• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 4.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 4.

    Памер: 664с.
    Мінск 2013
    581 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
     аркатурныя фрызы, кілепадобныя франтоны, мура
    Кіявіцкая Вазнясенская царква.
    ваныя філёнгі, рустоўка і інш. Зала храма асветлена трайнымі аконнымі праёмамі барабана, абапёртага праз ветразі на магутныя сцены, астатнія памяшканні перакрыты цыліндрычнымі скляпеннямі з распалубкамі. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
    КІЯКОЎСКАЯ СЯДЗІБА Існавала ў канцы 19 — сярэдзіне 20 ст. ў в. Кіякова Докшыцкага рна. Належала А.Кіякоўскаму. Складалася з сядзібнага дома, флігеля, свірна, парку, саду, гасп. двара. Да сядзібнага дома (згарэў у час Вял. Айч. вайны) вяла алея з каштанаў і ліп (захаваліся адзінкавыя дрэвы). Перад домам размяшчаўся партэр. Парк — Гпадобны ў плане, быў разбіты ў паўд.зах. частцы сядзібы. Дрэвастой быў прад
    Кішчыцкая Пакроўская царква.
    Флігель у Кіякоўскай сядзібе.
    стаўлены мясц. відамі елкі, ліпы, клёна, дуба, бярозы. У 1907 у сядзібе была пабудавана капліца ў неарэнесансным стылі. Захаваліся флігель, гасп. пабудовы, рэшткі парку.
    КЛАБАН Крыштоф [1550, Каралявец (г. Кёнігсберг) — пасля 1616], польскі і беларускі кампазітар. Да 1565 флейтыст у Пётркаве (Польшча), потым інструменталіст, спявак, кампазітар, капельмайстар каралеўскай капэлы Жыгімонта II Аўгуста, Стафана Баторыя, Жыгімонта III Вазы. Пры Стафане Баторыю жыў у Гродне, кіраваў капэлай, напісаў для яе шмат твораў. 3 муз. спадчыны К. захаваліся 2 фрагменты шматгалосых мес і «Песні славянскай Каліопы», напісаныя з нагоды ўступлення на трон Жыгімонта III (на тэксты Станіслава Грахоўскага, выдадзены ў Крака
    474
    КЛАРНЕТ
    ве ў 1588). Вядомы яго «спевы пры лютні», якія аздаблялі прыдворныя ўрачыстасці Стафана Баторыя (захаваліся толькі тэксты Я.Каханоўскага, выдадзены ў Кракаве ў 1583). Музыку К. вызначала высокае прафес. майстэрства, віртуознае валоданне тэхнікай шматгалосых спеваў, яркая вобразнасць і эмацыянальная ўзнёсласць.
    КЛАВЕСІН (франц. clavecin ад позналац. clavicymbalum ад лац. clavis ключ + cymbalum цымбалы), чэмб а л а, струнны шчыпковы клавішны муз. інструмент. Бліскучы, адрывісты, хутка затухаючы гук здабываюць плектрам з птушынага пяра ці скуры, які пры націсканні клавішы чапляецца за струну. Дынаміка і тэмбр змяняюцца пры пераходзе з адной ручной клавіятуры (мануала) на другую і пераключэнні рэгістраў. Разнавіднасці К. (клавічэмбала, унісон, спінет, вёрджынел, клавіцытэрыум і інш.) адрозніваюцца крылападобнай ці прамавугольнай формай корпуса ў залежнасці ад гарызантальнага ці вертыкальнага размяшчэння струн, памерамі, колькасцю мануалаў (1—3) і рэгістраў дыяпазонам (4—5 актаў). Канструкцыя К. распрацоўвалася з 14 ст. У Беларусі К. вядомы з канца 16 ст. Найб. пашыраны ў 2й пал. 18 ст., у т.л. ў капэлах Гродна, Дзярэчына, Нясвіжа, Шклова. Сярод выканаўцаў на К. — К.Абатэ, Я.Баэрт, Э.Ванжура, Ю.Віткоўскі, Я.Д.Голанд, Я.Л.Дусек, Л.Сітанскі, Ф.Яжомбек, клавесініствіртуоз Я.М.Шоль (Нясвіж, Слуцк). У 1й пал. 19 ст. К. вырабляліся ў Мінску на фцы муз. інструментаў І.Фотха. К. ўведзены ў склад Дзярж. камернага аркестра Беларусі, ансамбля старадаўняй музыкі «Кантабіле». Тэмбр К. імітуецца на электраарганах і сінтэзатарах. Сярод сучасных бел. выканаўцаў на К.: Д.Зубаў, У.Неўдах і інш. І.Д.Назіна.
    КЛАВІКбРД (позналац. clavichordium ад лац. clavis ключ + грэч. chords струна), струнны ўдарны клавішны музычны інструмент. Клаві
    ятура размешчана ўнутры плоскай прамавугольнай скрыні розных памераў, ад малых (актаўных) да параўнальна вял. (даўжыня да 1,5 м). На канцы кожнай клавішы прымацаваны металічны штыфт з плоскай галоўкай — тангент, які пры націсканні клавішы ўдарае па струне. Гук К. пяшчотны, цёплы, ціхі, але выразны, дыяпазон 1—5 актаў. Выкарыстоўваўся звычайна для камернага музіцыравання. Быў пашыраны ва ўсіх еўрап. краінах. У лры згадваецца з 15 ст. На пач. 19 ст. К. выцеснены фартэпіяна. У Беларусі ўпамінанні пра К. адносяцца да 18 ст. і звязаны з дзейнасцю капэл у Гродне (клавікардысты Е.Баркоўскі, М.Гжанкоўскі, Б.Карчміт, Д.Пташынскі, Б.Сітанскі, Ю.Ярмаковіч; навучанне дзяўчынак ігры на К. вялося ў мясц. тэатр. школе) і Слоніме (Д.Грабенбаўэр, які паводле кантракта з М.К.Агінскім абавязваўся арганізаваць «школу сістэматычнага навучання пэўных асоб на клавікордах»). К. выкарыстоўваўся ў аркестры ў Будславе (1837, Мядзельскі рн). У пач. 19 ст. К. вырабляліся ў Мінску на фцы муз. інструментаў І.Фотха. У цяперашні час выкарыстоўваецца пры выкананні старадаўняй музыкі. І.Д.Назіна.
    КЛАДНІК, Кладавік, ва ўсходнеславянскай, у т.л. бел., міфалогіі істота, дух, які валодае скарбам і ахоўвае незлічоныя багацці. Апранаецца ў рэчы з серабра і золата, у руках трымае дарожны сярэбраны з залатой аздобай кій. Пры ўсіх багаццях К. застаецца бедняком, бо нічога не бярэ для ежы. Перабіваецца ўкрадзенай ці выпрашанай хлебнай скарынкай. Злы на людзей і губіць усіх, хто робіць замах на скарб, які ён ахоўвае. КЛАДОЎКА, гаспадарчая пабудова для захоўвання збожжа, прадуктаў харчавання; сховішча найб. каштоўнай маёмасці. Гл. камора.
    КЛАКА (франц. claque), група людзей (клакёраў), спецыяльна нанятых, каб стварыць штучны поспех (шумнымі апладысментамі, авацыя
    мі) ці, наадварот, каб праваліць выступленне акцёра, спектакль. Клакёры як персанажы ёсць у камедыі «Амністыя» М.Матукоўскага ў сцэне «таварыскага суда».
    КЛАКОЦКІ (Klakocki) Вінцэнты, польскі акцёр, антрэпрэнёр 1й пал 19 ст. У 1815 выступаў у трупе Я. Шыманскага і С.Нядзельскага ў Гродне. Стварыў уласную трупу, з якой выступаў у 1832 у Навагрудку і Слоніме, у 1833 у Брэсце і Навагрудку, у 1834 у Лідзе, у 1850 у Віцебску і Бабруйску (верагодна), у 1851 у Гродне, Суражы і Гарадку, у 1852—54 у Віцебску, у 1853 у Бешанковічах і Бабруйску (верагодна). Спектаклі ставіліся на польск., рус. і ўкр. мовах.
    КЛАРК (Clark) Джон, архітэктар і будаўнік 1й пал. 19 ст., прадстаўнік архітэктуры класіцызму. У 1 SOO26 жыў і працаваў у Гомелі. Сярод работ: сядзібны комплекс на беразе р. Сож (1802, не захаваўся), бакавыя флігелі Гомельскага палаца (1800— 05, перабудаваны пры рэканструкцыі 1837—48), царква (1805), Гомельскі Петрапаўлаўскі сабор (1809—24), Гомельскага духоўнага вучылішча будынак (1799—1819), гандлёвыя рады з вежай (1818, згарэлі ў 1865), Гомельскай ланкастэрскай школы будынак (1818), бальніца (1819, перабудавана ў 20 ст.), касцёл (1822, не захаваўся), карчма (1822, 2і паверх перабудаваны ў 1950я гг.), царква ў в. Гадзілавічы Рагачоўскага рна (1822, не захавалася). В.Ф.Марозаў.
    КЛАРНЁТ [ад лац. clarus ясны (гук)], духавы музычны інструмент сямейства язычковых. Гукаўтварэнне на К. адбываецца за кошт вагання адзінарнага вібрыруючага язычка. К. з’явіўся на мяжы 17—18 ст. ў Германіі на базе старадаўняй франц. жалейкі шалюмо. Пасля трансфармацыі і канструктыўных удасканаленняў К. заняў вядучае месца ў камернаінструм. ансамблях і аркестрах (сімф., духавым, нар. і інш.) Сучасны К. мае 8 разнавіднасцей, з якіх найб. распаўсюджаным з’яўляецца К.сапрана з
    475
    КЛАСІК
    дыяпазонам ад гуку мі малой актавы да гуку соль трэцяй актавы. У Беларусі з 18 ст. К. з’явіліся ў інструм. капэлах Радзівілаў у Нясвіжы (1780—1807, кларнетыст К.Тамашэўскі), А.Тызенгаўза ў Гродне (1776, 1779—80, кларнетыст Я.Пашкоўскі), у ваен. капэлах [Капэла 2га пешага палка вялікай булавы ВКЛу Слоніме (1776) іўГродне (1777—82), кларнетыст Л.Карнінскі] і інш. Міхал Казімір Агінскі меў мянушку «Гетман Кларнет», дзякуючы яго віртуознай ігры на К. і паважліваму стаўленню да духавой музыкі. У 1803 пры архірэйскім хоры Магілёва ў духавым аркестры 14гадовы семінарыст І.Дабравольскі навучаў ігры на К. Бел. кларнетысты ў 19 ст. знаёміліся з творчасцю гастралёраў (напр., 20.3.1849 у зале Дваранскага сходу Віцебска адбыліся гастролі Шварцбургскага аркестра). 3 1932 Бел. кансерваторыя пачала прафес. падрыхтоўку кларнетыстаў. Сістэма падрыхтоўкі кларнетыстаў Беларусі спрыяла з’яўленню выдатных музыкантаўвыканаўцаў і педагогаў (Л.Акапджанян, І.Брычыкаў У.Дзерышаў Г.Забара, Я.Лосеў У.Скараходаў, Г.Цароў і інш.). 3 1930х гг. і да цяперашняга часу кампазітары Беларусі актыўна ствараюць сольныя творы для К., для камернаінструм. і аднародных ансамбляў у склад якіх уваходзіць К. Сярод кампазітараў: Л.Абеліёвіч, М.Аладаў, А.Багатыроў Г.Вагнер, Я.Глебаў У.Дамарацкі, У.Каральчук, А.Літвінчук, Л.Мурашка, П.Падкавыраў Р.Сурус, К.Цесакоў і інш.
    Літ.: Дадзіёмава В.У. Гетманкларнет // Мастацтва Беларусі. 1991. № 7; Яе ж. Гісторыя музычнай культуры Беларусі ад старажытнасці да канца 18 ст. Мінск, 1994; Забара Г.М. Некоторые вопросы методнкн преподавання нгры на деревянных духовых ннструментах. Мннск, 2012; Ннчков Б.В. Нскуство нгры на духовых деревянных, медных н ударных ннструментах // Белорусское концертнонсполннтельское нскусство: последняя треть 20 — начало 21 в. Мннск, 2012. А.Л.Карацееў.
    Удзельнікі ансамбля салістаў «Класікавангард»
    «КЛАСІКАВАНГАРД», ансамбль салістаў. Створаны ў 1991 у г. Мінск. Заснавальнік і кіраўнік У.А.Байдаў У складзе ансамбля 20 чал. ва ўзросце ад 20 да 50 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — адраджэнне і папулярызацыя нац. муз. спадчыны Беларусі. У рэпертуары канцэртныя праграмы «Старадаўняя беларуская музыка 15—19 ст.», «Сусветная камерная музыка», «Творы кампазітараў нашых дзён», «Музыка Літвы і Кароны», «Варшаўская муза Шапэна», «Грунвальд1410», «Краіна чыстага святла», «Апостал» і інш. Калектыў — удзельнік міжнар. фестываляў новай музыкі (г. Кішынёў, 1993), Балтыйскага муз. (г. Вільнюс, 1993; г. Калінінград, Расія, 1995), інтэрнац. камернага муз. (г. Валенсія, Іспанія, 1994), «Еўрамузыка» (г. Мюнхен, Германія), «Варшаўская восень» (г. Варшава, абодва 2000), інтэрнац. бел. культуры (г. Вроцлаў Польша, 2007) і інш. 3 1989 з’яўляецца адным з ініцыятараў і арганізатараў Міжнар. камернага муз. фестывалю імя І.І.Салярцінскага ў Віцебску. Прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» 2012.
    КЛАСІФІКАЦЫЯ ФАЛ ЬКЛОРУ. Існуюць 2 тыпы К.ф.: філал. і мастацтвазнаўчая, засн. на ўяўленнях аб зменах тэрміна «фальклор», тлумачэнні родавых і жанрававідавых паняццяў. У філал. класіфікацыі вылучаюцца 3 роды: эпас, лірыка і драма, якія падзяляюцца на віды і жанры.
    Гэтая схема выступае асновай вывучэння ўсякага фальклору. Паводле спосабу бытавання твораў фальклор дзеліц