Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 4.
Памер: 664с.
Мінск 2013
упастаўляльная фразеалогія (М.А.Даніловіч, І.Я.Лепешаў, Т.П.Фундатар, І.К.Цівунчык і інш.).
Літ.: Сопоставнтельное опнсанне русского н белорусского языков: морфологня. Мпнск, 1990; Сопоставнтельный курс русского н белорусского языков. Мннск, 1999; Шнрокова А.В. Сопоставнтельная тнпологня разноструктурных языков: фонетнка, морфологня. М., 2000; Сопоставнтельный аналнз восточнославянскнх языков. Мннск, 2005; Рагаўцоў В.І. Гісторыя мовазнаўства. Магілёў 2005; Даніловіч М.А., Фундатар Т.П., Цівунчык І.К. Праблемы супастаўляльнай фразеалогіі. Гродна, 2013.
Д.В.Дзятко.
КАНТЫЛЁНА (ад лац. cantilena спевы), 1) пявучае і звязанае выкананне мелодыі, асн. від гукавядзення, пабудаваны ў тэхніцы легата (валоданне плаўным пераходам ад гуку да гуку, які мае пэўную якасць і засн. на правільным гукаўтварэнні). Кантыленныя спевы з’яўляюцца асновай вак. музыкі любой нац. кампазітарскай школы. К. бел. кампазітараў і пра
цяжных нар. песень арганічна звязаны. К. адыгрывае вял. ролю ў опернай драматургіі, ярка раскрывае асн. змест вобраза ў сцэнічнай сітуацыі (напр., у каваціне Галькі ў аднайм. оперы С. Манюшкі, у арыі Джардана ў оперы «Джардана Бруна» С.Картэса і інш.). К. дазваляе спеваку найб. поўна раскрыць выразныя магчымасці свайго голасу, майстэрства валодання ім. 2) Пявучая, працяжная мелодыя вак. або інструм. мелодыя, якая нясе ў сабе элементы нац. спецыфікі 1 інтанацыі эпохі. Бел. К. вядзе свой пачатак ад нар. песень, дасягнула глыбокай псіхал. выразнасці ў творах прафес. кампазітараў: вакалізы «Калыханка для голасу і струннага аркестра», «Адажыа для меццасапрана, аргана і аркестра» А.Навахроста, «Вакаліз для сапрана, аргана і віяланчэлі» А.Залётнева. Прыгажосць К. дазваляе раскрыць пявучасць гуку розных муз. інструментаў. Напр., скрыпічныя інструменты валодаюць выключнай напеўнасцю гуку, якая залежыць ад устойлівага вібрата, што надае гуку плаўны характар: «Раманс для скрыпкі і фартэпіяна» А.Соніна, «Адажыа для скрыпкі, альта і цымбалаў» У.Кур'яна. Гэтая ж якасць уласціва для духавых інструментаў («Дзве працяглыя песні для габоя і фартэпіяна» В.Войціка).
Н. В. Мацабярыдзэ.
КАНТЭКСТ (ад лац. contextus злучэнне, сувязь), адносна завершаны ўрывак тэксту ці вуснай мовы, які дазваляе выявіць значэнне асобнага слова або выразу, што ўваходзяць у яго склад; сувязь пэўнай моўнай адзінкі з яе акружэннем у маўленчых канструкцыях. У маст. творы эстэтычная нагрузка кожнага элемента тэксту вызначае К. блізкі (фразы, эпізоду, сітуацыі) і шырокі (твора, творчасці пісьменніка). Парушэнне К. часам выкарыстоўваецца з мэтай дасягнення стыліст. эфекту (напр., у пародыях). У шырокім сэнсе К. — асяроддзе, у якім існуе аб’ект (напр., «Беларуская літаратура ў кантэксце сусветнай літаратуры»).
343
КАНУН
КАНЎН, традыцыйная беларуская абрадавая страва, з якой пачыналіся памінкі. Гатавалі са спецыяльна спечанага прэснага каржа, гарачыкаў, булкі ці абаранкаў, якія крышылі ў разбаўленую мёдам ваду (сыту). Першую лыжку адлівалі для нябожчыка. Потым удзельнікі жалобнага стала чэрпалі адну або тры лыжкі К. з агульнай міскі, перадавалі яе па чарзе адзін аднаму, пасля чаго міску прыбіралі, тушылі памінальную свечку і працягвалі памінкі.
КАНФАРМІЗМ, тып сацыяльных дзеянняў, пасіўнае некрытычнае прыняцце любога існуючага грамадскага парадку, пануючай думкі, нарматыўных прадпісанняў, стандартаў паводзін; прыстасавальніцтва. У аснове К. ляжьшь адсутнасць уласнай пазіцыі, няўменне ці няздольнасць чалавека ўзяць на сябе адказнасць за свае дзеянні ў канфліктнай сітуацыі, самаўхіленне ад крытыкі тых або інш. аспектаў сац.паліт., культ. і эканам. жыцця, непраціўленне негатыўным тэндэнцыям, нягледзячы на іх унутранае непрыняцце. На фарміраванне канфармісцкіх рыс характару ўплываюць такія фактары, як статус і роля індывіда ў групе, фанатычная адданасць якойнебудзь ідэі, афіц. прапаганда, страх, узровень інтэлектуальнага развіцця, кампетэнтнасці і самапавагі асобы, агульнай і прававой культуры ў грамадстве. Маральнапаліт. К. трэба адрозніваць ад канформнасці — засваення і прыняцця агульнапрынятых норм, эталонаў, каштоўнасцей як неабходнага аспекту сацыялізацыі асобы і перадумовы нармальнага функцыянавання любой сац. сістэмы, а таксама ад законапаслухмянасці як абавязку грамадзяніна выконваць прызнаныя законы дзяржавы. Канформныя паводзіны, імкненне захаваць і памнажаць лепшыя нац.культ. традыцыі, звычаі і маральныя нормы характэрны для многіх бел. грамадзян. Процілегласць К. — індывідуалізм, а таксама негатывізм (нонканфармізм) — нязгода, непрыняцце норм,
мэт, якія дамінуюць у канкрэтнай групе або ў грамадстве, публічнае выказванне і сцвярджэнне супрацьлеглага пункту гледжання (найчасцей праяўляюцца ў дзейнасці легальнай паліт. апазіцыі, асобных аргцый і аб’яднанняў). С.Ф.Дубянецкі.
КАНФЕДЭРАТКА. беларускі і польскі нацыянальны галаўны ўбор. Уяўляў высокую шапку на 4 pari пунсовага або цёмнасіняга колеру, абшытую цёмнакарычневай аўчынай. Аздаблялі К. пер’ем чаплі, замацаваным залатой або сярэбранай спражкай. Назва запазычана ў барскіх канфедэратаў 1768—71. У 2й пал. 18 ст. была абавязковым атрыбутам шляхецкага касцюма, а таксама асн. ваен. галаўным уборам арміі Рэчы Паспалітай. Яе насілі многія ўдзельнікі паўстання 1863—64 у Польшчы, Беларусі і Літве. К. з больш высокім і шырокім верхам і казырком ператварылася ў кашкет польск. уланаў (накшталт ківера). У сярэдзіне 19 ст. К. як жаночае ўбранне стала сімвалам нар. жалобнага строю.
Удзельнік паўстання 1863—64 Р.Рагінскі ў канфедэратцы.
КАНФЕРЭНЦЫЯ КАТАЛІЦКІХ БІСКУПАЎУ БЕЛАРЎСІ, рэлігійная арганізацыя рымскакаталіцкай царквы рэсп. ўзроўню. Створана ў адпаведнасці з кананічным правам і бел. заканадаўствам для вырашэння пытанняў развіцця дадзенай канфесіі ў межах Рэспублікі Беларусь. Засн. па рашэнні Св. Прастола і 6.5.1999 зарэгістравана як рэсп. рэліг. аб’яднанне. Неабходнасць заснавання такога калегіяльнага органа была абумоўлена тым, што каталіцкія епархі Беларусі напрамую падпарадкаваны Папе Рымскаму і не маюць адзінага кананічнага кіраўніка ў рэспубліцы. У склад Канферэнцыі ўваходзяць дыяцэзіяльныя (кіруючыя) і вікарныя (памочнікі) біскупы Гродзенскай, Віцебскай, Пінскай епархіі і мітрапаліт МінскаМагілёўскай архіепархіі. Старшыні Канферэнцыі: мітрапаліт мінскамагілёўскі, апостальскі адміністратар Пінскай епархіі кардынал К.Свёнтак (1999—2006), біскуп Гродзенскай епархіі А.Кашкевіч (з 14.6.2006). Асн. задача Канферэнцыі — каардынацыя дзейнасці епархій і інш. каталіцкіх рэліг. аргцый, кіраўнікі якіх уваходзяць у яе склад. Рашэнні на яе пасяджэннях прымаюцца калегіяльна, кананічная ўлада дыяцэзіяльных біскупаў пры гэтым не абмяжоўваецца. М.В.Цвілік.
КАНФЕСІ'ЙНЫЯ ВЫДАННІ, 1) друкаваныя выданні реліг. канфесій, якія змяшчаюць тлумачэнне веравызнання і накіраваны на яго пашырэнне. 2) Інфармацыйныя перыядычныя выданні, якія засн. рэліг. аргцыямі з мэтай распаўсюджання рэліг. веры, тлумачэння пытанняў веравызнання, узмацнення аўгарытэту ўласнай канфесіі ў грамадстве, аб’яднання вернікаў, якія жывуць у розных населеных пунктах рэгіёна ці краіны, давядзення да іх рашэнняў кіраўніцтва канфесій (рэліг. аргцыі).
У адпаведнасці з бел. заканадаўствам рэліг. аб’яднанні (як мясц., так і рэсп. ўзроўню) згодна са сваімі статутамі маюць права засноўваць СМІ. У цяперашні час найб. пашыранай
344
КАНЦОЎКА
формай інфармацыйнай дзейнасці рэліг. аргцый з’яўляецца выпуск перыяд. выданняў (газет і часопісаў). Сярод выданняў Бел. праваслаўнай царквы: газ. «Церковное слово» (з 1992), «Преображенне» (з 1994, г. Слуцк), «Верую» (з 1996, г. Бабруйск), «Духовный вестннк» (з 1997, г. Брэст), «Православный вестннк» (з 1998, г. Гродна), «Наше православме» (з 2005, г. Віцебск), «Гродненскйе епархйальные ведомостй», «Брестскне епархнальные ведомостн» (з 1999, з 2002 час.), «Вйтебскйе епархйальные ведомостй», «Могйлёвскйе епархйальные ведомостй», «Новогрудскйе епархйальные ведомостй», «Полоцкйе епархйальные ведомостн», час. «Веснік Беларускага Экзархата», «Мйнскйе епархйальные ведомостй», «Ступенн» (з 2000), «Каўчэг» (з 2001, г. Навагрудак), «Праваслаўе», дзіцячыя «Колыбель», «Сретенне», альманах «Сектоведенне» (з 2011) і інш. Частка праваслаўных выданняў (у прыватнасці, епархіяльныя ведамасці) засн. ў дарэв. час, аднак у сав. перыяд яны былі закрыты і не выходзілі, некаторыя сучасныя выданні выдаюцца з перапынкамі альбо прыпынілі сваю дзейнасць. Яны друкуюцца пераважна на рус. мове. Сярод рымскакаталіцкіх выданняў: час. «Дыялог» (г. Баранавічы), «Ave Maria» (абодваз 1994), «Нашавера» (з 1995), дзіцячы «Маленькі Рыцар Беззаганнай» (з 1992), газ. «Слова жыцця» (з 1997, г. Гродна), «Каталіцкія навіны» (з 1996), «Каталіцкі веснік» (з 2011), інфармацыйны штоквартальнік «Misericordia» («Міласэрнасць») (з 1995, г. Гродна) і інш. Іх асаблівасцю з’яўляецца выкарыстанне бел. і польск. моў, а таксама матэрыялаў польск. каталіцкай прэсы. Выходзіць уніяцкая малатыражная газ. «Царква» на бел. мове (з 1995). Пратэстанцкія выданні ў краіне прадстаўлены час. «Крыніца жыцця» (з 1994) і дзіцячым «Крынічка» евангельскіх хрысціян баптыстаў (з 1994), «Благодать» (з 1996) і дзіцячым «Радость» (з 2009) хрысціян веры евангельскай,
«Хрнстнанская семья» (з 2005) адвентыстаў сёмага дня. Мусульманскім рэліг. аб’яднаннем выдаецца газ. «Жнзнь» (з 1997), іўдзейскім рэліг. аб'яднаннем — газ. «Берега» (з 1999). Некаторыя газеты і часопісы духоўнамаральнага зместу выпускаюцца прыватнымі асобамі паводле благаславення (царк. дазволу), напрыклад час. «Врата небесные» (з 2008, праваслаўны). Акрамя азначаных у Рэспубліку Беларусь актыўна ўвозянца замежныя перыяд. К.в. М.В.Цвілік. КАНФЁСІЯ (ад лац. confessio прызнанне, споведзь), 1) у гістарычным, традыцыйным значэнні — пэўнае веравызнанне, якое ўключае дагматычныя ўстанаўленні, каноны і сімвал веры (не ахоплівае абраднасць). Аб’ядноўвае людзей, спосаб мыслення і светаразумення якіх засноўваецца на веравучэнні пэўнай царквы (рэліг. аргцыі). Тэрмін «К.» звычайна выкарыстоўваюць у дачыненні да рэліг. кірункаў, якія маюць развітую багаслоўскую школу (у будызме, ісламе, іўдаізме, хрысціянстве). На тэр. Беларусі традыцыйна існавалі 2 хрысціянскія К.: праваслаўе і каталіцызм. У 16 ст. ўзнік пратэстантызм, які прывёў да фарміравання новых К. — лютэранскай, кальвінісцкай, у 20 ст. — баптызму, евангельскага хрысціянства, адвентызму 7га дня, пяцідзясятніцкіх плыней і інш. Уніяцтва не лічылася самаст. К., бо веравучэнне ўніяцкай царквы грунтавалася на догматах каталіцкай царквы, а абраднасць захоўвала правасл. рысы («католікі ўсходняга абраду»). 2) У сучасным значэнні К. ўсё часцей вызначаецца як прыналежнасць да пэўнай царквы (рэліг. aprцыі) паводле веравызнання і абраднасці. У гэтым сэнсе ўніяцтва таксама з’яўляецца асобнай К. Ю.