Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 4.
Памер: 664с.
Мінск 2013
тэндэнцыйнасць, у «Бяседзе...» адлюстраваны рэальныя рысы таго часу, незадаволенасць сялян грабежніцкай рэформай. Падрабляючы пад
тон сялянскага добразычліўца, аўтар умела карыстаўся жывой мовай, нар. фразеалогіяй, прыводзіў прыклады са стараж. гісторыі.
КІСЁЛЬ Рыгор Леанідавіч (н. 23.8.1955, в. Здудзічы Светлагорскага рна), беларускі журналіст, дзяржаўны дзеяч. Скончыў БДУ (1979).
Р.Л.Кісель.
3 1979 працаваў у газ. «Магілёўская праўда», з 1987 у Магілёўскім абкаме КПБ, з 1990 рэд. газ. «Магілёўскія ведамасці». 3 1994 старшыня Нац. тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь, з 2000 пасол Рэспублікі Беларусь у Румыніі, з 2002 старшыня праўлення ЗАТ «Другі нацыянальны тэлеканал». Адзін з стваральнікаў 12серыйнага дакум. тэлефільма «Навейшая гісторыя» (2004). Дзярж. прэмія Беларусі 2004.
КІСЛІК Навум Зіноўевіч (26.9.1925, Масква — 27.12.1998), беларускі паэт, перакладчык. Скончьгў БДУ (1950). Настаўнічаў. Працаваў у газ. «Літаратура і мастацтва» (1952—58), час. «Полымя» (1958—59). Аўтар збкаў паэзіі «Размова з сябрамі» (1956), «Пошук» (1959), «Пазыўныя зямлі» (1961), «Свята снегападу» (1972), «Успаміны пра вакзалы» (1976), «Першаснежжа» (1980), «Зімовы свет» (1985). Пераклаў на рус. мову кн. «Вецер з Волгі» А.Вялюгіна (1965), «Яго вялікасць» (1967) і «Служба святла» (1982) А.Русецкага, «Патрыятычная песня» П.Панчанкі (1970), «Далёка да акіяна» А.Куляшова (1973), «Вершы і паэмы» Я.Купалы (1979), «Свята пчалы» Р.Барадуліна (1980), раман «Людзі на балоце»
469
КІСТАЎ
І.Мележа (1964), асобныя творы Я.Коласа, П.Броўкі, М.Танка, А.Пысіна, С.Гаўрусёва, Ю.Таўбіна і інш.
Тв.'. йзбранное. Мннск, 1975.
КІСТАЎ Аляксандр Фёдаравіч (7.9. 1903, г. Валгаград, Расія — 14.5.1960), беларускі акцёр. Нар. артыст Беларусі (1953). Скончыў Ленінград
скі тэатр. тэхнікум (1928). Працаваў у тэатрах Ленінграда, Куйбышава, Масквы. 3 1944 у Дзярж. рус. драм. тэатры Беларусі. Валодаў моцным голасам, велічнай постаццю, пластычнай выразнасцю і яскравым тэмпераментам, якія спалучаліся з высокім прафес. майстэрствам. Стварыў яркія вобразы персанажаў, апантаных вял. пачуццём ці захопленых пэўнай ідэяй, надаваў такім героям
А.Кістаў у ролі Радазубава.
рамантычную афарбоўку. Сярод роляў: Ермашоў, Іван Палойка («Брэсцкая крэпасць», «Галоўная стаўка» К.Губарэвіча), Мілавідаў, Флор Фядулавіч Прыбыткоў («На бойкім месцы», «Апошняя ахвяра» А.Астроўскага), Іван Шуйскі («Цар Фёдар Іаанавіч» А.Талстога), Астраў («Дзядзька Ваня» А.Чэхава), Ванюшын («Дзеці Ванюшына» С.Найдзёнава), Радазубаў, Цецераў («Варвары», «Мяшчане» М.Горкага), Важак («Аптымістычная трагедыя» У.Вішнеўскага), Ратнікаў («У адным горадзе» А.Сафронава), Забелін («Крамлёўскія куранты» М.Пагодзіна), Паручнік Барэйка («ПортАртур» паводле А.Сцяпанава), Рогаў, Струкаў («Хлеб наш надзённы», «Далі неабсяжныя» паводле М.Вірты), Варапаеў («Шчасце» паводле П.Паўленкі), Тобі, Атэла, Кароль Лір («Дванаццатая ноч», «Атэла», «Кароль Лір» У.Шэкспіра) і інш.
КІСЦЯНЁЎСКІ ПАРК, помнік садовапаркавага мастацтва ў в. Кісцяні Рагачоўскага рна. Склаўся ў канцы 18 — 1й пал. 19 ст. ў маёнтку Верманаў. Пл. 6 га, прамавугольны па форме, выцягнуты паміж ракой і цэнтр. алеяй. Кампазіцыя ландшафтная. Сядзібны дом (не збярогся) стаяў на верхняй паўкруглай тэрасе. У паўн. частцы парку зберагліся рэшткі рэгулярнай планіроўкі — партэр у форме квадрата з кругам унутры, аформлены двухрадковай алеяй з хвоі звычайнай, і штучны круглы ў плане ўзгорак. У парку растуць дрэвы пераважна мясц. парод — клён, таполя, рабіна, трапляюцца экзоты. Парк унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
КІСЦЯНІ', археалагічныя помнікі — гарадзішча і селішча каля в. Кісцяні Рагачоўскага рна.
Гарадзішча мілаградскай і зарубінецкай культур на правым беразе р. Дняпро, амаль у цэнтры вёскі. Займае мыс паміж 2 ярамі, з боку поля прасочваюцца рэшткі вала і ро
ва. Пляцоўка амаль прамавугольная памерамі 40 х 60 м. Помнік вядомы з 1873, неаднаразова абследаваўся. У 1975—76 Э.М.Загарульскі даследаваў 380 м2. Культ. пласт 0,3—1,7 м. Выяўлены рэшткі наземнай пабудовы слупавой канструкцыі, заглыбленай у мацярык на 0,2 м. Знойдзены фрагменты мілаградскіх ляпных пасудзін яйцападобнай формы, частка з якіх арнаментавана ямкавымі ўцісканнямі па шыйцы. Зарубінецкія пасудзіны ўпрыгожаны пальцавымі ўцісканнямі па краі венчыка, частка посуду мае штрыхоўку. Сярод знаходак жалезныя сярпы, шпілька, жалезныя і бронзавыя кольцы, абломак бронзавага позналужыцкага бранзалета, арнаментаванага 3 спіралямі і кальцавымі насечкамі па ўсім полі, бранзалеты з патоўшчанымі канцамі, касцяныя праколкі, гліняныя грузікі, шкляныя і гліняныя пацеркі 1 інш. Датуецца 2й пал. 1га тыс. да н.э. — пач. 1га ст. н.э. Магчыма, у 6—7 ст. яно выкарыстоўвалася як сховішча. Матэрыялы гарадзішча з’яўляюцца эталонам да помнікаў тыпу Чачэрск—Кісцяні зарубінецкай культуры Верхняга Падняпроўя Беларусі.
С е л і ш ч а на ПдУ і ПнЗ ад гарадзішча, за ярамі. Пл. каля 1 га. Абследавалі ў 1950я гг. Ю.У.Кухарэнка і Л.Д.Побаль. Знойдзены фрагменты ляпной керамікі мілаградскай і зарубінецкай культур. А.А.Егарэйчанка.
КІСЦЯНІ, вёска ў Рагачоўскім рне, на р. Дняпро. За 21 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Рагачоў на лініі Магілёў—Жлобін, 140 км ад Гомеля, каля аўтадарогі Рагачоў—Старое Сяло. Цэнтр Кісцянёўскага с/с. 222 гаспадаркі, 520 ж. (2012).
Вядомы з 2й пал. 16 ст. як вёска ў Рэчыцкім павеце Мінскага ваяв. ВКЛ. Пасля 1га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у Рас. імперыі, з 1777 у Рагачоўскім павеце Магілёўскай губ. У 1796—1802 у Бел. губ. У 1817 сяло, 87 двароў 439 ж. У 1897 — 130 двароў, 843 ж., прыстань, царква, вінакурны зд, 3 млыны, карчма. 3 26.4.1919 у Гомельскай губ. РСФСР. 3 3.3.1924 у
470
КІСЯЛІ
БССР. 3 17.7.1924 у Рагачоўскім рне, да 26.7.1930 Бабруйскай акругі. 3 20.8.1924 вёска, цэнтр сельсавета. 3 20.2.1938 у Гомельскай вобл. У Вял. Айч. вайну з сярэдзіны жн. 1941 да канца лютага 1944 К. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. У 1959 — 468 ж. 3 14.4.1960 да 19.9.1963 у Старасельскім с/с. У 1998 — 244 гаспадаркі, 660 ж.
У 2012 дзіцячы сад, сярэдняя школа, Дом культуры, бка, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі, 2 магазіны. Брацкая Marina сав. воінаў, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Археал. помнікі: гарадзішча і селішча.
КІСЯЛЁЎСКІ Анатоль Іванавіч (28.12.1925, Мінск 27.9.1986), беларускі мовазнавец. Др філал. навук (1980), праф. (1981). Скончыў Мінскі пед. інт (1957). 3 1963у Мінскім пед. інце замежных моў (у 1968—75 прарэктар). Даследаваў праблемы агульнага мовазнаўства, лексікаграфіі і тэрміналогіі. Аўтар «Лацінарускабеларускага батанічнага слоўніка» (1967), манаграфіі «Мовы і метамовы энцыклапедый і тлумачальных слоўнікаў» (1977), адзін з аўтараў «Рускабеларускага слоўніка грамадскапалітычнай тэрміналогіі» (1970) і «Слоўніка славянскай лінгвістычнай тэрміналогіі» (т. 1—2, 1977—79) і інш. КІСЯЛЁВА БЎДА, вёска ў Клімавіцкім рне, на р. Бязвусця. За 18 км на ПнУ ад г. Клімавічы, 142 км ад Магілёва, 2 км ад чыг. ст. Шасцёраўка на лініі Магілёў—Рослаўль (Расія), каля аўтадарогі Магілёў—Масква. Цэнтр Кісялёвабудскага с/с. 100 гаспадарак, 235 ж. (2012).
У 1780 сяло ў Клімавіцкім павеце Магілёўскай губ. У 1816 — 35 двароў, 208 ж., уласнасць памешчыка. У 1834 — 41 двор, 271 ж. У 1885 у Хатовіжскай воласці Клімавіцкага павета, 53 двары, 328 ж., царква. У 1897 — 85 двароў, 559 ж., вятрак, кузня, царк,прыходская школа, хлебазапасны магазін, піцейны дом. У 1909 — 78 двароў, 670 ж., прац. школа 1й сту
пені. 3 1.1.1919 у БССР. 3 26.4.1919 у Гомельскай губ. РСФСР. 3 9.5.1923 у Клімавіцкай вол. 3 3.3.1924 у БССР. 3 17.7.1924 у Магілёўскай акрузе (да 26.7.1930). 3 20.8.1924 цэнтр сельсавета. 3 9.6.1927 у Магілёўскай акрузе (да 26.7.1930), з 4.8.1927 у Клімавіцкім рне. 3 20.2.1938 у Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з канца жн. 1941 да канца вер. 1943 К.Б. акупіравана ням.фаш. захопнікамі, якія ў вер. 1943 спалілі 68 двароў. Пасля вайны адноўлена. У 1986 — 81 гаспадарка, 230 ж.
У 2012 лясніцтва, бка, клуб, ФАП, комплексны прыёмны пункт, магазін, адцз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
КІСЯЛЁЎ Ігар Аляксеевіч (17.3.1928, г. Рагачоў — 2.10.1994), беларускі мовазнавец. Др філал. навук (1978), праф. (1979). Скончыў Мінскі пед. інт (1953). 3 1966 выкладаў у Бел. пед. унце. Даследаваў праблемы ўсх.слав. марфалогіі і фразеалогіі, рус.бел. моўнага ўзаемадзеяння. AyTap манаграфіі «Часціцы ў сучасных усходнеславянскіх мовах» (1976). Складальнік «Фразеалагічнага слоўніка рускай мовы» (1985), «Рускабеларускага фразеалагічнага слоўніка» (1991).
КІСЯЛЁЎ Уладзімір Мікалаевіч (н. 28.4.1931, в. Шацк Пухавіцкага рна), беларускі краязнавец. Канд. эканам. навук (1986). Засл. работнік жыллёвакамунальнай гаспадаркі Беларусі (1981). Скончыў Маскоўскі аўтадарожны інт (1955). У 1955—92 працаваў на гар. транспарце, у Мінве жыллёвакамунальнай гаспадаркі, Бел. політэхн. акадэміі. Вывучае гісторыю гар. гаспадаркі. Аўтар краязнаўчых прац «Над нёманскімі пуцявінамі» (2009), «Параненыя ўспаміны (з акупацыйнага жыцця вёскі Дараганава)» (2010), твораў пра вучоных У.Завітневіча і Я.НаркевічаЁдку.
Тв:. Нсследователь вннмательный н трудолюбнвый. О жнзнн н деятельностн нсторнка н богослова В. Завнтневнча. Мннск, 2007; Парадоксы «электрнческо
го человека» (жнзнь н деятельность белорусского учёного Якова Оттоновнча НаркевнчаНодко). Млнск, 2007; Яков Отгоновнч НаркевячНодко (1847— 1907). Бнобйблмографнческнй указатель. Мннск, 2010.
КІСЯЛЁЎЦЫ, вёска ў Кобрынскім рне. За 9 км на ПдУ ад горада і чыг. ст. Кобрын на лініі Брэст—Гомель, 55 км ад Брэста, каля аўтадарогі Брэст—Мінск. Цэнтр Кіселявецкага с/с. 211 гаспадарак, 552 ж. (2012).
У 1886 сяло ў Балоцкай воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губ., 11 двароў, 143 ж., царква, піцейны дом. У 1897 — 41 двор, 236 ж., царк.прыходская школа, магазін. У 1905 190 ж. 3 1919 у БССР. 3 1921 у складзе Польшчы, у Кобрынскім павеце Палескага ваяв. 3 1939 зноў у БССР. 3 15.1.1940 вёска ў Кобрынскім рне. 3 12.10.1940 цэнтр сельсавета. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да сярэдзіны ліп. 1944 К. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. У 1999 — 215 гаспадарак, 574 ж.
У 2012 сярэдняя школа, клуб, амбулаторыя, аптэка, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», 2 магазіны. Археал. помнік — курганны могільнік.
КІСЯЛІ, археалагічны помнік — гарадзішча каля в. Кісялі Талачынскага рна (у лі