Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 4.
Памер: 664с.
Мінск 2013
. крыніцах пазначана як КісяліДымакуры). За 0,8 км на 3 ад вёскі, на мысе правага берага р. Крывая (прыток р. Друць). Прамавугольная пляцоўка памерамі 42 х 32 м, з напольнага боку па краі ўмацавана падковападобным валам (выш. ў цэнтр. частцы 8,2 м) і 2 валамі ў падножжы (1,2—1,5 м). Абследавалі ў 1950 Л.А.Міхайлоўскі, у 1981 В.М.Ляўко, раскопкі праводзілі ў 1956 Л.В.Аляксееў, у 1988— 89 В.М.Ляўко. Ускрыта 168 м2, культ. пласт 0,4—2 м. Выяўлены слупавыя ямы, рэшткі ачагоў шматкамерных пабудоў і драўлянай агароджы днепрадзвінскай і штрыхаванай керамікі культур жалезнага веку. Да гэтага часу належаць фрагменты ляпной сло
471
КІТАБЫ
ікападобнай і рабрыстай керамікі, касцяная праколка, жалезны бранзалет, бронзавыя латэнская фібула, посахападобныя шпількі, умбонападобная падвеска, пярсцёнкі. Другому перыяду засялення адпавядае кальцавы вал з рэшткамі драўлянай агароджы па краі пляцоўкі. Знойдзены ляпны посуд калочынскай культуры 5—7 ст., бронзавыя бранзалеты з расшыранымі канцамі і геаметрычным арнаментам, жалезныя косыгарбушы, шпоры, гліняныя біканічныя прасліцы. У стараж.рус. перыяд 8—11 ст. пляцоўка гарадзішча была пашырана, замест кальцавога збудаваны падковападобны вал. Знаходкі прадстаўлены бронзавымі падвескай, літым пярсцёнкам, падковападобнымі фібуламі, жалезнымі гарпуном, нажамі, шклянымі бранзалетамі, шыфернымі прасліцамі, ляпной і кругавой керамікай валынцаўскага тыпу. В.М.Ляўко.
КІТАБЫ, рукапісныя кнігі, напісаныя на бел. мове арабскім пісьмом. Ствараліся з 16 ст. татарамі, якія пасяліліся ў Беларусі ў 14—16 ст. і паступова адышлі ад роднай мовы. Асн. прызначэнне — захаванне татарскіх каранёў, традыцый, абрадаў перадача маладому пакаленню духоўнай спадчыны свайго народа. У К. у займальнай форме зафіксаваны ўсх. легенды і казкі, пададзены прыгодніцкія апавяданні, апісанні рытуалаў варажбы, разгадванне сноў. Выдзяляюцца тэфсіры (Каран з падрадковым каментарыем на бел. ці польск. мовах), тэджвіджы (правілы чытання Карана), хамаілы (прасцейшыя малітоўнікі). Паводле традыцыі, К. напісаны і чытаюцца справа налева. Радок суцэльны, няма падзелу на асобныя словы, не вылучаюцца вял. літары і знакі прыпынку. Пры пераносе слоў перапісчыкі прытрымліваліся абавязковага правіла: кожны наступны радок па колькасці знакаў павінен адпавядаць папярэдняму. Парушэнні ў такіх выпадках не дапускаліся. Новы твор або раздзел пачыналіся словамі «баб» (раздзел, пачатак) ці «хікайет» (апа
вяданне, аповесць). Калі такіх слоў не было, то замест іх на палях пазначаліся пачатковыя словы (сказ), якія таксама сведчылі пра пачатак новага тэксту. Мова К. блізкая да народнай (гутарковай). У ёй адлюстраваліся бел. лексіка, фразеалогія, сінтаксіс. Арабская графіка, прыстасаваная да бел. фанетыкі, дапамагла дастаткова поўна перадаць пэўныя асаблівасці бел. мовы (дзеканне і цеканне, разнастайныя асіміляцыйныя змяненні). Адначасова ў К. выкарыстоўваюцца словы ўсх. паходжання (кананічныя), што абазначаюць разнастайныя рытуалы, вітанні, духоўныя запаветы. Як лічаць мовазнаўцы, іх нельга было перакласці, бо яны трацілі свой першасны сэнс. Некаторыя словы атрымалі дадатковае ці зусім іншае тлумачэнне. Справа ўскладнялася тым, што паводле мусульманскіх традыцый беларусы не маглі быць дапушчанымі да напісання К. Першапачынальнікам даследавання К. лічыцца А.В.Мухлінскі («Даследаванне пра паходжанне і стан літоўскіх татар», 1857). Да паасобных аспектаў К. звярталіся бел. мовазнаўцы І.І.Луцкевіч, Я.Ф.Карскі, І.Ю.Крачкоўскі, грунтоўна іх апісаў К. А.К.Антановіч («Беларускія тэксты, напісаныя арабскім пісьмом, і іх графікаарфаграфічная сістэма», 1968). А.М.Ненадавец.
КІЧ (ад ням. Kitsch таннасць, безгустоўнасць), ніжэйшае праяўленне масавай культуры, для якога характэрна стварэнне псеўдатвораў мастацтва, не маюць мастацкаэстэтычнай каштоўнасці. Разлічаны на знешні эфект і хуткую камерцыйную рэалізацыю. У такіх работах адсутнічаюць глыбіня перадачы пачуццяў, настрою, сэнсу, аўтарская арыгінальнасць і непаўторнасць, маст. густ, на першы план выходзіць перадача вонкавай прыгажосці. Існуе практычна ва ўсіх відах мастацтва, найб. шырока распаўсюджаны ў жывапісе, скульптуры, лры (т.зв. бульварная лра). У выяўл. мастацтве К. у асноўным праяўляецца ў выглядзе вольна
Леў Кішка.
інтэрпрэтаваных копій работ шырокавядомых майстроў, танных сентыментальных падробак масавага попыту. Аўтарскі почырк твораў часта замяняецца выкарыстаннем тэхналогій, якія паскараюць працэс іх вырабу і адначасова даюць вонкава яркі эфект: распыленне фарбы аэрографам; нанясенне на клеявую аснову сувязных матэрыялаў, якія ствараюць рэльеф; штампоўка гіпсавых пано з таніроўкай тыпу бронзы і г.д. У Беларусі найб. росквіт К. прыйшоўся на канец 1980 — пач. 1990х гг. у сувязі з бумам кааператыўнага прадпрымальніцтва. Элементы К. выкарыстоўваюць попарт і некаторыя кірункі постмадэрнізму.
КЙПКА Леў (свецкае Лука; 1668, г. Ковель Валынскай вобл., Украіна — 19.12.1728), уніяцкі царкоўны дзеяч Рэчы Паспалітай, пісьменнік і перакладчык. Паходзіў са шляхецкага роду герба «Дуброва». У 1683—88 вучыўся ў школе пры Быценскім кляштары базыльян, дзе ўступіў у ордэн. У 1691 скончыў Калегіум прапаганды веры ў Рыме са ступенню доктара багаслоўя. У 1694—96 праф. рыторыкі і філасофіі ў базыльянскай школе г. Уладзімір на Валыні. У 1696 прапаведнік і вікарый, у 1697—99 ігумен Віленскага Троіцкага манасты
472
КІШЧЫЦКАЯ
ра. У 1699—1708 архімандрыт Полацкага Барысаглебскага манастыра. У 1703—13 протаархімандрыт (генерал) ордэна базыльян, у 1709—28 архімандрыт Супрасльскага манастыра. 3 1711 епіскап уладзімірскі і берасцейскі, адначасова з 1714 мітрапаліт кіеўскі і галіцкі. У 1720 падрыхтываў і правёў Замойскі сабор, на якім выступаў за захаванне ўсх. абраднасці ўніяцкай царквы. Далучыў да ордэна базыльян і адбудаваў зноў шэраг зруйнаваных манастыроў і цэркваў, аднавіў дзейнасць Супрасльскай друкарні і заснаваў паперню (1710). Клапаціўся пра адукацыю белага духавенства, імкнуўся пераадолець абрадавую разнастайнасць і недахоп богаслужэбнай лры. Выдаў у Супраслі дапаможнік для святароў з катэхізісам для вернікаў «Собранне прнпадков краткое» (1722), «Буквар языка славенского» (1727), «Служэбнік або Літургікон» (1727—32). Аўтар тэалагічных прац і апісання Замойскага сабору.
КІШКІ, наліванкі, ведары, традыцыйная страва беларусаў, запечаная ў тоўстых свіных К. К. чысцяць, вымываюць, потым лыжкай уліваюць цёртую сырую пасоленую бульбу з тлушчам, зашываюць і пякуць на блясе. К. наліваюць таксама прысквараным цестам з грэцкай мукі. Вядомы ў Паўн., Зах. і Цэнтр. Беларусі.
КІШЧАНКА Аляксандр Міхайлавіч (13.5.1933, в. Белы Калодзеж Варонежскай вобл., Расія — 11.11.1997), беларускі мастак. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1980). Нар. мастак Беларусі (1991). Скончыў Львоўскі інт прыкладнога і дэкар. мастацтва (1960). У 1963—70 выкладаў у Бел. тэатр.маст. інце. Працаваў у станковым жывапісе, габелене, манумент.дэкар. роспісе. Яго творчасці ўласцівы метафарычная сімволіка, жанравая і тэматычная разнастайнасць, высокае праф. майстэрства, непаўторная жывапіснасць пластыкі і энергетыкі. Сярод твораў: мазаікі
«Беларусь партызанская» на фасадзе гасцініцы «Турыст» (1973), «Кастрычнік» на адм. будынку Юбілейнай пл. (1975), «Горадвоін», «Горад навукі», «Горад культуры», «Горадбудаўнік» на тарцах 15павярховых жылых дамоў у мікрараёне Усход (1978) — усе Мінск і інш. Адыграў значную ролю ў адраджэнні мастацтва габелена ў Беларусі, стварыў новы тып сучаснага манумент.дэкар. габелена: «Карта Беларусі» (1967), «Легенда пра беларускіх партызан» (1972, абодва з А.Бельцюковай); «СССР. Этапы барацьбы і перамог» (1979, з М.Савіцкім), «Чарнобыль» (1991), «Габелен стагоддзя» (1995) і інш. Аўтар партрэтаў «І.Скобала» (1963), «Г.Свірыдаў» (1978), «А.Абразцова» (1982), «М.Шолахаў» (1984), «У.Караткевіч» (1985), «І.Каўпакова» (1988), «Франс Кох» (1992), «В.Роўда» (1994), «Яўген Глебаў», «Жонка Ніна» (абодва 1995), карцін «Цыркавы хлопчык» (1966), «Успамін», «Дзяўчынка з ка
А.Кішчанка.
Габелен стагоддзя.
1995.
вуном» (абедзве 1967), «Дзяўчына са сланечнікам» (1968), «Агонь бацькоў» (1972), «Гімн подзвігу» (1982), «Сын Максім» (1994) і інш. У г. Багучар (Расія) працуе Доммузей К. Яго імя прысвоена Барысаўскаму камбінату дэкар.прыкладнога мастацтва. У Мінску на доме, дзе жыў і працаваў мастак, устаноўлена мемар. дошка (1998). Дзярж. прэмія Беларусі 1980, 1996. Г.А.Фатыхава.
КІ'ШЧЫЦКАЯ ПАКРОЎСКАЯ ЦАРКВА, помнік архітэктуры рэтраспектыўнарускага стылю з рысамі класіцызму ў в. Кішчыцы Дрыбінскага рна. Пабудавана ў 1845 з цэглы на месцы папярэдняга храма. Цэнтр. квадратны ў плане асн. аб’ём накрыты пакатым шатровым дахам з цыбулепадобным купалком. Двух’ярусная 4гранная вежазваніца над бабінцам завершана цыбулепадобнай галоўкай. Бакавыя фасады з кілепадобнымі франтонамі прарэзаны арачнымі
473
КІЯВІЦКАЯ
аконнымі праёмамі, крапаваны пілястрамі, сандрыкамі, прамавугольнымі нішамі і круглымі разеткамі, апяразаны прафіляванымі карнізамі. Унутры асн. аб’ём перакрыты самкнутым скляпеннем на падпружных арках, астатнія памяшканні — цыліндрычнымі. Бабінец члянёны на ўваходны тамбур і бакавыя прасвірню і лесвічную клетку. Царква дзейнічае.
КІЯВІЦКАЯ ВАЗНЯСЁНСКАЯ ЦАРКВА, помнік архітэктуры рэтраспектыўнарускага стылю ў в. Кіявічы Капыльскага рна. Пабудавана ў 2й пал. 19 ст. з цэглы на месцы папярэдняга храма. Да 1990х гг. знаходзілася ў паўзруйнаваным стане, адноўлена. Кананічны 4часткавы храм складаецца з асн. аб’ёму, бабінца са званіцай, кароткай трапезнай, паўкруглай апсіды з бакавымі 3граннымі рызніцамі. Званіца над бабінцам вырашана ў 2 ярусы (васьмярык на чацверыку, шацёр быў разбураны). У аб’ёмнапрасторавай кампазіцыі храма над асн. аб’ёмам дамінуе светлавы васьмярык, перакрыты гранёным паўсферычным купалам з заломам. Тры ўваходы аформлены парталамі з кілепадобнымі шчытамі. У архітэктуры