• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 4.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 4.

    Памер: 664с.
    Мінск 2013
    581 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    лення» (1995, рэж. М.Пташук), «Свежына з салютам» (2001), «На спіне ў чорнага ката» (2008, рэж. абодвух І.Паўлаў), «Дастыш Фантастыш» (2009, рэж. А.Канановіч), «Выкрасці Бельмандо» (2012, рэж. М.Князеў), «Вось гэта каханне» (2013, рэж. С.Назіраў).
    К.І.ВяргейчыкЛабецкая, Л.М.Зайцава.
    КІНАКРЬІТЫКА, рэцэнзаванне фільмаў і аналіз сучаснага кінапрацэсу; раздзел кіназнаўства. Займаецца тлумачэннем і ацэнкай фільмаў са спажывецкага (успрыманне гледачом), публіцыст. (сувязь з актуальнымі праблемамі грамадскага і духоўнага жыцця) пунктаў гледжання, а таксама з пазіцый кіназнаўства і тэорыі кіно. Як асобная галіна творчасці ўтварылася пасля станаўлення літ.маст. крытыкі, са з’яўленнем і развіццём кінематографа. Сярод жанраў К.: рэцэнзія, рэцэнзіянарыс, рэцэнзіяфельетон (у сучаснай К. амаль не сустракаецца), аналітычны артыкул, кінаагляд (у ім разглядаюцца некалькі блізкіх кінафільмаў з адной ідэяй ці адным рэж.). Існуюць адрозненні паміж К. і кінажурналістыкай: для К. больш характэрны аналітычныя жанры, для кінажурналістыкі — інфармацыйныя (рэцэнзіянататка, інфармацыйная нататка, інтэрв’ю, рэпартаж). Першыя спробы ў бел. К. пачаліся з публікацыйанонсаў замежных фільмаў. У гэты час матэрыялы былі ў асн. інфармацыйнага характару. 3 развіццём бел. кінематографа ўсё больш узнікала патрэба ў прафес. К. У 1920—30я гг. некатрыя бел. журналісты цікавіліся новым мастацтвам і звязвалі з ім сваю прафес. дзейнасць (Я.Садоўскі, Б.Быхаўскі, Л.Літвінаў і інш.). У друку грунтоўныя публікацыі кінакрытыкаў з’явіліся са стварэннем Дзярж. ўпраўлення па справах кінематаграфіі Беларусі (Белдзяржкіно). Значнай падзеяй у К. стаў пачатак вытворчасці бел. фільмаў («Лясная быль», 1926, рэж. Ю.Тарыч). У 1926 рэгулярна выходзіў кіначасопіс, які адлюстроўваў жыццё Беларусі на эк
    ране. У 1930я гг. ў газетах з’явіліся аналітычныя нататкі пра фільмы, у якіх давалася іх разгорнутая ацэнка. Першыя бел. кінакрытычныя матэрыялы звычайна насілі назвы кінафільмаў (напр., «Першы ўзвод», «Залатыя агні», «11 ліпеня» і інш.). К. датычылася не толькі пытанняў драматургіі і рэжысуры, але і ўзаемаадносін тэатр. акцёраў і кінамастацтва. У 1940я гг. з артыкуламі пра кіно выступаў рэж. У.КоршСаблін («Чаму не выкарыстоўваецца беларуская народная песня?», «Глыбока вывучаць і асэнсоўваць зробленае»). У 1940—50х гг. у К. ўздымаліся важныя пытанні развіцця нац. культуры, пастаянных рубрык або падборак не існавала, часцей за ўсё матэрыялы з’яўляліся паралельна з выхадам новай карціны. У 1960я гг. была створана секцыя кіно і К. Саюза кінематаграфістаў Беларусі. У гэты перыяд спецыфіку бел. кіно даследавалі Е.Бондарава, В.Нячай, Г.Ратнікаў, Л.Шылава, Н.Фральцова і інш. У 1970—80я гг. актыўна выдаваліся калектыўныя збкі «Кіно Савецкай Беларусі» (1975), «Сучаснае беларускае кіно» (1985), «Кіно: ігравое плюс дакументальнае» (1987) і інш. У 1990 выдадзена манаграфія «Жанравая прырода фільма» Г.Ратнікава. У 1990я гг. актуальныя праблемы К. асвятляліся ў час. «На экранах», «Маладосць». Выдадзены даведніккаталог «Усе беларускія фільмы» (кн. 1—2, 1996). Сярод кінакрытыкаў 2000х гг.: І.Аўдзееў, А.Бабкова, Л.Бондарава, Л.Зайцава, А.Красінскі, В.Мядзведзева, Г.Ратнікаў, Л.Саянкова, Н.Фральцова і інш.
    Літ.: Беларускае кіно ў 21 ст. Мінск, 2002; Гісторыя кінамастацтва Беларусі. У 4 т. Т. 3. Гісторыя тэлевізійнага кіно. Мінск, 2004; «Любові і смутку парыў цэнтрабежны...» (Беларускае кіно ў асобах). Мінск, 2004. А.А.Мацькова.
    КІНАМАСТАЦТВА, від экраннага мастацтва, творы якога ствараюцца з дапамогай кіназдымкі рэальных, спецыяльна інсцэніраваных або адноўленых сродкамі мультыплікацыі
    падзей рэчаіснасці. Лічыцца сінтэтычным мастацтвам, у якім спалучаюцца лра, выяўл. мастацтва, тэатр і музыка. За час развіцця К. сфарміраваліся 4 асн. віды кінематаграфіі: маст. (ігравая), дакум., мультыплікацыйная, навук.папулярная. Гісторыя развіцця сусв. К. дзеліцца на 4 перыяды: 1895—1918 — пошукі адмысловых сродкаў К., фарміраванне падзелу фільмаў на маст., хранікальныя і навук.папулярныя; 1920я гг. — ператварэнне нямога кіно ў самаст. мастацтва; 1930—40я гг. — станаўленне гукавога кіно, з 2й пал. 1940 — 1й пал. 1950х гг. да цяперашняга часу — развіццё нац. К. У К. Беларусі вылучаюць 3 перыяды. Першы (1924—45) звязаны са з’яўленнем к/студыі «Беларусьфільм» і выпускам 1 га ігравога фільма «Лясная быль» (1926, рэж. Ю.Тарыч). У 1920—30я гг. здымалася кінахроніка, дакум. ленты («Такая наша Беларусь», «Заваяваная зямля», «3 твані балот»), У 1928—39 к/студыя знаходзілася ў Ленінградзе, адкуль кінематаграфісты прыязджалі ў Беларусь. Былі зняты фільмы гіст.прыгодніцкія («Кастусь Каліноўскі», 1927, рэж. У.Гардзін), гіст.рэв. («Першыўзвод», 1932, рэж. У.КоршСаблін). У Вял. Айч. вайну к/студыя знаходзілася ў Маскве. У ваен. час выпускаліся кіначасопісы «Савецкая Беларусь» (1942—44) з франтавой хронікай, дакум. «Вызваленне Савецкай Беларусі» (1945, рэж. У.КоршСаблін і М.Садковіч) і інш. У пасляваен. перыяд. ваен. тэматыка заняла гал. месца ў бел. дакум. і маст. кінематографе («Гадзіннік спыніўся апоўначы», 1958, рэж. М.Фігуроўскі; «Сустрэча герояў Брэста», 1961, рэж. У.Шэлег). У 1960я гг. адбылося абнаўленне бел. кінематографа, з’явілася новае пакаленне кінематаграфістаў, якія расказвалі пра апаленае вайной дзяцінства, чалавечае братэрства ў час выпрабаванняў. Лідарам гэтага пакалення стаў В.Тураў — фільмы «Праз могілкі» (1964), «Я родам з дзяцінства» (1966), «Партызаны»
    452
    КІНАМУЗЫКА
    (1971). У 1962 быў створаны Саюз кінематаграфістаў Беларусі. 3 сярэдзіны 1960х гг. у тэлеаб’яднаннях «Беларусьфільм» і «Тэлефільм» пачаўся выпуск тэлевізійных карцін: «Полымя» (1964, рэж. В.Чацверыкоў), «Час выбраў нас» (1976—78, рэж. М.Пташук). У К. паступова з’яўляліся гіст. карціны («Чырвонае лісце», 1958, рэж. У.КоршСаблін, «Я, Францыск Скарына...», 1969, рэж. Б.Сцяпанаў і інш.), экранізацыі літ. твораў, у т.л. для дзяцей («Корцік», «Бронзавая птушка», 1973 і 1974, рэж. М.Калінін; «Прыгоды Бураціна» і «Пра Чырвоную Шапачку», 1975 і 1977, рэж. Л.Нячаеў; «Дзікае паляванне караля Стаха», 1979, рэж. В.Рубінчык). У 1976 адкрыўся Музей гісторыі бел. кіно. У 1980—90я гг. з’яўляліся экранізацыі рус. лры («Дуброўскі», 1988, рэж. В.Нікіфараў). У 1980я гг. нац. бел. кіно было таксама адзначана поспехам шматсерыйнай тэлевізійнай эпапеі «Дзяржаўная граніца» (1980—88, рэж. Б.Сцяпанаў, Г.Іваноў), дылогіяй «Палеская хроніка», «Людзі на балоце» і «Подых навальніцы» (1981—82, рэж. В.Тураў), аўтарскім фільмам «Ідзі і глядзі» (1985, рэж. Э.Клімаў). Пасля распаду СССР у незалежнай Беларусі пачаўся новы этап у развіцці нац. кінематографа. Найб. яркія фільмы гэтага перыяду — «Душа мая, Марыя» (1993), «Рэйнджар з атамнай зоны» (1999, абодва рэж. В.Нікіфараў), прысвечаныя чарнобыльскай трагедыі; фільмы хрысціянскай тэматыкі «Полацкая Сафія» (1995), «Пад крыламі Ефрасінні» (1997, абодва В.Шэвялевіч); муз.этналагічная дакументалістыка. 2000я гг. адзначаны з’яўленнем у бел. кінавідэапракаце рамантычнай легенды «Анастасія Слуцкая» (2003, рэж. Ю.Ялхоў), фільмаўпрытчаў «Дзіўная вячэра на куццю» (1999), «Прытча пра Раство» (2000), «Сястра і брат» (2002, усе рэж. І.Кадзюкова) і інш. Новаўвядзеннем к/студыі «Беларусьфільм» стаў поўны пераход на лічбавыя тэхналогіі вытворчасці. Бел. фільмы атрымалі прызнанне на
    міжнар. узроўні. У 2012 фільм «У тумане» С.Лазніцы атрымаў прыз Міжнар. федэрацыі кінапрэсы за лепшы фільм асн. конкурсу Канскага кінафестывалю, Гранпры кінафестывалю «Люстэрка» імя А.Таркоўскага, «золата» кінафестывалю «Лістапад» і інш. У сучасным бел. К. актыўна выкарыстоўваюцца камп’ютарныя эфекты. Сярод праектаў 2012—13 к/студыі «Беларусьфільм»: «У тумане» (рэж. С.Лазніца), «Роля» (рэж. К.Лапушанскі), «Паляванне на гаўляйтара» (рэж. А.Базілаў), «Смяротны танец» (рэж. І.Чацверыкоў), «Выкрасці Бельмандо» (рэж. М.Князеў), «Сляды Апосталаў» (рэж. С.Талыбаў), «КіндэрВілейскі прывід» (рэж. А.Турава) і інш. А.А.Мацькова.
    КІНАМЎЗЫКА, адзін з кампанентаў кіна, тэле або відэатвора; спецыфічны род муз. мастацтва. Можа быць арыгінальнай, напісанай адмыслова для фільма, ці складацца з муз. цытат, мець ілюстрацыйны характар, набліжацца да прыкладной музыкі або выконваць адну з асн. функцый у раскрыцці ідэйнамаст. канцэпцыі фільма. Першапачаткова ў нямым кінематографе музыка не выконвала драматургічных функцый, а мела прыкладное значэнне: тапёры (пераважна піяністы) музіцыраваннем суправаджалі дэманстрацыю кінафільмаў. У 1920—30я гг. з вынаходніцтвам гуказапісной апаратуры пад кожны фільм пачала стварацца ўласная фанаграма, якая стала часткай структуры кінатвора. У гукавым кіно адбыўся падзел музыкі на ўнутрыкадравую (гукі, якія суправаджаюць уласна дзеянні; напр., грукат матора, шум хваляў) і закадравую (аўтарскую; дапамагае перадаць настрой і выказаць ідэю фільма). Песня з’яўляецца адным з самых простых спосабаў увядзення музыкі ў фільм, яна дапамагае апісваць характар персанажа, ствараць пэўную атмасферу часу, часам выступае лейтматывам усяго дзеяння. У Беларусі вытворчасць гукавых фільмаў пачалася з кінафільма «Пераварот» (1930, рэж.
    Ю.Тарыч). Ужыванне гуку спачатку насіла тэхнікаэксперымент. характар і выконвала ілюстрацыйную функцыю: пры агучванні нямых фільмаў асобныя рэплікі персанажаў, шумы і музыка не дапаўнялі маст. вобраз. Упершыню ў бел. кіно гук у якасці выразнага элемента выкарыстаў рэж. У.КоршСаблін у фільме «Першы ўзвод» (1933). Найб. цікавы ў карціне муз. вобраз створаны кампазітарам І.Дунаеўскім, які выкарыстаў мелодыі бел. нар. і салдацкіх песень. Пасля І.Дунаеўскі напісаў музыку амаль да ўсіх фільмаў У.КоршСабліна («Шукальнікі шчасця», «Дачка Радзімы», «Залатыя агні»). Нац. каларытам, зваротам да бел. фальклору вылучаецца музыка А.Туранкова да фільма «Вогненныя гады» (1939). Бел. кампазітар Я.Глебаў напісаў музыку, якая лягла ў аснову больш чым 20 кінастужак: «Трэцяя ракета» (1963, рэж. Р.Віктараў), «Я родам з дзяцінства» (1966, рэж. В.Тураў), «Апошняе лета дзяцінства» (1974), «Дзікае паляванне караля Стаха» (1979, рэж. абодвух В.Рубінчык), «Войска выратавання» (2000, рэж. Я.Краўцоў) і інш. Для фільмаў «Міколкапаравоз» (1956), «Дзяўчынка шукае бацьку» (1959, рэж. абодвух Л.Голуб) стварыў музыку У.Алоўнікаў. У галіне К. таксама працавалі бел. кампазітары: А.Багатыроў («Канстанцін Заслонаў», 1949, рэж. У.КоршСаблін), Я.Цікоцкі («Паўлінка», 1952, рэж. А.Зархі), Ю.Семяняка («Каханнем трэба даражыць», 1960, рэж. С.Сплашноў), А.Янчанка («Знак бяды», 1986, рэж. М.Пташук), атаксама П.Альхімовіч, А.Залётнеў, Л.Захлеўны, В.Іваноў, У.Кандрусевіч, І.Лучанок, У.Солтан і інш. Су