• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 4.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 4.

    Памер: 664с.
    Мінск 2013
    581 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    альным м а с т a цтве К. сфарміраваўся ў 2й пал. 17—18 ст., садзейнічаў больш глы
    478
    КЛАЎНАДА
    бокаму раскрыццю ідэі драм. твора, пераадоленню перабольшанасці ў паказе пачуццяў, уласцівай сярэдневяковаму тэатру. Праваднікамі прынцыпаў К. ў тэатр. жыцці Беларусі 2й пал. 18 — пач. 19 ст. былі прыгонныя тэатры, прафес. і аматарскія драм. трупы Нясвіжа, Слоніма, Ружан, Мінска, Магілёва і інш. У іх рэпертуары пераважалі трагедыі П.Карнеля («Сід»), Ж.Расіна («Федра»), Вальтэра («Заіра», «Альзіра», «Марыяна»), камедыі Мальера («Цырымонлівыя паненкі», «Лекар паняволі», «Сганарэль», «Жорж Дандэн», «Маскарыль»). На эстэт. прынцыпы К. арыентаваліся драматургі і рэжысёры школьнага тэатра 2й пал. 18 ст. («Камедыя» К.Марашэўскага, «Доктар па прымусе» М.Цяцерскага і інш.). Рэпертуар, сцэнаграфія і стылістыка К. найб. поўна выявіліся ў прыватнаўласніцкіх драм. і опернабалетных тэатрах Радзівілаў у Нясвіжы і Слуцку, А.Тызенгаўза ў Гродне, С.Зорыча ў Шклове. Маст. дасягненні К. арганічна ўвайшлі ў бел. тэатр. культуру 19—20 ст.
    Літ.: Д ад н омова О.В. Музыкальная культура городов Белорусснн в XVIII в. Мннск., 1992.
    В.І.Еўмянькоў (літаратура), В. Ф.Марозаў (архітэктура), Д.А.Краўчанка (выяўленчае мастацтва), В.У.Дадзіёмава (музыка).
    КЛАСІЧНАЕ МАСТАЦТВА, мастацкая спадчына, якая вызначаецца як эстэтычная дамінанта маст. культуры і мае сусветнагіст. значэнне. Творы К.м. вылучаюцца гармоніяй дасканалай формы і зместу. У аснове класічных твораў знаходзяцца рэаліст. маст. прынцыпы, ідэалы, тэндэнцыі. Сярод класікаў бел. мастацтва мастакі: І.Аляшкевіч, І.Ахрэмчык, В.БялыніцкіБіруля, В.Ваньковіч, В.Волкаў, А.Глебаў У.Кудрэвіч, І.Хруцкі і інш.
    КЛАСІЧНЫ ТАНЕЦ, устойлівая сістэма выразных сродкаў харэагр. мастацтва. У ёй распрацаваны пазіцыі ног, рук, корпуса, галавы, асн. позы, рухі (прысяданні, скачкі, вярчэнні) са строга вызначанымі пра
    віламі выканання. Асн. прынцып К.т. — вываратнасць (свабодны разварот ног вонкі ад сцягна), якая садзейнічае найб. поўнаму раскрыццю магчымасцей чалавечага цела. Тэрмін «К.т.» узнік у 19 ст. У Беларусі К.т. пачаў развівацца з сярэдзіны 18 ст. ў буйных прыватнаўласніцкіх тэатрах, пры якіх існавалі балетныя школы, дзе зах.еўрап. харэографы Л.Дзюпрэ, Ф.Г.Ле Ду, Г.Петынеці, А.Пуні, Ф.Марыні, бел. балетмайстар АЛойка і інш. навучалі прыгонных (Гродна, Нясвіж, Слонім, Слуцк, Шклоў). Пазней бел. артысты паспяхова працавалі ў буйных прафес. балетных трупах Варшавы, Пецярбурга і інш. Авалоданне сродкамі К.т. ляжыць у аснове сучаснай харэагр. адукацыі, якая пачалася ў 1928 са стварэннем харэагр. класа Бел. муз. тэхнікума, працягвалася ў 1930я гг. ў Бел. студыі оперы і балета і балетнай школе пры Дзярж. тэатры оперы і балета Беларусі, з 1945 у Дзяржаўным харэаграфічным каледжы Рэспублікі Беларусь, выпускнікі якога складаюць аснову трупы Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь. Арганічны сінтэз К.т. і нар. харэаграфіі дасягнуты ў першых нац. балетах «Салавей» М.Крошнера (паст. А.Ермалаева), «Князьвозера» В.Залатарова (паст. К.Мулера) і інш. Узбагачэнне К.т. элементамі сучаснай пластыкі характэрна для работ В.Елізар’ева, Ю.Траяна. Ю.М.Чурко.
    Да арт. Клаўнада.
    Клоўнскі дуэт — Н. Сувораваі
    Ю. Тарасёнак.
    КЛАЎЗУЛА (ад лац. clausula заключэнне), 1) заключныя склады вершаванага радка пасля апошняга націскнога склада. У залежнасці ад колькасці складоў пасля націску бываюць мужчынскія (пасля націску складоў няма), жаночыя (адзін склад), дактылічныя (2 склады) і гіпердактылічныя (3 і больш складоў). Сугучныя К. ўтвараюць рыфму. Яны з’яўляюцца адным з асн. рытмастваральных кампанентаў сілабічнага, сілабатанічнага і танічнага вершаў. Ад характару К. залежыць рытмічны малюнак вершаваных радкоў. У белым вершы чаргаванне К. памагае спалучэнню вершаваных радкоўу строфы. 2) У рыторыцы — заключная частка выступлення прамоўцы, дакладна апрацаваная ў стыліст. адносінах.
    В.П.Рагойша.
    КЛАЎНАДА, цыркавы жанр, заснаваны на прыёмах эксцэнтрыкі, буфанады, гратэску, пародыі, якімі карыстаюцца ў сваіх выступленнях артыстыклоўны. Вытокі К. ў антычных пантамімах, нар. фарсах. Традыц. маска «белага клоўна» ўзята з італьян. камедыі дэль артэ, франц. і англ. вулічных тэатраў «рудога клоўна» — ад нар. блазнаў. На канфлікце паміж «белым» і «рудым» клоўнамі будуюцца т.зв. антрэ (сюжэтныя размоўныя ці пантамімічныя сцэнкі). У К. шырока выкарыстоўваюцца дрэсіраваныя жывёлы, акрабатыка, муз. інструменты. У 1901 у Мінску ан
    479
    КЛАЧКО
    Да арт. Клаўнада. Акцыя «Дзень чырвонага носа»ў г. Гомель. 2013.
    трэпрэнёрам Дэвіньё быў узведзены стацыянарны цырк. Папулярным на той час клоўнскім нумарам быў маналог пра звычкі паненак Мінска, Масквы, Пецярбурга. 3 2010 у Гомелі клоўны штогод праводзяць акцыі псіхал. падтрымкі пацыентаў бальніц «Дзень чырвонага носа». Яны рэалізуюць псіхал. суправаджэнне дзяцей, якія знаходзяцца на працяглым лячэнні ў мед. установах, спрыяюць паляпшэнню эмацыянальнага стану дзіцяці, зніжэнню ўзроўню трывожнасці, дапамагаюць адаптавацца да бальнічнай абстаноўкі. Сярод вядомых бел. клоўнаў: І.Асмус, Д.Чыстолінаў клоўнскі дуэт Ю.Тарасёнак і Н.Суворава (праграмы «Пан Жоржык і Гаўрош», «Хулахуп», «Музычная эксцэнтрыка» і інш.).
    К. I. ВяргейчыкЛабецкая.
    КЛАЧКб Георгій Якаўлевіч (1.1.1925, г. Заблудаў Падляскага ваяв., Польшча — 10.9.1977), беларускі скрыпач і педагог. Засл. артыст Беларусі (1967). Скончыў Бел. кансерваторыю (1963, клас М.Браценнікава). 3 1946 ваен. дырыжор, з 1960 артыст Дзярж. сімф. аркестра Беларусі. Адначасова з 1963 выкладаў у Бел. кансерваторыі. Вёў канцэртную дзейнасць як саліст і ансамбліст. У рэпертуары пераважалі творы бел. кампазітараў.
    КЛЕБАНбВІЧ Вольга Міхайлаўна (н. 25.2.1945, г. Ягертаў, Югаславія), беларуская актрыса. Засл. артыстка Беларусі (1982). Нар. артыстка Беларусі (1995). Скончыла Бел. тэатр.
    маст. інт (1966, курс У.Маланкіна). 3 1966 у Гродзенскім абл. драм. тэатры. 3 1967 у Нац. драм. тэатры імя М.Горкага. Творчасць К. адметная глыбокай унутранай распрацоўкай вобраза ў спалучэнні з дакладнай знешняй характарыстыкай і гумарам. Сярод роляў: Сцепаніда («Знак бяды» В.Быкава), Жанчына («Вяртанне ў Хатынь» А.Адамовіча), Люці (аднайм. п’еса А.Дударава), Марыля («Раскіданае гняздо» Я.Купалы), Жэня («А досвіткі тут ціхія» Б.Васільева), Дуняша («Вішнёвы сад» А.Чэхава), Людміла («Дзеці Ванюшына» С.Найдзёнава), Вара («Разгром» А.Фадзеева), Эсфір Львоўна
    («Эсфір» Л.Уліцкай), Лушка («Узнятая цаліна» М.Шолахава) і інш. Здымаецца ў кіно («Сонечны дзень у канцы лета», «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях», «Неба і зямля», «На спіне ў чорнага ката» і інш.). Пра К. зняты фільмпартрэт «Святло і цені майго лёсу» (2006, рэж. У.Скварцоў). Дзярж. прэмія Беларусі 1986.
    КЛЕВАНЁЦ Аляксандр Васільевіч (н. 14.5.1948, г. Бердск Новасібірскай вобл., Расія), беларускі кампазітар. Скончыў Новасібірскую (1972) і Бел. (1980) кансерваторыі. 3 1980 выкладае ў Бел. унце культуры і мастацтваў. Працуе пераважна ў галіне аркестравай, камернаінструм. і вак. музыкі. Сярод твораў: араторыя «Беларускі народ» на словы М.Багдановіча (1978), вак. цыклы «Я мужыкбеларус» на словы Я.Купалы (1979), «Кацярына» на словы М.Някрасава (1981), бсімфоній (1981—98,ут.л. 6я «Чарнобыль), сюіты для вял. духавога аркестра «Робаты», для мандаліны і фп. «Чыпаліна», «Вясна», «Восень» (усе 2005—06), уверцюра «Юнацтва», «Чацвёртая саната» для фп. ў 3 ч., п’есы для камернаінструм. ансамбля «Жыццё ў руху» для струннага аркестра, «Зіма. Сняжынкі, якія танцуюць» для мандаліны і фп., «Чорная дама» для голасу і інструм. ансамбля, «Беларускі краявід» для ансамбля домраў, песня для мужчынскага хору і аркестра «Славяне», прэлюдыі, ронда, апрацоўкі бел. нар. песень.
    КЛЁЙНБАРТ Леў Максімавіч (27.10.1875, г. Капыль  20.11.1950), рускі крытык і публіцыст. 3 1896 вучыўся ў Пецярбургскім унце. У 1903—17 супрацоўнічаў у час. «Образованме», «Современный мнр», Вестннк Европы». Даследаваў нар. публіцыстыку і аматарскую літ. творчасць, падп. выданні капыльскай рабочай асветніцкай аргцыі «Самаадукацыя і самаразвіццё» (паэзію, прозу і публіцыстыку Ц.Гартнага, А.Гурло, Ф.Чарнушэвіча, Ф.Шантыра і інш. у рукапісных час. «Заря», «Вольная
    480
    КЛЕЙНІКАЎСКІ
    думка» і «Голос ннза»), Першы біёграф Я.Купалы і адзін з першых даследчыкаўяго творчасці. Падрыхтаваў першую крытыкабіягр. манаграфію пра Я.Купалу (не выйшла). У кн. «Маладая Беларусь. Нарыс сучаснай беларускай літаратуры» (1928) вызначыў пэўныя заканамернасці і спецыфіку развіцця бел. лры, ахарактарызаваў асн. тэндэнцыі і кірункі бел. літ. руху 1920х гг., творчасць А. Александровіча, А.Бабарэкі, А.Дудара, У.Дубоўкі, Я.Пушчы, К.Чорнага і інш. Аўтар успамінаў пра літ. і нац,вызваленчы рух у Капылі.
    КЛЁЙНІКАЎСКІ НАРбДНЫ АНСАМБЛЬ ПЁСНІ «МЕДУНЁЦЫ». Створаны ў 1993 у в. Клейнікі Брэсцкага рна пры сельскім Доме культуры. У 1998 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік В.П.Радзівонаў. У складзе ансамбля 12 чал. ва ўзросце ад 26 да 60 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя бел. нар. песні. У рэпертуары творы бел., рус і замежных кампазітараў, нар. песні: «Зямля з блакітнымі вачамі» Я.Ціхановіча, «Ой, нясі, мой косю» М.Алешкі, «Малітва» А.Фляркоўскага, «Беларусь, мой заранкавы краю» В.Пакумейкі і інш. Калектыў — дыпламант міжнар. фестывалюконкурсу фальклору «Шчад
    Удзельнікі Клейнікаўскага ўзорнага хору «Медунічкі».
    роўкі і калядкі» (г. Уладава, Польшча, 2012), удзельнік фестываляў: міжнар. фальклору (г. БялаПадляска і г. Закапанэ, Польшча, 2012), абл. вак.харавога мастацтва «Ляці, наша песня!» (г. Пружаны, 2011), фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Бяроза, 2011) і інш. Г.І.Макавецкая.
    КЛЁЙНІКАЎСКІ ЎЗбРНЫ ХОР «МЕДУНІЧКІ». Створаны ў 1998 у в. Клейнікі Брэсцкага рна пры дзіцячай школе мастацтваў. У 2004 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнік В.П.Радзівонаў. У
    складзе хору 28 чал. ва ўзросце ад 7 да 16 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — развіццё творчых здольнасцей удзельнікаў. У рэпертуары калектыву творы бел., рус. і замежных кампазітараў: «Авэ Марыя» Д.Качыні, «Вуліца Радзімы» Ю.Семянякі, «Салавейка» Е.Корсак, «Авэ Марыя» І.Лучанка, «Свята хору» К.Глюка, «Мы сябруем з музыкай» І.Гай