Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 4.
Памер: 664с.
Мінск 2013
айстры прынеслі ў Маскоўскую дзяржаву. 3 сярэдзіны 18 ст. на мануфактурах у Свержані (Стаўбцоўскі рн, гл. Свержанскі фаянс) і Целяханах (Івацэвіцкі рн, гл. Целяханскі фаянс) пачалі вырабляць фаянс. 3 2й пал. 19 ст. інтэнсіўна развівалася традыц. ганчарства, фарміраваліся самабытныя асяродкі ганчарнага рамяства з адметным мясц. характарам форм і дэкору вырабаў (гл. Бабінавіцкая кераміка, Бабруйская кераміка, Гараднянская кераміка, Гарадоц
441
КЕРАМІКА
кая кераміка, Дубровенская кераміка, Івянецкая кераміка, Мірская кераміка, Поразаўская кераміка, Пружанская кераміка і інш.); у 1920—40я гг. на іх базе створаны арцелі ў Барысаве, Бабруйску, Бабінавічах Лёзненскага, Івянцы і Ракаве Валожынскага рнаў. У 1925—29 у Віцебскім маст. тэхнікуме існавала аддз. маст. К. 3 1948 пачаў працу фаянсавы (пазней фарфорафаянсавы) зд у Мінску, з 1978 Добрушскі фарфоравы завод, якія забяспечвалі насельніцтва масавым фарфоравым і фаянсавым посудам і вырабамі гасп. прызначэння. У 1959 створана керамічная майстэрня пры Маст. фондзе Беларусі; у 1961 адкрыта аддз. дэкар.прыкладнога мастацтва, у 1964 кафедра маст. керамікі ў Бел. тэатр.маст. інце (цяпер Бел. Акадэмія мастацтваў). 3 1963 працуе керамічны цэх Барысаўскага камбіната прыкладнога мастацтва. Прыкметнае развіццё як адметны від дэкаратыўнапрыкладнога мастацтва атрымала прафес. маст. К. Мастакікерамісты імкнуцца выявіць натуральную прыгажосць матэрыялу,
распрацоўваюць новыя віды эмалей і глазуры, прымяняюць разнастайныя тэхналогіі і маст. прыёмы. К. набывае станковы, а таксама манумент.дэкар. характар: керамічныя рэльефы, пано, вазы, дэкар. скульптура аздабляюць інтэр’еры і экстэр’еры палацаў, гасцініц, школ, рэстаранаў і інш. (гл. Кераміка дэкаратыўная). Сучасная маст. К. вызначаецца своеасаблівасцю пластычных сродкаў, складанай асацыятыўнасцю і сімволікай, формы некаторых твораў блізкія да скульптуры і жывапісу. Патрэбы ў масавым керамічным посудзе і маст. вырабах забяспечваюць Добрушскі фарфоравы завод, Івянецкі і Радашковіцкі керамічныя заводы. Сярод найб. вядомых мастакоўкерамістаў М.Байрачны, А.Бараўцоў І.Бурачэўскі, В.Данчук, А.Дзятлава, А.Зіменка, В.Калтыгін, А.Концуб, Г.Пусеў, С.Рымдзёнак, Т.Сакалова і інш.
Літ.: Елатомцева Н.М. Художественная керамнка Советской Белорусснн. Мннск, 1966; Жук В.М. Современная белорусская керамнка: Тенденцнн развнтня. Мннск, 1984; Беларуская кера
міка. Мінск, 1984; Сахута Я.М. Беларуская народная кераміка. Мінск, 1987; Здановіч Н.І., Трусаў А.А. Беларуская паліваная кераміка XI—XVIII стст. Мінск, 1993; Ганецкая І.У. Маёліка на Беларусі ў XI— XVIII стст. Мінск, 1995.
Я.М.Сахута.
КЕРАМІКА ДЭКАРАТЬІЎНАЯ, галіна керамікі, звязаная з аздабленнем інтэр’ера і экстэр’еру будынкаў і збудаванняў. Выкарыстоўваецца ў выглядзе рэяьефаў, пано, кафлі, пліткі дэкаратыўнай, парталаў, карнізаў, капітэляў дэкар. скульптуры і інш. К.д. не мае самаст. ідэйнавобразнага значэння, служыць маст. фарміраванню матэрыяльнага асяроддзя, што ствараецца чалавекам і садзейнічае ўкараненню ў ім эстэтычнай асновы. Творы К.д. ствараюцца як кампанент збудавання ці ансамбля, дзе адыгрываюць істотную ролю ў аб’ёмнапрасторавай арганізацыі і найб. поўна раскрываюць свой ідэйнавобразны змест. Высокім маст. узроўнем вызначаюцца блізкаўсх. паліхромныя архіт. абліцоўкі 9—15 ст. (дэкор пабудоў Самарканда, Бухары і інш.). На тэр. Беларусі К.д. набыла пашырэнне з 10 ст.: керамічнымі глазураванымі паліхромнымі пліткамі аздаблялі падлогі і сцены мураваных будынкаў (цэрквы ў Гродне, Пінску, Полацку, Тураве і інш.). 3 15 ст. развівалася вытворчасць кафлі, якой аздаблялі печы, каміны, сцены мураваных пабудоў. Паліхромнай рэльефнай кафляй бел. майстры ўпрыгожвалі інтэр’еры і экстэр’еры маскоўскіх і падмаскоўных храмаў, манастыроў палацаў. У 19 — пач. 20 ст. гладкую аднатонную і рэльефную паліхромную кафлю выраблялі на заводах у Копысі (Аршанскі рн), Івянцы (Валожынскі рн), Віцебску, Мінску, у 1930 — 80я гг. — у некаторых ганчарскіх арцелях, цэхах прамкамбінатаў камбінатаў будматэрыялаў (в. Ракаў Валожынскага рна, Ваўкавыск і інш.). 3 1950х гг. наладжана вытворчасць пліткі керамічнай рознакаляровай для ўнутранай абліцоўкі, фасаднай і для падлогі, якую
442
КЕРНОГА
выраблялі прадпрыемствы керамічнай прамысловасці. У 1970 — 80я гг. керамічныя дэкар. пано, пласты, рэльефы, сценкі аздобілі інтэр’еры грамадскіх будынкаў: рэстарана гасцініцы «Турыст», кафэ «Бульбяная» (абодва ў Мінску), рэстарана гасцініцы «Беларусь» у Брэсце, кафэ «Залаты пеўнік» у Гомелі і інш. Сучасная К.д. выкарыстоўваецца з улікам маст. і архіт.планіровачнага вырашэння збудаванняў і ансамбляў, спалучаецца з інш. відамі выяўл. і дэкар.прыкладнога мастацтва. Я.М.Сахута.
КЕРАМІКА ПАЛІВАНАЯ, гл. Глазураваная кераміка.
КЕРАМІКА ЧОРНАЗАДЬІМЛЕНАЯ, ганчарныя вырабы чорнага ці сіняватачорнага колеру, якія атрымліваюцца ў выніку дымлення — абпальвання без доступу паветра смалістым палівам. У выніку ўзаемадзеяння вокісу вугляроду (чадны газ) са злучэннямі жалеза ўтвараецца графіт, які надае чарапку матавачорны колер, адначасова — павышаную вогнетрываласць. На тэр. Беларусі спосаб вядомы з жалезнага веку; у 19—20 ст. найб. пашыраны ў цэнтр. 1 ўсх. раёнах. На ПдУ Беларусі (в. Поразава Свіслацкага, Мір Карэліцкага, ПагостЗагародскі Пінскага рнаў Пружаны) разнавіднасцю апрацоўкі К.ч. было глянцаванне — нанясенне дэкору на падсушаны перад абпальваннем посуд шляхам націрання гладкім крэменем, косцю і інш., у выніку якога атрымлівалася чорнаглянцаваная кераміка. Глянцаванне ўшчыльняе чарапок, надае
Кераміка чорназадымленая. Вырабы В.Логвіна.
вырабам дэкар.маст. якасці: бліскучы дэкор геаметрычнага характару ў выглядзе вертыкальных прамых і хвалістых палос, косай сеткі, хваёвых галінак эфектна вылучаецца на чорным матавым фоне (гл. Пружанская кераміка, Поразаўская кераміка, Мірская кераміка). Часам глянцавалі ўсю паверхню вырабаў (посуд з в. ПагостЗагародскі Пінскага рна). У некаторых гар. і местачковых асяродках К.ч. выраблялі паралельна з абварной керамікай і глазураванай керамікай, дзе яна была прадстаўлена пераважна пячным посудам. У 2й пал. 20 ст. вытворчасць К.ч. прыйшла ў заняпад (існавала толькі ў Поразаве Свіслацкага рна і Пружанах). У 1990я гг. традыцыі вырабу К.ч. адрадзіліся, сёння яна выкарыстоўваецца пераважна ў дэкар. і сувенірных мэтах. Сярод сучасных майстроў: В.Логвін (г. Брэст), А.Любімаў (г.п. Обаль Шумілінскага рна), У.Саўрыцкі (г. Лагойск), С.Худзяеў (в. Зэльва) і інш.
Я.М.Сахута.
КЁРЗІН Міхаіл Аркадзьевіч (28.3.1883, Масква 19.9.1979), расійскі і беларускі скульптар, педагог. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1939). Заснавальнікбел. сав. скульпт. школы метаду сац. рэалізму. Вучыўся ў майстэрні І.Я.Бандарэнкі (1894—97), абрамцаўскіх майстэрнях С.І.Мамантава (1897—1900), студыі В.Н.Мяшкова (1901—03), Вышэйшым маст. вучылішчы жывапісу, скульптуры і архітэктуры пры Імператарскай Акадэміі мастацтваў (Пецярбург, 1903—12). У 1917—19 у Ад
М.Керзін. Эскіз кампазіцыі «Вечная памяць героям, якія загінулі ў барацьбе за Радзіму». 1947.
дзеле аховы помнікаў мастацтва і даўніны ў Петраградзе. У 1923—33 у Віцебскім маст. тэхнікуме, у 1923—29 дырэктар, з 1934 выкладаў у студыі выяўл. мастацтва пры Саюзе мастакоў Беларусі пры мінскім Доме нар. творчасці, на курсах павышэння кваліфікацыі маладых мастакоў пры Упраўленні па справах мастацтваў пры СНК Беларусі. У 1949—79 Інце жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І.Я.Рэпіна, з 1950 праф. Творчая манера К. пабудавана на акадэмічных традыцыях рэаліст. мастацтва, абапіралася на антычныя традыцыі. Работы мастака вылучаюцца мадэліроўкай, анатамічнай дакладнасцю, адухоўленасцю вобраза. Аўтар партрэтаў У.І.Леніна для Дома ўрада Беларусі, артыстаў Г.Грыгоніса, Г.Глебава (усе 1939), эскіза кампазіцыі «Вечная памяць героям, якія загінулі ў барацьбе за Радзіму» (1947—62) для фантана ў Мінску (не захаваўся).
Тв.: Белорусская скульптура. Очеркн по нсторнм нзобразнтельного нскусства Белорусснн. М., 1940. В.А.Архіпава.
КЕРНОГА Мікалай Захаравіч (27.4. 1941, г. Баранавічы — 5.5.2009), беларускі журналіст. Скончыў БДУ (1970). Працаваў у газ. «Советская
443
КЕРСНОЎСКАЯ
Белоруссмя», уласным карэспандэнтам у газ. «Соцналнстнческая нндустрня». У 1985—91 памочнік 1га сакратара ЦК КПБ. 3 1991 гал. рэд.
М.З.Кернога.
газ. «Рэспубліка». У 1995—2007 1ы намеснік генеральнага дырэктара БЕЛТА. Аўтар дакум. кн. «Час і людзі» (1972), «Рабочы: сацыяльны партрэт» (1974; сумесназ Н.А.Конанавай і А.В.Сафроненка), «Галоўны канвеер не спыняецца» (1975), «Сучаснік» (1977), «Складаная сітуацыя» (1985) і інш. Дзярж. прэмія Беларусі 1974.
КЕРСНбЎСКАЯ Паліна, народная спявачка, апавядальніца 2й пал. 19 — пач. 20 ст. Шляхцянка з в. Рудзевічы Зэльвенскага рна. Інфарматар М.Федароўскага, дапамагала яму ў 1877—1890я гг. фіксаваць бел. фалькл.этнаграф. матэрыял. Валодала фенаменальнай памяццю. Ведала шмат бел. нар. павер’яў, легенд і паданняў, абрадаў, свят, песень і інш. Паведаміла Я.Карловічу каля 300 мелодый, калі ён рабіў муз. запісы для М.Федароўскага ў Ваўкавыскім павеце. Фалькл. запісы ад К. увайшлі ў т. 5—6 «Люду беларускага» (1950—60).
КЕСбНЫ (ад франц. caisson скрыня) у архітэктуры, паглыбленні на столі, унутраных паверхнях арак, скляпенняў, звычайна квадратнай ці інш. многавугольнай формы. Адыгрываюць канструкцыйную і дэкар. ролю, выкарыстоўваюцца для паляпшэння акустыкі памяшканняў. Вырабляюць з каменных блокаў і маналітных жалезабетонных канструкцый. Як канструкцыйнадэкар. элемент вядомы са стара
жытнасці, пашыраны ў манумент. архітэктуры Стараж. Грэцыі, адкуль запазычаны Стараж. Рымам, пазней Зах. Еўропай. У Беларусі пашыраны ў збудаваннях стыляў барока (Стаўбцоўскі касцёл дамініканцаў) і класіцызму (столі Жыліцкага палаца). Часам іх багата размалёўвалі, аздаблялі ляпным дэкорам. Выкарыстоўваліся ў архітэктуры 1950х гг. (порцік Рэспубліканскага Палаца культуры прафсаюзаў). У сучаснай архітэктуры маюць выгляд К. зборныя панэлі вонкавых сцен (б. Дом праектных аргцый у Мінску ва вул. Мельнікайтэ) і пліты перакрыццяў (Камароўскі крыты рынак у Мінску).
КЁЎЛАЎСКАЯ ЦАРКВА Ў ГбНАР ІКОНЫ МАЦІ БбЖАЙ «УСІХ ГАРбТНЫХ РАДАСЦЬ». помнік архітэктуры позняга класіцызму ў в. Кеўлы Смаргонскага рна. Пабудавана ў 1862 з бутавага каменю і цэглы. Складаецца з прамавугольных у плане асн. аб’ёму і апсіды, накрытых асобнымі 2схільнымі дахамі. Гал. фасад атынкаваны, дэкарыраваны шырокімі лапаткамі, люкарнамі, цягамі, карнізамі з сухарыкамі. 3 боку гал. фасада — званіца з макаўкай. На фоне бутавай паліхромнай муроў
Кеўлаўская царква ў гонар іконы Маці Божай «Усіх гаротных радасць».
кі вылучаюцца атынкаваныя карнізы і ліштвы пр