Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 4.
Памер: 664с.
Мінск 2013
жання. У 1900 у трупе Маскоўскага маст. акадэмічнага тэатра. Акцёр шырокага творчага дыяпазону, высокай інтэлектуальнай культуры. Сярод роляў: Трафімаў («Вішнёвы сад» А.Чэхава), Чацкі («Гора ад розуму» А.Грыбаедава) і інш. Стварыў жанр эстр. выканання драм. твораў, т.зв. мантаж, дзе выконваў некалькі роляў. Выказваў цікавасць да тэатр. жыцця Беларусі. У маі 1924 пабываў на праглядзе нар. драмы «Цар Максімілян» Бел. драм. студыі (працавала ў Маскве), высока ацаніў акцёрскае майстэрства. BiTay (віншавальнымі тэлеграмамі) адкрыццё Бел. дзярж. тэатра другога ў Віцебску (21.11.1926) і Гомельска
428
КАЧАТКОВА
га рус. абл. драм. тэатра (20.12.1939). Дзярж. прэмія СССР 1943.
КАЧАЛКА, валёк, пруток, рубцы, прылада для вырабу валёнак, лямцу, скуры для абутку. Ёю церлі і разгладжвалі скуру для ўшчыльнення. Былі драўляныя і жалезныя, паводле формы — круглыя, рабрыстыя, наразныя. Вясковымі шапаваламі ўжываюцца і ў наш час.
КАЧАЛКІ, у беларусаў і іншых славянскіх народаў прыстасаванні для разгладжвання тканых вырабаў (бялізны, адзення). Накручаны на К. (даўж. 40—60, дыям. 4—6 см) выраб раскочвалі валком (прамы ці выгнуты драўляны брус даўж. 65— 80 і шыр. 8—10 см з нарэзанымі ўпоперак трапецападобнымі зубцамі знізу і ручкай). Ручкі былі 2 тыпаў: адны з іх з’яўляліся працягам бруса, другія (накладныя) прымацоўваліся зверху да аднаго з канцоў валка. Часам патоўшчаны канец валка прыстасоўваўся пад ручку — у верхняй частцы выдзёўбвалі скразную авальную адтуліну. Зубцы пераважна размяшчаліся шчыльна адзін каля аднаго, часам рабіліся больш рэдка (праз 1—1,5 см). Спінкі валка звычайна былі плоскія, але сустракаліся і трохгранныя; зрэдку іх дэкарыравалі контурнай разьбой (у выглядзе разеткі, сеткі, паралельных канавак). К. былі пашыраны па ўсёй Беларусі. Сустракаюцца і ў наш час.
Качалкі.
КАЧАН Уладзімір Уладзіміравіч (н. 14.11.1958, г. Гродна), беларускі мастак. Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1987). Працуе ў манумент. і станковым жывапісе. Творчасці К. ўласцівы вострае пачуццё сучаснасці, арыгінальнасць колеравага бачання, своеасаблівасць і непаўторнасць почырку, імкненне да эксперыменту. Сярод твораў: фрэскі «Усеваладак і Агаф’я — заснавальнікі Гродна» (2003), «Неа Кентаўрамахія — XXI» (2006), «Вогняборцы — гісторыя і традыцыі мужнасці» (2008), «Пажарныя ў Гродне XIX ст.» (2009) — усе ў г. Гродна; вітражы ў фае Гродзенскай тытунёвай фабрыкі (1989—94), Гродзенскім абл. аддз. Нац. банка Рэспублікі Беларусь (1990), санаторыіпрафілакторыі ААТ «Гродна Хімвалакно» (1993—94), ЗАТ «Аграпрамбанк» у г. Гродна (1995); роспіс у кафэ «Эмка» г. Беласток, Польша (1992); рэльеф геральдычнай кампазіцыі фасада Гродзенскага гарвыканкама (2004). Аўтар палотнаў: «Праламленне хлеба ў Эмаусе» (1996), «Мадэль выратавання» (1997), «Сашэсце Святога Духа на апосталаў» (1998), «ДавыдГарадоцкая мадонна» (1999),
У.Качан. ArtMessia.
2007.
«Ганьба залатога цяльца», «Працэсія» (абодва 2000), «Вялікая Гродзенская мысляформа» (2002); «Аўтапартрэт з любоўю да Веласкеса» (2003), «ArtMessia» (2007), «Ствараючы адзін аднаго» (2011) і інш.
Г.А.Фатыхава.
«КАЧАН», беларускі традыцыйны народны танец. У некаторых мясцовасцях называўся «Капуста». Муз. памер 2/4. Тэмп умераны. Выконваўся пад прыпеўкі. У ім рознымі пластычнымі рухамі імітавалі «завіванне качана» (абрастанне яго лісцем). Танцоры браліся за рукі, станавіліся ў ланцужок і закручваліся клубком вакол апошнягатанцора, які стаяў на месцы, або ішлі за першым, ныралі ў «вароты», утвораныя з рук выканаўцаў. Часам танцавалі ўтраіх, ныраючы пад рукі адзін аднаму, ці мяняліся месцамі, круцячыся пад руку. Пашыраны ў асн. на ПдЗ Беларусі. Выконваўся Першай бел. трупай І.Буйніцкага. Ю.М.Чурко.
КАЧАТКОВА Ганна Васільеўна (8.9.1911, в. Канаёўка Саратаўскай вобл., Расія — 9.9.1993), беларуская актрыса. Засл. артыстка Беларусі (1949). Скончыла Саратаўскае
429
КАЧАТКОВА
тэатр. вучылішча (1935, клас Ф.Ждановіча). Працавала ў тэатрах Расіі. 3 1946 у Магілёўскім, у 1949—90 у Брэсцкім абл. драм. тэатрах. 3 добрым маст. густам стварыла тонкія, глыбокія, яркія, каларытныя, вобразы, сярод якіх лепшыя: Ірына Радзівонаўна, Паліна («Верачка», «Трыбунал» А.Макаёнка), Калеснікава («Брэсцкая крэпасць» К.Губарэвіча), Мігачова, Глумава, Купавіна («Не было ні гроша, ды раптам шастак», «На ўсякага мудраца хапае прастаты», «Ваўкі і авечкі» А.Астроўскага), Аркадзіна («Чайка» А.Чэхава), Шурка, Паўла («Ягор Булычоў і іншыя», «Зыкавы» М.Горкага), Дуся Разанава («Старыя сябры» Л.Малюгіна), Цёця Тася («Гады вандраванняў» А.Арбузава), Мадам Абломак («Юнацтва бацькоў» Б.Гарбатава), Лэдзі Мільфард («Каварства і каханне» Ф.Шылера), Місіс Сэвідж («Дзіўная місіс Сэвідж» Дж.Патрыка) і інш.
КАЧАТКОВА (ВасільеваКачаткова) Наталля Рыгораўна (н. 24.6.1948, Масква), беларуская актрыса. Засл. артыстка Беларусі
(1990). Скончыла Бел. тэатр.маст. інт (1971). Працуе ў Нац. акадэмічным тэатры імя Я.Купалы. Выкарыстоўваючы выразную характарную знешнасць, імкнецца ад вонкавага ўвасаблення да спасціжэння ўнутранага свету персанажаў, выяўляе ў іх пачуццё гумару, драматызм перажыванняў. К. вылучае здольнасць да імправізацыі, адчуванне ансамбля. Валодае выразнай дыкцыяй, арганічнасцю сцэнічнага існавання. 3 лепшых роляў: Адэля («Ажаніц
Г.Качаткова ў ролі Мігачовай.
ца — не журыцца» Далецкіх і М.Чарота), Агата («Паўлінка» Я.Купалы), Маня («Верачка» А.Макаёнка), Нюша («Прызначэнне» А.Валодзіна), Рузана («Вясёлы тракт» Б.Васільева), Люся («Вар’яцкае жыццё» С.Злотнікава), Малання («Дзеці сонца» М.Горкага), Пашлёпкіна («Рэвізор» М.Гогаля), Дзіяна («Курыца» М.Каляды), Федра («Валенсіянскія вар’яты» Лопэ дэ Вегі), Голда («Памінальная малітва» Р.Горына паводле ШоламАлейхема) і інш. Здымалася ў фільмахспектаклях, маст. і тэлевізійных фільмах і серыялах («Тутэйшыя», 1991; «Жураў2», 2010; «Паласатае шчасце», 2012, і інш.).
КАЧАТКОЎ Рыгор Аляксеевіч (1.2.1904, в. Шмялёўка, Татарстан, Расія — 15.10.1968), беларускі акцёр. Нар. артыст Узбекістана (1946). Нар. артыст Беларусі (1954). Скончыў тэатр. вучылішча пры Яраслаў
скім драм. тэатры (1924). Працаваў у тэатрах Іванава, Валгаграда, Бішкека, Ташкента, Масквы, Вільнюса і інш. 3 1950 у Дзярж. рус. драм. тэатры Беларусі. Адначасова ў 1962— 67 выкладаўу Бел. тэатр.маст. інце. Выконваў драм. і характарныя ролі. Артыстычны густ і ўменне пераўвасабляцца ў вобраз спрыялі К. ў пераадоленні заштампаванага амплуа на ролі т.зв. сац. героя, што замацавалася за ім. Каларытна выяўляў псіхал. адметнасць чалавечай натуры з дапамогай выразных сац. акцэнтаў у настроях і паводзінах персанажаў, надаваў асобе маст. маштабнасць. Самабытнасць створаных К. вобразаў падкрэслівалася культурай сцэнічнай мовы і выразным грымам, пластычнай завершанасцю ў жэсце і руху. Асабліва ярка гэта выявілася ў класічным рэпертуары: Цыганоў, Ягор Булычоў («Варвары», «Ягор Булычоў і іншыя» М.Горкага), Мітрыч («Улада цемры» Л.Талстога), Кент («Кароль Лір» У.Шэкспіра), Кавалер Рыпафрата («Гаспадыня гасцініцы» К.Гальдоні), Хілкрыст («Мёртвая хватка» Дж.Голсуарсі), Жывата Цвіёвіч («Доктар філасофіі» Б.Нушыча), Сіпаты («Аптымістычная трагедыя» У.Вішнеўскага), Фаюнін («Нашэсце» Л.Лявонава) і інш.
КАЧЙЛІ, прыстасаванне, на якім гушкаюцца для забавы; тое, што і арэлі.
КАША, 1) беларускі традыцыйны від ежы. Варылі з абтоўчанага цэлага або з сечанага (круп) і молатага (мукі) зерня. К. з цэлага зерня ячменю, радзей пшаніцы — куццю, груцу, гушчу — гатуюць і ў наш час. Крупяную К. варылі гал. чынам з проса і аўса, ячных і грэцкіх круп, гатавалі з малаком, мясам, салам, каўбасой. 2) Вясельная абрадавая страва, якой частавалі маладых пасля, а часам і перад першай шлюбнай ноччу. Маладых, накрытых ручніком ці наміткай, прыводзілі з каморы ў хату, свякроў у вывернутым кажусе пугай здымала з іх пакрывала, кідала яго на
430
КАШКЕР
печ і садзіла за стол, потым тройчы папераменна частавала з лыжкі К., трымаючы ў руках пугу. Пакаштаваўшы К., жаніх браў з рукі маці лыжку з рэштай К. і кідаў яе на печ. Свякроў «біла» маладых пугай і выганяла зза стала, яны аббягалі вакол яго і выходзілі з хаты, а свякроў садзілася на іх месца. За стол садзіліся госці. Неўзабаве маладая вярталася з закускай, частавала свякроў, апяразвала яе поясам уласнага вырабу, вешала на плечы ручнік, на галаву павязвала чыстую хустку (Віцебшчына). Рытуал кідання К. на печ ці парог — рэшткі стараж. абраду ахвярапрынашэння продкам роду. Да 19 ст. яго першапачатковае значэнне страцілася. К. таксама абрадавая страва на радзінах (гл. Бабіна каша).
КАШАЛЁВА, вёска ў БудаКашалёўскім рне, на р. Ліпа. За 5 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. БудаКашалёва на лініі Гомель—Жлобін, 52 км ад Гомеля, на аўтадарозе БудаКашалёва— Краснаполле. Цэнтр Кашалёўскага с/с. 191 гаспадарка, 399 ж. (2012).
Вядома з 15 ст. як вёска ў ВКЛ. 3 1565—66 у Рэчыцкім павеце Мінскага ваяв. У 1560 — 12 дымоў. Пасля 1га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у Рас. імперыі, у Рагачоўскім павеце Магілёўскай губ. У 1796—1802 у Бел. губ. У 1886 вёска, цэнтр воласці, 176 двароў, 983 ж., школа, царква, бальніца, 2 млыны. У 1897 — 262 двары, 1643 ж. 3 26.4.1919 у Гомельскай губ. РСФСР. 3 3.3.1924 у БССР. 3 17.7.1924 у БудаКашалёўскім рне Бабруйскай, з 9.6.1927 да 26.7.1930 Гомельскай акруг. 3 20.8.1924 цэнтр сельсавета. 3 20.2.1938 у Гомельскай вобл. У Вял. Айч. вайну з сярэдзіны жн. 1941 да канца ліст. 1943 К. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. У 1959 — 662 ж. У 1998 — 180 гаспадарак, 479 ж.
У 2012 — дзіцячы сад, бка, ФАП, аддз. сувязі, магазін. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
КАШАЛЁВА, вёска ў Навагрудскім рне. За 10 км на ПдЗ ад г. Навагру
дак, 172 км ад Гродна, 13 км ад чыг. ст. Наваельня на лініі Ліда—Баранавічы. Цэнтр Кашалеўскага с/с. 153 гаспадаркі, 409 ж. (2012).
У 1547 сяло і маёнтак у Навагрудскім павеце Навагрудскага ваяв. ВКЛ, уласнасць Раецкіх, затым Умястоўскіх. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Рас. імперыі, у Навагрудскім павеце Слонімскай, з 1797 Літоўскай, з 1802 Гродзенскай, з 1842 Мінскай губерняў. У 1797 у складзе ўніяцкай парафіі, 9 двароў. У 1897 цэнтр воласці, 36 двароў, 278 ж., хлебазапасны магазін, шкіпінарны і цагельны заводы, піцейны дом. У 1909 — 52 двары, 359 ж. 3 сак. 1921 у складзе Польшчы, цэнтр Кашалеўскай гміны Навагрудскага павета Навагрудскага ваяв. 3 ліст. 1939 у БССР. 3 15.1.1940 у Навагрудскім рне Баранавіцкай вобл. 3 12.10.1940 цэнтр сельсавета. У Вял. Айч. вайну з 27.6.1941 да 8.7.1944 К. акупіравана ням.фаш. захоп