• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 4.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 4.

    Памер: 664с.
    Мінск 2013
    581 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    меннік, краязнавец. Скончыў Львоўскае вышэйшае ваен.паліт. вучылішча (1985), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2002). 3 1995 працаваў у газ. «Звязда». 3 1998 гал. рэд. газ. «Чырвоная змена», з 2002 у газ. «Советская Белоруссля». 3 2006 дырэктар рэд.выдавецкай установы «Літаратура і Мастацтва», адначасова з 2009 гал. рэд. газ. «Літаратура і мастацтва». 3 2011 дырэктар Выдавецкага дома «Звязда». Даследуе сучасную бел. лру і яе сувязі з туркменскай, узбекскай і рус. лрамі. Аўтар кніг «Вяртанне да... Беларусі: Эсэ» (1994), «За Цітаўкай — Слабада» (1997), «Чаканне Айчыны» (1998), «Літаратурная карта Пухаўшчыны», «Кім сябе ўяўляе чалавек?» (абедзве 1999), «I векавечны толькі край» (2000), «Былое маё ажывае...» (2002), «Мы — разам» (2006), «Сцежкамі Ігуменшчыны» (2008), «Блонь» (2007), «Знічкі Айчыны» (2008), «Радзімазнаўства» (2010) і інш. Піша для
    дзяцей: збкі казак «Зорны шлях белых гарлачыкаў» (2010), «Як зайка Бяляк мядзведзя Таптыгіна выратаваў» (2012) і інш. Прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» 2007.
    Тв.: Далёкія і блізкія суродзічы. Мінск, 1999; Ад зямлі, якая нарадзіла ці натхняла. Мінск, 2001; Ігуменскі блакнот. 3е выд., Мінск, 2005; I марам волю дам: літаратурная карта Пухавіччыны. Мінск, 2011. Т.У.Люковіч.
    КАРМА, вёска ў Добрушскім рне, на р. Хорапуць (прыток р. Іпуць). За 17 км на ПдУ ад г. Добруш, 12 км ад чыг. ст. Закапыцце на лініі Гомель— Унеча, 45 км ад Гомеля, на аўтадарозе Добруш—Кузьмінічы. Цэнтр Кармянскага с/с. 436 гаспадарак, 1148 ж. (2012).
    Вядома з 2й пал. 16 ст. як сяло ў Рэчыцкім павеце Мінскага ваяв. ВКЛ. У 1640я гг. — 5 дымоў, 2 службы. Пасля 1га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у Рас. імперыі, з 1777 у Беліцкім павеце Магілёўскай губ. У 1795 — 956 ж., царква, карчма, млын. У 17961802 у Бел. губ. 3 1852 у Гомельскім павеце. У 1897 — 375 двароў, 2612 ж., царква, нар. вучылішча, аптэка, 5 млыноў, 2 крамы, карчма. 3 26.4.1919 у Гомельскай губ. РСФСР. 3 8.12.1926 вёскаў БССР, цэнтр сельсавета Добрушскага, з4.8.1927 Церахоўскага рнаў, да 26.7.1930 Гомельскай акругі. 3 12.2.1935 зноў у Добрушскім рне. 3 20.2.1938 у Гомельскай вобл. У Вял. Айч. вайну з канца жн. 1941 да канца вер. 1943 К. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. У 1959 — 2247 ж. У 1997 — 600 гаспадарак, 1298 ж.
    У 2012 дзіцячы сад, сярэдняя школа, Дом культуры, бка, амбулаторыя, аптэка, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», 2 магазіны; Іаанаўскі манастыр (з 2000). Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік архітэктуры — Пакроўская царква (1906).
    КАРМА, гарадскі пасёлак у Гомельскай вобл., цэнтр Кармянскага рна,
    377
    КАРМА
    на р. Кармянка, прыстань на р. Сож. За 110 км на Пн ад Гомеля, 55 км ад чыг. ст. Рагачоў на лініі Магілёў— Жлобін, аўтадарогамі звязаны з Чачэрскам і Гомелем. 7,5 тыс. ж. (2012).
    Вядома з 16 ст. як сяло ў Рэчыцкім павеце Мінскага ваяв. ВКЛ. У 1726 вёска ў Чачэрскім старостве. Пасля 1га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у Рас. імперыі, у Рагачоўскім павеце Магілёўскай губ. 3 1784 мястэчка. У 1826 — 926 ж. У 1860 — 1487 ж., царква, сінагога, 2 малітоўныя дамы, 4 млыны. У 1864 адкрыта нар. вучылішча. У 1897 цэнтр воласці, 2649 ж., каля 200 двароў, 2 капліцы, 51 крама, карчма, 3 штогадовыя кірмашы. 3 26.4.1919 у Гомельскай губ. РСФСР. У 1923  1,5 тыс. ж. 3 3.3.1924 у БССР. 3 17.7.1924 цэнтр раёна, да 26.7.1930 у Магілёўскай акрузе. 3 20.2.1938 у Гомельскай вобл. 3 27.9.1938 гар. пасёлак. У Вял. Айч. вайну з 15.8.1941 да 26.11.1943 К. акупіравана ням.фаш. захопнікамі, якія знішчылі ў гар. пасёлку і раёне 1,2 тыс. чал. Вызвалена войскамі 3й арміі Бел. фронту ў ходзе ГомельскаРэчыцкай аперацыі 1943. 3 25.12.1962 у Рагачоўскім, з 6.1.1965 у Чачэрскім раёнах. 3 30.7.1966 зноў цэнтр раёна. У 1971 — 4,1 тыс. ж. У 1999 — 4,8 тыс. ж.
    Архіт.планіровачную структуру К. вызначаюць вуліцы Абатурава, Ільюшчанкі, Кастрычніцкая, Школьная. Адм.грамадскі і культ.
    Гасцініца «Карма» ў г.п. Карма.
    гандлёвы цэнтр сфарміраваўся на вул. Ільюшчанкі. На вул. Савецкая пераважае шматпавярховая жылая забудова, вуліцы Абатурава і Ільюшчанкі забудаваны 2—5павярховымі жылымі дамамі, на гар. ускраінах — аднапавярховая жылыя дамы сядзібнага тыпу. У паўд. частцы знаходзіцца стары цэнтр — пл. Свабоды (б. Гандлёвая). Прам. зона размешчана на Пд і ПдУ. Зона адпачынку — воз. Сырское. Паводле генплана 2000 гар. пасёлак развіваецца ў зах. і паўд.зах. напрамках. У1990—2000я гг. пабудаваны бальнічны і баннааздараўленчы карпусы, стадыён, будынкі Дома дзіцячай творчасці, ААТ «ААБ Беларусбанк», шматпавярховыя дамы па вуліцах Леніна, Свабоды, Спартыўная, праведзена рэканструкцыя будынка філіяла ААТ «Гомельлён», добраўпарадкаванне вуліц Гомельская, Ільюшчанкі, Абатурава, Давыдзенкі. Устаноўлены памятны знак ахвярам чарнобыльскай катастрофы (1994).
    У 2012 гімназія, школы: 2 сярэднія, мастацтваў, ДЮСШ, 5 дашкольных устаноў цэнтры: культуры і вольнага часу, карэкцыйнаразвіваючага навучання, сац.пед., гігіены і эпідэміялогіі, сац. абслугоўвання насельніцтва, 2 бкі, кінатэатр, бальніца, паліклініка. Помнік вёскам, адселеным пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Помнікі архітэктуры — Мікалаеўская царква (1836), сядзібны дом (канец 19 — пач. 20 ст.).
    КАРМАЗА Міхась Сільвестравіч (1895—?), беларускі казачнік з в. Дубнікі Астравецкага рна. У 1970я гг. фалькларысты А.Гурскі і А.Фядосік запісалі ад яго некалькі дзясяткаў празаічных твораў, пераважна сац.быт. казак. Казка «Пра хітрага парабка, няверную жонку і яе кума» апубл. ў томе «Сацыяльнабытавыя казкі» (1976) шматтомнага навук. выдання «Беларуская народная творчасць».
    КАРМЕЛІТЫ (лац. carmeliti ад Carmel — назва гары ў Палесціне), 1) К. абутыя, манахі каталіцкага жабрацкага ордэна Найсвяцейшай Дзевы Марыі, засн. ў сярэдзіне 12 ст. ў Палесціне. Першыя пустэльні (скіты) К. узніклі ў горным масіве Кармель. Кананічны арганізатар К. — крыжак Бертольд з Калабрыі, па просьбе якога іерусалімскі патрыярх Альберт у 1209 распрацаваў статут ордэна (зацверджаны папам Ганорыем III у 1226). Манахі павінны былі жыць у асобных келлях, у паслушэнстве, беднасці, чысціні, маўчанні, шчырым посце. 3 сярэдзіны 13 ст. кляштары К. абутых узнікалі ў Еўропе, у канцы 13 ст. К. пакінулі Палесціну. У 1247 папа Інакенцій IV прызнаў К. жабрацкім ордэнам. Яны прыклалі вял. намаганні да развіцця марыйнага культу. У 1397 пражскія К. былі запрошаны Ягайлам і Ядзвігай у Кракаў. Першы касцёл К. пад назвай Найсвяцейшай Дзевы Марыі Снежнай і Св. Юрыя (Георгія) засн. ў Вільні канцлерам М.Радзівілам у гонар перамогі ў Клецкай бітве 1506. Кляштары ўзніклі ў Мсціславе (каля 1620), Бялынічах (фундатар ваявода віленскі Л.Сапега), Вільні (абодва 1624), Княжыцах (цяпер Магілёўскі рн; 1632), Магілёве (1633), Лінкаве ў Жамойці (цяпер Літва; 1634), Чавусах (2я пал. 17 ст.), Ішчалне (цяпер Шчучынскі рн; 1670), Лідзе (1674), Халопенічах (цяпер Крупскі рн; 1676), Крупчыцах (цяпер Жабінкаўскі рн; 1676), Жалудку (цяпер Шчучынскі рн; 1682), Калесніках (цяпер Літва; 1703), Мінску (1704), Засвіры (цяпер Мядзельскі рн; 1714),
    378
    КАРМЯНСКАЯ
    Радамлі (цяпер Чавускі рн; 1717), Расіенах (цяпер Літва; 1720), Хвалойнях каля Крожаў (цяпер Літва; 1738) і інш. Вял. колькасць кляштараў К. абутых прывяла да стварэння ў 1687 МалапольскаЛіт. правінцыі (Візітацыі Найсвяцейшай Дзевы Марыі) з цэнтрам у Кракаве, якая ахапіла 15 кляштараў, і Рус. (Св. Іосіфа) правінцыі ордэна, куды ўвайшло 17 кляштараў. У 1756 з Рус. правінцыі вылучана Літ. (Бел.) правінцыя пад патранатам Св. Георгія. У 1766 створана новая Літ. правінцыя (Усіх Святых) з цэнтрам у Вільні, якая ахапіла 15 кляштараў. Атрымалі вядомасць школы К. абутых у Вільні, Радамлі, Крожах і Хвалойнях і інш. Існуе жаночая галіна ордэна, кляштары кармелітак дзейнічалі ў Львове, Дубне (Украіна) і інш. 2) К. б о с ы я, манахі каталіцкага жабрацкага манаскага ордэна. Вылучыліся ў 2й пал. 16 ст. з К. абутых у выніку рэфарматарскай дзейнасці іспанскай кармеліткі Тэрэзы Авільскай. Статут К. босых адрозніваўся больш жорсткімі патрабаваннямі да манахаў. У 1580 папа Грыгорый XIII зацвердзіў становішча К. босых як аўтаномнай кармеліцкай правінцыі, у 1593 абвешчаны папам Кліментам VIII самастойным ордэнам. У Рэчы Паспалітай К. босыя з’явіліся ў 1604 па дарозе ў Персію. Першы кляштар узнік у 1605 у Кракаве, пасля з’явіліся ў Вільні (1624, 1739), Глыбокім (1639), Гродне (1650), Коўне (цяперЛітва; 1708), Анталептах каля Коўна (1731), Мядзелі (1734), Пінску (1734), Пашумені каля Ашмян (1760), Гудагаі (цяпер Астравецкі рн; 1764). У 1617 узнікла Польск. правінцыя ордэна, у 1731 вылучана Літ. правінцыя пад патранатам Св. Казіміра (скасавана ў 1844). Праводзілі душпастырскую дзейнасць, пашыралі марыйны культ (некаторы час апякалі Вастрабрамскі абраз Маці Божай у Вільні), трымалі школы і шпіталі. Існуе жаночая галіна ордэна, кляштары кармелітак дзейнічалі ў Вільні (1638), Львове (1641) і інш.
    У 19 ст. ўсе кармеліцкія кляштары на тэр. Беларусі былі закрыты. У 1990я гг. пачала аднаўляцца дзейнасць К. у Мядзелі і Гудагаі.
    КАРМЎНІН Павел Васільевіч (28.1.1919, с. Вялікія Ключы, Татарстан, Расія — 1.3.2002), беларускі акцёр. Нар. артыст Беларусі (1980).
    Працаваў у тэатрах Расіі. У 1964— 93 у Нац. акадэмічным тэатры імя Я.Купалы. Выканаўца характарных, камедыйных роляў. Самабытны акцёр, праўдзівы ў сцэнічных паводзінах, тонка адчуваў стыль твора і прыроду камічнага, ствараў вобразы глыбока жыццёвыя, яркія па выяўл. сродках. Сярод лепшых работ: Лявон Зяблік («Раскіданае гняздо» Я.Купалы), Кічкайла («Амністыя» М.Матукоўскага), Торгала («Брама неўміручасці» К.Крапівы), Чарнушка («Людзі на балоце» паводле І.Меле
    жа), Кудасаў («Пагарэльцы» А.Макаёнка), дзед Цярэшка («Рудабельская рэспубліка» паводле С.Грахоўскага), Бацька («Парог» А.Дударава), Зазыба («Плач перапёлкі» І.Чыгрынава), бацька Аўдзея («Страсці па Аўдзею» У.Бутрамеева), Хведар Карыцын («Жыццё Карыцына, або Урокі хірамантыі» А.Паповай), Максім Пятроў («Традыцыйны збор» В.Розава) і інш. Здымаўся ў кіно («Рагаты бастыён», «Я родам з дзяцінства», «Паланэз Агінскага», «Ясь і Яніна», «Час выбраў нас», «Палеская хроніка» і інш.).
    Літ.: С о х а р Ю.М. Павел Кармунін // Тэатральныя пуцявіны. Мінск, 2003.
    КАРМЯНСКАЯ ПАКРОЎСКАЯ ЦАРКВА, помнік архітэктуры рэтраспектыўнарускага стылю ў в. Карма Добрушскага рна. Пабудавана ў 1906 з цэглы. Да крыжападобнага ў плане асн. аб’ёму прымыкае 5гранная апсіда з бакавымі 3граннымі рызніцай і ахвярнікам. Над сяродкрыжжам невял. галоўка на чацверыку. Фасады расчлянёны прамавугольнымі адзінарнымі і строенымі аконнымі пр