Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 4.
Памер: 664с.
Мінск 2013
КАСЦЮКОВІЦКІ НАРОДНЫ АНСАМБЛЬ НАРбДНАЙ ПЁСНІ «КАЛІНІЦА». Створаны ў 1979 у г. Касцюковічы пры раённым Доме культуры (з 1993 Цэнтр культуры). У 1992 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Заснавальнік і маст. кіраўнік Л.Я.Гіркіна. У скла
Касцюковіцкі народны ансамбль народнай песні «Калініца».
дзе ансамбля 8 чал. ва ўзросце ад 30 да 40 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — выкананне нар. песень і аўтарскіх фалькларызаваных твораў, удасканаленне выканальніцкага майстэрства ўдзельнікаў. У рэпертуары песні нар. бел. «Дзеванькавясна», «Цвіце калініца», «Заездзіў я коніка», «Ой, у лузе», «Гай, гай», рус. «Ішоў казак на пабыўку дамоў», аўтарскія творы («Прывітальная» Л.Гіркінай) і інш. Калектыў — дыпламант абл. свята «Народная прыпеўка» (г. Слаўгарад, 2011), удзельнік міжнар. фестывалю «Мэрцішор» (Малдова, 2010), рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Горкі, 2012), свята «Александрыя збірае сяброў» (в. Александрыя Шклоўскага рна, 2011 — 12), абл. свята паэзіі і аўтарскай песні «Пісьмянкоўлуг» (в. Бялынкавічы Касцюковіцкага рна, 2012), шматлікіх канцэртаў. І.М.Цэван.
КАСЦЮКОВІЦКІ НАРОДНЫ АНСАМБЛЬ НАРОДНЫХ ІНСТРУМЁНТАЎ «КАСЦЮКбВІЦКІЯ МУЗЬІКІ». Створаны ў 1997 у г. Касцюковічы пры раённым Цэн
тры культуры. У 2004 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Заснавальнік і маст. кіраўнік К.А.Кляшчоў. У складзе ансамбля 6 чал. ва ўзросце ад 30 да 50 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя аўтарскай і нар. інструм. музыкі. У інструментарыі: гармонік, скрыпка, домра, басгітара, вясельны барабан, бубен. У рэпертуары аўтарскія і нар. інструм. творы: «Мелодыя» В.Зубкова, «Санет» Я.Догі, «Бальны вальс» Б.Ціханава, «Раніца» А.Пятрова, «Барыня», «Цыганачка» ў апрацоўцы М.Сіраты і інш. Калектыў — лаўрэат міжнар. фестывалю нар. музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік» (г. Горкі, 2004), дыпламант абл. фестывалю нар. творчасці ветэранскіх калектываў «Не старэюць душой ветэраны» (г. Магілёў, 1998), удзельнік рэсп. свята «Александрыя збірае сяброў» (в. Александрыя Шклоўскага рна), фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Горкі, абодва 2012) і інш.
І.М.Цэван.
КАСЦЮКбВІЦКІ НАРОДНЫ ВАКАЛЬНАІНСТРУМЕНТАЛЬНЫ АНСАМБЛЬ «ЭТЫКЁТ». Створаны ў 1988 у г. Касцюковічы пры раённым Доме культуры (з 1993 Цэнтр культуры). У 2003 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Заснавальнік і маст. кіраўнік І.В.Гіркін. У складзе ансамбля 6 чал. ва ўзросце ад 20 да 45 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — патрыятычнае выхаванне моладзі, папулярызацыя эстр. песні. У рэпертуары аўтарскія творы: «Два полі» А.Вярцінскага, «Ты мне не снішся», «Хто табе сказаў» В.Дабрыніна, «Бярозовы сок» В.Баснера і інш. Калектыў — дыпламант абл. конкурсаў «Творчасць, якая ідзе ад сэрца» (2010), «Песняры зямлі Беларускай» (2012, абодва г. Касцюковічы); удзельнік рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Горкі, 2012).
КАСЦЮКбВІЦКІ НАРОДНЫ ДУХАВЬІ АРКЁСТР. Створаны ў 1961 у г. Касцюковічы пры раённым Доме культуры (з 1993 Цэнтр культуры).
409
КАСЦЮКОВІЦКІ
У 2011 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Маст. кіраўнік А.В.Марчанка. У складзе аркестра 20 чал. ва ўзросце ад 15 да 35 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — патрыятычнае выхаванне моладзі, папулярызацыя духавой музыкі. У рэпертуары творы бел., рус. аўтараў: «Юбілейны марш» Я.Глебава, «Развітанне славянкі» В.Агапкіна, «Папуры на тэмы савецкіх песень», «Гімн Рэспублікі Беларусь» (апрацоўка М.Сакалоўскага). Калектыў — дыпламант абл. конкурсу «Творчасць, якая ідзе ад сэрца» (г. Касцюковічы, 2010), удзельнік міжнар. муз. фестывалю «Залаты шлягер» (г. Магілёў, 2011).
І.В.Гіркін.
КАСЦЮКОВІЦКІ НАРОДНЫ ЖАНбЧЫ ВАКАЛЬНЫ АНСАМБЛЬ «АЛЬЯНС». Створаны ў 1995 у г. Касцюковічы пры дзіцячай школе мастацтваў. У 2003 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Маст. кіраўнік — А.Ісакава. У складзе калектыву 10 чал. ва ўзросце ад 22 да 50 гадоў. У рэпертуары нар. і аўтарскія песні, творы духоўнай музыкі: «Бегла старожа» ў апрацоўцы М.Сіраты, «Адлятаюць лебедзі» Э.Шчырага, «Два крылы» А.Ісакавай, «Радуйцеся, людзі» Д.Сарці, «Балада пра маці» І.Кузняцова. Калектыў — дыпламант міжнар. фестывалю духоўнай музыкі «Магутны Божа» (г. Магілёў, 2012), лаўрэат міжрэгіянальнага фестывалю «Дарогамі вайны» (в. Гардзееў
Касцюковіцкі народны хор работнікаў культуры.
ка Бранскай вобл., Расія, 2013), абл. свята паэзіі і аўт. песні «Пісьмянкоў луг» (в. Бялынкавічы Касцюковіцкага рна, 2012).
КАСЦЮКОВІЦКІ НАРОДНЫ ХОР ВЕТЭРАНАЎ ВАЙНЬІ I ПРАЦЫ. Створаны ў 1980 у г. Касцюковічы пры раённым Доме культуры (з 1993 Цэнтр культуры). У 2002 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Заснавальнік і маст. кіраўнік Л.Я.Гіркіна. Асн. мэты дзейнасці — папулярызацыя аматарскага вак.харавога мастацтва, удасканаленне выканальніцкага майстэрства. У складзе хору 24 чал. ва ўзросце ад 55 да 82 гадоў. У рэпертуары вак.харавыя творы розных жанраў бел. і замежных аўтараў нар. песні: «Музыка нашай перамогі» А.Фёдарава, «Белае полымя бяроз» А.Фельцмана, «Людзям шчасце
сваё аддалі» М.Кашубы, «Зямля мая» В.Шышкаўца і «Ёсць такая старонка» і інш. Калектыў — удзельнік абл. тура і рэсп. фестывалю нар. творчасці ветэранскіх калектываў «Не старэюць душой ветэраны» (г. Магілёў, 1978— 2013, Мінск, 2000, 2010), абл. свята паэзіі і аўтарскай песні «Пісьмянкоў луг» (в. Бялынкавічы Касцюковіцкага рна, 2012, 2013), шматлікіх канцэртаў. І.М.Цэван.
КАСЦЮКОВІЦКІ НАРОДНЫ ХОР РАБОТНІКАЎ КУЛЬТЎРЫ. Створаны ў 2000 у г. Касцюковічы пры дзіцячай школе мастацтваў. У 2006 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». У складзе хору 27 чал. ва ўзросце ад 20 да 60 гадоў. Маст. кіраўнікі: А.І.Ісакава (з 2000), Ю.Л.Бяспалава (з 2005). Асн. мэты дзейнасці — папулярызацыя вак.харавога
Касцюковіцкі народны хор ветэранаў вайны і працы.
410
КАСЦЮКОВІЦКІ
мастацтва, удасканаленне выканальніцкага майстэрства ўдзельнікаў. У рэпертуары песні бел. і замежных аўтараў, бел., укр. нар. песні, творы духоўнай музыкі: «Мы сэрцам з табой» Ю.Семенякі, «Ой, рана сонейка зайграла» (апрацоўка М.Сіраты), «Рэчанька» (апрацоўка А.Кашпура), «Месяц на небе» (апрацоўка Ю.Бяспалавай), «Блаславі, душэ мая, Госпада» П.Часнакова і інш. Калектыў — удзельнік абл. свята паэзіі і аўтарскай песні «Пісьмянкоў луг» (в. Бялынкавічы Касцюковіцкага рна, 2012) іінш. І.М.Цэван.
КАСЦЮКОВІЦКІ РАЁН, адм,тэр. адзінка на У Магілёўскай вобл. Цэнтр — г. Касцюковічы. У складзе раёна 123 сельскія нас. пункты, 7 сельсаветаў: Баронькаўскі, Беладубраўскі, Бялынкавіцкі, Дзямідавіцкі, Забычанскі, Пралетарскі, Сялецкі. Пл. тэр. 1,5 тыс. км2. Нас. 26,3 тыс. чал. (2012). Жывуць беларусы (91,6%), рускія (6,7%), украінцы (1,2%), прадстаўнікі інш. нацыянальнасцей (0,5%). Па тэр. раёна праходзяць чыг. Орша—Унеча (Расія), аўтадарогі Краснаполле—Хоцімск, Клімавічы—граніца Расіі, Касцюковічы—Чэрыкаў.
Раён утвораны 17.7.1924 у Калінінскай акрузе. 20.8.1924 падзелены на 16 сельсаветаў. 3 9.6.1927 да 26.7.1930 у Магілёўскай акрузе. 4.8.1927 далучаны 10 сельсаветаў скасаванага Бялынкавіцкага рна, 8.7.1931 — 11 сельсаветаў скасаванага Хоцімскага рна. 12.2.1935— 12сельсаветаў перададзены зноў утворанаму Хоцімскаму рну. 3 20.2.1938 у Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з сярэдзіны жн. 1941 да канца вер. 1943 К.р. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія знішчылі тут каля 800 чал. У раёне дзейнічалі партыз. брыгады: 13я Касцюковіцкая, 5я Клятнянская, «Уперад»; асобныя партыз. атрады 44ы, 124ы Касцюковіцкі, 2і Хоцімскі, «Валянціна Маёрава»; падп. Касцюковіцкія райкамы КП(б)Б (6.5.194328.9.1944) і ЛКСМБ (15.5.19431.10.1944), вы
давалася падп. газ. «Сталннскнй прнзыв». Вызвалены воінамі 3й арміі Бранскага фронту ў ходзе Бранскай аперацыі 1943. 16.7.1954 скасавана 7 сельсаветаў, 8.12.1959 — 9 сельсаветаў, утвораны — 2. 3 17.4.1962 далучаны г.п. Хоцімск і 6 сельсаветаў скасаванага Хоцімскага рна (да 30.7.1966). К.р. моцна пацярпеў ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС (1986), адселена 40 нас. пунктаў.
Дзейнічаюць прадпрыемствы сельскай гаспадаркі, харчовай, лёгкай, лясной, буд. прамсці. У раёне (2012) гімназія, школы: 7 сярэдніх, базавая, 2 мастацтваў; цэнтры: 9 вучэбнапед. комплексаў сярэдняя школа—сад, сац.пед., карэкцыйнаразвіваючага выхавання і рэабілітацыі, дзіцячай творчасці; 10 дашкольных устаноў. Працуюць 10 дамоў культуры, 9 клубаў, 3 цэнтры культуры, Дом рамёстваў, 17 бк, аўтаклуб, 2 музеі. У сістэме аховы здароўя раёна 3 бальніцы, 2 паліклінікі, 7 амбулаторый, 12 ФАПаў, цэнтр гігіены і эпідэміялогіі. Для заняткаў фізкультурай, спортам і турызмам ёсць стадыён, 21 спарт. і 2 трэнажорныя залы. Выдаецца газета «Голас Касцюкоўшчыны». У раёне 10 рэліг. абшчын (4 праваслаўных, 1 рымскакаталіцкая, 2 евангельскіх хрысціянбаптыстаў, 2 хрысціян веры евангельскай, 1 сведкаў Еговы). Археал. помнікі: селішча Гайкоўка, курганны могільнік Калодзецкая. Помнікі архітэктуры: Троіцкая царква (1842) у б. в. Саматэвічы, царква ў в. Забычанне (1897), Пакроўская царква (2я пал. 19 ст.) у в. Гаўрыленка, царква (2я пал. 19 ст.), касцёл (19—20 ст.) і бровар (1914) у в. Канічы. У в. Студзянец нарадзіўся бел. публіцыст і педагог, др гіст. навук П.Лепяшынскі (1868— 1944), бел. паэт А.Русецкі (1912— 2000), у б. в. Саматэвічы — нар. паэт Беларусі А.Куляшоў (1914—78), у в. Шчаглоўка — бел. жывапісец, засл. дзеяч мастацтваў А.Бархаткоў (1917—2001), у в. Канічы — бел. пісьменнік В.Хомчанка (1919—92), у в. Вялікі Бор — нар. пісьменнік Бела
русі І.Чыгрынаў (1934—96), у в. Бялынкавічы — бел. паэт А.Пісьмянкоў (1957—2004). У раёне брацкія магілы сав. воінаў і партызан, ахвяр фашызму, помнікі ў гонар сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну, у г. Касцюковічы, вёсках Баравая, Барэйкі, Бялынкавічы, Валаскоўня, Восаў, Мартынаўка, Саматэвічы, Студзянец і інш.
КАСЦЮКбВІЦКІ РАЁННЫ ДОМ РАМЁСТВАЎ. Засн. ў 1999 у г. Касцюковічы. Агульная пл. памяшканняў 455 м2. Працуюць нар. клуб майстроўрамеснікаў «Спадчына», гурткі: разьбы па дрэве «Бабраняты», па кераміцы «Фантазёры», па ткацтве «Рушнічок», па саломапляценні «Беларуская саломка», «Лозапляценне». Калектывы — удзельнікі міжнар. фестываляў: «Вянок дружбы» (г. Бабруйск, 2010), дзіцячай творчасці «Залатая пчолка» (г. Клімавічы, 2011 — 12), абл. выстаўкі дэкар.прыкладнога мастацтва «Светлае Хрыстова Уваскрэсенне» (Мінск, 2010), рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Горкі, 2012), выстаўкікірмашу «Магілёўскі кірмаш» у рамках міжнар. муз. фестывалю «Залаты шлягер» (г. Магілёў, 2011), святаконкурсу майстроў па традыц. ткацтве «П