• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 4.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 4.

    Памер: 664с.
    Мінск 2013
    581 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    т Беларусі (1931). 3 1916 у арміі, з 1919 у Чырв. Арміі. Адзін з заснавальнікаў Бел. рэв. аргцыі. На канферэнцыі КПЗБ выбраны чл. ЦК (з 1924). У пач. 1925 актыўна падтрымліваў сэцэсію, no
    354
    КАПЦЭВІЧЫ
    тым адышоў і асудзіў яе. Тройчы быў арыштаваны польск. ўладамі і зняволены ў турму. У час знаходжання ў БССР працаваўу Гістпартце пры ЦК КП(б)Б, заг. сектара друку ЦК КП(б)Б, в.а. рэд. газ. «Савецкая Беларусь». Аўтар апавяданняў пра жыццё сялян у Зах. Беларусі «Паноў трэба знішчаць гуртам» (1932). У 1933 рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны ў 1956. Імем К. названа вуліца ў г. Маладзечна.
    КАПУЦЬІНЫ, манахі каталіцкага жабрацкага манаскага ордэна (Ордэн меншых братоў капуцынаў). Засн. ў 1525 францысканцам Матэа Серафіні з Баскіа, які шляхам рэфармавання імкнуўся наблізіць ордэн францысканцаў да першапачатковага аскетызму. Быў прыдуманы габіт (адзенне) адметнага крою бурага колеру з апушчаным капюшонам (італьян. cappuccio, адсюль і назва ордэна). У 1526 ордэн зацверджаны папам Кліментам VII, у 1529 прыняты статут. У 1627 К. з’явіліся ў Польшчы. У 1754 створана Польская правінцыя ордэна пад патранатам Святых Войцеха і Станіслава. У ВКЛ першы К. (Валерыян Магні) прыбыў у 1636 у свіце Уладзіслава IV. Тут кляштары К. узніклі ў Любяшове (1756, цяпер Валынская вобл., Украіна; фундатар Ян Антоній Чарнецкі) і Юравічах (цяпер Калінкавіцкі рн; у 1781 К. занялі мясц. касцёл і калегіум езуітаў, але не здолелі працягнуць іх працу і ў 1788 з’ехалі). Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай з канца 18 ст. дзейнасць К. у Рас. імперыі стала затухаць, а ў 1888 іх кляштары скасаваны. Існуе жаночая галіна ордэна.
    КАПЦЁЎКА, вёска ў Гродзенскім рне. За 12 км на Пд ад горада і чыг. ст. Гродна, нааўтадарозе Гродна—Вялікая Бераставіца. Цэнтр Капцёўскага с/с. 312 гаспадарак, 918 ж. (2012).
    У 1920х гг. сядзіба ў Горніцкай гміне Гродзенскага павета Беластоцкага ваяв. Польшчы. 3 1939 у БССР. 3 15.1.1940 у Гродзенскім рне Беластоцкай вобл. 3 12.10.1940 вёска, цэнтр сельсавета. У Вял. Айч. вайну
    з канца чэрв. 1941 да сярэдзіны ліп. 1944 К. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. 3 20.9.1944 у Гродзенскай вобл. У 1997 — 238 гаспадарак, 735 ж.
    У 2012 дзіцячы сад, сярэдняя школа, Дом культуры, бка, амбулаторыя, аптэка, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі, 3 магазіны, кафэ. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнікі архітэктуры — Успенская царква (1864), касцёл Унебаўзяцця Дзевы Марыі (1936—39).
    КАПЦЁЎСКАЯ УСПЁНСКАЯ ЦАРКВА, помнік архітэктуры рэтраспектыўнарускага стылю ў в. Капцёўка Гродзенскага рна. Пабудавана ў 1864 з бутавага каменю. Да квадратнага ў плане асн. аб’ёму прымыкаюць прамавугольная трапезная, 3ярусная шатровая званіца, паўкруглая апсіда. Асн. аб’ём накрыты 4схільным дахам і завершаны 8гранным барабанам з цыбулепадобнай галоўкай. На сценах — элементы архіт. дэкору: атынкаваныя і пабеленыя прафіляваныя ліштвы, руставаныя абрамленні арачных аконных праёмаў вуглавыя лапаткі, аркатурныя фрызы і нішы. Арачныя праёмы атынкаванага ярусазвона дэкарыраваны кілепадобнымі какошнікамі. Царква дзейнічае.
    КАПЦЭВІЧЫ, пасёлак і чыгуначная станцыя на лініі Лунінец—Калінкавічы ў Петрыкаўскім рне. За 21 км на ПнЗ ад г. Петрыкаў, 191 км ад Гомеля, каля аўтадарогі Лунінец—Калінкавічы. Цэнтр Капцэвіцкага с/с. 530 гаспадарак, 1542 ж. (2012).
    Вядомы з 2й пал. 16 ст. як BecKa ў Мазырскім павеце Мінскага ваяв. ВКЛ. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, у Мазырскім павеце Мінскай губ. У 1795 — 28 двароў, 194 ж., царква. У 1834 сяло, 37 двароў, 216 ж. У 1886 у Капаткевіцкай воласці, 49 двароў, 310 ж., царква, вінакурня; адкрыта чыг. станцыя на лініі Лунінец—Гомель. У 1897 у Ляскавіцкай воласці, 72 двары, 462 ж. У 1903 адкрыты фанерналесапільны зд. У 1909 — 97 двароў, 611 ж., нар. вучылішча. 3 1.1.1919у БССР. 3 29.8.1919да 10.8.1920 у Гомельскай губ. РСФСР. 3 17.7.1924 у Петрыкаўскім рне, да 26.7.1930 і з 21.6.1935 у Мазырскай акрузе. 3 20.8.1924 вёска, цэнтр сельсавета. 3 15.7.1935 рабочы пасёлак. 3 20.2.1938 у Палескай вобл. У Вял. Айч. вайну з канца ліп. 1941 да канца чэрв. 1944 К. акупіраваны ням,фаш. захопнікамі. 3 24.8.1951 вёска. 3 8.1.1954 у Гомельскай вобл. У 1959 — 2095 ж. У 1997 пасёлак, 602 гаспадаркі, 1378ж.
    355
    КАПЫЛ
    У 2012 лясніцтва, дзіцячы сад, сярэдняя школа, Дом культуры, 2 бкі, амбулаторыя, аптэка, псіханеўралагічны інтэрнат для састарэлых і інвалідаў, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», 4 магазіны. Брацкая магіла сав. воінаў, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    КАПЬІЛ, 1) кавалак дрэва, металу ці пластмасы ў форме ніжняй часткі нагі (ступні) па шчыкалатку, які выкарыстоўваецца пры пашыве абутку. 2) Адзін з драўляных брускоў, якія ўстаўляюцца ў палазы і служаць апорай для кузава саней. 3) Найб. стараж. прылада для апрацоўкі глебы. Складаўся з доўгага драўлянага трымальніка (дзержака), на адзін канец якога насаджвалася пад прамым вуглом жалезнае лязо. Выкарыстоўваўся гал. чынам пры работах на лядах.
    КАПЫЛбВІЧ Іван Іванавіч (н. 2.2. 1944, в. Забалацце Мазырскага рна), беларускі пісьменнік. Скончыў БДУ (1967). Працаваў у газ. «Чырвоная змена» (1967—69). У збках апавяданняў і аповесцей «Сонца садзіцца ў травы» (1978), «Два дні ў лютым» (1981), «Асенні гром» (1985), «Сны не вяртаюцца» (1988), «Імянны гадзіннік» (1991) тэмы жыцця сучаснай вёскі, гар. інтэлігенцыі, услаўленне чалавека працы, важныя пытанні сучаснасці. Аўтар трылогіі «Пасынак» (1993), «Крумкач» (1997), «Калі трэба жыць» (2003).
    Тв:. Над Прмпятьюрекой: Рассказы. Мннск, 1985; Лісты з далёкай чужыны: Аповесці, апавяданні. Мінск, 2000.
    КАПЫЛЬ, горад у Мінскай вобл., цэнтр Капыльскага рна, на р. Мажа. За 120 км на ПдЗ ад Мінска, 9 км ад чыг. ст. Цімкавічы на лініі Баранавічы—Асіповічы, аўтадарогамі звязаны з Нясвіжам і Слуцкам. 9,9 тыс. ж. (2012).
    Упершыню згадваецца пад 1274 у ВальінскаГаліцкім летапісе. 3 1320х гг. у складзе ВКЛ. 3 1395 горад, цэнтр удзельнага княства, уладанне кн. Уладзіміра Альгердавіча. 3 1565— 66 у Навагрудскіх павеце і ваяв. ВКЛ. 3 1612 уладанне Радзівілаў. У 1652 К. атрымаў магдэбургскае права і герб: выява паляўнічага рога на залатым полі. 3 1791 у Случарэцкім павеце Навагрудскага ваяв. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, у Слуцкім павеце Мінскай губ. У 1800 — 175 двароў, 629 ж., 2 касцёлы, царква, карчма, 3 млыны. 3 1832 мястэчка, уладанне кн. Вітгенштэйна. У 1897 — 4463 ж., царква, касцёл, кальвінскі збор, 2 малітоўныя дамы, піваварны зд, 2 млыны, 6 магазінаў. 3 1919 у БССР. 3 17.7.1924 цэнтр раёна Слуцкай, з 9.6.1927 да 26.7.1930 Мінскай, з 21.6.1935 зноў Слуцкай акруг. 3 20.2.1938 у Мінскай вобл. 3 27.9.1938 гар. пасёлак. У Вял. Айч. вайну з 29.6.1941 да 1.7.1944 акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія знішчылі ў К. і раёне 3,1 тыс.
    Сучасная забудова ў г. Капыль.
    чал. Вызвалены войскамі 1га Бел. фронту і партызанамі ў ходзе Мінскай аперацыі 1944. 3 20.9.1944 да 8.1.1954 у Бабруйскай вобл. У 1977 — 5,7 тыс. ж. 3 29.4.1984 горад. У 1999 — 10,6 тыс. ж.
    Сучасны горад падзелены р. Мажа на 2 часткі. У паўн. сфарміраваўся грамадскі цэнтр з плошчай. Гал. гар. восі — вуліцы Савецкая, Партызанская, Я.Купалы — забудаваны 2—5павярховымі жылымі дамамі. Забудова ў паўн. частцы пераважна аднапавярховая, цагляная, сядзібнага тыпу, у паўд. — прам. зона, no634 з ёй 2—5павярховыя дамы. Зона адпачынку на вадасховішчы ў пойме р. Каменка. Паводле генплана 2011 К. развіваецца ў паўн. напрамку. У 1990—2000я гг. ўзведзены будынкі раённай бальніцы, «Белдзяржстраха», фізкультурнааздараўленчы комплекс, лыжаролерная траса, малітоўны дом. У 2013 забудоўваюцца мікрараёны Сад, Заходні, вул. Пралетарская, вядуцца (2013) рэканструкцыя і добраўпарадкаванне гар. цэнтра.
    У 2012 гімназія, школы: сярэдняя, мастацтваў, ДЮСШ, цэнтры: дзіцячай творчасці, карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі, гігіены і эпідэміялогіі, сац. абслугоўвання насельніцтва, 4 дашкольныя ўстановы, раённы Цэнтр культуры, 2 бкі, раённы краязнаўчы музей, бальніца, паліклініка, 3 аптэкі. Помнік архітэктуры — Вазнясенская царква (1866).
    КАПЬІЛЬСКАЕ ТКАЦТВА, традыцыйнае ткацтва ў Капыльскім рне. Бытавала як хатняе рамяство, у 17 — пач. 20 ст. пры панскіх маёнтках працавалі таксама ткацкія майстэрні (у т.л. радзівілаўская па вырабе абрусаў у в. Агароднікі, 1850я — 1914 г.). У закладной, пераборнай і шматнітовай тэхніках ткацтва выраблялі посцілкі, дываны, ручнікі, абрусы, кампаненты адзення і інш. Характэрнай мясц. адметнасцю вызначаліся вырабы ў закладной (накшталт габеленавай) тэхніцы, пашыранай да 20 ст.
    356
    КАПЫЛЬСКАЯ
    Сучаснае капыльскае ткацтва
    Насычаны чырвонамалінавы (часам з дабаўленнем чорнага) дэкор з буйных геаметрычных, раслінных і інш. матываў шчыльным шляком кампанаваўся па канцах ручнікоў і краях абрусаў. У 20 ст. пашырэнне набылі шматнітовая і пераборная тэхнікі. Шматнітовай тэхнікай выконвалі белашэрыя (а таксама белаблакітныя, белазялёныя і інш.) ручнікі, абрусы, посцілкі з геаметрычнымі ўзорамі, у т.л. тканіны «ў бубікі», «у пуплы», «касматыя», рэльефная фактура якіх утваралася петлямі выцягнутай у пэўных месцах уточнай ніткі. Аднабаковым пераборам ткалі посцілкі і дываны з паліхромным раслінным малюнкам на чорным фоне. Узоры К.т. вызначаліся багаццем і разнастайнасцю матываў арнаменту з характэрнымі мясц. назвамі: геаметрычнага (шпоры, маланкі, калатушкі, шахінь, кругі, акенцы, зоркі і інш.), расліннага (вяночак, ландыш, дуб, бярозавы лісток і інш.), зааморфнага (каты, пеўні, вавёркі, ільвы, сабачкі, рыба, птушкі). Адроджанае ў 1990я гг. закладное К.т. ўключана ў Дзярж. спіс гісторыкакулы. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Традыцыі К.т. прадаўжаюць і развіваюць майстры раённага Цэнтра ткацтва (в. Семежава). Я.М.Сахута.
    КАПЬІЛЬСКАКЛЁЦКІ СТРОЙ, комплекс традыцыйнага адзення 19 — пач. 20 ст. Капыльскага, Клецкага, Уздзенскага, Нясвіжскага рнаў. Жаночы строй уключаў кашулю, спадніцу, фартух і гарсэт. Кашуля з белага палатна краілася часцей з прамымі плечавымі ўстаўкамі з падточкай грубага палатна (радзей з гесткай), мела шырокі адкладны каўнер і глыбокі разрэз пазухі. Чырвоным з дадаткам чорнага арнаментам упрыгожваліся каўнер і ўвесь рукаў (гарызантальнымі палосамі зверху і знізу, вертыкальнымі палосамі і матывамі ў шахматным парадку