Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 4.
Памер: 664с.
Мінск 2013
ася ў Беларусі ў пач. 1990х гг. У гэты час узніклі «Беларуская капэла», «Гродзенская капэла», муз. К. «Санорус», гродзенская К. і магілёўская rap. К., у склад якіх уваходзяць харавы, аркестравы калектывы і салісты. Сярод прафес. харавых калектываў: Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла Рэспублікі Беларусь імя Р.Р.Шырмы. Працуюць шматлікія аматарскія хар. К.: нар. харавая К. «Раніца» Нац. цэнтра маст. творчасці дзяцей і моладзі, К. хлопчыкаў Бел. акадэміі музыкі, харавая К. НАН Беларусі (усе Мінск) і інш. 2) Абазначэнне аркестра асаблівага складу (ваенная К., джазавая К.), а таксама назва некаторых інструм. калектываў як даніна гіст. памяці. Яны па сутнасці з’яўляюцца сімф. аркестрамі (напр., Дрэздэнская, Берлінская, Веймарская дзярж. К.).
Літ.: Дадзіёмава В. Гісторыя музычнай культуры Беларусі да 20 ст. Мінск, 2012. Н.В.Мацабярыдзэ.
КАПЯЛ ЮШ, традыцыйны мужчынскі галаўны ўбор. Плеценыя з саломы, мятліцы, лазы, чароту К. насілі летам; валеныя, лямцявыя — у любую пару года. Саламяныя К. плялі звычайна са сцяблоў жыта (у зубчыкі ці прама), прашывалі суравымі ніт
камі ці конскім воласам. Святочныя К. паверх палёў абвязвалі каляровай тасьмой і ўпрыгожвалі штучнымі кветкамі. У наш час самаробныя К. трапляюцца на Палессі і ў Панямонні. Гл. таксама арт. Брыль.
КАПЯРНІ'ЦКІ (Kopernicki) Ізідар Станіслававіч (17.4.1825, в. Чыжоўка Чаркаскай вобл., Украіна — 24.9.1891), польскі антраполаг, археолаг, этнограф. Акадэмік Акадэміі ведаў у Кракаве (1887; чл.кар. 1877). Скончыў Кіеўскі ўнт (1849). Быў ваен. урачом, затым празектарам анатоміі ў Кіеўскім унце. Удзельнік паўстання 1863—64. Праф. антрапалогіі Ягелонскага ўнта (з 1886). Арганізатар (1874, з Ю.Маерам) Антрапалагічнай камісіі Акадэміі ведаў у Кракаве. У 1877—91 рэд. час. «Zbior Wiadomosci do Antropologii Krajowej» («Збор звестак па айчыннай антрапалогіі»), у якім змяшчаў матэрыялы па бел. фальклоры (пераважна вясельныя песні) і этнаграфіі, сабраныя З.Глогерам, У.Дыбоўскім, У.Вярыгам, А.Бірутай і інш. Пад рэдакцыяй К. выйшла 14 нумароў часопіса. Перапісваўся з Ф.Багушэвічам.
КАРАБАН Сцяпан Ігнатавіч (8.1.1902, в. Дзехнаўка Мінскага рна — 14.1.1974), беларускі літаратуразнавец. Др філал. навук (1960), праф. (1961). Скончыў БДУ (1931). 3 1934працаваўу Інце філасофіі і права АН Беларусі, з 1937 у Мінскім пед. інце (з 1944 заг. кафедры). Даследаваў філас., літ.эстэтычныя погляды В.Бялінскага, Д.Пісарава. Вывучаў светапогляд і праблематыку творчасці Я.Купалы. Аўтар «Нарысаў па гісторыі беларускай эстэтычнай думкі і літаратурнай крытыкі» (1971).
Тв.: Нарысы гісторыі беларускай савецкай крытыкі 20—30хгг. Мінск, 1971.
КАРАБАНАВІЧЫ, археалагічны помнік — гарадзішча каля в. Карабанавічы Дубровенскага рна. За 0,3 км на 3 ад вёскі, на мысе каля ўпадзення ручая ў р. Дубровенка (Задубровенка). Пляцоўка памерамі 70 х 40 м
выцягнута з Пд на Пн, з паўд. боку ўмацавана 3 валамі выш. 1,5—3 м і 3 равамі глыб. да 1 м і шыр. да 6 м. У 1928 абследаваў І.А.Сербаў, у 1994— 95 А.А.Мяцельскі даследаваў 248 м2. Культ. пласт 0,6—1,2 м. Выяўлены паглыбленыя ў зямлю рэшткі 3 пабудоў слупавой канструкцыі. Адна з іх круглая ў плане (дыям. 6 м), мела цэнтр. апорны слуп, на які абапіраўся шатровы дах. Сцяна фіксавалася кругавой канаўкай глыб. 0,1—0,2 м і шыр. 0,1—0,5 м, якая ішла ўздоўж краю катлавана пабудовы. У паўд. частцы знаходзіўся адкрыты ачаг. У запаўненні пабудовы знойдзены фрагмент ляпной пасудзіны з нанесенымі па краі венчыка насечкамі, касцяная загатоўка стралы, жалезныя серп і фрагмент посахападобнай шпількі. У культ. пласце помніка выяўлены фрагменты ляпной керамікі і рэчы (касцяныя наканечнікі стрэл, праколкі, грузікі дзякаўскага тыпу, жалезныя сярпы, нажы, шпількі, бронзавыя спіралькі, падвеска, бляшка, бранзалеты) днепрадзвінскай культуры жалезнага веку, a таксама кругавая кераміка, шкляныя бранзалеты і посуд, жалезныя наканечнікі стрэл і шпора 12— 13 ст.
Літ.: Мяцельскі А.А., М я д з в е дзеў А.М. Гарадзішча Карабанавічы // Матэрыялы па археалогіі Беларусі. 2001. № 3; Егорейченко А.А. Карабановнчское святнлнше // Древняя нсторня Восточной Европы: сб. науч. статей, посвяш. 80летню профессора Э.М.Загорульского. Мннск, 2009.
А.А.Мяцельскі.
КАРАБЬІ 2, вёска ў Глыбоцкім рне. За 9 км на 3 ад горада і чыг. ст. Глыбокае на лініі Крулеўшчына—Варапаева, 272 км ад Віцебска, каля аўтадарогі Полацк—Вільнюс (Літва). Цэнтр Карабоўскага с/с. 176гаспадарак, 453 ж. (2012).
Вядомы з пач. 1920х гг. як вёска ў Дзісенскім павеце Віленскага ваяв. Польшчы. 3 1939 у БССР. 3 15.1.1940 у Глыбоцкім рне Віцебскай вобл. 3 12.10.1940 у Тумашэўскім с/с. У Вял. Айч. вайну з пач. ліп. 1941 да пач. ліп. 1944 К. акупіраваны
364
КАРАВАЙ
ням.фаш. захопнікамі. 3 20.9.1944 у Полацкай, з 8.1.1954 у Маладзечанскай, з 20.1.1960 зноў у Віцебскай абласцях. 3 19.2.1971 цэнтр сельсавета. У 1998 — 151 гаспадарка, 380 ж.
У 2012 дзіцячы сад, сярэдняя школа, бка, ФАП, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі, магазін; касцёл Св. Іасафата Кунцэвіча (пач. 21 ст.).
КАРАВАЕВА Тамара Георгіеўна (3.6.1916, г. Казань, Татарстан, Расія — 25.2.1997), беларуская і расійская артыстка балета. Засл. артыстка Беларусі (1949). Скончыла балетную школу пры Пермскім тэатры оперы і балета (1933). 3 1933 у Расіі. У 1946—58 салістка Дзярж. тэатра оперы і балета Беларусі. Творчай індывідуальнасці К. былі ўласцівы строгая, стрыманая манера выканання, упэўненае валоданне тэхнікай танца (складанае вярчэнне, непасрэднасць, шчырасць). Сярод партый на бел. сцэне: Надзейка («Князьвозера» В.Залатарова), Цардзяўчына («КанёкГарбунок» Ц.Пуні), прынцэса Фларына («Спячая прыгажуня» П.Чайкоўскага), Кітры («Дон Кіхот» Л.Мінкуса), Марыя («Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф’ева) і інш.
А.І.Калядэнка.
КАРАВАЙ, 1) вясельны абрадавы хлеб, прыгатаванне, выпяканне і падзел якога ўключалі шэраг рытуалаў калект. прызначэння. Аб даўнім паходжанні К. сведчаць розныя цырымоніі, заклінанні, звароты малітвеннага характару, у якіх прасочвалася міфал. мысленне чалавека мінулага, яго разуменне сутнасці хлеба як матэрыяльнага дабрабыту маладых. Часцей меў 3 узроўні: ніжняя частка з’яўлялася сімвалам роду, сярэдняя — сям’і, у якой нарадзіліся маладыя, верхняя ўпрыгожаная — гэта доля маладых. Лічылася, што кожны чалавек можа мець толькі адзін раз К. на вяселлі, калі ж замуж выходзіла ўдава або жаніўся ўдавец, К. не пяклі. Выпяканне К. з’яўлялася той мяжой, пасля якой вяселле ўжо му
Каравай вясеяьны.
сіла адбыцца. Часцей за ўсё пяклі К. у хаце маладой і маладога ў суботу напярэдадні вяселля альбо ў дзень шлюбу. Для гэтага бацькі, радзей маладыя, запрашалі каравайніц, дбайных і руплівых гаспадынь, шчаслівых у шлюбе. Удовам і бяздзетным кабетам браць удзел у абрадзе забаранялася. Лічылі, што чым больш будзе людзей, шуму, весялосці і жартаў, тым лепш удасца К., а разам з тым і будучае жыццё маладых. Старэйшай каравайніцай была хросная маці альбо цётка. Яна кіравала ўсім працэсам: ставілася рошчына, замешваўся і аздабляўся К. У печы палілі бярозавымі, сасновымі, дубовымі дровамі. Начынне (дзяжа, лапата, памяло і інш.) выкарыстоўвалі новае. Дзяжу ставілі пасярод хаты на вывернуты кажух, сыпалі муку і лілі ваду ў адзін прыём. У цеста не дабаўлялі солі, а цукар замянялі мёдам, замешвалі правай рукой у адзін бок па ходу сонца, часам далівалі крыху пітнога мёду ці віна. Мясілі К. не кулакамі, як звычайны хлеб, а далонямі, каб малады ніколі не падымаў рукі на маладуіо. Цеста з дзяжы адным кавалкам брала пачынальніца і клала на лапату. К. маладога часта рабілі ў форме паўмесяца. 3 рэшты цеста выраблялі другасныя К. Іх называ
лі «каравайчыкі», «шышкі», «гускі», «баранкі», «бочачкі» і выкарыстоўвалі з пэўнымі мэтамі ў розныя моманты вяселля. Ахоўную ролю выконвалі «падручнік», «шышка», якія на працягу ўсяго вяселля маладыя трымалі ў руках, за пазухай; каравайчыкі былі падзякай духам продкаў, іх клалі на парог, прыпечак; «гускі», «бочачкі» прызначаліся на аздабленне гал. каравая і на пачастункі дзецям. Лапатай, якой саджаў К., каравайнік грукаў у столь хаты, каб паспрыяць яго росту. Калі ў гаспадара былі незамужнія дочкі, дакраналіся да іх галоў, выносілі лапату на двор і кідалі яе цераз хату, каб зламалася. Пустую дзяжу дзяўчаты стараліся імкліва выкаціць на вуліцу, каб хутчэй выйсці замуж, а хлопцы перашкаджалі ім. Дастаўшы К. з печы, ставілі яго на века дзяжы, пакрытае белым абрусам і пасыпанае зернем. Калі К. астываў, пачыналася яго аздабленне. Выкарыстоўвалі два падыходы: фігуркі з цеста альбо «шышачкі». Ha К. маладой ставілі вял. фігурку «гускі», а вакол — маленькія «гусачкі», зорачкі, кветачкі, каласкі, абкручвалі сплеценай з цеста касой (сімвал дзявоцкасці). Пасярод К. маладога размяшчалі паўмесяц ці фігуркі пеўня, мядзведзя, каня, фігуркі гасцей, упрыгожвалі кветкамі, вянком з каласоў. Гатовы К. бацька выкупаў у каравайніц за пачастунак і выносіў у клець. Едучы па маладую, малады забіраў свой каравай з сабой. Старэйшы сват маладога заходзіў у хату нявесты, высока трымаючы К. над галавой. Гэтаксама яго сустракаў сват маладой. Кожны імкнуўся падняць свой К. як мага вышэй, што азначала перавагу аднаго з членаў будучай сям’і і адпаведна аднаго з родаў. Караваі маладых ставілі на века дзяжы, і сваты, падняўшы яго, утваралі своеасаблівую браму, пад якой праходзілі сваякі. Гэты рытуал азначаў злучэнне маладых і парадненне іх родаў. Адвячоркам адбываўся абрад дзяльбы караваю маладой. Верх прызначаўся маладым, ніз («падэшва») — музыкам, астат
365
КАРАВАЙНЫЯ
нюю частку сват дзяліў паміж роднымі ў залежнасці ад ступені сваяцтва: першымі К. атрымлівалі бацькі, затым хросныя, цёткі, дзядзькі і інш. Рэшткі раздавалі ўсім астатнім, яны імкнуліся атрымаць хоць невял. кавалачак, каб пакласці яго ў насеннае збожжа, даць скаціне і хоць крышку з’есці самім. Верылі, што гэта паспрыяе ўрадлівасці, пладавітасці, дасць шчасце і дабрабыт. У наш час, асабліва ў горадзе, К. выпякаецца вытворчым спосаб