Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 4.
Памер: 664с.
Мінск 2013
НЮШНЯ. гаспадарчая пабудова для ўтрымання коней. Гл. стайня.
КАПАТКЁВІЦКІ ДЗІЦЯЧЫ ЎЗОРНЫ АНСАМБЛЬ ТАНЦА «ВЕРАСОК». Створаны ў 1974 у г.п. Капаткевічы Петрыкаўскага рна пры гар. Доме культуры. У 1990 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнік Я.І.Суботка (з 1974). У складзе ансамбля 63 чал. ва ўзросце ад 5 да 17 гадоў. Mae малодшую, сярэдняю і старэйшую групы. У рэпертуары калектыва бел. нар. сцэнічныя танцы «Лявоніха», «Мікіта», «Ko
349
КАПАТКЕВІЦКІ
Капаткевіцкі дзіцячы ўзорны ансамбль танца «Верасок» (малодшая група).
Капаткевіцкі дзіцячы ўзорны ансамбль танца «Верасок» (сярэдняя група).
ла», «Полька дробная», танецгульня «Таўкачыкі» і інш. Ансамбль — удзельнік фестываляў: міжнар. харэагр. мастацтва «Сожскі карагод» (г. Гомель, 2011), рэсп. фалькл. мастацтва «Берагіня» (г.п. Акцябрскі, 2008, 2012), абл. харэагр. мастацтва імя А.А.Рыбальчанкі (г. Мазыр, 2005; 2010; г. Калінкавічы, 2008; г.п. Акцябрскі, 2013). Я.І.Суботка.
КАПАТКЁВІЦКІ НАРбДНЫ АНСАМБЛЬ ПЁСНІ, МЎЗЫКІ I ТАНЦА «ЛЯВОНІХА». Створаны у 1989 у
г.п. Капаткевічы Петрыкаўскагарна пры гар. Доме культуры. У 1997 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Я.І.Суботка (з 1989), А.Ф.Пішчала (з 1995), А.А.Грынько (з 2000). У складзе ансамбля 20 чал. ва ўзросце ад 22 да 70 гадоў. Асн. кірункі творчасці — вакал. музыка, харэаграфія. У рэпертуары бел. нар. песні, быт. танцы, святы і абрады Петрыкаўскага рна і інш. рэгіёнаў Беларусі, у т.л. бел. нар. песні «Лявоніха», «Грачанікі»,
быт. танцы полька «Мост», полька ў пяць кален, «Канковіцкая кадрыля», муз.харэагр. карцінка «Дайце нам пагуляць», танц. нар. музыка «Вясковыя найгрышы» і інш. Калектыў — удзельнік фестываляў: міжн. харэагр. мастацтва «Сожскі карагод» (г. Гомель, 2011), рэгіянальнага этнакульт. традыцый «Кліч Палесся» (в. Ляскавічы Петрыкаўскага рна, 2010, 2012), рэсп. аглядуконкурсу аматарскіх калектываў «Песні маёй краіны» (г. Мазыр, 2009). Я.І.Суботка.
КАПАТКЁВІЦКІ НАРбДНЫ ТЭАТР. Створаны ў 1977 у г.п. Капаткевічы Петрыкаўскага рна пры гар. Доме культуры. У 1988 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Н.П.Аляксіевіч (з 1977), Н.І.Якімава (з 2005), Н.А.Мельнікава (з 2008), Г.М.Вабішчэвіч (з 2013). У складзе тэатра 18 чал. ва ўзросце ад 15 да 65 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — захаванне і папулярызацыя бел. тэатр. спадчыны і мовы. У рэпертуары п’есы бел. класікаў: «Трыбунал» А.Макаёнка (1978), «Прымакі» (1979, адноўлены ў 2010), «Паўлінка» Я.Купалы (1982, адноўлены ў 2012), «Мікітаўлапаць» М.Чарота (1981, адноўлены ў 2013), «Каваль Сілуян і злы дух» Г.Марчука (2006), «Конскі партрэт» М.Радзіевіча (2007) і інш. Калектыў — удзельнік абл. аглядуконкурсу нар. тэатраў (г. Рэчыца, 2004; г. Мазыр, 2007, 2010). Я.І.Суботка.
КАПАТКЁВІЧЫ, гарадскі пасёлак у Петрыкаўскім рне, на р. Пціч. За 35 км на ПнУ ад Петрыкава, 18 км ад чыг. ст. Пціч налініі Калінкавічы—Лунінец, 179 км ад Гомеля, аўтадарогамі звязаны з г.п. Акцябрскі і г. Петрыкаў і з аўтамагістраллю Гомель—Брэст. 1537 гаспадарак, 3711 ж. (2012).
Вядомы з 16 ст. як вёска, маёмасць Руцкіх, пасля Яленскіх, у Мазырскім павеце Мінскага ваяв. ВКЛ. У 1693 упамінаецца Пакроўская царква. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, мястэчка ў Мазырскім павеце Мінскай губ. У 1816 — 31 двор; цэнтр маён
350
КАПЕЙКА
тка. 3 1868 належалі генералу Цылаву. У 1897 цэнтр воласці, 2081 ж., 285 двароў, царква, касцёл, 2 малітоўныя дамы, нар. вучылішча, паштоватэлеграфная кантора, аптэка, 13 крам, млын, карчма. 3 1.1.1919 у БССР. 3 17.7.1924 цэнтр Капаткевіцкага рна, да 26.7.1930 і з 21.6.1935 Мазырскай акругі. 3 8.7.1931 у Петрыкаўскім рне. 3 12.2.1935 зноў цэнтр рна. 3 20.2.1938 г. ў Палескай вобл. 3 27.9.1938 гар. пасёлак. У Вял. Айч. вайнуз 1.8.1941 да 30.6.1944 акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія знішчылі ў К. і раёне 2,9 тыс. чал. 3 8.1.1954 у Гомельскай вобл. 3 25.12.1962 у Петрыкаўскім рне. У 1972 — 2,6 тыс. ж. У 1999 —3,6 тыс.ж.
Капаткевіцкі народны ансалібль песні, музыкі і танца «Лявоніха».
Да арт. Капаткевіцкі народны тэатр.
Сцэна са спектакля «Каваль Сілуян і злы дух» Г.Марчука. 2012.
У 2012 лясніцтва, сярэдняя школа, базавая дапаможная школаінтэрнат, школа мастацтваў, 2 дзіцячыя сады, Дом культуры, кінатэатр, 2 бкі, Цэнтр пазашкольнай работы, стадыён, 2 спарт. залы, бальніца, паліклініка, аптэка, дзіцячы рэабілітацыйнааздараўленчы цэнтр, домінтэрнат для інвалідаў і састарэлых, гасцініца, рэстаран, кафэ, камбінат бытавога абслугоўвання, аддз. сувязі, райаграсэрвіс і інш. Магіла ахвяр фашызму. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
КАПАЧ, капачка, невялікая рыдлёўка паўкруглай ці круглай формы для копкі бульбы.
КАПАЧЬІ, вёска ў Мсціслаўскім рне, на р. Белая Натапа (прыток р. Чорная Натапа). За 16 км на 3 ад г. Мсціслава, 9 км ад чыг. ст. Ходасы на лініі Орша—Сураж (Расія), 88 км ад Магілёва, каля аўтадарогі Магілёў— Мсціслаў. Цэнтр Капачоўскага с/с. 316 гаспадарак, 843 ж. (2012).
У 2й пал. 19 ст. вёска ў Мсціслаўскім павеце Магілёўскай губ. У 1897 у Старасельскай воласці, 10 двароў, 98 ж. 3 1919 у Смаленскай губ. РСФСР. 3 3.3.1924 у БССР. 3 17.7.1924 у Расненскім рне Калінінскай, з 9.6.1927 да 26.7.1930 Аршанскай акруг. 3 20.8.1924 у Кашанскім, з 21.8.1925 у Шыркаўскім сельсаветах. 3 25.7.1931 у Мсціслаўскім рне. 3 20.2.1938 у Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з сярэдзіны ліп. 1941 да канца вер. 1943 К. акупіраваны ням,фаш. захопнікамі. 3 16.7.1954 у Касмыніцкім с/с. 3 16.9.1963 цэнтр сельсавета. У 1997 — 323 гаспадаркі, 906 ж.
У 2012 дзіцячы сад, сярэдняя школа, Дом культуры, бка, амбулаторыя, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», 3 магазіны. Помнікземлякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
КАПЁЙКА, манета ў Вялікім княстве Маскоўскім, Расіі, СССР, Украіне і дапаможная грашоваразліковая адзінка ў Расіі, СССР, Украіне, Рэспубліцы Беларусь. Назва паходзіць ад скарочанага «денга капейная» (на манеце была выява конніка з кап’ём). 1) У Маскоўскай дзяржаве і Рас. імперыі ў 2й трэці 16 — пач. 18 ст. манета зборнага наміналу ў 2 дзенгі. У 17 ст. стала асн. наміналам у грашовым абароце. У вайну Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 К. праніклі ў Беларусь, сустракаліся ў грашовых скарбах 2й пал. 17 — пач. 18 ст. 2) У Рас. імперыі з 1720х гг. і ў СССР пасля грашовай рэформы 1924 — манета, намінал якой суадносіўся з дапаможнай грашоваразліковай адзінкай у 1/100 рубля. У 1915 у Рас. імперыі і ў 1917 пры Часовым урадзе Расіі — дробны намінал казначэйскіх маракгрошаў; у 1924 у
351
КАПЕЛЬМАЙСТАР
СССР — дробны намінал казначэйскіх білетаў. 3) У 1916 — дробны намінал бонаў з жалеза ням. акупацыйных войск на тэр. Прыбалтыкі, Украіны і Беларусі. 4) Дапаможная грашоваразліковая адзінка Рэспублікі Беларусь з часу дэнамінацыі 20.8.1994 да выключэння з абароту 1.3.1995 разліковага білета ў 50 К.
КАПЕЛЬМАЙСТАР (ад ням. Кареііе хор, аркестр + Meister майстар, кіраўнік), у 16—18 ст. кіраўнік харавой або інструм. капэлы, у 19 ст. дырыжор сімф., тэатр. аркестра або хору. Пасада К. існавала з 11 ст. пры франц. каралеўскім двары, але займаў яе не музыкант, а вышэйшая прыдворная духоўная асоба (магістр каралеўскай капэлы або магістр капэлы), якая кіравала набажэнствамі ў капэле (капліцы), несла адказнасць за спевакоў. Натэр. Беларусі ў 16 ст. існавалі прыдворныя капэлы вял. кн. Жыгімонта Аўгуста ў Вільні і Гародні, Радзівілаў у Вільні, Нясвіжская капэла Радзівілаў, у якіх працавалі вядомыя музыканты В.Галілей, М.Гамулка, В.Шаматульскі, Марцін з Львова. У 18 ст. бел. капэламі кіравалі вядомыя К. і кампазітары: Дж.Альберціні, Я.Д.Голанд, Я.Л.Дусік (капэла Радзівілаў у Нясвіжы), абат Каміле (Гродзенская капэла Тызенгаўза) і інш.; у т.л. і бел. музыканты М.Бяляўскі, А.Зорка, Л.Сітанскі і інш. У Беларусі ў 19 ст. быў вядомы К. духавой і інструм. музыкі І.Дабравольскі. У 2й пал. 19 ст. зза распаду каралеўскіх і княжацкіх капэл званне К. страціла сваё значэнне. 3 цягам часу кіраўнік сімф. аркестра стаў называцца дырыжорам, духавога ваен. аркестра — ваен. дырыжорам, хору — харавым дырыжорам або хормайстрам.
Лйт.: Дадзіёмава В. Гісторыя музычнай культуры Беларусі да 20 стагоддзя. Мінск, 2012. Н.В.Мацабярыдзэ. КАПЁЦ, 1) найпрасцейшы тып коранеклубнясховішча. Бульбу або агародніну ўкладваюць на паверхню глебы ці ў неглыбокі (0,2—0,5 м) катлаван і ўкрываюць слоем сало
мы і зямлі. Шырыня К. для бульбы 1,8—2 м, даўжыня 10—15 м; для агародніны 1,5—2 м і 3—4 м. Для механізаванага ўкрыцця выкарыстоўваюць спец. буртаўкрыўшчыкі. Робяць К. на ўзвышаных участках рэльефу з пакатым схілам на лёгкіх ці сярэдніх глебах. У К. добра захоўваюцца толькі якасныя і лежказдольныя караняплоды. Называецца таксама бурт, штабель бульбы або агародніны. 2) Пашыраная ў некаторых месцах Беларусі (пераважна на Палессі) назва стараж. курганоў. 3) Межавы знак у ВКЛ у 15—18 ст. у выглядзе землянога насыпу з дамешкамі камянёў, бітай керамікі, шкла і інш.
КАШЁВІЧ (К а п і е ўс к і) ІльяФёдаравіч (1651, Міншчына — 23.9.1714), беларускі асветнік, кнігавыдавец. Вучыўся ў Слуцкай гімназіі. 3 сярэдзіны 1660х гг. жыў у Галандыі. У 1697—98 пазнаёміўся там з рус. царом Пятром I, стаў прыхільнікам яго рэформ. Прапагандаваў свецкія навукі, садзейнічаў развіццю асветы і пашырэнню навук. ведаў у Расіі. У 1698—1706 пераклаў на рус. мову, склаў і выдаў першыя падручнікі, вучэбныя дапаможнікі па гісторыі, арыфметыцы, вайсковай і марской справах, лац. і рус. граматыцы, рус.лац.ням., рус.лац.галандскі і інш. слоўнікі, першую зорную карту (на рус. мове). Кнігі выдаваўу розных друкарнях, у т.л. ўласных (Амстэрдам і Капенгаген). Апошнія гады жыў у Маскве, працаваў у Пасольскім прыказе. Удзельнічаў у стварэнні рус. грамадзянскага шрыфту (1708), які пазней стаў асновай сістэм пісьма ўсх.слав. народаў у т.л. беларускага. Склаў і падрыхтаваў да друку «Введеніе краткое во всякую нсторію...», «Краткое н полезное руковеденме во арнфметнку» (абедзве 1699), «Граммагака латннская» (1700), «Святцы, нлй календарь» (1702), «Руковеденне в грамматнку словеноросснйскую» (1706) і інш.
КАПІНСКІ Ісая (715.10.1640), праваслаўны царкоўны дзеяч Рэчы Пас
палітай. Манах КіеваПячэрскай лаўры, адзін з арганізатараў Кіеўскай брацкай школы. 3 1620 епіскап перамышльскі, з 1628 — смаленскі і чарнігаўскі, у 1631—32 мітрапаліт кіеўскі і ўсяе Русі. У крас. 1632 пры абранні каралём Уладзіслава IV намаганнямі архімандрыта Пятра Магілы адхілены ад пасады, у 1633 афіцыйна пазбаўлены сану і зняволены (да 1635). Выступаў супраць Брэсцкай уніі 1596. Аўтар зб. маральных выслоўяў «Духоўная лесвіца», пасланняў да духавенства і прыватных асоб і інш. Творы К. паўплывалі на наступныя пакаленні бел. і ўкр. царк. мысліцеляў.
Літ.: Костомаров Н.й. Русская нсторня в жнзнеопнсаннях её главнейшнхдеятелей. М., 1991; Мартос А. Беларусь в нсторнческой, государственной н церковной жнзнн. Мннск, 2000.
А.А.Яскевіч.
КАПІРАЙТ (анг. copyright ад copy капіраваць + right права), 1) аўтарскае права, прававая норма, якая рэгулюе адносіны, звязаныя з выданнем і выкарыстаннем твораў лры, мастацтва і г.д. 2) Знак аховы аўтарскага права (©), прадугледжаны Сусветнай (Жэнеўскай) канвенцыяй аб аўтарскім праве (1952). Ставіцца ў выданнях, як правіла ў ніжнім правым вугле на абаротным баку тытульнага аркуша, якія ўпершыню выйшлі ў свет, з указаннем прозвішча аўтара або