• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 4.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 4.

    Памер: 664с.
    Мінск 2013
    581 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
     этапаў жыцця на гарадзішчы. На першых этапах пабудовы ў выглядзе доўгіх шматкамерных жытлаў слупавой канструкцыі шыр. да 2,5 м размяшчаліся ўздоўж краю пляцоўкі і прымыкалі да абарончай сцяны, на апошнім — у цэнтры, іх сцены мелі зрубавую канструкцыю. Выяўлена кузня: паглыбленая чатырохвугольная пабудова памерамі 2,2 х 2,5 м са сценамі слупавой канструкцыі, у цэнтры пакладзены вял. каменьнакавальня. Знойдзены 350 індывід. вырабаў з каменю, косці, гліны, бронзы і жалеза. На раннім этапе выкарыстоўваліся каменныя і касцяныя прылады працы, пазней яны, а таксама ўпрыгажэнні, узбраенне, вырабляліся з металу. 3 каменю рабілі прасліцы, зерняцёркі і цёрачнікі, з косці — наральнікі для рала, праколкі; з гліны — прасліцы, грузікі і грузілы, з бронзы — фібулу, бранзалеты, падвескі трапецападобнай і вочкападобнай формы; з жалеза — посахападобныя шпілі, нажы, сярпы, наканечнік дзіды, праколкі. Сярод ляпной керамікі (каля 20 тыс. фрагментаў) пераважае штрыхаваны посуд у асн. рабрыстых форм, таксама сустракаецца гладкасценны, шурпаты, глянцаваны. Помнік датуецца апошняй чвэрцю 1га тыс. да н.э. — 5 ст. н.э.
    Літ.: Медведев А.М. Белорусское Понёманье в раннем железном веке (I тысячелетне до н.э. — 5 в. н.э.). Мннск, 1996. А.М.Мядзведзеў.
    КАШЫНА Алена Мікалаеўна (21.5.1916, г. Бабруйск  28.1.1995), беларуская актрыса. 3 1930 удзельнічала ў драм. гуртку Мінскага клуба будаўнікоў (кіраўнік М.Снадскі) і створаным на яго аснове аматарскім Тэатры будаўнікоў (з 1932). У 1935—41 актрыса Бел. рэсп. тэатра юнага гледача. 3 1944 у абл. драм. тэатрах Палескім, у створаным на Base яго Пінскім (з 1945) і Магілёўскім (1954—82). Актрыса роляў «другога
    434
    КВАЛІТАТЫЎНАЕ
    плана», К. валодала здольнасцю індывідуалізаваць сваіх персанажаў, вылучаць іх з агульнай масы, глыбока раскрываць унутраны стан эпізадычных герояў так, што яны ўспрымаліся як жыццёвыя, самабытныя характары. Шырыня творчага дыяпазону, імправізацыя, мяккі гумар спалучаліся з дакладнасцю слова і жэста, выразнасцю мімікі і пластычнасцю рухаў. Стварыла галерэю яркіх драм. вобразаў. Сярод іх: Kapa Аверкіева («Блакітнае і ружовае» А.Бруштэйн), Варона («Снежная каралева» Я.Шварца), Мар’я Астаф’еўна («Раскінулася мора шырока» У.Вішнеўскага, А.Крона і У.Азарава), Галчыха («Без віны вінаватыя» А.Астроўскага), Моця («Машачка» А.Афінагенава) і Кузьмінічна («Далёка ад Сталінграда» А.Сурава), Пелагея Ягораўна («Беднасць — не загана» А.Астроўскага), Нянька Марына («Дзядзька Ваня» А.Чэхава), Хлёстава («Гора ад розуму» А.Грыбаедава), Свацця («Жаніцьба» М.Гогаля), Удава («Утаймаванне свавольніцы» У.Шэкспіра) і інш. Т.Я.Гаробчанка.
    КАШЭВІЦКАЯ УСПЁНСКАЯ ЦАРКВА, помнік архітэктуры драўлянагадойлідстваўв. Кашэвічы Петрыкаўскага рна. Пабудавана ў 19 ст. на месцы папярэдняга храма. Спачатку мела глыбіннапрасторавую кампазіцыю, складалася з квадратнага ў плане асн. аб’ёму і 5граннай
    Кашэвіцкая
    Успенская царква.
    апсіды. У 2й пал. 19 ст. даасн. аб’ёму з зах. боку прыбудавана 2ярусная чацверыковая вежазваніца з дахам складанай канфігурацыі. Над асн. аб’ёмам 2ярусны васьмерыковы верх з цыбулепадобным купалам. Алтарная апсіда накрыта шатровым дахам з купалком на глухім барабане. Дахі злучаны прамежкавай 2схільнай стрэшкай. Брусчатыя сцены падрубамі пастаўлены на камяні і гарызантальна ашаляваны, прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў плоскіх ліштвах. У інтэр’еры асн. аб’ём перакрыты пры дапамозе ветразяў 8гранным шатром з заломам і дэкар. галаснікамі. Апсіда раскрываецца 2пралётнай аркай з зацяжкай. Над бабінцам створаны хоры з балюстраднай агароджай. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
    КАШЭЛЬНІКАВА Раіса Мікалаеўна (16.9.1904, в. Баршчоўка Хойніцкага рна — 29.11.1980), беларуская актрыса. Нар. артыстка Беларусі (1957). Скончыла Бел. драм. студыю ў Маскве (1926). Працавала ў Бел. другім дзярж. тэатры (г. Віцебск). 3 1939 у Бел. акадэмічным тэатры імя Я.Купалы. Актрыса яркай творчай індывідуальнасці. Выканаўца лірыкадрам. і вострахарактарных роляў. Паэт. светаўспрыманне арганічна спалучала з глыбокім драматызмам, эмацы
    янальным узрушэннем; шырока выкарыстоўвала яркую характарнасць і выразную пластыку: Ксенія («Разлом» Б.Лаўранёва), Аўгіння («У пу
    шчах Палесся» Я.Коласа) і інш. У характарных ролях выявіліся камедыйныя грані таленту актрысы, яе схільнасць да рэзка акрэсленых абмалёвак. 3 гумарам і іроніяй, з тонкім пачуццём меры і густу стварыла вобразы Клавы («Мілы чалавек» К.Крапівы), Панны Анэлі («Дамы і гусары» А.Фрэдры), Бабулі («Дзверы стукаюць» М.Фермо) і інш. Разнастайнасць пластычнай і моўнай характарыстыкі, дэталёвая распрацоўка вострага знешняга малюнка з пранікненнем у глыбінную сутнасць жаночай душы вызначалі вобразы Ганны Апанасаўны і Куліны («Пакуль вы маладыя» І.Мележа і паводле яго рамана «Людзі на балоце»), Глафіры, Лябёдкінай, Глумавай («Ваўкі і авечкі», «Позняе каханне», «На ўсякага мудраца хапае прастаты» А.Астроўскага), і інш. Гал. роля і першая выканаўца ў спектаклі «Паўлінка» Я.Купалы (паст. 1944).
    КВАЛІТАТЬІЎНАЕ ВЕРШАСКЛАДАННЕ. тып вершаскладання (сілабічны, сілабатанічны і танічны), у якім адрозніваюць склады пэўнай сілы вымаўлення (якасці) — націскныя ад ненаціскных. Працягласць складоў не мае значэння. Лічыцца, што пераход ад квантытатыўнага, характэрнага для паэзіі антычнасці, да К.в. пачаўся ў Сярэдневякоўі, калі вусная паэзія паступова рабілася пісьмовай, дзякуючы чаму адбывалася аддзяленне верша ад музыкі,
    435
    КВАНТЫТАТЫЎНАЕ
    г.зн. вырашальнае значэнне пачыналі мець моўныя адзінкі (склад, аб’яднаныя націскам групы складоў), a не працягласць гучання. Дамінаваць К.в. пачало з развіццём новых еўрап. моў, у якіх працягласць вымаўлення галосных гукаў не выконвала сэнсаадрознівальнай ролі (як, напр., у стараж.грэч., лац., арабскай і інш. мовах). Пануючы тып вершаскладання ў сучаснай бел. і еўрап. паэзіі.
    В. 1. Еўмянькоў.
    КВАНТЫТАТЬІЎНАЕ ВЕРШАСКЛАДАННЕ, тып вершаскладання, заснаваны на суразмерным чаргаванні працяглых і кароткіх складоў. У рэчышчы К.в. стваралася антычная, стараж.персідская, індыйская і інш. паэзія. Сёння К.в. выкарыстоўваецца ў тых мовах, у якіх працягласць вымаўлення галоснага гука выконвае сэнсаадрознівальную ролю (арабская, цюркскія і інш.). Рытм К.в. вызначаецца не структурай тэксту, а часавымі суадносінамі паміж складамі, прадстаўленымі ў выглядзе муз. гукаў. Па сутнасці К.в. можна лічыць муз. вершаваннем. Аднак вершы, складзеныя паводле гэтага тыпу, прызначаліся не толькі для спявання (творы грэч. рапсодаў, еўрап. трубадураў). У сучаснай бел. і еўрап. паэзіі гэты тып вершаскладання не сустракаецца. В.І.Еўмянькоў. КВАРТЙТ у музыцы, 1) музычны жанр, які з’яўляецца вядучым у камернай музьшы і прызначаны для ансамбля з 2 скрыпкамі, альтам і віяланчэллю. У жанры К. плённа працавалі бел. кампазітары М.Аладаў, Г.Вагнер, Ю.Дашчынскі, В.Залатароў У.Карэтнікаў, П.Падкавыраў, Д.Смольскі, К.Цесакоў М.Чуркін і інш. 2) Разнавіднасць муз. ансамбля. Падзяляецца на вак., вак.інструм. і інструм. ансамблі. Па складзе К. бывае аднастайны (дзіцячы або дарослы мужчынскі, жаночы вак. ансамблі; напр., К. баяністаў скрыпачоў акарын, дудароў кларнетыстаў і інш.), роднасны (інструм. ансамблі, якія ўключаюць асн. тып
    інструментаў і іх разнавіднасці па тэсітуры гучання ў ансамблі дуд — сапрана, альт, тэнар, бас; жалеек — сапрана, альт; саксафонаў — сапрана, альт, тэнар, барытон; труб — пікала, сапрана, бас і інш.), з м е ш а н ы [мужчынскі і жаночы вак. ансамблі, інструм. К., якія ўключаюць разнастайныя тыпы інструментаў — фартэпіянны (фп., скрыпка, альт і віяланчэль), струнны (2 скрыпкі, альт, віяланчэль; флейта, скрыпка, альт, віяланчэль; флейта, габой, кларнет, фагот; габой і 3 скрыпкі; валторна, 2 трубы, трамбон; 3 трамбоны, труба і інш.)]. У эстр. і джазавым выканальніцтве склад К. мае розныя камбінаваныя варыянты (саксафональт або саксафонтэнар, фп. або электраклавішныя інструменты, кантрабас і ўдарныя; вакал, гітара, басгітара, ударныя і інш.). Сярод розных К. Беларусі актыўна музіцыруюць: вак. (Бел. вак. квартэт), струнныя (Мінскі струнны К. Бел. філармоніі, «Біс квартэт» Бел. ўнта культуры і мастацтваў «Anima», «Astorio», «Blunsh», «Гравітацыя», «ДэжаВю», «Valencia», «Westfalia», «Месяцовае святло», жаночы «Кантабіле» і інш.), а таксама К. баяністаў Гомельскага муз. каледжа мастацтваў імя Н.Сакалоўскага, К. драўляных духавых інструментаў «Riviera», Мінскі К. кларнетыстаў К. саксафаністаў Бел. акадэміі музыкі, К. трубачоў «Festivo» Бел. саюза муз. дзеячаў і інш.
    Літ.: Бандарэнка К.С. Квартэты П.Падкавырава ў беларускай музыцы 20 ст. Весці Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Мінск, 2003. № 4; М а н гуш а ў І.А. Першапачатковая школа ігры на храматычнай дудцы. Мінск, 2012.
    А.Л.Карацееў.
    КВАРТЭТ САНЭЗА КАМПАЗІТАРАЎ, беларускі ансамбль інструменталістаў. Існаваў у 1962—90 з мэтай прапаганды нац. квартэтнай музыкі. У складзе (у розныя часы): В.Баткіна, Т.Боднева, П.Валадарскі (2я скрыпка), Ю.Гершовіч, Л.Ластаўка (альт), В.Сарока (1я скрыпка), М.Шчарбакоў (віяланчэль). Калектыў вы
    канаў і запісаў на радыё большасць квартэтаў бел. аўгараў (М.Аладава, В.Войціка, В.Залатарова, Д.Лукаса, І.Лучанка, П.Падкавырава, Э.Ханка, К.Цесакова, М.Чуркіна), асобныя творы былі запісаны на грампласцінкі. Значнае месца ў рэпертуары займалі творы сусв. квартэтнай класікі, кампазітараў саюзных рэспублік. Ансамбль удзельнічаў і ў выкананні фартэпіянных квінтэтаў (у т.л. М.Аладава, П.Падкавырава). Выканальніцкае аблічча квартэта вызначалі ансамблевая зладжанасць, пачуццё стылю. Р.М.Аладава.
    КВАРЙНГІ (Гв а р э н г і) Джакома (20 ці 21.9.1744, ВалеІманья Kana г. Бергама ў Ламбардыі, Італія — 2.3.1817), італьянскі архітэктар. Прадстаўнік класіцызму. 3 1763 вучыўся ў Рыме жывапісу, вывучаў антычную архітэктуру. 3 1780 у Расіі. Пабудовы К. вылучаліся яснасцю планіровачных вырашэнняў прастатой і дакладнасцю аб’ёмных кампазіцый, манумент. пластычнасцю форм, якая дасягалася ўвядзеннем урачыстых каланад на фоне гладкіх паверхняў сцен: Англ. палац у Пецяргофе (1781—94), Аляксандраўскі палац у Царскім Сяле (1792—96), АН (1783— 87), Смоль