Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 4.
Памер: 664с.
Мінск 2013
ў. У 1866 цэнтр воласці. У 1869 адкрыта нар. вучылішча. У 1886 — 2 царквы, 2 капліцы, бальніца. У 1897 — 117 двароў, 726 ж., піцейны дом, кузня, магазін. У 1917 — 152 двары, 823 ж. 3 1.1.1919 у БССР. У 1921 адкрыта хатачытальня, у 1922 — 7гадовая школа. 3 17.7.1924 у Слуцкім рне Слуцкай, з 9.6.1927 да 26.7.1930 Бабруйскай, з 21.6.1935 зноў Слуцкай акруг. 3 20.8.1924 цэнтр Цараўскага (15.2.1935 перайменаваны ў Кіраўскі) с/с. У 1926 — 165 двароў, 849 ж. 3 20.2.1938 у Мінскай вобл. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да канцачэрв. 1944 К. акупіравананям.фаш. захопнікамі. 3 20.9.1944 да 8.1.1954 у Бабруйскай вобл. 3 1955 у Навадворскім с/с. У 1959 — 815 ж. У 1970 — 688 ж. 3 22.9.1980 зноў цэнтр сельсавета. У 1998 — 214 гаспадарак, 460 ж.
У 2012 — дзіцячы сад, Дом культуры, бка, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі, магазін, дзіцячы санаторый «Случ»; Іаанаўская царква (2007).
КІРАВАННЕ, у беларускай мове сінтаксічная сувязь, пры якой гал. слова патрабуе, каб залежнае стаяла ў форме пэўнага ўскоснага склону. Кіруюцца звычайна назоўнікі ці інш. словы, ужытыя ў значэнні назоўнікаў, а таксама абагульненапрадметныя займеннікі. У залежнасці ад наяўнасці ці адсутнасці прыназоўніка перад залежным словам адрозніваюць К. непасрэднае, або беспрыназоўнікавае («развіццё навукі»), і пасрэднае, або прыназоўнікавае («поспехі ў навуцы»), Сярод абодвух відаў вылучаюць моцнае К. — калі гал. слова патрабуе ад залежнага строга вызначанай формы («напісаць пісьмо»),
і слабае — калі гал. слова спалучаецца з рознымі формамі залежнага («падрыхтавана першага верасня»). У залежнасці ад марфалагічнага выражэння гал. кампанента К. бывае прыдзеяслоўнае, прыйменнае, прыадвербіяльнае. Сродкамі афармлення сувязі паміж кампанентамі пры К. выступаюць прыназоўнікі, сэнс, канчаткі. Т. Ф. Рослік.
М.Г.Кіракозаў.
КІРАКбЗАЎ Мамікон Георгіевіч (5.1.1923, г. Баку — 9.2.1998), беларускі дзеяч аматарскага мастацтва, балетмайстар. Засл. дзеяч культуры Беларусі (1968). Скончыў Азербайджанскае харэагр. вучылішча (1940). 3 1940 артыст балета Азербайджанскага тэатра муз. камедыі, з 1942 саліст ансамбля песні і танца Закаўказскага фронту, з 1945 балетмайстар ансамбляў Закаўказскай ваен. акругі, з 1948 пагранічных войск Прыбалтыйскай і Заходняй ваен. акруг, з 1958 ансамбля песні і танца БВА. 3 1962 кіраўнік нар. ансамбля танца «Вянок» у Магілёве, які пад кіраўніцтвам К. дасягнуў высокага выканальніцкага майстэрства. Падрыхтаваў 5 праграм, якія ўключалі каля 100 танцаў і харэагр. сюіт народаў свету, у т.л. балет «Гэта было ў Магілёве», «Калі б хлопцы ўсёй зямлі...», «Дружба народаў», «Вянок беларускіх танцаў», «Бульба», «Беларускі лірычны карагод» і інш.
КІРАЎ (да 20.4.1939 Махаеды), вёска ў Нараўлянскім рне. За 38 км на Пд ад г. Нароўля, 35 км ад чыг. ст. Ельск на лініі Калінкавічы—Оўруч (Украіна), 216 км ад Гомеля, каля аўтадаро
458
КІРАЎСКАЯ
гі Міхалкі—Нароўля—мяжа Украіны. Цэнтр Кіраўскага с/с. 157 гаспадарак, 370 ж. (2012).
У 19 ст. вёска ў Рэчыцкім павеце Мінскай губ. У 1850 — 56 двароў, 393 ж. У 1886 — 425 ж., школа, царква. 3 26.4.1919 у Гомельскай губ. РСФСР. 3 3.3.1924 у БССР. 3 17.7.1924 у Нараўлянскім рне, да 26.7.1930 і з 21.6.1935 у Мазырскай акрузе. 3 20.8.1924 цэнтр Махаедаўскага (з 20.4.1939 Кіраўскага) с/с. 3 20.2.1938 у Палескай вобл. У 1940 — 321 двор, 1119 ж. У Вял. Айч. вайну з канца жн. 1941 да канца ліст. 1943 К. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. У ліп. 1943 акупанты спалілі вёску. Пасля вайны К. адноўлены. 3 8.1.1954 у Гомельскай вобл. У 1959 1295 ж. 3 25.12.1962 да 6.1.1965 у Ельскім рне. У 1998 — 182 гаспадаркі, 424 ж.
У 2012 дзіцячы сад, школа, Дом культуры, бка, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі, магазін. Брацкая Marina сав. воінаў, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
КІРАЎСК, горад у Магілёўскай вобл., цэнтр Кіраўскага рна, на р. Ала. За 87 км на ПдЗ ад Магілёва, 25 км ад чыг. ст. Бярэзіна на лініі Мінск—Гомель, на аўтадарозе Магілёў—Бабруйск. 8,7 тыс. чал. (2012).
Вядомы з 17 ст. як в. Старцы ў Бабруйскім старостве Рэчыцкага па
Аўтастанцыяў г. Кіраўск.
вета Мінскага ваяв. ВКЛ. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Рас. імперыі, у Бабруйскім павеце Мінскай губ. У 1844 в. Старцы ў складзе маёнтка Качэрычы, 920 двароў, 175 ж. У 1845 засн. шклозавод. У 1847 — 45 двароў, 245 ж. У 1897 — цэнтр Качэрыцкай воласці, 72 двары, 541 ж., вінакурня, хлебазапасны магазін, піцейны і заезны дамы. У 1907 — 93 двары, 609 ж. У 1909 адкрыта нар. вучылішча. 3 1.1.1919 у БССР. 3 29.8.1919 да 10.8.1920 у Гомельскай губ. РСФСР. 3 20.8.1924 хутар Старцы (з 1931 вёска) — цэнтр сельсавета Бабруйскага 2га, з 12.6.1925 Бабруйскага 1га, з 4.8.1927 Бабруйскага рна Бабруйскай акругі (да 26.7.1930). У 1934 каля в. Старцы засн. пас. Кіраўск. 3 12.2.1935 в. Старцы, цэнтр Кіраўскага рна. 20.4.1939 перайменавана ў в. Кірава. 3 15.1.1938 уМагілёўскай вобл.УВял. Айч. вайну в. Кірава і К. з канца чэрв. 1941 даканцачэрв. 1944 акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 20.9.1944 у Бабруйскай, з 8.1.1954 зноў у Магілёўскай абласцях. 15.11.1955 в. Кірава ўвайшла ў склад пас. Кіраўск, які 17.11.1959 стаў rap. пасёлкам. У 1971 — 4,7 тыс. ж. 3 4.6.2001 горад. У 2001 зацверджаны герб К.: іспанскі шчыт перасечаны «ў пояс» у суадносінах ніжняй і верхняй частак як 1:4. Верхняя частка — блакітная,
ніжняя — зялёная. Пасярэдзіне залаты сноп жыта, перавязаны сярэбранай вяроўкай.
Архіт.планіровачную структуру горада вызначаюць вуліцы Кірава, Камсамольская, Валадарскага, Ленінская, Гагарына, Церашковай. На вул. Кірава сфарміравалася цэнтр. плошча — грамадскі цэнтр. Прам. зона размешчана ў паўд.зах. і паўн,ўсх. частках горада. Зоны адпачынку — сквер, берагі р. Ала. Паводле генплана 1998 горад развіваецца ў паўд.зах. і паўн.ўсх. напрамках. Вядзецца індывід. забудова сядзібнага тыпу па вуліцах Будаўнікоў, Паўночная, Навасёлаў, Ф.Скарыны, праведзена рэканструкцыя і добраўпарадкаванне вуліц Пушкіна, Савецкая. У 2000я гг. ўзведзены корпус раённай бальніцы, будынкі філіяла ААТ «ААБ Беларусбанк», цэнтра сац. абароны насельніцтва. Праведзена рэканструкцыя парка (помніка садовапаркавага мастацтва пач. 20 ст.): абсталяваны дзіцячыя пляцоўкі, заалагічны куток, фантан.
У 2012 гімназія, сярэдняя школа, ДЮСШ, школа мастацтваў, 2 яслісады; цэнтры: развіцця дзіцяці, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, сац.пед., гігіены і эпідэміялогіі; 2 бкі, Дом культуры, стадыён, бальніца, паліклініка, 2 аптэкі, камбінат быт. абслугоўвання, гасцініца, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк». Брацкія магілы сав. воінаў, партызан і ахвяр фашызму. Помнік садовапаркавага мастацтва — парк пач. 20 ст.
КІ'РАЎСКАЯ ЦЭНТРАЛЬНАЯ РАЁННАЯ БІБЛІЯТЭКА. Засн. ў 1935 у г. Кіраўск. У 1978 у выніку цэнтралізацыі сеткі бібліятэк Кіраўскага рна стала цэнтр. для ўсіх бібліятэкфіліялаў сістэмы. Кніжны фонд (2013) 83 014 экз., 5290 чытачоў. Асн. кірункі дзейнасці: нац. адраджэнне, краязнаўства, прававая, экалагічная адукацыя, духоўнамаральнае, сямейнае, эстэтычнае выхаванне, прапаганда здаровага ладу жыцця, прафарыентацыя, папулярызацыя
459
КІРАЎСКІ
твораў маст. лры. Пры бцы дзейнічаюць цэнтры публічны прававой інфармацыі, інфармацыйнаідэалагічны, літ.муз. гасціная (1987) і клуб для моладзі «Сустрэча» (2005).
КІРАЎСКІ НАРОДНЫ ДУХАВЬІ АРКЁСТР «ФАНФАРЫ КІРАЎСКА».
Створаны ў 1984 у г. Кіраўск пры гар. Доме культуры. У 2010 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Заснавальнік і маст. кіраўнік А.У.Хадакоў. У складзе калектыву 20 чал. ва ўзросце ад 17 да 55 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — папулярызацыя айчыннай, сусветнай духавой музыкі, пошук новых форм выканання муз. твораў. У рэпертуары творы сучасных кампазітараў: «Гусарскі марш» А.Пятрова, «Дзень Перамогі» Д.Тухманава, «Развітанне славянкі» В.Агапкіна, «Героі спорту», «Белавежская пушча» А.Пахмутавай і інш. Калектыў — дыпламант абл. конкурсаў духавых аркестраў (г. Быхаў, 1997; г. Магілёў, 2009); удзельнік рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Бабруйск, 2006; г. Горкі, 2012).
КІРАЎСКІ НАРОДНЫ КЛУБ ПАЖЫЛЬІХ ЛЮДЗЁЙ «БАДЗЁРАСЦЬ».
Створаны ў 1995 ў г. Кіраўск пры гар.
Доме культуры. У 2006 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Маст. кіраўнікі З.М.Альшэўская (з 1995), Г.Д.Гукава (з 2012). У складзе калектыву 32 чал. ва ўзросце ад 55 да 80 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — папулярызацыя фізкультурнааздараўленчых мерапрыемстваў, тэматычныя сустрэчы. У рэпертуары рус. нар. песні, творы рус. і бел. кампазітараў: «Вось хтосьці з горачкі спусціўся», «Хто яго ведае» В.Захарава, «Рэчанька туманная» Э.Ханка і інш. Калектыў — удзельнік фестываляў рэсп. нар. творчасці ветэранскіх калектываў «Не старэюць душой ветэраны» (г. Мінск, 2009), абл. «Спявай, душа» (г. Бабруйск, 2011) і інш.
КІРАЎСКІ РАЁН, адм.тэр. адзінка на ПдЗ Магілёўскай вобл. Цэнтр — г. Кіраўск. У складзе раёна 122 сельскія нас. пункты, 7 сельсаветаў: Баравіцкі, Добасненскі, Любоніцкі, Мышкавіцкі, Паўлавіцкі, Скрыпліцкі, Стайкаўскі. Пл. тэр. 1,3 тыс. км!, пад лесам 42%. Нас. 21 тыс. чал. (2012). Жывуць беларусы (85,8%), рускія (12,6%), прадстаўнікі інш. нацыянальнасцей (1,6%). Патэр. раёна праходзяць аўтадарогі Магілёў—Бабруйск, Мінск—Гомель.
Раён утвораны 12.2.1935, уключаў 16 сельсаветаў. Цэнтр — в. Старцы (з 20.4.1939 Кірава). 3 20.2.1938 у Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з пач. ліп. 1941 да канца чэрв. 1944 акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія знішчылі ў раёне больш за 3 тыс. чал. Дзейнічалі Кіраўскія падп. райкамы КП(б)Б і ЛКСМБ (абодва 5.10.194227.6.1944), Кіраўская ваен.аператыўная група, партыз. брыгады 9я Кіраўская, 5я Клічаўская, 8я Рагачоўская, 61я; партыз. палкі 152і, 208ы імя Сталіна, 277, 425, 810ы, асобныя партыз. атрады 25ы, 115, 225, 278, 435, 620ы імя Чапаева, 830ы. Выходзіла падп. газ. «Кіравец». Раён вызвалены войскамі 1га і 2га Бел. франтоўуходзе Бабруйскай аперацыі 1944. 3 20.9.1944 у Бабруйскай, з 8.1.1954 у Магілёўскай абласцях. 16.7.1954 скасаваны 8 сельсаветаў, 2 утвораны, 15.11.1955 в. Кірава ўвайшла ў склад пас. Кіраўск (з 17.11.1959 гар. пасёлак, з 4.6.2001 горад). 8.7.1960 скасаваны 2 сельсаветы, 25.12.1962 далучаны 8 сельсаветаў Клічаўскага рна. 6.1.1965 г.п. Клічаў і 8 сельсаветаў перададзены Клічаўскаму рну.
Дзейнічаюць прадпрыемствы сельскай гаспадаркі, лёгкай і харчо
460
КІРАЎСКІ
вай прамсці. У раёне (2012) гімназія, 2 вучэбнапед. комплексы пачатковая школа—сад, 1 — сярэдняя школа—сад, 9 ясляўсадоў; школы: 8 сярэдніх, мастацтваў, ДЮСШ, 12 дашкольных устаноў, цэнтры: развіцця дзіцяці, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі, сац.пед. Працуюць 14 дамоў культуры, 8 клубаў, Цэнтр вольнага часу, Цэнтр культуры, 24 бкі, музей, аўтаклуб. У сістэме аховы здароўя раёна 2 бальніцы, паліклініка, 19 ФАПаў, 2 амбулаторыі, 5 аптэк, цэнтр гігіены і эпідэміялогіі. Для заняткаў фізкультурай, спортам і турызмам ёсць 15 спа