Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 4.
Памер: 664с.
Мінск 2013
Беларусі. Згуртоўваў вакол сябе мясц. літаратараў (I. Храптовіч,
386
КАРСКІ
С.Клакоцкі, А.Хадкевіч). Пахаваны К. ў в. Лыскава Пружанскага рна.
7e.: Dzieta. Т. 1—4. Warszawa, 1806; Pamiijtniki. Warszawa, 1898.
А.В.Мальдзіс.
КАРПОВІЧ Алесь Уладзіміравіч (1909, в. Азёркі Мастоўскага рна — 27.11.1992), беларускі кампазітар, музыкант, музыказнавец. Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1937). У 1937—41 выкладаў у Бел. кансерваторыі. Аўтар навук. працы «Імпрэсіянізм у музыцы» (1932—37), манаграфій пра творчасць бел. кампазітараў Э.Зубковіч, А.Багатырова, М.Аладава, А.Туранкова, Я.Цікоцкага, П.Падкавырава, М.Равенскага і інш. Кампазітарская дзейнасць К. прадстаўлена гал. чынам творамі камернаінструм. і вак. музыкі. Асн. муз. творы: музыка да балета «Саламея» (1932—37), рамансы на вершы Я.Купалы, Я.Коласа, М.Багдановіча, Ф.Багушэвіча, Н.Арсенневай, Л.Геніюш, М.Сяднёва, М.Кавыля і інш., струнныя квартэты, санатнае алегра (1932—37), п’еса для фп., апрацоўкі бел. нар. песень (1937—41), прэлюдыі, рапсодыі, тарантэла (1941—44), вальс (1945—52). Т.Г. Мдывані.
КАРПОВІЧ Лявонцій, Лявонцій Віленскі (у свеце Лонгін, Логін, Логвін, 1579 або 1580, г. Пінск — 4.10.1620), беларускі пісьменнікбагаслоў, царкоўны дзеяч; адзін з заснавальнікаў бел. сістэматычнай праваслаўнай тэалогіі. Вучыўся ў школе Пінскага Лешчанскага манастыра ці ў Астрожскай школе на Валыні, працягваў навучанне ў Віленскай брацкай школе пры Троіцкім (з 1597 СвятаДухавым) праваслаўным брацтве. У апошняй выкладаў, быў яе рэктарам і рэфарматарам. Узначальваў Віленскую друкарню (пасля гібелі ў 1600 Стафана Зізанія). У снеж. 1609 як пасол ад брацтва ўдзельнічаў у Варшаўскім сейме. У пач. 1610 прыняў манаства, у хуткім часе — святар і архімандрыт Віленскага манастыра Св. Духа, які ў пач. 17 ст. стаяў на чале антыўніяцкага руху ў ВКЛ. Адзін з трох старэй
шын Віленскага СвятаДухаўскага брацтва. У сак. 1610 за выданне антыўніяцкай кн. «Трэнас» Мялеція Сматрыцкага арыштаваны і зняволены на 2 гады. 3 1616(1613?) епіскапнамінат (не пасвячоны) уладзімірскі і берасцейскі. За глыбока эмацыянальныя пропаведзі празваны «падобным Златавусту», «мужам богадухнавенным». 3 твораў К. вядомы «Казанне двое...» (Еўе, 1615), «Кінавіён» (Еўе, 1618), «Казанне перад Раством Хрыстовым» (рукапіс у КіеваСафійскім зборы № 357), «Казанне на пахаванне князя В.В.Галіцына» (Вільня, 1619), «Ліст да Львоўскага брацтва» (ад 21.1.1619), прадмова 1 пасляслоўе да «Вертаграда душэўнага» Фікарыя Святагорца» (Вільня, 1620). Памяці К. прысвечаны «Казанне... на чэснае пахаванне... Лявонція Карповіча» М.Сматрыцкага і ананімная паэма «Лямант на смерць Лявонція Карповіча» (1620). У 2011 кананізаваны Бел. праваслаўнай царквой як мясцовашанаваны Св. Лявонцій Віленскі.
Літ.: Левшун Л.В. Леонтай Карповнч. Жмзнь н творчество. Мннск, 2001. КАРПЎК Міхаіл Андрэевіч (н. 5.3.1930, в. Мыкшыцы Камянецкага рна), беларускі мастак кіно і тэлебачання, графік, жывапісец. Скончыў Маскоўскі паліграф. інт (1962). 3 1956 працаваў на Рэсп. студыі тэлебачання (у 1959—65 гал. мастак), у 1972—83 на к/студыі «Беларусьфільм». Аформіў тэлепастаноўкі: «Будка №27» (1956), «Суд», «Песня музыкі» (абедзве 1958); «Якаў Багамолаў» (1959), «Сэрца на далоні» (1964), «Крах» (1966), «Ткачы» (1969), фільмы тэлевізійныя «Уся каралеўская раць» (1970), «Парашуты надрэвах» (1973), «Апошняе лета дзяцінства» (1974), «Жалезныя гульні» (1979), маст. «Канец бабінага лета» (1983) і інш. Творчасці К. ўласціва кампазіцыйная завершанасць, тонкая мадэліроўка дэталяў: графічныя лісты «Партрэт бацькі» (1969), «Сёстры» (1982), «Я.Колас. Ташкент. 1942» (2007), пейзажы «Ра
ка Бобр» (1977—78), «Навагрудскае замчышча» (1981), «Вечар на возеры Мястра» (1982), «Барысаўскі матыў» (1983), «Рака Бярэзіна» (1997); карціны «Дняпроўскія далі» (1989—91), «Апошні снарад» (2004—05), «Развітанне. Я.Колас» (2007), серыі «Чарнобыль» (1996), «Па мясцінах радзімы Хруцкага» (1997—98).
Г.А. Фатыхава.
КАРПЮК Аляксей Нічыпаравіч (14.4.1920, в. Страшава Беластоцкага ваяводства, Польшча— 14.7.1992), беларускі пісьменнік. Засл. работнік культуры Беларусі (1980). Скончыў Гродзенскі пед. інт (1949), Вышэйшыя літ. курсы у Маскве (1961). Насычанасць рэальнымі фактамі, абвостранасць канфліктаў, публіцыстычнасць, унутраная эмацыянальная напружанасць і стрыманасць голасу, рамантычнасць пафасу — вызначальныя рысы творчасці К. Аўтар аповесцей «Данута» (1959), «Пушчанская адысея» (1965), раманаў «Вершалінскі рай» (1972), «Карані» (1986) і інш.; збкаў аповесцей і апавяданняў «Дзве сасны» (1958), «Свежая рыба» (1978), «Партрэт» (1983), кніг нарысаў «Мая Гродзеншчына» (1960), «След на зямлі» (1972) і інш.
Тв:. Выбраныя творы. Т. 1—2. Мінск, 1991.
Літ.: Т ы ч ы н a М. Адысея праўдалюбца: Жыццё і творчасць Аляксея Карпюка // Роднае слова. 1995, № 4.
КАРСКІ (Karski) Мацей (24.2.1662, Дабжынская зямля, Польшча — 10.2.1717), польскі філосаф, прававед. Вучыўся ў Віленскай акадэміі (1683—86), Полацкім езуіцкім калегіуме, у Варшаве (1689—93). Праф. рыторыкі ў Полацку і Варшаве, выкладчык філасофіі ў Полацку (1696— 99). Рэктар Полацкага калегіума (з 1710). Аўтар «Курса філасофіі і логікі...», з 8 трактатаў (1696, рукапіс захоўваецца ў бцы Вільнюскага ўнта): «Логіка як мова навукі», «Аб метэорах», «Тайны навукі этыкі», «Пра душу» і інш. За ўдзел у падрыхтоўцы выдання Статута ВКЛ 1588 (Вільня,
387
КАРСКІ
1693) стаў вядомы як «знаўца айчынныхзаконаў». В.С.Пазднякоў.
КАРСКІ Сяргей, беларускі этнограф і фалькларыст канца 19 ст. Даследаваў побыт некаторых рэгіёнаў Беларусі, пераважна Віленшчыны. Аўтар артыкулаў «Эканамічны быт беларусаў Віленскай губерні», «Сямейны быт беларусаў Віленскай губерні», «Дажынкі», «Каляндарныя святы ў беларусаў Віленскай губерні» (усе 1891), у якіх падрабязна разглядаў вытворчую дзейнасць, промыслы, рамёствы, жыллё, адзенне, сямейнапобыт. адносіны, каляндарнаагр. святы, абрады і песні, звязаныя з імі.
КАРСКІ Яўхім Фёдаравіч (1.1.1861, в. Лаша Гродзенскага рна — 29.4.1931), беларускі філолагславіст, заснавальнік беларускага мовазнаўства, літ.знаўства і фалькларыстыкі, этнограф, палеограф, педагог. Акадэмік Пецярбургскай АН (1916, чл,кар. 1901), правадзейны чл. Інбелькульта (1922), Чэшскай АН (1929). Скончыў Мінскую духоўную семінарыю (1881), Нежынскі гіст.філал. інт (1885). 3 1885 выкладаў у Віленскай гімназіі. У 1893 у Кіеўскім унце за публікацыі па гісторыі бел. мовы атрымаў вучоную ступень магістра рус. мовы і славеснасці. 3 1894 праф., у 1905—10 рэктар Варшаўскага ўнта. У 1915—16 працаваў у РастовенаДоне, з 1917 праф. Петраградскага ўнта. Рэд. часопісаў «Русскнй фнлологнческнй вестннк» (1905—15), «Нзвестня Отделення русского языка н словесностн» Pac. АН (з 1920). У 1918—19 праф. Мінскага пед. інта, старшыня арганізацыйнай камісіі па адкрыцці БДУ. 3 1920 у Петраградзе, да 1930 дырэктар Музея антрапалогіі і этнаграфіі. Супрацоўнічаў з бел. этнографамі і фалькларыстамі М.Нікіфароўскім, Е.Раманавым, П.Шэйнам, выдавецкай суполкай «Загляне сонца і ў наша аконца», газ. «Наша ніва». Перапісваўся з дзеячамі бел. культуры Я.Купалам, Я.Коласам, М.Гарэцкім, І.Замоціным, С.Некрашэвічам і інш. Аўтар навук. прац па
Я.Ф.Карскі.
славістыцы, беларусістыцы і русістыцы, у т.л. даследаванняў па гісторыі бел. мовы і лры, дыялекталогіі, этнаграфіі, фальклоры і інш. Своеасаблівай энцыклапедыяй беларусазнаўства з’яўляецца яго 3томная праца «Беларусы» (вып. 1—7, 1903—22; перавыд. вып. 1—3, 1955—56; Т. 1—3, 2006—07). У ёй на аснове глыбокага, комплекснага параўнальнагіст. абагульнення вял. фактычнага матэрыялу К. навукова абгрунтавана нац. самабытнасць беларусаў як народа са сваімі мовай, традьшыямі, багатай вуснай нар. творчасцю. У даследаваннях К. паспяхова развіваў прынцыпы культ.гіст. школы, зрабіў значны ўклад у многія галіны гіст. ведаў, у т.л. ў крыніцазнаўства, палеаграфію, археаграфію, тэксталогію. Выдаў стараж. помнікі гісторыі і лры («Лаўрэнцьеўскі летапіс», «Руская праўда»). Асабістая бка К. зберагаецца ў Нац. бцы Беларусі (часткова страчана ў Вял. Айч. вайну), частка асабістага архіва — у СанктПецярбургскім аддз. Pac. АН. У в. Лаша адкрыты мемарыяльны музей. Яго імя носіць Гродзенская абл. бка. Па ініцыятыве Гродзенскага ўнта ў памяць бел. вучонага з 1970х гг. штогод праходзяць навуковыя канферэнцыі — «Карскія чытанні».
Тв.: Обзор звуков н форм белорусской речн. М., 1885; К нсторнн звуков н форм белорусской речн. Варшава, 1893; О языке так называемых лнтовскнх летопнсей. Варшава, 1894; Программа для собнрання особенностей белорусского наречйя. СанктПетербург, 1896; Наблюдення в областн сннтакснса Лаврентьевского спнска летопнсн. Ленннград, 1929; Труды по белорусскому н другнм славянскнм языкам. М., 1962.
2Лт.:Баркоўскі В.І. Заснавальнік беларускага мовазнаўства і беларускай філалогіі // Працы Інта мовазнаўства АН Беларусі. Вып. 8. Мінск, 1961; Булах о в М. Г. Евфнмнй Фёдоровнч Карскнй: Жнзнь, научная н обіцественная деятельность. Мннск, 1981; Карскнй Евфнмнй Фёдоровнч: (к 150летню co дня рождення). Гродно, 2010.
КАРТАГРАФІЯ навука аб картаграфічных творах (картах, глобусах, фотапланах, макетах і інш.), метадах іх складання, друкавання і выкарыстання.
Навук. асновы К. закладзены ў Стараж. Грэцыі. Першыя картаграфічныя звесткі пра тэр. Беларусі з’явіліся ў 2 ст. (карта Пталамея). У эпоху Сярэдневякоўя К. дасягнула найб. развіцця ў працах Г.Меркатара, з якіх найб. вядомы атлас 1595. Першыя дакладныя карты ВКЛ, награвіраваныя Т.Макоўскім, надрукаваны ў 1603 і 1613. У 18—19 ст. былі зроблены карты з ахопам вял. тэр., у 19 ст. распрацаваны спец. карты: геалагічныя, кліматычныя, эканам. і інш. У Беларусі распрацаваны комплексныя атласы тэр., развівалася тэматычнае, комплекснае, ацэначнапрагнознае картаграфаванне. На сучасным этапе пытанні К. вырашаюць ў Бел. дзярж. кце па маёмасці, картографагеадэзічным аб’яднанні «Белгеадэзія», у ВА «Беларусьгеалогія», НАН Беларусі, НДІ і кафедрах ВНУ.
КАРТЎЗ (галандскае kardoes), мужчынскі летні галаўны ўбор з казырком; няформенная фуражка. Першапачаткова з’явіўся ў Швецыі. У 16—17 ст. шырока выкарыстоўваў
388
КАРТЭС
ся ў еўрап. арміях. Шылі найчасцей з чорнага сукна. У Беларусі пашыраны з сярэдзіны 19 ст. як цывільны галаўны ўбор. У канцы 19 — пач. 20 ст. пераважалі К. накшталт вайсковых шапак з шырокім каляровым аколышкам і цвёрдым, часам лакіраваным, казырком. На Панямонні і ў Цэнтр. Беларусі традыц. К. рабілі з саломы з палатнянай падшэўкай, аздобленыя 2 разеткамі, вышыты