Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 4.
Памер: 664с.
Мінск 2013
авальнік і кіраўнік А.М.Андрончык. У складзе студыі 20 чал. ва ўзросце ад 7 да 17 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — адраджэнне, захаванне, развіццё і папулярызацыя традыцый саломапляцення ў дзіцячай творчасці.
Удзельніцы Клецкай народнай дзіцячай студыі саломапляцення «Натхйенне».
Удзельнікамі студыі створаны эксклюзіўныя калекцыі адзення «Чароўныя вобразы», «Модны стыль», «Беларускія матывы», «Саламяныя дзівосы», «Саламяны капялюшык», «Сучасныя матывы» (усяго каля 25 касцюмаў, у склад якіх уваходзяць сукенкі, гарсэты, спадніцы, капелюшы, сумачкі і абутак, вырабленыя з соломкі, лёну, мешкавіны). Студыйцы — лаўрэаты: міжнар. фестывалю сучаснага мастацтва «Аванці» (Мінск, 2013), абл. святаконкурсу дзіцячай творчасці «Калыска талентаў» (г. Клецк, 2010), дыпламанты міжнар. фестывалю «Творчасць юных» (г. Анапа, Расія, 2010), абл. конкурсу «Місіс Дажынкі» (г. Слуцк, 2005), удзельнікі рэсп. экалагічнага форуму (г. Мядзел, 2005), рэсп. і абл. фестываляўкірмашоў «Дажынкі» (г. Любань, 2009; г. Маладзечна, 2011), абл. свята да Дня Маці (г. Маладзечна, 2006) і інш. І.М.Цэван.
КЛЁЦКАЯ ПАКРбЎСКАЯ ЦАРКВА, помнік архітэктуры рэтраспектыўнарускага стылю ў г.Клецк. Пабудавана ў 1876—79 з цэглы на месцы папярэдняга храма. Сіметрычнавосевая аб’ёмнапрасторавая кампазіцыя будынка складаецца з рознавял. прамавугольных аб’ёмаў званіцы, трапезнай, квадратнага ў плане асн. аб’ёму і апсіды. Асн. аб’ём накрыты 4схільным пакатым дахам з драўляным 2ярусным васьмерыковым барабанам, увянчаным шатром з цы
484
КЛЕЦКІ
булепадобнай галоўкай. Падобнае драўлянае завяршэнне — васьмярык на чацверыку з шатром і галоўкай — мае і 3ярусная званіца. Гал. ўваход у храм вылучаны драўляным бабінцам. Да яго з 3 бакоў вядуць лесвіцы, выкладзеныя з ружовага вапняку. Сцены будынка прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах. Вуглавыя часткі крапаваны магутнымі лапаткамі, па перыметры выступае драўляны карніз простага профілю, дэкарыраваны бляшаным арнаментальным падзорам. Кампазіцыя інтэр’ера пабудавана на кантрасце нізкіх памяшканняў трапезнай і апсіды з больш высокай цэнтр. залай храма. Памяшканні адкрываюцца ў асн. аб’ём лучковымі арачнымі прасветамі. Апсіда вылучана драўляным іканастасам. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
КЛЁЦКАЯ ЦЭНТРАЛЬНАЯ РАЁННАЯ БІБЛІЯТЭКА. Засн. ў 1946 у г. Клецк. У 1978 у выніку цэнтралізацыі сеткі бібліятэк Клецкага рна стала цэнтр. для ўсіх бібліятэкфіліялаў сістэмы. Кніжны фонд (2013) 17 517 экз., 3157 чытачоў. Асн. кірункі работы: прапаганда бел. і краязнаўчайлры, здаровагаладужыцця, краязнаўства, ваен.патрыятычнае і маральнаэтычнае выхаванне юнакоў і моладзі, экалагічная асвета і фарміраванне экалагінай свядомасці, арганізацыя вольнага часу і сац.псіхал. падтрымка насельніцтва, стварэнне інфармацыйных рэсурсаў бкі. Пры бцы дзейнічаюць літ,муз. гасцёўня «Суразмоўца», клубы: культ.аздараўленчы «Аер», аматараў шахмат і шашак «Дэбют», «Равеснік».
КЛЁЦКІ КАСЦЁЛ I КЛЯШТАР ДАМІНІКАНЦАЎ. помнік архітэктуры барока ў г. Клецк. Кляштар засн. ў 1683 навагрудскім скарбнікам Е.К.Булгакам. У тым жа годзе па фундацыі маршалка вял. літоўскага кн. С.К.Радзівіла драўляны кас
цёл замянілі на мураваны. У 1784— 1810 пабудаваны мураваны жылы корпус. У 1795 М.Адахоўскі заснаваў пры кляштары школу на 10 навучэннаў шляхецкага паходжання і шпіталь. У 1832 кляштар закрыты, касцёл пераасвечаны ў праваслаўную Васкрасенскую царкву. К а с цёл — прамавугольны ў плане асн. аб’ём з паўкруглай апсідай, накрыты агульным высокім дахам. Гал. фасад з дзвюма 4граннымі шатровымі вежамі выходзіць на плошчу. Фланкіраваная вежамі плоскасць гал. фасада была завершана трохвутольным франтонам на высокім атыку і насычана барочнай пластыкай — шырокімі пілястрамі, карнізнымі паясамі, разеткамі, лучковымі і арачнымі нішамі са скульптурай (не захаваліся), раскрапаванымі трохвугольнымі франтонамі. Бакавыя фасады вырашаны плоскасна, расчлянёны 2 ярусамі прамавугольных аконных праёмаў і шырокімі лапаткамі ў прасценках. Невял. паўн. сакрысція ўносіць элемент асіметрыі ў аб’ёмную кампазіцыю. Жылы корпус вырашаны такімі ж сціплымі архіт.пластычнымі сродкамі. Двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак пад вальмавым дахам надзелены рытмам прамавугольных аконных праёмаў і лапатак у прасценках, якія падтрымліваюць буйны апяразваючы карніз. Келлі за метровымі сценамі 1 пад крыжовымі скляпеннямі (на 2м па
Клецкі народны аркестр народных інструментаў «Гармонія».
версе плоская столь) традыцыйна аб’яднаны прадаўгаватай галерэяй з тарцовай 2маршавай лесвіцай. Пад будынкам скляпеністыя падвалы. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Бларусь. 3 1994 дзейнічае як Васкрасенская царква.
КЛЁЦКІ НАРОДНЫ АНСАМБЛЬ НАРбДНАЙ МЎЗЫКІ I ПЁСНІ «БАЦЬКАЎШЧЫНА». Створаны ў 1988 у г. Клецк пры раённым Доме культуры (з 2003 раённы Цэнтр культуры). У 1992 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Заснавальнік і маст. кіраўнік А.СЛабажэвіч. У складзе ансамбля 12 чал. ва ўзросце ад 19 да 51 года. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя нар. песеннага мастацтва. У репертуары бел. нар. песні, творы бел. і рус. кампазітараў: «Зязюляваражбітка», «Зажалі жытка аж да аблогу», «Ой, пры лужку», «Беларуская зямля» А. і В. Сцепанковых, «У шляхдарожку дальнюю» М.Блантэра. Калектыў — удзельнік: Дзён бел. культуры (г. Кашыра, Расія, 2008), рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Маладзечна, 2011) і інш.
КЛЁЦКІ НАРОДНЫ АРКЁСТР НАРОДНЫХ ІНСТРУМЁНТАЎ «ГАРМОНІЯ». Створаны ў 2000 у г. Клецк пры дзіцячай школе мастацтваў. У 2002 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Маст.
485
КЛЕЦКІ
кіраўнікі: У.А.Кляшчоў (з 2000), А.Я.Хачкоўская (з 2013). У складзе аркестра 18 чал. ваўзросце ад 21 да 56 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — папулярызацыя 1 развіццё муз. мастацтва, нар. традыцый. У рэпертуары творы класічнай музыкі, сучасных кампазітараў, апрацоўкі нар. песень: «Зіма» А.П’яцола, «Такета для флейты» Дж.Ласта, лезгінка з балета «Гаянэ» А.Хачатурана, «Спадчына» Г.Ермачэнкава, «Малышачкабядняжачка» ў апрацоўцы М.Сіраты і інш. Калектыў — лаўрэат абл. фестывалю нар. творчасці «Напеў зямлі маёй» (г. Мар’іна Горка, 2004), конкурсутворчых работ настаўнікаў памяці А.Новікава (г. Жодзіна, 2013).
С.П.Захарава.
КЛЁЦКІ НАРбДНЫ ЗВбДНЫ ДУХАВЬІ АРКЁСТР. Створаны ў 1994 ў г. Клецк пры раённым Доме культуры (з 2003 раённы Цэнтр культуры). У 2002 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Маст. кіраўнікі: А.П.Печурэнка (з 1994), А.І.Корсак (з 2012). У складзе аркестра 22 чал. ва ўзросце ад 27 да 59 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — папулярызацыя муз. мастацтва, выхаванне эстэтычнага густу. У рэпертуары класічныя творы, маршы, музыка сучасных кампазітараў: «Урачысты марш» П.Чайкоўскага, «Марш Перамогі» В.Раінчыка, «Сталічны марш» В.Рунова, «Стары раяль» М.Мінкова, «Служым Беларусі» Э.Зарыцкага 1 інш. Калектыў — лаўрэат фестываляў: рэсп. нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (Мінск, 2005), абл. духавой музыкі «Майскі вальс» (г. Узда, 2005; г. Заслаўе, 2007; г. Маладзечна, 2010), дыпламант міжнар. фестывалю духавой музыкі «Беларускія фанфары» (г. Баранавічы, 2011), удзельнік рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Ваўкавыск, 2004; г. Маладзечна, 2011) і інш.
КЛЁЦКІ НАРбДНЫ МУЖЧЬІНСКІ ВАКАЛЬНЫ АНСАМБЛЬ «НЁРУШ». Створаны ў 2001 у г. Клецк пры раённым Доме культуры (з 2003 раённы Цэнтр культуры). У 2006 прысвоена званне «народны аматар
скі калектыў». Заснавальнік і маст. кіраўнік С.І.Галубкоў. У складзе калектыву 6 чал. ва ўзросце ад 33 да 51 года. Асн. мэты дзейнасці — папулярызацыя муз. мастацтва, выхаванне эстэтычнага густу. У рэпертуары бел. і рус. нар. песні, аўтарскія творы: «Купалінка», «Ой, пры лужку», «Мая душа» А.Аверына, «За Перамогу» І.Слуцкага, «Волга» М.Фрадкіна і інш. Калектыў — дыпламант абл. фестывалюконкурсу маст. аматарскай творчасці, прысвечанага 60годдзю з дня Перамогі ў Вял. Айч. вайне (г. Нясвіж, 2005), удзельнік рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Маладзечна, 2011), абл. свят, прысвечаных Дню маці (г. Капыль), Дню абаронцаў Айчыны (Мінск, абодва 2010) і інш. С.І.Галубкоў. КЛЁЦКІ РАЁН, адм.тэр. адзінка на ПдЗ Мінскай вобл. Цэнтр — г. Клецк. У складзе раёна 91 сельскі нас. пункт, 9 сельсаветаў: Галынкаўскі, Грыцэвіцкі, Заастравецкі, Зубкаўскі, Красназвёздаўскі, Кухчыцкі, Морацкі, Сіняўскі, Шчэпіцкі. Пл. тэр. 974 км2, лясы займаюць 25%. Нас. 30,1 тыс. чал. (2012). Жывуць беларусы (93,6%), рускія (3,9%), палякі (1,2%), прадстаўнікі інш. нацыянальнасцей (1,3%). Па тэр. раёна праходзяць чыгунка Асіповічы—Баранавічы, аўтадарогі Слуцк—Брэст, Нясвіж—Лунінец.
Раён утвораны 15.1.1940 у Баранавіцкай вобл. 12.10.1940 падзелены на 17 сельсаветаў. 3 канца чэрв. 1941 да пач. ліп. 1944 К.р. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія загубілі ў Клецку і раёне 7,6 тыс. чал. Дзейнічалі падп. Клецкія райкамы КП(б)Б (7.4.19433.7.1944) і ЛКСМБ (4.10.19433.7.1944), партыз. брыгады: 18я імя Фрунзэ, 27я імя Чапаева, спецатрад НКУС «Сокалы», атрады «Авангард», імя Жукава, Фрунзэ, Дзяржынскага, Кірава, Катоўскага, Чапаева, Лазо. Вызвалены воінамі 1га Бел. фронту ў ходзе Бел. аперацыі 1944. 3 8.1.1954 у Мінскай вобл. 16.7.1954 скасаваны 2 сельсаветы, 24.8.1960 — яшчэ
2. 25.12.1962 К.р. скасаваны, яго тэр. далучана да Нясвіжскага рна. 30.7.1966 утвораны зноў, уключаў г. Клецк і 13 сельсаветаў.
Дзейнічаюць прадпрыемствы сельскай гаспадаркі, буд., лясной, харчовай прамсці. У раёне (2012) ліцэй, школы: 23 сярэднія, мастацтваў, рамёстваў, ДЮСШ, 6 вучэбнапед. комплексаў сярэдняя школа—сад, нэнтры: дзіцячай творчасці, карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі, сац.пед. Працуюць 17 дамоў культуры, раённыя Цэнтр культуры, Цэнтр рамёстваў, Дом фальклору, 24 бкі, 17 бібліятэкклубаў, музей, аддзел па кінавідэаабслугоўванні. У сістэме аховы здароўя раёна бальніца, паліклініка, 8 амбулаторый, 19 ФАПаў, 7 аптэк. Для заняткаў фізкультурай, спортам і турызмам ёсць 29 спарт. залаў, 7 футбольных палёў, 31 пляцоўка для спарт. гульняў, пляцоўкі для пляжнага валейболу, стадыён, трэнажорная зала, фізкультурнааздараўленчы комплекс. Выдаецца раённая газ. «Да новых перамог». Дзейнічаюць 28 рэліг. абшчын: 16 праваслаўных, 2 каталіцкія і 10 пратэстанцкіх. Археал. помнікі — гарадзішчы ў вёсках Гарбуноўшчына і Логнавічы. Захаваліся помнікі архітэктуры і садовапаркавага мастацтва: Радзівілімонтаўскі палацавапаркавы комплекс (1780—83) у