кузняцова (К. для альта), Р.Суруса (капрычыёза з цыкла «П’есы для баяна»), А.Мдывані («Славянскае капрычыа» для 2 скрыпак і сімф. аркестра), С.Наско («Беларускае капрычыа»), С.Картэса («Капрычас» для фп. з аркестрам паводле графічнай серыі Ф.Гоі) і інш.
    Н. В. Мацабярыдзэ.
    КАПТЎР, шапачка з вушкамі; паўшарападобная ці плоская, прызбораная на патыліцы, да яе прышывалі стужкі для завязвання пад барадой; традыц. бел. галаўны ўбор замужніх жанчын. Шылі з фабрычных тканін пераважна чырвонай гамы. Вушкі і перад аздаблялі вышыўкай, тасьмой, рознакаляровымі стужкамі, бісерам. Надзявалі на тканку (круглы валік, на які накручвалі валасы), зверху часта завівалі намітку, завязвалі хустку. Бытаваў у Цэнтр. і Зах. Беларусі да пач. 20 ст.
    КАПЎСНІК, вясёлае аматарскае жартоўнае выступленне з пародыямі, вершамі, песнямі на зразумелыя прысутным тэмы, засн. на гумары і сатыры. У 2й пал. 19 ст. на акцёрскім прафес. жаргоне К. называлася пагулянка з выпадку заканчэння зімовага тэатр. сезона. Да Кастр. рэв. К. ладзіліся работнікамі тэатраў для вузкага кола запрошаных. Як форма адпачынку К. захаваліся да цяперашняга часу і актыўна арганізуюцца ў выглядзе святочных віншавальных вечароў у школах, ВНУ, тэатрах і на прадпрыемствах. Паводле К. будуюцца некаторыя выступленні каманд Клуба вясёлых і знаходлівых.
    Д.А.Краўчанка.
    КАПЎСТА, к а п у с н і к, традыцыйная беларуская страва. Вядома з 16—17 ст. Гатавалі з варанай дробна пакрышанай капусты з бульбай,
    прыправамі, часам з грыбамі, мясам або здорам ці заскварвалі. Перад ядой К. прыпраўлялі смятанаю.
    Г.К.Тычко.
    КАПЎСТА КВАШАНАЯ, традыцыйная страва ўсходніх славян, у т.л. беларусаў. Вядома са старажытнасці. Атрымліваюць са свежай капусты пры яе малочнакіслым браджэнні. Прасцейшы спосаб прыгатавання — квашэнне цэлымі качанамі ці палавінамі без солі, з вадою. Качаны абчышчалі ад верхняга шэрага ліста, складвалі ў бочкі, залівалі вадой (звычайна халоднай). Калі капуста ўкісала, яе прыціскалі грузам (гнётам). К.к. стаяла ў варыўні. Варылі з К.к. боршч, квас, капусту.
    КАПЎСЦІН Аляксандр Пятровіч (12.2.1924, в. Старая Рудня Жлобінскага рна — 16.10.1996), беларускі пісьменнік. Скончыў Гомельскі настаўніцкі інт (1955), Вышэйшыя юрыд. курсыў Маскве (1959). Працаваў у органах юстыцыі, газ. «Гомельская праўда», БЕЛТА, з 1973 у газ. «Літаратура і мастацтва» (у 1974— 96 нам. гал. рэд.). Аўтар збкаў аповесцей, апавяданняў, нарысаў «Суд вырашыў» (1975), «Покліч сэрца», «Белыя гусі лета прарочаць» (абодва 1976), «Размова ў дарозе» (1977), «Скажу праўду» (1979), «Быць чалавекам» (1981), «Дружба вывелада зорак» (1985) і інш.
    Тв.: Рэха даўніх баёў. Мінск, 1984; Гудок далёкага поезда. Мінск, 1986; Салёная раса. Мінск, 1988.
    А.В.Скараход.
    КАПЎЦКІ Андрэй Рыгоравіч (парт. псеўд. Лёкса, Хвастоў, літ. псеўд. Язэп П рал е с ка; 2.5.1897, г. Маладзечна — 17.5.1934), дзеяч рэвалюцыйнага і нацыянальнавызваленчага руху, пісьменнік. Скончыў Маладзечанскую настаўніцкую семінарыю, Камуніст. ў