• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 4.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 4.

    Памер: 664с.
    Мінск 2013
    581 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    раджэнне» 2006. А.У.Савіцкая.
    КАР.АНЁЎСКІ Язэп Пятровіч (11.1. 1888, г. Заслаўе Мінскага рна — 29.10.1937), дзяржаўны дзеяч Беларусі, педагог. Правадзейны чл. Інбелкульта (1924). Скончыў Віленскі настаўніцкі інт (1914). 3 1915 выкладчык Мінскага настаўніцкага. інта, чл. аргцыі «Маладая Бела
    русь» пры інце. Удзельнікіга Усерас. з’езда па асвеце (1918, Масква). У 1919—20 выкладчык Мінскай гімназіі. У 1920 нам. старшыні Бел. камуніст. аргцыі, зжн. 1920 чл. КП(б)Б, заг. аддзела Наркамасветы БССР. 3 1926 нам. старшыні і чл. Прэзідыума Інбелкульта, у 1929—31 рэктар БДУ. 3 1932 нам. дырэктара Інта чырвонай прафесуры (Масква). Адзін з аўтараў кн. «Беларусь: Нарысы гісторыі, эканомікі, культурнага і рэвалюцыйнага руху» (1924), артыкулаў у перыяд. друку. У 1937 рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны ў 1957.
    Э.А.Карніловіч, У.В.Ляхоўскі.
    КАРАНЁВАЯ РЬІФМА, тое, што апорная рыфма.
    КАРАНТ Георгій Аляксеевіч (н. 1.6.1947, с. Дзяржынаўка, Азербайджан), беларускі піяніст. Засл. артыст Беларусі (1990). Скончыў Азербайджанскую кансерваторыю (1971, клас Р.Атакашыева). 3 1971 канцэртмай
    Г.А.Карант.
    стар Бел. кансерваторыі, з 1975 Нац. акадэмічнага Вял. тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь. Удзельнічаў у паст. класічных оперных спектакляў «Вяселле Фігара», «Чароўная флейта» В.А.Моцарта, «Паяцы» Р.Леанкавала, «Дон Карлас», «Бальмаскарад» Дж.Вердзі, «Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага і інш. Зрабіў вялікі ўклад у падрыхтоўку паст. «Сівая легенда» Д.Смольскага, «Новая зямля» Ю.Семянякі, «Сцежкаю жыцця» Г.Вагнера, «Князь Наваградскі» А.Бандарэнкі і інш. Значнае месца ў творчасці музыканта займае канцэртная дзейнасць. На сцэне тэатра
    370
    КАРАТКЕВІЧ
    /.Карасёў. «Восень». 1961.
    неаднаразова праводзіў «Вечары старажытнага раманса», «Вечары рускага раманса», канцэрты асобных салістаў оперы (М.Жылюка, Л.Колас, А.Мельнікава і інш.). Дзярж. прэмія Беларусі 1991.
    КАРАСЁЎ Іван Васільевіч (11.9.1910, с. Новы Ропск Бранскай вобл., Расія — 22.1.1983), беларускі жывапісец. Скончыў Інт жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І.Рэпіна ў Ленінградзе (1933). У 1936—47 працаваў мастаком у тэатрах Беларусі і Расіі. Творы вылучаюцца тонкім адчуваннем хараства бел. прыроды, вобразнай выразнасцю, напоўненасцю, філас. роздумам: «Маладая зеляніна» (1957), «Восень» (1961), «Маладое жыта» (1964), «Край беларускі» (1969), «Бярэзіна» (1969—78), «Сакавіцкі вечар у вёсцы» (1973), «Зжатае поле» (1975), «Веснавы дзень» (1978) і інш. Стварыў серыю пейзажаў купалаўскіх мясцін (1967—73).
    Л. Ф. Салавей.
    КАРАСЁЎ Уладзімір Яфімавіч (31.8.1918, в. Клімава Бранскай вобл., Расія — 4.7.1974), расійскі акцёр, рэжысёр. Скончыў Усесаюзны дзярж. інт кінематаграфіі ў Маскве (1954). 3 1956 працаваў на к/студыі імя М.Горкага, «Масфільм», рэж. на Адэскай к/студыі. 3 1958 рэж. Бел.
    тэлебачання, творчага аб’яднання «Тэлефільм». Зняўся ў маст. фільмах «Руіны страляюць ва ўпор» (1970— 72), «Наперадзе — круты паварот» (1960) і інш. Сярод рэжысёрскіх работ К. маст. фільмы «Як пасварыліся Іван Іванавіч з Іванам Нічыпаравічам» (1959), «Запруда» (1966) і інш.
    КАРАТАЕЎ Іван Пракопавіч (21.6.1817—22.2.1886), расійскі бібліёграф. Склаў «Храналагічны роспіс славянскіх кніг, надрукаваных кірылаўскімі літарамі. 1491 — 1730» (1861), «Апісанне славянарускіх кніг, выдадзеных з 1491 па 1600 год» (1878), «Апісанне славянарускіх кніг, надрукаваных кірылаўскімі літарамі. Т. 1. 1491 — 1562» (1883), дзе ёсць звесткі пра маст. афармленне кніг, пералічаны змешчаныя ў іх гравюры. К. наведаў Беларусь, апісаў кірылічныя кнігі, што зберагаліся ў царк. і манастырскіх бках, а таксама бках пры навуч. установах. У яго працах апісаны і бел. кнігі кірылічнага шрыфту, выдадзеныя Ф.Скарынам, С.Будным, Л.Зізаніем, Мамонічамі, С.Собалем і інш. Даведнікі К. да цяперашняга часу захоўваюць навук. і гіст. значэнне.
    КАРАТКЁВІЧ Валянціна Браніславаўна (28.6.1934, с. Белаводскае, Кыргызстан — 28.2.1983), беларускі
    археолаг, гісторык. Канд. гіст. навук (1965). Скончыла БДУ (1956). Працавала ў Ашмянскім краязнаўчым і Брэсцкім гіст.краязнаўчым музеях, выкладала ў Брэсцкім пед. інце. 3 1969 у Інце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі. Даследавала старажытнасці паморскай культуры ранняга жал. веку на тэр. Беларусі, вывучала стараж. гарады, краязнаўства. Аўтар прац «Помнікі гісторыі Віцебска» (1975), «Помнікі Слоніма» (з А.М.Кулагіным, 1983). Прымала ўдзел у падрыхтоўцы «Збору помнікаў гісторыі і культуры Беларусі» (т. 1—7, 1984—88). Дзярж. прэмія Беларусі 1990.
    Тв.'. Памятннкн поморской культуры в Белорусснн н на Укранне // Советская археологня. 1965. № 1; Памятннкн нсторнн н культуры. Мннск, 1978; Пусть помнят все. Мянск, 1979 (разам з Г.Б.Ватковічам).
    КАРАТКЁВІЧ Нэлі Васільеўна (н. 18.1.1937, г. Пенза, Расія), беларуская актрыса. Засл. артыстка Беларусі (1977). Скончыла тэатр. студыю Бранскага драм. тэатра (1961), Ленінградскі інткультуры (1981). Пра
    цавала ў тэатрах Расіі. У 1966—67 у Гомельскім, з 1970 — Магілёўскім, у 1975—81 — Гродзенскім абл. драм., з 1985 — Дзярж. маладзёжным тэатрах. У 1986—88 у Бел. дзярж. філармоніі. Выконвала пераважна ролі гераінь лірыкадрам. плана. Створаныя К. вобразы вызначаліся ўнутранай напоўненасцю, псіхалагізмам і знешняй выразнасцю: Паўлінка («Паўлінка» Я.Купалы), Іванская («Аперацыя «Мнагажэнец» А.Дзялендзіка), Ka
    371
    КАРАТКЕВІЧ
    цярына («Лэдзі Макбет Мцэнскага павета» паводле М.Ляскова), Соф’я («Зыкавы» М.Горкага), Камісар («Аптымістычная трагедыя» У.Вішнеўскага), Зойка («Зойчына кватэра» М.Булгакава), Васілуца («Каса марэ» І.Друцэ), Лэйдзі («Арфей спускаецца ў пекла» Т.Уільямса), Нора («Нора» Г.Ібсена) і інш. Р.І.Баравік.
    КАРАТКЁВІЧ Уладзімір Аляксандравіч (3.7.1939, г. Чачэрск — 21.7.1999), беларускі рэжысёр. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1997). Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1961), Ленін
    градскі інт тэатра, музыкі і кінематаграфіі (1967). У 1961—64 у Бел. тэатры імя Я.Коласа. 3 1970 гал. рэж. Магілёўскага, у 1975—80 — Гродзенскага абл. драм. тэатраў, у 1983—89 — Бел. рэсп. тэатра юнага гледача, у 1990—92 — Брэсцкага тэатра драмы. 3 1993 маст. кіраўнік Гомельскага абл. драм. тэатра. Яго мастацтву ўласцівы акрэсленая сац. і грамадзянская пазіцыя, глыбокая распрацоўка матэрыялу п’есы, удумлівая работа з акцёрам, высокая сцэнічная культура. Сярод роляў: Барыс («Пад адным небам» А.Маўзона), Шкаляр Самахвальскі («Несцерка» В.Вольскага), Васіль Забалотны («У дзень вяселля» В.Розава). Рэж.пастаноўшчык спектакляў: «Вайна пад стрэхамі» паводле А.Адамовіча (1967), «Паўлінка» Я.Купалы, «Клоп» У.Маякоўскага (абедзве 1971), «Тапалёк мой...» паводле Ч.Айтматава, «Рамэа і Джульета» У.Шэкспіра (абедзве 1972), «Тэмп29» паводле М.Пагодзіна (1974), «Мілы чалавек» К.Крапівы (1976), «Паядынак» М.Мату
    коўскага, «Асоль» паводле А.Грына (абедзве 1984), «Марутка» С.Алексіевіч (1987), «Лаліта» У.Набокава (1989), «Усміхаўся месяц белай вішні» В.Ткачова (1996), «Дзікае паляванне караля Стаха» У.Караткевіча (1999) Іінш. Р.І.Баравік.
    КАРАТКЁВІЧ Уладзімір Сямёнавіч (26.11.1930, г. Орша  25.7.1984), беларускі пісьменнік. Скончыў Кіеўскі ўнт (1954), Вышэйшыя літ. (1960) і сцэнарныя (1962) курсы ў Маскве. У 1954—58 настаўнічаў. Істотна ўзбагаціў бел. лру ў тэматычных і жанравастылявыхадносінах, напоўніўяе інтэлектуальным і філас. зместам. Аўтар паэт. збкаў «Матчына душа» (1958), «Вячэрнія ветразі» (1960), «Мая Іліяда» (1969), «Быў. Ёсць. Буду» (1986). Паэзія К. вызначаецца патрыятычным і гуманіст. пафасам, сувяззю з бел. і сусв. культурай, міфалогіяй, фальклорам і гісторыяй, ёй уласцівы пранікнёны лірызм, эпічнасць, рытмікаінтанацыйная разнастайнасць,
    драматызм і жыццярадаснае гучанне. У прозе ўзняў шырокія пласты нац. гісторыі, стварыў адметныя характары, раскрыў багаты духоўны свет герояў і звязаў іх асабісты лёс з лёсам Бацькаўшчыны. Для К. характэрна рамантычнае, фалькл.міфал. і адначасова канкрэтнагіст., дакладнае асэнсаванне мінуўшчыны, выяўленне духу мінулых эпох. Паэтызуючы гісторыю, уздымаў пытанні, актуальныя і для сённяшняга дня: аповесці гіст.дэтэктыўная «Дзікае паляванне караля Стаха» (1958, аднайм. кінафільм 1979), сатыр.гумарыст. «Цыганскі кароль» (1961), рамантычныя
    «Сівая легенда» (1961), «Ладдзя Роспачы» (1964), раман «Каласы пад сярпом тваім» (1965), героікарамантычная драма «Кастусь Каліноўскі» (1963). Раман «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» (1966, кінафільм «Жыццё і ўзнясенне Юрася Братчыка» 1967) — філас. роздум аб прызначэнні чалавека. Аўтар твораў пра сучаснасць — аповесці «У снягах драмае вясна» (1957), «Чазенія» (1967), «Лісце каштанаў» (1973), раман «Леаніды не вернуцца да Зямлі» («Нельга забыць», 1962), п’есы «Млын на Сініх Вірах» (паст. 1959), «Трошкі далей ад Месяца» (1959). Дэтэктыўны раман «Чорны замак Альшанскі» (1979—80; аднайм. кінафільм 1983) — роздум пра непарыўную повязь часоў і сэнс людскога існавання. Аўтар п’ес «Званы Віцебска» (паст. 1974), «Калыска чатырох чараўніц» (паст. 1982), «Maui ўрагану» (паст. 1988, аднайм. кінафільм 1990). Пачуццём любові да Беларусі, гіст. мысленнем напоўнены нарысы К. «Зямля пад белымі крыламі» (1977), эсэ і артыкулы, напісаныя да 1000годдзя Віцебска і Турава («Тысячу стагоддзяў табе», 1974; «Сцюдзёная вясна, або 1000 год і 7 дзён», 1980). Пісаў творы для дзяцей («Казкі», 1975; «Вясна ўвосень», 2000). Пераклаў на бел. мову паасобныя творы Катула, Дж.Байрана, А.Міцкевіча, І.Франко, М.Карыма і інш. (зб. «Галасы маіх сяброў», 1993). У творчай спадчыне К. захаваліся шматлікія малюнкі, іл. да ўласных твораў (кн. «Свет вачыма Караткевіча», 2006). Аўтар сцэнарыяў дакум. фільмаў, паводле яго твораў паст. тэле і радыёспектаклі, оперы. Творы К. перакладзены на многія мовы свету. У Оршы, Віцебску, Кіеве К. ўстаноўлены помнікі, яго імем названы вуліца і школа ў Оршы, Цэнтр бел. мовы і культуры 1нта філалогіі Кіеўскага ўнта. У Мінску на доме, дзе жыў пісьменнік апошнія гады, і ў Оршы на бацькоўскім доме — мемар. дошкі. У Оршы ў 1994 засн. (адкрыты для наведвальнікаў ў 2000) музей К. Дзярж. прэмія Беларусі 1984.
    372
    КАРАТЫНСКІ
    Тв.: 36. твораў. Т. 1—8. Мінск, 1987— 91; 36. твораў: У 25 т. Т. 1—5. Мінск, 20122013.
    Літ:. Калеснік У. Усё чалавечае. Мінск., 1993; Шынкарэнка В. Пад ветразем дабра і прыгажосці. Мінск, 1995; Андраюк С. Пісьменнікі. Кнігі. Мінск, 1997; Русецкі А. Уладзімір Караткевіч: праз гісторыю ў сучаснасць. 2е выд., Мінск, 2000; Уладзімір Караткевіч і яго творчасць у еўрапейскім культурным кантэксце. Мінск, 2000; Уладзімір Караткевіч. Быў. Ёсць. Б