• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 4.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 4.

    Памер: 664с.
    Мінск 2013
    581 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    ўна (16.11.1915, в. Неглюбка Веткаўскага рна — 13.9.1990), беларускі майстар народнага мастацкага ткацтва. Працавала ў тэхніках закладнога і пераборнага ткацтва, вырабляла посцілкі і ручнікі ў мясц. традыцыях (гл. Неглюбскія ручнікл). Удзельнік, дыпламант, лаўрэат многіх выставак, конкурсаў, фестываляў, у т.л. 1га Усесаюзнага фестывалю аматарскай творчасці працоўных (1975—77).
    Я.М.Сахута.
    КАЎЧЭГ у а б р а з е, заглыбленая паверхня дошкі, дзе змяшчалася кампазіцыя. Рабіўся на адлегласці 2—7 см ад краёў на глыбіню 2—3 мм. У Беларусі сустракаецца ў абразах канца 14 — пач. 16 ст.: «Маці Божая Замілаванне» (канец 14 — пач. 15 ст.), «Маці Божая Адзігітрыя Смаленская» (канец 15 ст.), «Маці Божая Прадвесце» (канец 15 — пач. 16 ст.; усе з Брэстчыны) і інш.
    КАФЛЯ (ням. Kachel), керамічныя пліткі для абліцоўкі печаў, камінаў, сцен у памяшканнях. 3 пярэдняга (вонкавага) боку бываюць гладкія, рэльефныя, пакрытыя белай або каляровай глазурай (маёлікавыя К.), а таксама неглазураваныя (тэракотавыя); паводле формы — плоскія, вуглавыя, карнізныя. 3 адваротнага боку маюць выгляд адкрытай скрынкі (румпы) для замацавання ў муроўцы. Вырабляюцца з сярэднепластычных ганчарных мергелістых і фаянсавых глін у драўляных формах ці ўручную. Сфармаваную К. высушваюць, потым абпальваюць у печах пры тэмпературы да 1150 °C. К. часта няправільна называюць плітку дэкаратыўную без румпы на тыльным баку. У Беларусі пашырана з 14 ст. Першапачаткова яе выраблялі рамеснікіганчары, з 18 ст. кафлярства вылучылася ў асобную галіну прамсці. У 14—
    424
    КАХАНАВІЦКІ
    16 ст. рабілі гаршковыя К. з вусцямі рознай канфігурацыі, дно зрэдку дэкарыравалі. У 15 ст. пачалі вырабляць каробчатую К., для якой характэрны высокая рамка і круглая румпа, прымацаваная да квадратнай пласціны; больш познія вырабы выконваліся з невысокай прамавугольнай румпай і вял. квадратнай або прамавугольнай пласцінай, звычайна аздабляліся геаметрычным узорам, выявамі раслін, жывёл, сюжэтнымі кампазіцыямі на быт., гіст. і рэліг. тэмы. У канцы 16 — 1й пал. 17 ст. бел. кафлярства дасягнула найб. росквіту. Маст. якасцямі вызначалася паліхромная К., пакрытая белай, жоўтай, светла і цёмназялёнай, блакітнай, цёмнасіняй, карычневай палівай. У аздабленні К. (асабліва канца 17 — пач. 18 ст.) пераважала раслінная і геральдычная тэматыка, часам з надпісамі лацінкай або кірыліцай, пазначэннем года вырабу. 3 2й пал. 17 ст. К. выраблялі ў т.зв. дывановым стылі, дзе кожная асобная К. складала частку агульнага малюнка паверхні печы. Бел. кафлярства 17 ст. значна паўплывала на развіццё вытворчасці К. ў Рус. дзяржаве, дзе працавалі бел. майстры з Копысі, Мсціслава, Дуброўна, Віцебска і інш. гарадоў, у іх ліку Пётр Заборскі і Сцяпан Палубес (іх вырабамі аздоблены Церамны палац Крамля, Круціцкі церам, царква Георгія Неакесарыйскага ў Маскве, Васкрасенскі сабор Новаіерусалімскага манастыра на Істры і інш.). У 18 ст. памеры К. павялічыліся, мадэліроўка рэльефаў ускладнілася. У аздабленні печаў і камінаў, якія рабілі ў выглядзе ярусных цыліндраў, абеліскаў і інш. на багата дэкарыраваных цокалях, выкарыстоўвалі вял. К.ўстаўкі з гарэльефнымі выявамі раслін, жывёл, чалавека. Шырока выкарыстоўваліся гладкія, размаляваныя кобальтам К., т.зв. галандскія, у размалёўцы якіх пераважалі адлюстраванні гіст., батальных, жанравых сцэн, пейзажаў, кніжных ілюстрацый, абразоў. К. канца 19 —
    пач. 20 ст. вызначалася рысамі стылю мадэрн і мела форму рэльефных, паліхромных чатырохвугольных плітак або фасонных дэталей (медальёнаў, карыятыд, ільвіных галоў і інш.). У той час у Беларусі працавалі кафляныя заводы ў Бабруйску, Барысаве, Віцебску, Івянцы, Копысі, Мінску, Магілёве, Навагрудку і інш. Зараз паліваную К. вырабляе кафляны цэх Аршанскага камбіната сілікатных вырабаў. Гл. таксама Віцебская кафля, Гродзенская кафля, Заслаўская кафля,3эльвенская кафля, Копыская кафля, Магілёўская кафля, Мірская кафля, Мсціслаўская кафля.
    Літ.: Аб е ц е д а р с к н й Л .С. Белорусы в Москве XVII в. Мннск, 1957; Трус а ў А.А., Угр ы н о в і ч У.В. Беларуская паліхромная кафля // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1983. № 4; Беларуская кафля. Мінск, 1989; Белорусы Москвы. XVII в. Мннск, 2013.
    А.А.Трусаў, У.В.Угрыновіч.
    КАФТАН, каптан, мужчынскае верхняе адзенне магнатаў і гар. знаці ў 16—17 ст. Прыйшоў з Персіі і Турцыі ў Рэч Паспалітую, адтуль праз Беларусь трапіў у Расію. Расхінная вопратка з шырокім падолам і доўгімі рукавамі, якую зашпільвалі ўстык гузікамі на 6—8 пятліц; у падоле і па баках меліся разрэзы з пятліцамі. Шылі з аксаміту, парчы або дарагога сукна. У 17 ст. рабілі з багата аздобленым стаячым каўняром. Т.зв. станавы К. шылі шчыльным да стану, з кароткімі рукавамі. Польск. К. быў адразным па таліі; ліф шчыльна ахопліваў фігуру, ніжняе шырокае крыссе прызборвалася; рукавы кроіліся вельмі шырокімі і пышнымі каля плячэй і вузкімі ад локця да кісці. У 19 ст. ў Беларусі К. называлі вопратку менш заможнага насельніцтва, звычайна прамога крою, з адкладным каўняром, з сукна або палатна.
    КАХАНАВІЦКАЯ СЯДЗІБА, помнік сядзібнапаркавай архітэктуры 19 ст. ў в. Каханавічы Верхнядзвінскага рна. Належала Я.Храпавіцка
    му. Сядзібны дом — драўляны прамавугольны ў плане асн. аб’ём, накрыты 4скатным гонтавым дахам. У пач. 20 ст. быў прыбудаваны па цэнтры 4калонны ганак з балконам, з боку ўезда размяшчаўся аркадны порцік. Да гал. фасада па баках прымыкалі кароткія крылы, a пасярэдзіне — 3сценны рызаліт, уздоўж якога цягнулася галерэя з лесвіцамі. Вонкавыя сцены неатынкаваныя, вокны і дзверы лакіраваныя белым колерам. Унутры пакоі былі аформлены ў стылі ампір, абаграваліся печамі з белай кафлі, дэкарыраванай авальнымі разьбянымі медальёнамі. У доме захоўваўся багаты збор маст. рэчаў: абразы, старадаўняе серабро, крышталь, вырабы з бронзы, партрэты, размяшчалася бка (некалькі тыс. тамоў на польск., франц., ням. і інш. мовах). Да гал. фасада вяла пад’язная алея, перад уваходам знаходзіўся гладка стрыжаны газон, аздоблены пасярэдзіне клумбай. Вакол дома размяшчаліся парк (20 га), сад (10 га), аранжарэя, у якой вырошчваліся пальмы, агавы і інш. Захавалася 5 ліпавых алей. Сядзіба разбурана ў1918.
    КАХАНАВІЦКІ НАРОДНЫ АМАТАРСКІ КЛУБ «БЁЛЫЯ ВАРбНЫ».
    Створаны ў 1989 у в. Каханавічы Верхнядзвінскага рна пры сельскай бцы. У 2002 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Заснавальнік і маст. кіраўнік П.П.Квяцінскі. У складзе 20 чал. ва ўзросце ад 10 да 75 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя здаровага ладу жыцця сярод дзяцей і моладзі. Формы работы: дні здароўя, лекцыі, інфармацыйныя гадзіны. Удзельнікі займаюцца рэстаўрацыяй парку І.Храпавіцкага, доглядам брацкіх магіл у вёсках Выдрыцкія, Гараваткі, Крыжборак і інш. Калектыў — дыпламант рэсп. фестывалю нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (Віцебск, 2005); удзельнік рэсп. велапрабегу «Праз спорт да здароўя кожнага і дабрабыту нацыі — разам!» (Мінск, 2008), абл.
    425
    КАХАНАВІЧЫ
    Каханавіцкі народны аматарскі клуб «Белыя вароны».
    конкурсу аматарскіх аб’яднанняў (Полацк, 2007). Т.Б.Зуева.
    КАХАНАВІЧЫ, вёска у Верхнядзвінскім рне, на р. Водзьга. За 19 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Верхнядзвінск на лініі Полацк—Даўгаўпілс (Латвія), 194 км ад Віцебска. Цэнтр Каханавіцкага с/с. 222 гаспадаркі, 570 ж. (2012).
    Вядомы з канца 16 ст. як вёска ў Полацкім ваяв. ВКЛ. Пасля 1га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у Рас. імперыі, у 1776—96 і з 1802 у Дрысенскім павеце Полацкай, з 1802 Віцебскай губерняў. 3 1796—1802 у Полацкім павеце Бел. губ. У 1886 цэнтр воласці, 2 праваслаўныя царквы, школа, 2 кірмашы. У студз.— лют. 1919 у БССР, потым у РСФСР. 3 1923 у Сямёнаўскай воласці Полацкага павета. 3 3.3.1924 у БССР. 3 17.7.1924 у Асвейскім рне, да 26.7.1930 і з 21.6.1935 Полацкай акругі. 3 20.8.1924 цэнтр сельсавета. 3 20.2.1938 у Віцебскай вобл. У Вял. Айч. вайну з пач. ліп. 1941 да сярэдзіны ліп. 1944 К. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 20.9.1944 у Полацкай, з 8.1.1954 у Віцебскай абласцях. 3 8.8.1959 у Дрысенскім, з
    25.12.1962 у Верхнядзвінскім рнах. У 1998 — 276 гаспадарак, 609 ж.
    У 2012 вучэбнапед. комплекс сярэдняя школа—сад, Дом культуры, бка, амбулаторыя, комплексны прыёмны пункт, адцз. сувязі, магазін. Магіла ахвяр фашызму. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. КАХАНбВІЧ Міхаіл Сілуянавіч (вер. 1882, в. Вялікія Лукі Баранавіцкага рна — 19.5.1934), беларускі палітычны дзеяч, педагог. Скончыў Харкаўскі ўнт (1910). Выкладаў у навуч. установах Вільні. Летам 1915 пераехаў у Магілёў, працаваў выкладчыкам у Магілёўскім рэальным вучылішчы. Чл. Бел. нац. кта. Адзін з арганізатараў, пазней старшыня Магілёўскага бел. кта. Рэд. газ. «Могнлёвскне нзвестня» (1917). Летам 1918 выехаў у Вільню, удзельнічаў у арганізацыі Бел. з’езда Віленшчыны і Гродзеншчыны. 3 1919 кіраўнік школьнага аддзела Цэнтр. бел. рады Віленшчыны і Гродзеншчыны. У 1919—22 дырэктар Віленскай бел. гімназіі. Выступаў з публіцыст. артыкуламі ў газ. «Беларуская крыніца», «Беларускія ведамасці», час. «Беларускае жыццё» і інш. выданнях. Аўтар успамінаў пра
    І.Луцкевіча (у кн. «Памяці Івана Луцкевіча. У першыя ўгодкі смерці яго», 1920). У 1922 абраны паслом (дэпутатам) у сейм Польск. Рэспублікі, чл. Бел. пасольскага клуба. Трымаўся прынцыпу беспартыйнасці, адстойваў нац. і сац. правы бел. народа. Чл. Бел. навук. тва, бел. грамадскіх і культ.асветных аргцый у Вільні. 3 1925 у БССР, працаваў у рэдакцыях газ. «Савецкая Беларусь», час. «Савецкае будаўніцтва». Рэпрэсіраваны ў 1933. Рэабілітаваны ў 1956.
    КАХАНОВІЧ Рыгор Ануфрый (сярэдзіна 18 ст., Аршанскі павет — 1814), дзеяч уніяцкай царквы. 3 бел. дваранскага роду герба «Корвін», сын святара. Вучыўся ў віленскай папскай семінарыі. Святар Галоўчынскай царквы ў Аршанскім павеце. У 1790я гг. суддзя Полацкай уніяцкай кансісторыі, яе прэзідэнт (1798), епіскапсуфраган (вікарый)