Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 4.
Памер: 664с.
Мінск 2013
ь у электронных файлах.
КАРЭЛІКАВА Валянціна Фёдараўна (н. 18.3.1954, п. Кукісвумгор Мурманскай вобл., Расія), беларускі музыкант, выканаўца на нар. муз. ін
В.Ф. Карэлікава
струментах. Засл. артыстка Беларусі (1984). Скончыла Бел. дзярж. кансерваторыю (1978, клас домры). 3 1970 працавала ў Палацы культуры чыгуначнікаў г. Гомеля. 3 1974 у харэагр. ансамблі «Харошкі», у 1988—2009 у ансамблі нар. музыкі «Жывіца» (з 1990 ансамбль нар. музыкі «Бяседа») Нац. дзярж. тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь. У муз. і вак.
396
КАРЭЛІЦКІ
рэпертуары «Вальс» І.Лучанка, «Будзьма» Э.Зарыцкага, «Жанчына я...» В.Шарапава, «Мой міленькі перапіў» М.Алешкі, «Краснатал», «KasaHan» і «Няспетая песня» В.Карэлікавай і інш., нар. аўтэнтычныя творы і прыпеўкі пад акампанемент гармоніка, якім валодае віртуозна. Аўтар ідэі і сцэнарыя сольных канцэртных праграм: «Для сяброў з сябрамі» (1999), «Жанчына я...» (2004), «Слаўлю цябе, Беларусь» (2009). В.П.Скарынкіна.
КАРЭЛІЦКАЯ НАРОДНАЯ ВАКАЛЬНАЯ ГРЎПА «ВІЛАНЭЛА». Створана ў 1995 у г.п. Карэлічы пры дзіцячай муз. школе як вак. група выкладчыкаў, з 2000 сучасная назва.У 2000 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Заснавальнік і кіраўнік Т.А.Кулак. У складзе групы 9 чал. ва ўзросце ад 21 да 50 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя вак. акадэмічнай музыкі. У рэпертуары духоўныя песнапенні, творы класічнай і сучаснай музыкі, апрацоўкі нар. песень: «Авэ Марыя» І.С.Баха — Ш.Гуно, «Ойча наш» П.Часнакова, «Свеце ціхі» А.Архангельскага. Калектыў — удзельнік абл. фестываляў мастацтваў «Мірскі замак» (г.п. Мір Карэліцкага рна, 2005), праваслаўных песнапенняў «Слава ў вышніх Богу» (г. Ліда, 2009), сярэдневяковай культуры (г. Навагрудак, 2010), аглядуфестывалю аматарскіх калектываў «Фарбы Прынёманскага краю» (г. Гродна, 2013).
С. Ю. Зубовіч.
КАРЭЛІЦКАЯ ПЕТРАПАЎЛАЎСКАЯ ЦАРКВА, помнік архітэктуры рэтраспектыўнарускага стылю ў г.п. Карэлічы. Пабудавана ў 1866 з цэглы. Да асн. квадратнага ў плане аб’ёму прымыкаюць прамавугольная ў аснове трапезная і паўкруглая апсіда з бакавымі ахвярнікам і рызніцай. Асн. 2ярусны аб’ём накрыты 4схільным дахам і завершаны 8гранным светлавым барабанам з гранёным сферычным купалам і макаўкай. Фасады дэкарыраваны рустам, пілястрамі, прафіляваным кар
Карэліцкая Петрапаўлаўская царква.
нізам, філёнгамі, ліштвамі арачных аконных праёмаў. Гал. і бакавыя ўваходы вырашаны арачнымі парталамі. У інтэр’еры дамінуе цэнтр. зала з прасторай светлавога барабана, які падтрымліваюць 4 калоны і скляпенні. Апсіда вылучана драўляным іканастасам. Царква дзейнічае.
КАРЭЛІЦКАЯ ЦЭНТРАЛЬНАЯ РАЁННАЯ БІБЛІЯТЭКА. Засн. ў 1944 у г.п. Карэлічы. У 1975 у выніку цэнтралізацыі сеткі бібліятэк Карэліцкага рна стала цэнтр. для ўсіх бібліятэкфіліялаў сістэмы. Кніжны фонд (2012) больш за 145 тыс. экз.; 3,9 тыс. чытачоў. Асн. кірункі работы: задавальненне інфармацыйных патрэб карыстальнікаў, краязнаўства, папулярызацыя твораў нац., культ.гіст. спадчыны, прававая адукацыя на
Карэліцкі касцёл Маці Божай нястомнай дапамогі.
сельніцтва. Сумесна з Інтам гісторыі НАН Беларусі арганізоўвае краязнаўчыя чытанні на розную тэматыку: «Славутыя імёны Бацькаўшчыны» (2007), «Карэліччына: людзі, падзеі, час» (2008), «Гістарычныя скарбы Карэліччыны (да 70годдзя Карэліцкага раёна)» (2010), «Славутыя роды Карэліччыны» (2012). Пры бцы дзейнічае клуб па інтарэсах «Сустрэча».
КАРЭЛІЦКІ КАСЦЁЛ МАЦІ БОЖАЙ НЯСТОМНАЙ ДАПАМОП, помнік архітэктуры неакласіцызму ў г.п. Карэлічы. Пабудаваны ў 1936—38 з цэглы. Асн. квадратны ў плане аб’ём накрыты шатровым дахам і завершаны 8гранным барабанам са сферычным купалком. Да фасада далучаны прамавугольны нартэкс з вынасным
397
КАРЭЛІЦКІ
4калонным порцікам, да алтарнай сцяны — 5гранная апсіда з бакавымі сакрысціямі. Бакавыя фасады асн. аб’ёму прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі, астатнія — прамавугольнымі рознай канфігурацыі. Касцёл дзейнічае.
КАРЭЛІЦКІ нарОдны аркёстр НАРОДНЫХ ІНСТРУМЁНТАЎ «ЖЬІТНІЦА». Створаны ў 1970 у г.п. Карэлічы пры раённым Доме культуры як нар. аркестр нар. інструментаў, з 1997 сучасная назва. У 1986 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: І.С.Улан (з 1970, з 1991), М.У.Бажко (з 1988, з 2010). У складзе аркестра 24 чал. ва ўзросце ад 20 да 55 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя калект. музіцыравання. У рэпертуары творы класічнай і нар. музыкі: «Сказ аб Байкале», «Цыганская фантазія» І.Ганчарова, «Квартал анёлаў» М.Тэадаракіса, «Карамбаліна» І.Кальмана і інш. Калектыў — лаўрэат усесаюзнага фестывалю аматарскай творчасці (Масква, 1977, 1987). С.Ю.Зубовіч.
КАРЭЛІЦКІ РАЁН, адм.тэр. адзінка на У Гродзенскай вобл. Цэнтр — г.п. Карэлічы. У складзе раёна 161 сельскі нас. пункт, 9 сельсаветаў: Варанчанскі, Жухавіцкі, Красненскі, Лукскі, Малюшыцкі, Райцаўскі, Турэцкі, Цырынскі, Ярэміцкі і Мірскі пасялковы Савет. Пл. тэр. 1,1 тыс км2. Нас. 22,6 тыс. чал. (2012). Жывуць беларусы (94,8%), рускія (2,6%), палякі (1,6%), прадстаўнікі інш. нацыянальнасцей (1%). Па тэр. раёна праходзяць аўтадарогі Парачаны— Нясвіж, Мір—Стоўбцы.
Раён утвораны 15.1.1940 у Баранавіцкай вобл. як Валеўскі рн (цэнтр — в. Валеўка). 12.10.1940 падзелены на 14 сельсаветаў. 25.11.1940 перайменаваны ў К.р. (цэнтр — в. Карэлічы). У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да пач. ліп. 1944 акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія знішчылі ў Карэлічах і раёне 1,1 тыс. чал. Дзейнічалі Карэліцкія падп. райкамы КП(б)Б ІЛКСМБ (14.12.1943
10.7.1944), партыз. брыгады «Камсамолец», «25 гадоў БССР», 1я Баранавіцкая, 1я Бел. кавалерыйская, асобныя атрады «Громава» і Д.І.Сямёнава. Выходзіла падп. газ. «Чырвоны партызан». Раён вызвалены войскамі 3й арміі 2га Бел. фронту ў ходзе Беластоцкай аперацыі 1944. 3 8.1.1954 у Гродзенскай вобл. 16.7.1954 скасаваны 3 сельсаветы. 17.12.1956 далучаны г.п. Мір і 7 сельсаветаў скасаванага Мірскага рна. 2.12.1961 скасаваны 3 сельсаветы. 25.12.1962 К.р. скасаваны, яго тэр. далучана да Навагрудскага рна. 6.1.1965 утвораны зноў, падзелены на 12 сельсаветаў.
Дзейнічаюць прадпрыемствы сельскай гаспадаркі, харчовай, буд. прамсці. У раёне (2012) мастацкі прафес.тэхн. каледж, буд. прафес. ліцэй, гімназія, школы: 6 сярэдніх, 4 базавыя, ДЮСШ, 2 мастацтваў, 2 муз., 7 вучэбнапед. комплексаў сярэдняя школа—сад, 7 дашкольных устаноў Дом пазашкольнай работы, цэнтры: сац.пед., карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі, развіцця дзіцяці. Працуюць 14дамоў культуры, 3 клубы, 2 дамы рамёстваў і Дом нар. творчасці, цэнтры: нар. творчасці, культуры і вольнага часу; 24 бкі, раённы краязнаўчы музей. У сістэме аховы здароўя раёна 3 бальніцы, 2 паліклінікі, 5 амбулаторый, 18 ФАПаў, 11 аптэк, раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі. Для заняткаў фізкультурай, спортам і турызмам ёсць стадыён, 2 ціры, 16 спарт. залаў, 3 хакейныя каробкі, 2 мінібасейны. Выдаецца раённая газ. «Полымя». Дзейнічаюць 20 рэліг. абшчын (11 праваслаўных, 3 каталіцкія, 6 пратэстанцкіх). Археал. помнікі: гарадзішча Сёгда, селішча Ярэмічы, стаянка Маласельцы і інш. Помнікі архітэктуры: Троіцкая царква (16 ст.), Мікалаеўскі касцёл (1599—1605), замкавы комплекс (16 — пач. 20 ст.), капліца (1904) у г.п. Мір, Петрапаўлаўская царква (1745) у в. Вял. Жухавічы, касцёл Св. Ганны (1773) і вінакурня (1898) у в. Варонча, царква (канец
18 — пач. 19 ст.) у в. Заполле, Міхайлаўская царква (пач. 19 ст.) у в. Мірацічы, Казанская царква (2я пал.
19 ст.) у в. Беражна, жылы і сядзібны дамы (19 ст.) у в. Райца, сядзібны дом (2я пал. 19 ст.) у в. Кальчычы, Узвіжанская царква (19 ст.) у в. Вял. Мядзвядка, Узнясенская царква (1867) і капліца (2я пал. 19 ст.) у в. Ярэмічы, Пакроўская царква (1888) у в. Турэц, капліца (канец 19 ст.) у в. Сэрвач, сядзіба (канец 19 — пач. 20 ст.) у пас. Першамайскі, Іаана Прадцечы царква (пач. 20 ст.) у в. Малыя Жухавічы, Успенская царква (1914) у в. Любанічы, царква ў імя Усіх Святых (1936) у в. Дольная Рута, мемар. комплекс у гонар сав. воінаў і партызан у г.п. Карэлічы, брацкія магілы сав. воінаў і партызан, помнікі землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. У г.п. Мір нарадзіўся філосаф С.Майман (1753 або 1754—1800), бел. філосаф Ф.Бохвіц (1799—1856), нар. артыст Беларусі А.ільінскі (1903—67); у в. Малюшычы — бел. і польск. паэт Я.Чачот (1796—1847); у в. Мядзведка — геолаг, натураліст, даследчык, нац. герой Чылі І.Дамейка (1802—89); у в. Селішча — бел. і польск. пісьменнік В.Каратынскі (1831—91), ув. Вял. Вобрына — адзін з кіраўнікоў партыз. руху натэр. б. Баранавіцкай вобл., report Сав. Саюза У.З.Царук.
КАРЭЛІЦКІ РАЁННЫ ДОМ КУЛЬТЎРЫ. Засн. ў 1944 у г.п. Карэлічы. Размяшчаўся ў памяшканні б. сінагогі, з 1982 у новым будынку па тыпавым праекце. Агульная пл. памяшканняў — 4592,5 м2, глядзельная (на 420 месцаў) і танц. залы, памяшканні для гуртковай работы, дзіцячая і дарослая бкі з чытальнымі заламі, інш. службовыя памяшканні. Дзейнічаюць 17 клубных фарміраванняў, з іх 1 калектыў аматарскай творчасці мае званне «ўзорны» (танц. калектыў «Юнацтва»). Калектывы ўстановы — удзельнікі і лаўрэаты фестываляў і конкурсаў, у т.л. фестываляў: міжнар. моладзі параднёных гарадоў «Новы свет» (2011, г. Краснагорск Маскоўскай вобл.), абл. танц. калектываў
398
КАРЭЛІЦКІ
Да арт. Карэліцкіраё'нны Дом культуры: 1 — танцавальны калектыў «Спадчына»;
2 — дзіцячы ўзорны танцавальны калектыў «Юнацтва».
«Скокі ва ўсе бокі» (2012, г.п. Карэлічы), ветэранскіх калектываў «Не старэюцьдушой ветэраны» (г. Іўе, 2012), штогадовых раённых аглядаўконкурсаў «Зорны дождж», «Новае пакаленне выбірае», «Адвечных песень перазвон...» і інш. В.А.Фурс.
КАРЙЛІЦКІ РАЁННЫ ДОМ РАМЁСТВАЎ. Засн. ў 2000 ў г.п. Карэлічы. Агульная пл. памяшканняў — 58,3 м2. Працуе аматарскае аб’яднанне для дарослых «Спадчына» (68 майстроў нар. творчасці) і 5 гурткоў для дзяцей: батыку, роспісу па дрэве, па рабоце з прыродным матэрыялам, маст. апрацоўкі дрэва, лозапляцення. Вядзецца работа па прапагандзе і адраджэнні традыц. відаў нар. творчасці, а таксама ме
тадычная, навук.выдавецкая і інш. 3 2005 Дом рамёстваў— арганізатар майстаркласаў, выставак і інш. мерапрыемстваў, актыўны ўдзельнік шматлікіх свят, фестываляў, аглядаў, конкурсаў, у т.л. рэсп. фестывалюкірмашу рамёстваў «Вясновы букет» (Мінск), рэсп. фестывалю нац. ку