Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 4.
Памер: 664с.
Мінск 2013
оў пояса, шапкі з паўсферычным верхам з футравай апухай, мяккіх казловых ці саф’янавых ботаў без абцасаў. Верхняй наплечнай вопраткай служылі кафтан ці безрукаўны плашчкарзно. Ваен. К. складаўся з кальчугі з жалезных кольцаў ці лат у спалучэнні са зробленай з металічных пласцін спадніцай да каленяў. Для абароны галавы і твару выкарыстоўвалі шлем, рукі хавалі ў зарукаўі. Пад кальчугу надзявалі баявую кашулю, сшытую са складзенага ў некалькі радоў прашытага палатна, штаны ўбіралі ў скураныя боты. 3 пач. 15 ст. на тэр. Беларусі распаўсюдзіўся зах.еўрап. палацавы і rap. К. У 16 ст. каралеўскі двор, знаць і багатыя гараджане прытрымліваліся зах.еўрап. (італьян., ням., іспанскай) моды, з 17 ст. — пераважна франц. К. шляхты захоўваў усх.візант. рысы ў спалучэнні з ту
рэцкімі і татарскімі матывамі. Для яго характэрны доўгі, пашыраны ўніз сілуэт: на кашулю і штаны надзявалі падперазаны поясам жупан, затым верхнюю вопратку — дэліі, ферэзіі, газукі, шубы і інш. — з усх. узорыстых тканін, якія падшывалі футрам рысі, бабра, куніцы, норкі, вавёркі, лісы. У час верхавой язды надзявалі суконныя гермякі, бекешы, безрукаўныя плашчыепанчы. Дапаўняла шляхецкі К. шабля. Мужчынскія галаўныя ўборы ўключалі рознай формы чапцы, футравыя каўпакі і шапкі. У паўсядзённым жыцці зверху кашулі і штаноў надзявалі безрукаўку (кабат), лёгкія куртачкі (жупіцы, казыякі) з рукавамі ці без іх, доўгі зіпун. Кароткай верхняй вопраткай служылі даламаны, саяны і рознага крою курты, абуткам — боты і паўботы пераважна жоўтага колеру, у залежнасці ад моды з тупымі, усечанымі ці вострымі насамі. Асновай жаночага К. былі доўгія кашулі і сукенкі (сукні), розныя спадніцы, гарсэты. Была распаўсюджана кароткая верхняя вопратка — саяны, доўгая — летнікі, плашчыкі, падшытыя футрам шубы з усх. тканін. Шляхцянкі поўнасцю закрывалі валасы палатнянымі хусткамі (падвікамі), на якія накладалі чапец з жамчужнай брамкай ці высокі футравы каўпак. Зверху чапца, а часам і каўпака, надзявалі яшчэ і рантух — галаўное пакрывала. У 16—
17 ст. сярод заможных гараджан распаўсюдзіўся К. пратэстанцкіх краін. Ён складаўся са шчыльна прылеглага да стану кароткага кафтана з буфястымі каля плеч рукавамі і глыбокім выразам на грудзях, праз які віднеўся каўнер белай кашулі з жабо ці плоеным каўняром (фрэзай), вузкіх аблягаючых штаноў кароткага шырокага плашчанакідкі, плоскага берэта, на ногі надзявалі паўбоцікі або туфлі з доўгімі вузкімі насамі. Багатыя гараджане пераймалі К. у знаці. У сувязі з гэтым Статуты ВКЛ і спец. законы, прынятыя ў Рэчы Паспалітай, забаранялі прывілеяваным саслоўям выкарыстоўваць у К. каштоўныя ярка пафарбаваныя тканіны. У 1640я гг. ў моду ў шляхты і магнатэрыі ўвайшоў кунтуш — запазычаны ў венграў кафтан з шырокімі адкіднымі рукавамі, які ў спалучэнні з жупаном пачаў успрымацца як этнічна польская адзежына. У 2й пал. 17 — пач. 18 ст. К. з жупаном і падперазаным поясам кунтушом ператварыўся ў вонкавы сімвал шляхетнасці і высакароднага («сармацкага») паходжання. Прадстаўнікі прывілеяваных саслоўяў насілі таксама зах.еўрап., часцей франц., палацавы К. Вопраткай бедных гараджан служылі льняныя і зрэбныя кашулі, палатняныя і суконныя штаны, сукманы, сярмягі, кажухі. Жаночы К. вышэйшых саслоўяў 18 ст. — сукенка з плотным ліфам, глыбокім дэкальтэ і доўгай шырокай спадніцай на абручах (фіжмах). У адпаведнасці з модай доўгія спадніцы мянялі форму і памеры, шыліся з «трэнам» (падоўжаным ззаду падолам, які цягнуўся па зямлі) ці без яго. К. жанчыны сярэдніх пластоў шляхты складаўся з доўгай сукенкі (сукні), шарсцянога андарака і спадніцы з ільняных, баваўняных тканін (просціцы), галаўнымі ўборамі былі чапцы, наміткі, рантухі, футравыя шапкі, аксамітныя берэты. Сялянскі К. фарміраваўся пад уплывам нар. традыцый з агульнаслав. і стараж,рус. рысамі. У 14—17 ст. ён дапоўніўся андаракам і прыталеным гарсэтам.
415
КАСЦЮМ
Традыцыйны жаночы касцюм. Пачатак 20 cm. Краснапольскі раён.
Кашуля ускладнілася адкладным каўняром, а верхняя вопратка — вытачкамі, падразнымі бачкамі, дзякуючы чаму яна стала прылягаць да фігуры. Паступова сялянскі К. увабраў у сябе цэласную сістэма матэрыяльных і духоўных элементаў якія адлюстроўвалі нац. своеасаблівасць этнасу. У ім пераважаў белы колер з чырвонай арнаментыкай, пачалі ўкараняцца пэўныя асаблівасці крою асобных элементаў, спосабы іх спалучэння. У 2й пал. 18 ст. еўрап. мужчынскі К. пачаў спрашчацца. У 1770—80я гг. ў К. прывілеяванага саслоўя распаўсюдзіўся фрак, які насілі з кароткімі да каленяў штанамі, панчохамі і туфлямі на высокіх абцасах, аў пач. 19 ст. — з доўгімі вузкімі панталонамі на штрыпках. Пад фрак надзявалі белую кашулю з гальштукамхусцінкай і адной ці некалькімі камізэлькамі. Галаў
ным уборам служыў цыліндр, абавязковым дапаўненнем стала лёгкая палка з залатой, сярэбранай, бронзавай або касцяной булавешкай. У сярэдзіне 19 ст. фрак у паўсядзённым ужытку замяніўся сюртуком, які ў 1870я гг. набыў форму пінжака, так склаўся мужчынскі К.«тройка», што захаваўся да нашага часу і змяніўся толькі ў дэталях. У канцы 19 — пач. 20 ст. ў гарадах Беларусі сфарміраваўся своеасаблівы К. рабочых і рамеснікаў, якія насілі чорную сацінавую кашулюкасаваротку, падперазаную рэменем, пінжак, картуз з лакіраваным казырком і штаны, увабраныя ў боты. Развіццё традыц. бел. К. ў 18— 19 ст. ішло па шляху эвалюцыйных змен, звязаных з удасканаленнем крою, замацаваннем рэгіянальных асаблівасцей, пераасэнсаваннем арнаментальных матываў дэкору, пашырэннем колеравай гамы. Адбылося станаўленне традыц. бел. рэгіянальных і лакальных комплексаў К., нар. строяў. Прам. развіццё гарадоў перамяшчэнне людзей у інш. рэгіёны на сезонную работу размывалі межы традыц. касцюмных комплексаў. Даматканыя тканіны паступова замяняліся фабрычнымі, але састаўныя элементы К. і іх крой за
Хлопчык у летнім касцюме. 1920я гг. Лідскі раён.
сталіся традыц. Пазней формы гар. К. змянілі прадметы традыц. сялянскага. Пасля 1й сусв. вайны ў К. сельскага і гар. насельніцтва пачалі шырока выкарыстоўвацца гімнасцёркі, фрэнчы і інш. ваен. вопратка. У 1930—60я гг. на аснове развіцця буйных прадпрыемстваў швейнай прамсці склаліся масавы мужчынскі і жаночы «савецкі» К., адметнымі рысамі якіх былі функцыянальнасць, эканамічнасць і канструктыўная спрошчанасць. Значныя змяненні ў К. адбыліся ў 1960я гг. ў сувязі з развіццём прафес. мадэліравання, набліжэннем К. да агульнаеўрап. моды, асваеннем вытворчасці штучных і сінтэтычных валокнаў новых хімічных фарбавальнікаў. Жаночы К. па сваіх элементах наблізіўся да мужчынскага. У 1970—80я гг. бел. мастацтва моды за кошт элементаў і прынцыпаў традыц. нар. К. набыло сваю індывідуальнасць. На сучасным этапе бел. дызайнеры стварылі ўзоры высокай моды еўрап. ўзроўню. Мода стала дэмакр. адносна ўзросту і сац. стану. У К. выкарыстоўваюцца элементы вопраткі 18—19 ст. Шырока прымяняюцца карункі, тасьма, стужкі, шнуры для апрацоўкі, вышыўка. У наш час у рэспубліцы больш за 100 прадпрыемстваў лёгкай прамсці вырабляюць К., у т.л. Бел. цэнтр моды, Брэсцкая швейная фірма «Надзея», Віцебскае швейнае прадпрыемства «Сцяг індустрыялізацыі», Магілёўская швейная фірма «Вяснянка», Гомельскае швейнае прадпрыемства «Камінтэрн», мінскае прадпрыемства «Парфіра», «Элема» і інш.
Літ.: М.Ф.Раманюк. Белорусская народная одежда. Мінск, 1981; Л.І.Маленко. Белоруссклй костюм XIX—XX вв. Мннск, 2005; В.М.Беляві на, Л.В.Ракова. Жаночы касцюм на Беларусі. Мінск, 2007; В.М.Беля віна, Л.В.Р а к о в а. Мужчынскі касцюм на Беларусі. Мінск, 2007.
КАСЦЮМ ТЭАТРАЛЬНЫ, спалучэнне памастацку адпаведных кампанентаў адзення і прадметаў, што яго дапаўняюць; састаўная частка
416
КАСЦЮШКАВІЧЫ
тэатральнадэкарацыйнага мастацтва. Разам з грымам і прычоскай стварае сцэнічны вобраз персанажа, вырашаны выяўл. сродкамі, абумоўлівае яго зрокавую характарыстыку, выяўляе гіст., сац., нац. і індывід. асаблівасці, адлюстроўвае эстэтычныя ідэалы розных эпох. У залежнасці ад агульнага стылявога вырашэння спектакля можа мець розную ступень умоўнасці. На К.т. ўплывае жанр паст. (драма, опера, пантаміма і інш.), які вызначае ступень яго стылізацыі, а ў некаторых выпадках (балет, пантаміма) і ўніфікацыі, а таксама сучасная мода — мастак мадэрнізуе гіст. касцюм з улікам сучаснай яму эстэтыкі. У муз. тэатры ўзмацняецца роля каларыстычнага вырашэння К.т., што абумоўлена эмацыянальным уздзеяннем на гледача музыкі і колеру.
Вытокі К.т. ў стараж. гульнях і абрадах, тэатр. відовішчах. Бел. К.т. бярэ пачатак у рытуальным адзенні і атрыбутах удзельнікаў русалляў, скамарохавых ігрышчаў, нар. драм, кірмашовага тэатра. У прыватнаўласніцкіх тэатрах 2й пал. 18 — 1й пал. 19 ст. К.т. развіваўся ў рэчышчы тагачаснай еўрап. традыцыі. Новы падыход да яго стварэння акрэсліўся ў пач. 20 ст. і быў звязаны з дэмакратызацыяй і агульным уздымам культуры, павышэннем цікавасці тэатраў да нац. твораў. Этнаграфічны прынцып афармлення ўпершыню быў ужыты ў паст. І.Буйніцкага і У.Галубка, якія выкарыстоўвалі аўтэнтычны нар. касцюм і яго характэрныя дэталі. Паступова ён саступіў месца памастацку апрацаванаму касцюму, у некаторых паст. набыў гіст.быт. рысы, што выявілася ў творчасці К.Елісеева і А.Марыкса. У 1920—30я гг. ў працах тэатр. мастакоў адлюстраваліся амаль усе накірункі, што ўзнікалі ў выяўл. мастацтве, — гэта характэрныя для пралеткульту ўмоўнасці, рысы мадэрнізму, канструктывізму, экспрэсіянізму, кубафутурызму, якія адбіліся на К.т., створаных С.Тоўбіным, М.Аксельродам, Л.Нікіці
ным, К.Дзясніцкім і В.Памфілавым. У 1930—60я гг. замацаваўся рэаліст. падыход да К.т., што яскрава выявілася ў працах Я.Нікалаева ў тэатры імя Я.Коласа, Л.Кроля ў Бел. другім дзярж. тэатры, і інш. У муз. тэатры Беларусі станаўленне і развіццё К.т. звязана з імем С.Нікалаева. Арганізацыя колеру ў аформленых ім спектаклях Дзярж. тэатра оперы і балета Беларусі стала школай для многіх тэатр. мастакоў. Яго традыцыі працягнулі І.Пешкур, П.