Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 4.
Памер: 664с.
Мінск 2013
ывалі лакам, распісвалі, аздаблялі разьбой. В.С.Цітоў.
КАРЭТНІКАЎ Валерый Іванавіч (н. 27.1.1940, в. Місяш Чалябінскай вобл., Расія), беларускі кампазітар, педагог. Скончыў Бел. кансерваторыю (1970, клас П.Падкавырава). 3 1970 выкладаўу Магілёўскім, з 1976 у Маладзечанскім муз. вучылішчах. 3 1989 у Рэсп. гімназіікаледжы пры Бел. акадэміі музыкі. Працуе ў роз
401
КАРЭЦ
ных жанрах акадэмічнай музыкі. У творах арганічна спалучае глыбінную думкі, тонкі псіхалагізм, маст. акрэсленасць вобразаў, кампазіцыйную прадуманасць, стройнасць і арыгінальнае выкарыстанне класічных жанраў і форм. Творчы метад К. адметны ўзбагачэннем традыц. сродкаў выразнасці сучаснымі стылявымі прыёмамі. Сярод твораў: кантата «Памяць» (1969), вак.інструм. паэма «Флейтыст» для сапрана і інструм. квінтэта (1996), балет «Дзюймовачка» (2009); сімфонія (1970, 1992), 2 канцэрты для фп. з аркестрам (1986, 1993), сюіта «Поры года» для вял. сімф. аркестра (2002), п’есы для фп., у т.л. «Рондатаката» (1982), «Пятнаццаць фантазій на старажытныя беларускія тэмы» (1997), цыкл «Поры года», (1999), 6 санат, у т.л. 2 для віяланчэлі і фп. (1991,2012), «Развітальная» для 2 скрыпак і фп. (1994), для фп. (1999), 9 трыа, у т.л. трыаварыяцыі для скрыпкі, альта і фп. і трыасюіта для скрыпкі, віяланчэлі і фп. (абодва 1992), 4 квартэты для розных інструм. складаў, квінтэт для флейты, 2 скрыпак, альта і віяланчэлі (2003) і інш. В.Р.ГудзейКаштальян.
КАРЙЦ, к о ў ш , пасудзіна (найчасцей драўляная) з ручкай для зачэрпвання і піцця вады, квасу і інш. Назва паходзіць ад кары, з якой першапачаткова выраблялі кубкі для піцця. К. звычайна выдзёўбвалі ў выглядзе чарпака з роўным дном і выцягнутым носікам. Кароткая пляскатая ручка адыходзіла пад вуглом уверх і мела зарубку, каб К. можна было вешаць на край вядра. Руч
Карэц.
Косы.
кі выразаліся ў выглядзе галавы каня, птушынага хваста, пеўневага грэбеня і інш. (у старажытнасці такія выявы выконвалі ахоўную ролю), дадаткова аздабляліся контурнай ці трохграннавыемчатай разьбой геам. ўзору (зубчыкамі, палоскамі, кругамразеткай). К. называлі таксама конаўкай, квартай.
КАСА, прылада для скошвання травы і збожжавых культур. Да 15 ст. бытавалі паўкоскі і К.гарбушы, якімі касіл і гарох і траву каля платоў і пнёў. 3 15 ст. былі пашыраны К. з доўгімі металічным палатном (лязом) і драўляным кассём (касільнам, касавільнам, касаўём) з прымацаванай пасярэдзіне яго драўлянай ручкай. Палатно К. мацавалася да касся спец. жалезным кальцом (пяткай). На Палессі, Гродзеншчыне яго называлі рэхвай, на Гомельшчыне, Магілёўшчыне і Міншчыне — банькай, у інш. месцах — напёрсткам, грывянкай. У некаторых рэгіёнах паўд.ўсх. У Беларусі палатно К. прывязвалі да касся дротам або лазой. Для скошвання збожжавых да касся прымацоўвалі грабелькі (грабкі, грабцы), лучок або вілачкі. Грабелькі (3—4 спіцы, выструтаныя з ядлоўцу, сасны) звычайна мацавалі папярочнай планкай да касся пад прамым вуглом да яго, паралельна палатну К. У паўд.зах. і цэнтр. рнах спіцы перапляталі вяровачкай, лазой, пазней дротам. У канцы 19 — пач. 20 ст. выкарыстоўвалі ў асн. К.«вілейкі» («літоўкі»), якія вы
раблялі на заводзе ў Вілейцы. Перад касьбой К. кляпалі на тупой бабцы вострым канцом малатка (наском) ці на вострай бабцы — тупым яго канцом (пяткай), у час касьбы К. вастрылі бруском ці мянташкай. У наш час К. выкарыстоўваюць у індывід. гаспадарках, для касьбы забалочаных, зарослых хмызняком мясцін, лясных дзеялянак; у машыннатрактарных парках с.г. прадпрыемстваў сустракаюцца конныя, пашыраны трактарныя К., сіласаўборачныя камбайны і інш. тэхніка для касьбы.
КАСАЛАПАЎЯкаўЯгоравіч (1.5.1934, г. Орша — 8.7.1982), беларускі кампазітар. Скончыў Бел. кансерваторыю (1966, клас А.Багатырова). 3 1966 выкладаў у Віцебскам муз. вучылішчы. Для творчасці К. характэрна актыўная распрацоўка муз. фальклору Віцебшчыны. Сярод твораў: вак.сімф. паэма «Белавежа», «Беларускаяўверцюра» (абедзве 1966), кантата «Нараджэнне дзяржавы» (1967), п’еса «Успенская горка» (1968) для сімф. аркестра; дывертысмент для ансамбля скрыпак і фп. (1968); сюіта (1970); фантазія на тэму бел. нар. песні для аркестра нар. інструментаў (1971); канцэртная фантазія для цымбалаў і фп. «Камарынскае вяселле» (1973); цыкл апрацовак бел. нар. песень «Аршанскі вяночак» для фп., канцэртная фантазія для цымбалаў і фп. (абодва 1979); хары, песні, музыка да драм. спектакляў «Хлопчык з Княжвозера» (1967), «Трыбунал» (1970).
Т. Б. Варфаламеева.
«КАСАРЬІ», «К а с ц ы», «К a с а р э», карагод, беларускі традыцыйны TaHeu працоўнай тэматыкі. Mae варыянты. Зафіксаваны на Усх. Палессі, Панямонні, Падняпроўі, кропачна ў Цэнтр. Беларусі, Зах. Палессі. Асн. пластычным матывам танца «К.» з’яўляюцца ўзмахі рук, якія імітуюць касьбу. Элементамі кампазіцыі, якія часта паўтараюцца, з’яўляюцца фігуры «шарэнга», «у гарох». На Гомельшчыне ў «К.» моладзь напачатку танцавала польку, затым дзяў
402
КАСКАД
чаты імітавалі пасеў травы, а хлопецсаліст паказваў яе кашэнне. На правабярэжжы Прыпяці (Лельчыцкі, Нараўлянскі рны) танец, які выконваўся пад песню «Касіў Ясь Канюшыну...», пераходзіў у музыч. гульні. На Брэстчыне танец суправаджаўся песняй: «На балоце касар косіць, // Кінуў косу ды галосіць: // Ці ты, мая каса, тупа? // Ці ты мая жонка скупа? // Мая каса не тупая, // Мая жонка не скупая...» На Магілёўшчыне (в. Любонічы Кіраўскага рна) «К.» адносіцца да зімовай карагоднай традыцыі і ўваходзіць у групу танц. карагодаў (мясц. назва «Касарэ»). Выконваецца мяшаным складам любой колькасцю чалавек, пераважна жанчын. Карагоднікі, утварыўшы паўкола, злучаюць унізе рукі. Паўкола з 2 бакоў «замыкаюць» мужчыны—«гусакі». Сустрэўшыся і павітаўшыся (паўкола складваецца папалам, затым прымае пачатковую форму), удзельнікі карагода рухаюцца спружыністым акцэнтаваным трохкрокамбегам за першым «гусаком». Ён, выварочваючы паўкола (спінамі ў сярэдзіну), заводзіць усіх на другі бок пляцоўкі, затым у «арку» (вароты), утвораную ўзнятымі рукамі другога «гусака» і жанчыны справа ад яго. Карагод шматразова рухаецца па коле ў тым жа кірунку і пачаргова праходзіць у новаўтвораныя «аркі». За кожным разам адзін з удзельнікаў апускае злучаныя рукі на плячо таго, хто стаіць наперадзе. Утварыўшы «пляцёнку», першы «гусак» раскручвае яе, шматразова рухаючыся па коле ў адваротны бок да ўтварэння паўкола. Затым карагод паўтараецца спачатку. Кампазіцыю арганізоўвае такім жа чынам другі «гусак». Танец «К.» суправаджаецца найгрышам і песняй: «А пад мостам рыба з хвостам. // Прыпеў: Гэй, гэй, касарэ, // Вы касарыкі мае. // А ў суседа дзяўчына работаць не ўмее, // Рабіць — не прыбіць, жаці — не перагнецца, // Як пачуе скрыпкірыпкі, як ні перарвецца...» (прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка). У
адным з карагодных варыянтаў танца «касец», рухаючыся ў сярэдзіне кола, выбіраў сабе дзяўчыну. У пач. 1970х гг. матыў «К.» выкарыстаў бел. харэограф В.Ямінскі (Мінскі ансамбль танца «Радуга») і стварыў сцэнічную версію танца пад назвай «Касіў Ясь канюшыну».
Літ.: Алексютовнч Л. Белорусскне народные танцы, хороводы, нгры. Мннск, 1978; Чурко Ю. Белорусскнй хореографнческмй фольклор. Мннск, 1990. М.А.Козенка.
КАСАЧ Павел Мікалаевіч (20.11.1887, в. Рагава Мінскага рна — 7.12.1977), беларускі дзеяч аматарскага мастацтва, кампазітар. Засл. дзеяч культуры Беларусі (1957). Скончыў Магілёўскі пед. інт(1938). 3 1907у капэле Д.АгрэневаСлавянскага. У 1912—56 настаўнічаў. У 1946 арганізаваў хор студэнтаў у Нясвіжскім пед. вучылішчы, у 1952—64 узначальваў хор сельскага клуба в. Лявонавічы Нясвіжскага рна), які пад яго кіраўніцтвам дасягнуў значнага выканальніцкага майстэрства, атрымаў званне «народны аматарскі калектыў». Аўтар шэрага песень, у т.л. «Хораша вясною ходзіцца», «Мой Нёман», «Беларусь мая», «Цімох», «Выйдзі, дзяўчына», «Кланялася жыта»; апрацовак бел. нар. песень («Жніўная», «Ой, сівы конь бяжыць» і інш.).
КАСЁЦКІЯ ПЁСНІ, пакосныя п е с н і, група летніх песень беларускага каляндарнаабрадавага цыкла. Былі прымеркаваны да касьбы і сенавання. Як казалі ў народзе, касьбу трэба было пачынаць «з Пятрова дня», калі «ў полі пожня, зялёны пакос», а завяршаць да дня прарока Ільі, таму што паводле нар. уяўленняў, «прыдзе Ілля, наробіць гнілля», г.зн. будзе цяжка высушыць накошанае сена нават на кусце. Таму асаблівае пажаданне касцоў — добрае надвор’е: «Касцы косяць, // Бога просяць: // — Дай, Божа, пагоданьку // На нашу работаньку, // Сена пакасіці // Да дому звазіці». У К.п. знайшла ўвасабленне цяжкая праца па
рабкакасца, які працуе па найме ў пана. Так, у песні «Ой, да бокам, хмарачка, бокам» парабкі «на панскіх сенажацях, сена косяць і ў Бога дажджу просяць: — А дай нясі, Божа, валачок, // Нанясі, Божа, валачок, // A дай няхай аддыша наш бачок, // Няхай аддыша наш бачок». Праца касца набывае ў К.п. маст. адценне («Касары косяць, ветрык павявае, шаўкова трава на касу налягае»), разгортваецца ў эпічнай прасторы («...Пакосяць усе горы й далі»), малюе быт. адносіны паміж касцом і яго жонкай, якая «прынесла палуднаваць, у маленькім адлівачку, і хлеба скарыначку, цыбулькі быліначку, і солі драбіначку. Важнае месца ў К.п. займаюць любоўныя матывы і тэма кахання, у прыватнасці гатоўнасць хлопца да шлюбу. За ўхваленнем яго прыгажосці і незвычайнай магіяй яго дзеянняў прыхаваны эратычныя матывы: ...Ён каня сядлае, // Як мак зацвітае, // На каня садзіцца // Аж конь весяліцца, // Па вулушкі едзе, // Аж вулушка стогне, // Праязджае па лугах, лугах — // Лугі зелянеюць, // Праязджае па садах, садах, // Сады зацвітаюць. Дзеючымі асобамі ў К.п. выступаюць касец, яго жонка, маладая ўдовачка, прыгожыя дзяўчаты і хлопец. У кожнага з іх свая «роля», што разгортваецца ў натуральным асяроддзі вобразаў прыроды — скошанай травы, сонца, ветрыка, лугу, хмар. Даследчыкі адзначаюць шырокую распаўсюджанасць у Беларусі варыянтаў песні «На балоце касец косіць» (А.С.Ліс). К.п. ў маст. форме адлюстравалі важную старонку колішняга жыцця народа і ў гэтым сэнсе маюць эстэтычную і выхаваўчую каштоўнасць.
Літ.: Ліс А.С. Каляндарнаабрадавая творчасць беларусаў: Сістэма жанраў: Эстэтычны аспект. Мінск, 1998.
А.М.Аляхновіч.
КАСКАД (ад франц. cascade вадаспад), 1) арх