• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 4.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 4.

    Памер: 664с.
    Мінск 2013
    581 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    а на абрадавы і пазаабрадавы, у якіх таксама склалася сістэма жанраў. Традыцыі ў іх развіваліся ў залежнасці ад змен у сац. жыцці і ў побыце народа і ў працэсе эвалюцыі актыўна ўздзейнічалі, узаемапранікалі, трансфармаваліся. У выніку ўзнікалі змены ў жанравай і вобразнай сістэмах, унутрыжанравай структуры і паэтыцы. Паводле мастацтвазнаўчага прынцыпу вылучаюцца: празаічныя жанры (казкавыя, няказкавыя), песенныя, муз.харэагр., песеннахарэагр., абрадавыя дзеянні, гульні, фальклорны тэатр. Агульная мастацтвазнаўчая К.ф. залежыць ад розных нац. традыцый, адлюстроўвае спецыфіку фальклору кожнага народа, рэальныя суадносіны родаў, жанраў і відаў улічвае канкрэтныя фалькл. формы. У фальклоры любога народа існуюць свае жанрававідавыя адметнасці. А.М.Ненадавец.
    КЛАСІЦЫЗМ (ад лац. classicus узорны), кірунак і стыль у еўрап. лры і мастацтве 17 — пач. 19 ст. Філасофія і эстэтыка К. арыентавала мастака і публіку на розум, гарманічнасць быцця і маст. пазнання. Найб. поўна выявіўся ў сюжэтнатэматычным выяўл. мастацтве, драматургіі, эпічнай паэзіі, архітэктуры, садовапаркавым мастацтве, праграмнай музыцы, дэкар.прыкладным мастацтве. Асноўваўся на традыцыях Адраджэн
    476
    КЛАСІЦЫЗМ
    ня і разам з тым сінтэзаваў у трансфармаванай форме дасягненні супрацьлеглага яму барока. Тэарэтычна і эстэтычна абгрунтоўваўся ў паэтыцы, рыторыцы, трактатах па мастацтве. Першым сістэматызаваў эстэтыку К. франц. паэт і крытык Н.Буало ў трактаце «Паэтычнае мастацтва» (1674).
    У літаратуры — метад, кірунак і стыль еўрап. літаратуры 2й пал. 17 — пач. 19 ст. Для К. характэрна арыентацыя на антычную класіку як на дасканалы ўзор, абстрактнасць тыпізацыі без выяўлення індывідуальнага. У эстэтыцы К. пануе іерархія жанраў якія падзяляюцца на «высокія» (трагедыя, эпапея, ода) і «нізкія» (камедыя, сатыра, байка). У драматургіі прысутнічае прынцып трох адзінстваў — месца, дзеяння і часу. К. ўласцівы строгая нарматыўнасць і рацыяналізм. Прадстаўнікі К. лічылі, што толькі тая прыгажосць сапраўдная, якая дасягаецца пры дапамозе розуму. К. на тэр. Рэчы Паспалітай моцна адрозніваўся ад еўрапейскага. Мясц. аўтары клапаціліся не толькі пра прыгажосць, дасканаласць мовы або мастацкасць твора (як, напр., прыдворныя паэты франц. караля Людовіка XIV), але і мусілі звяртацца да надзённых праблем, займацца пашырэннем рэфарматарскіх ідэй, браць на сябе ролю настаўнікаў (выхавацеляў) цэлых пакаленняў. Акрамя таго, Рэч Паспалітая не была абсалютнай манархіяй, а таму аўтары найчасцей звярталіся не да магутнага, асвечанага манарха, а да шырокіх колаў шляхты, магнатэрыі. У Беларусі К. як вядучы маст. метад з’явіўся ў сярэдзіне 18 ст. і быў прадстаўлены творамі польскамоўных паэтаў і драматургаў (Ф.Багамолец, Ф.Карпінскі, А.Нарушэвіч, Ю.Нямцэвіч, Ф.У.Радзівіл), часткова беларускамоўных (М.Цяцерскі, К.Марашэўскі) і лацінамоўных (М.Карыцкі) аўтараў. Рэшткі эстэтыкі К. сустракаюцца ў творчасці паэтаў 19 ст.: Я.Чачота (філамацкія вершы), Я.Баршчэўскага («Рабун
    кі мужыкоў», «Гарэліца»), В.ДунінаМарцінкевіча («Ідылія», «Залёты»). Істотна таксама тое, што К. на тэр. Беларусі не існаваў у чыстым выглядзе. У шматмоўнай літры ён спалучаўся з сентыменталісцкімі і барочнымі тэндэнцыямі.
    Уархітэктуры — стыльікірунак у 17 — пач. 19 ст. Эпоха К. ахоплівае 1760—1850я гг. і падзяляецца на 3 асн. перыяды: 1760—90я гг. (станаўленне), 1800—20я гг. (росквіт), 1830—50я гг. (заняпад). Станаўленне стылю характарызавалася развіццём т.зв. барочнага К., які ўключаў вяртанне да «вялікага» стылю франц. архітэктуры 17 ст. і ракайльнакласіцыстычны кірунак (Ружанскі палацавы комплекс, Шчучынскі палац). Для гэтага перыяду характэрны 2 тэндэнцыі, якія адлюстроўвалі уплыў культур польск. і рус. народаў. У зах. бел. землях,
    якія да 1795 уваходзілі ў склад Рэчы Паспалітай, пад уплывам шляхецкіх традыцый К. развіваўся ў паркавасядзібным дойлідстве з улікам мясц. умоў. Ва ўсх. бел. землях, далучаных да Рас. імперыі ў 1772, пераважала сфера дзярж. будаўніцтва, гал. вынікам якой з’явілася стварэнне праектаў рэгулярнай перапланіроўкі гарадоў і класіцыстычнага сядзібнага дома, прамавугольнага ў плане і з порцікам на фасадзе. У перыяд росквіту К. з’явіліся архіт. збудаванні, якія фіксавалі асн. горадабуд. вузлы (Мінская ратуша). 3 Пецярбурга прыўносіліся традыцыі акадэмізму і ампіру (будынкі Бабруйскай крэпасці). У архітэктуры сядзіб, касцёлаў вядучая роля належала Вільні, адкуль распаўсюдзіўся строгі стыль, які абапіраўся на ўзоры франц. перадрэв. архітэктуры і на мясц. традыцыі (Валожынскія палац і касцёл Святога Юзафа).
    Да арт. Класіцызм у выяўленчым мастацтве. Алтар касцёла Св. Андрэя.
    г. Слонім. 1775.
    477
    КЛАСІЦЫЗМ
    Стылістыка дойлідства перыяду заняпаду характарызавалася развіццём ад ампіру да рацыянальнага кірунку. Будаўніцтва ў гарадах у гэты час ажыццяўлялася шляхам уключэння ў планіровачную структуру кампазіцыйна замкнёных у сабе комплексаў будынкаў лячэбных, навуч., адм. і вайсковых устаноў (бальніцы ў Мінску, Магілёве, шпіталь у Віцебску і інш.). Змяніўся і выгляд культавых збудаванняў і іх інтэр’ераў (Індурскі Троіцкі касцёл), шырокае распаўсюджанне атрымалі праваслаўныя храмы ў стылі К. У сферы дзярж. будаўніцтва панавала поўная рэгламентацыя і цэнтралізацыя праектнай дзейнасці, што прывяло да знішчэння рамантычных тэндэнцый, схематызму праектных рашэнняў. У сферы прыватнага будаўніцтва пашырылася стылістыка, якая ўключала ампір (альтанка Нараўлянскага сядзібнапаркавага ансамбля), паладзіянства, рацыянальныя, неарэнесансныя і рэгіянальныя тэндэнцыі. Стваральнікамі будынкаў найчасцей былі архітэктары Вільні і Варшавы. Уплыў рацыянальнай дактрыны праявіўся практычна ва ўсіх палацавасядзібных будынках: у ампірных забудовах, створаных пад уплывам пецярбургскага і варшаўскага дойлідства (Жыліцкі палацавапаркавы ансамбль), неарэнесансных будынках, якія ўзніклі пад уплывам берлінскай школы (Савейкаўскі сядзібнапаркавы ансамбль). Пад уплывам работ архіт. К.Падчашынскага ў сядзібных будынках з’явіліся рэгіянальныя рысы, якія ў канцы 19 ст. атрымалі развіццё ў кантэксце ідэй рэалізму (Гнезнаўская сядзіба).
    У выяўленчым м а с т а ц т в е, стыль і кірунак у 17 — пач. 19 ст., які звяртаўся да антычнай спадчыны як да нормы і ідэальнага ўзору. Гал. агульныя прынцыпы К. — упарадкаванасць, лагічная паслядоўнасць, стройнасць і гармонія, дамінацыя рацыянальнага пачатку. К. ўласцівы ўраўнаважанасць кампазіцыі, пластычная завершанасць, скульпт.
    акрэсленасць форм, стрыманае каляровае вырашэнне, рацыяналістычная яснасць, строгае разгортванне сюжэта (вядучымі жанрамі з’яўляліся гіст. жанр, пейзаж). У выяўл. мастацтве Беларусі К. пачаў пашырацца з 2й пал. 18 ст. Пераважалі партрэтны і гіст. жанры (Ф.Смуглевіч «Бітва каля Берасцечка ў 1651», «Прысяга Т.Касцюшка на Кракаўскім рынку», «Уваход Баляслава Храбрага ў Кіеў»; Ю.Пешка «Нарачэнне Кракава вольным горадам»; І.Аляшкевіч «Партрэт Чартарыйскага», «Сямейны партрэт Тышынскіх»; Я.Рустэм «Партэт Ф.Смуглевіча»). Маст. кадры класіцыстаў рыхтаваліся кафедрай малюнка і жывапісу, створанай ў 1797 пры Віленскім унце. Ф.Смуглевіч распрацаваў першую праграму навучання жывапісу, яна ўключала капіраванне абразцоў антычнага мастацтва, маляванне з гіпсавых фігур, Я.Рустэм увёў маляванне з жывой натуры. У манумент. жывапісе ствараліся дэкаратыўнаілюзіяністычныя роспісы, што імітавалі архітэкт. дэталі і аб’ёмную пластыку, яны часта выконваліся ў тэхніцы грызайль (касцёл Божай Маці ў в. Будслаў Мядзельскага рна, касцёл Яна Хрысціцеля ў в. Гальшаны Ашмянскага рна, касцёл Св. Тадэвуша ў в. Лучай Пастаўскага рна). У іканапісе іконы пачалі пісаць не толькі на дрэве, але і на палатне (ікона Св. Іосіфа з немаўляткам Ісусам Я.Дамеля з касцёла Св. Тадэвуша ў в. Вішнева Смаргонскага рна). К. ярка выявіўся ў дэкар.прыкладным мастацтве (тэкстыльныя вырабы гродзенскіх і слуцкіх мануфактур, мэбля, шкло, размалёўка). У аздабленні палацавапаркавых ансамбляў, rap. і сельскіх сядзіб выкарыстоўвалі гермы, карыятыды, атланты, рэльефы з адлюстраваннямі класіцыстычных эмблем, алегарычных фігур (стукавая пластыка ў Заслаўскім палацы Мінскага рна, барэльефы для калоннага зала Віленскага ўнта К.Ельскага). Класіцыстычная пластыка набыла шырокае распаўсюджанне ў аздабленні касцёлаў і ўніяцкіх цэр
    кваў (алтар касцёла Св. Андрэя ў Слоніме, ляпніна Троіцкага касцёла ў в. Воўчын Камянецкага рна, касцёла Св. Тадэвуша ў в. Вішнева Смаргонскага рна, надмагілле К.Радзівіл у касцёле Божага цела ў г. Нясвіж). Рысы К. назіраліся ў ранніх творах мастакоўрамантыкаў В.Ваньковіча і Я.Дамеля («Адступленне французаў праз Вільню ў 1812 г.»). У 1й пал. 19 ст. К. выцеснены рамантызмам.
    У м у з ы ц ы — метад, напрамак, стыль еўрапейскай музыкі 2й пал. 17 — пач. 19 ст. Найбольш выявіўся ў музычнасцэнічных жанрах. Яго пачынальнік прыдворны франц. кампазітар Ж.Б.Люлі распрацаваў оперны жанр лірычнай трагедыі, якому былі ўласцівы антычная і міфал. сюжэтыка, высокая героіка і ўзнёсласць стылю. Новы жанр вылучаўся лагічнай яснасцю, адпаведнасцю строгім правілам і нарматывам, рэгламентацыяй муз. формы. У Беларусі К. існаваў у спалучэнні з сентыменталізмам, элементамі барока, ракако і рамантызму, развіваўся ў рэчышчы агульнаеўрап. традыцыі (творы Міхала Казіміра Агінскага, М.Радзівіла, В.Казлоўскага). У традыцыях ранняга К. напісаны творы літургічнай музыкі 18 ст. (месы ў гонар Дзевы Марыі, Нараджэння Хрыста і інш.). У 1770—90я гг. ставіліся камічныя оперы італьян. кампазітараў ў магнацкіх тэатрах Гродна, Нясвіжа, Слоніма. Тыповыя рысы бел. К. праявіліся ў муз. помніку школьнага тэатра — оперы «Апалонзаканадаўца, ці Рэфармаваны Парнас» Р.Вардоцкага на лібрэта М.Цяцерскага, створанага для Забельскага школьнага тэатра. Рысы К. маюць творы Я.Д.Голанда (onepa «Агатка, або Прыезд пана», операвадэвіль «Чужое багацце нікому не на карысць», уверцюра да балета «Арфей у пекле»), музыка М.Радзівіла (6 паланэзаў і дывертысмент для камернага аркестра), В.Казлоўскага (да трагедыі «Фінгал», скрыпічны канцэрт і інш.).
    У тэатр