Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 4.
Памер: 664с.
Мінск 2013
ння. На думку адных вучоных (Я.Ф.Карскі, С.П.Абнорскі), К. была створана братамі Кірылам і Мяфодзі
ем раней за глаголіцу ў 9 ст., паводле другіх (В.Копітар, П.Я.Чарных) першай слав. азбукай, якую стварылі Кірыла і Мяфодзій у 863 г. (або 855), была глаголіца, трэція выказвалі меркаванне аб тым, што глаголіца і К. — почыркавыя разнавіднасці адной азбукі, магчыма, створаныя адначасова адным аўтарам. Стварэнне К. прыпісваюць (Е.Геаргіеў і інш.) вучням Кірылы і Мяфодзія (Кліменту Ахрыдскаму) і датуюць эпохай балгарскага цара Сімяона (893— 927), паколькі літарны склад стараж. К. адпавядаў стараж.балгарскаму маўленню, для перадачы гукаў якога унцыяльнае пісьмо было дапоўнена шэрагам літар (ж, ш, ь, ь), у склад К. былі ўведзены дублетныя літары (і—н—v, о — co, ф — 0 і інш.). У К. выкарыстоўваліся надрадковыя знакі: прыдыхання, націску, скарачэння слоў з цітламі. Літары К. мелі лічбавае значэнне: над літарай ставіўся знак цітлы, а па баках — адна і дзве кропкі. К. 11—14 ст. характарызавалася асаблівым тыпам пісьма — уставам з геаметрычнасцю ў абрысах літар. У пісьменнасці ўсх. і паўд. славян змянялася форма літар К., мяняўся іх склад і гукавое значэнне пад уздзеяннем моўных працэсаў у жывых слав. мовах: у рукапісах 12 ст. не выкарыстоўваюцца літары ётаваных юсаў (ьл, ж) і юса вялікага (ж), у 13 ст. адзначаны пропуск літар 6 («ёр») і ь («ер»), якія замяніліся о і е, у некаторых рукапісах пачынаючы з 12 ст. літара і («яць») пішацца на месцы е. Да сярэдзіны 14 ст. літары страцілі строгае геаметрычнае аблічча, узнікалі варыянты іх напісання, павялічылася колькасць скарочаных слоў; такі тып пісьма стаў называцца паўуставам. У канцы 14 ст. устаў і паўустаў замяніліся скорапісам. На аснове відазмененай і спрошчанай К. гістарычна склаліся сучасныя бел. і інш. ўсходне і некаторыя паўд,слав. алфавіты. У сучаснай бел. графіцы ёсць знакі для абазначэння спалучэння гукаў [jo] — («ё»), спецыфічнага кароткага гука [ў] — («ў»),
466
КІРЫЧЭНКА
Нірыліца Грэчаскае Нірыліца Грэчаскае
Літары Лічбавае ўстаўнае Літары Лічбавае ўстаўнае
і іх назвы значэнне пісьмо і іх назвы значэнне ПІСЬМО
A — аз 1 л X — хер 600 X
Б — буні (*) — амега 800 О)
В — ведзі 2 в Ц — цы 900
Г — глаголь 3 г Y — чэрв 90
Д — дабро 4 д Ш — ша
€ — есць Ж — жывейс 5 € — шта
S — зяло 6 S *Ь — ёр "Ы — еры
^ — зямля 7 Z 1 Ь — ер
I і 10 ti — яць
Н — іжэ 8 н
К — кана 20 к Ю «
Л — людзі 30 л ІйЯ
М — мыслеце 40 м
N — наш 50 N A — юс малы
0 — он 70 0 ЯІ — юс вяліні
П — паной 80 п ЬА — ётаваны
юс малы
Р — рцы 100 р w> — ётаваньі
ЮС ВЯЛІК!
С — слова 200 с НСІ 60
Т — тверда 300 т W — ПСІ 700 t
О^ун 400 0 — фіта 9 о
ф — ферт 500 ф Y — і/кыца V
Кірыліца
афрыкаты [дж] і [дз] перадаюцца дыграфамі, раздзяляльную функцыю выконвае апостраф. Першая датаваная кніга, напісаная К., — Астрамірава евангелле (\056—57).
Літ.: Булыка А.М. Развіццё арфаграфічнай сістэмы старабеларускай мовы. Мінск, 1970; Нстрнн В.А. 1100 лет славянской азбукн. Москва, 1988.
Н.В.Пятаева.
КІРЬІЛЬЧАНКА Пётр Міхайлавіч (18.10.1914, г. Краснадар, Расія — 20.9.1997), беларускі альтыст, педагог, дырыжор. Засл. артыст Беларусі (1961). Скончыў Ленінградскую кансерваторыю (1938). Працаваўу Маскве і Горкім. У 1944—62 саліст Дзярж. сімф. аркестра Беларусі, удзельнік струннага квартэта Бел. філармоніі. У 1970—73 гал. дырыжор Дзярж. тэатра муз. камедыі Беларусі, у 1980—
90 — Мінскай нар. опернай студыі рэсп. Палаца культуры прафсаюзаў. Адначасова ў 1945—79 выкладаў у Бел. кансерваторыі. Пад яго муз. кіраўніцтвам пастаўлены спектаклі «Пяе «Жаваранак» Ю.Семянякі (усе 1971), «Вольны вецер» І.Дунаеўскага, «Халопка» М.Стрэльнікава (усе 1971), «Баядэра», «Фіялка Манмартра» (абодва 1971), «Сільва» (1972) І.Кальмана, «Чацвёра з вуліцы Жанны» (1973) А.Сандлера і інш.
КІРЫЧЭНКА Віктар Лук’янавіч (11.8.1935, г. Ліскі Варонежскай вобл., Расія — 25.4.1974), беларускі артыст оперы (лірычны тэнар). Засл. артыст Беларусі (1968). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1963). 3 1963 саліст Дзярж. тэатра оперы і балета Беларусі. Яго выкананне вызначалася музыкальнасцю, тонкім лірызмам, шчырасцю. Стварыў шэраг запамінальных вобразаў у операх нац. і класічнага рэпертуару: Мільчык і Уронак («Яснае світанне» А.Туранкова), Пётр («Зорка Венера» Ю.Семянякі), Сашка («Андрэй Касценя» М.Аладава), Ленскі («Яўген Анегін» П.Чайкоўскага), Уладзімір Ігаравіч («Князь Ігар» А.Барадзіна), Альмавіва («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні), Альфрэд, Герцаг, Касіа («Травіята», «Рыгалета», «Атэла» Дж.Вердзі), Немарына («Любоўны напітак» Г.Даніцэці), Фауст (аднайм.
В.Кірычэнка (справа) у ролі Касіа.
467
КІРЫЧЭНКА
опера Ш.Гуно), Надзір («Шукальнікі жэмчугу» Ж.Бізэ), Рудольф («Багема» Дж.Пучыні), Дон Атавіа («Дон Жуан» В.А.Моцарта) і інш.
КІРЫЧЗНКА Мікалай Міхайлавіч (н. 16.3.1946, г. Маладзечна), беларускі акцёр. Нар. артыст Беларусі (2006). Скончыў Бел. тэатр.маст.
інт (1969, курс Д.Арлова). 3 1969 у Брэсцкім абл. драм. тэатры, з 1971 у Нац. акадэмічным тэатры імя Я.Купалы (у 2005—09 генеральны дырэктар). Адначасова з 1987 выкладае ў Бел. акадэміі мастацтваў. Акцёрскае майстэрства вызначаецца дакладнасцю характарыстык, выразнасню сцэнічнага малюнка вобраза. Сярод роляў: Гайдук («Ідылія» В.ДунінаМарцінкевіча), Язэп Карыта («Ажаніцца — не журыцца» братоў Далецкіх, М.Чарота), Генрых Мота
М.Кірычэнка ў ролі Ягайлы.
віч Спічыні («Тутэйшыя» Я.Купалы), Карчмар Шлёма («Сымонмузыка» Я.Коласа), Ягайла, Мнішак, Васіль («Князь Вітаўт», «Чорная панна Нясвіжа», «Вечар» А.Дударава), Бацька Янкі («Сны аб Беларусі» паводле У.Караткевіча), Адам («Згублены рай» А.Курэйчыка), Холад («Звон — не малітва» І.Чыгрынава), Маёр МДБ («Не мой» паводле А. Адамовіча), Салёны («Тры сястры» А.Чэхава), Андрэй («Таполевая завея» М.Задорнава), Палоній («Гамлет» У.Шэкспіра), Люнгстран («Жанчына з мора» Г.Ібсена) і інш. Здымаецца ў кіно («Птушкі без гнёздаў», «У жніўні 44га...», «Тры талеры», «Інсайт», «Лісты Феліні», «Шчыт Айчыны», «Анастасія Слуцкая» і інш.).
КІРЭЕНКА Кастусь (Канстанцін Ціханавіч; 12.12.1918, в. Гайшын Слаў
гарадскага рна — 15.9.1988), беларускі паэт. Засл. дзеяч культуры Беларусі (1970). Скончыў Гомельскі пед. інт (1940). У 1945—62 працаваў у час. «Беларусь». 3 1962 гал. рэд. час. «Бярозка», з 1972 час. «Полымя». Аўтар збкаў вершаў «Пасля навальніцы» (1947), «Маякі», «Родны свет» (абодва 1952), «Светлая хваля» (1959), «Смага» (1962), «Кніга ста песень» (1971), «Сіні вырай» (1976), «Вёсны веснаваць» (1979) і інш. Пісаў для дзяцей: паэма «Алёнчына школа» (1951), збкі вершаў «Зялёнае рэха» (1953), «Сад піянерскі» (1960), «Прысяга» (1969), аповесць «Сум і радасць дзеда Рэпкі» (1967). Аўтар кн. публіцыстыкі «Амерыка здалёку і зблізку» (1971), «Заўсёды з Радзімай» (1980), зб. апавяданняў «Ручаіны шу
каюць ракі» (1967), аповесці «Вандроўнае шчасце. Рыбацкая паэма» (1988). Асобныя яго вершы пакладзены на музыку. Дзярж. прэмія Беларусі 1964, 1972.
7в.: Зб.твораў. Т. 1—3. Мінск, 1986—88.
Літ.: Гніламёдаў У. Упоравень з векам. Мінск, 1976; Гурская А. Адказнасць перад часам: нарыс творчасці К.Кірэенкі. Мінск, 1986.
КІРДЕЎ Мікалай Уладзіміравіч (н. 6.1.1942, б. в. Сушчоўская Слабодка
Чавускага рна), беларускі жывапісец. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1992). Скончыў Віцебскі пед. інт (1962). У 1962—71 выкладчык Магілёўскага пед. інта, з 1988 Бел. акадэміі мастацтваў (з 2008 праф.). Прафесар (2008). Працуе ў станковым жывапісе. Творчасці К. ўласцівы каларыстычная экспрэсіўнасць, тонкае колеравае і рытмічнае ўспрыняцце рэчаіснасці, асацыятыўнасць. Сярод твораў: палотны «Сям’я» (1970), «Кветкі маёй Радзімы» (1978), «У Купалаўскім краі», «Прысвячэнне Я.Коласу», «Чавускае лета» (усе 1982), «Свята ў Заслаўі» (1983), «Напрадвесні» (1986), «Чорныя дразды» (1987), «Спакуса» (1991), «Старое дрэва» (1997), «Гронка вінаграду», (1998), «Паэтычны вечар» (2012), трыпціх «Доўгі дзень» (1981); партрэты «Ядвіга» (1971), «Мікола Гусоўскі» (1976), «Л.Шчамялёў» (1978), «А.Русак» (1983), «Алена» (1987), «Дзяўчына з Мазыра» (2008), «Студэнтка», «Мастачка» (абодва 2009), «А.Турлан», «М.Селяшчук» (абодва 2013), серыя «Туманы» (1987); пейзажы «Ноч на Прыпяці» (1977), «Азёры Ві
468
КІСЛІК
М.Кірэеў. Мастачка. 2009.
цебшчыны» (2002), «Восень» (2007); нацюрморты «Груша» (2003), «Кветкі» (2005) і інш. Г.А.Фатыхава. КІРЙЕЎСКІ Пётр Васільевіч (23.2. 1808, в. Долбіна Тульскай вобл., Расія — 6.11.1856), расійскі фалькларыст, археограф. У 1830я гг. наведаў Беларусь, ад мясц. збіральнікаў атрымаў больш за 800 тэкстаў бел. нар. песень і прыпевак, пераважна з Мінскай губ. У 1848 выдаў зб. духоўных вершаў «Рускія народныя песні», у які ўключыў і бел. творы. Бел. матэрыялы (валачобныя, купальскія, жніўныя, калядныя і інш. песні, прыпеўкі да танцаў, скакухі з ваколіц Слуцка, Мінска, Барысава, Івянца, Талачына) склалі т.зв. «Беларускі архіў» К., частку якога П.А.Бяссонаў уключыў у свае збкі «Песні, сабраныя П.В.Кірэеўскім» (вып. 1 — 10, 1861—64), «Дзіцячыя песні» (1868), «Беларускія песні» (1871).
Літ.: СоймоновА.Д. П.В.Кнреевскнй н его собранне народных песен. Ленннград, 1971.
КІР’ЯНАЎ Барыс Іванавіч (н. 21.7.1947, г. Гомель), беларускі харавы дырыжор. Засл. артыст Беларусі (1988). Скончыў Бел. дзярж.
кансерваторыю (1972). 3 1974 дырыжорхормайстар, у 1995—2001 гал. хормайстар Ансамбля песні і танца Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Аўтар харавых аранжыровак песень бел. і рас. кампазітараў, у т.л. «МашаМаруся», «Наш медсанбат» І.Лучанка, «Армія мая», «Шчыт Айчыны агнявы» Э.Ханка, «Страявая паходная» А.Чыркуна, бел. і рус. нар. песень.
А.Я.Яравы.
КІСЁЛЬ, 1) мучная страва. Варылі з мукі аўсянай, жытняй, пшанічнай грубага памолу (разавай), часам з вотруб’я. Рашчынялі К. на заквасцы або для заквашвання дадавалі кавалак хлеба. Рошчыну на К. ставілі ў цёплае месца на ноч, потым працэджвалі і з «цэду» гатавалі страву. Варылі густым, потым разлівалі па місках і ставілі ў халоднае месца, каб застыў. К. прыпраўлялі (засмачвалі) алеем, салам, запівалі сырадоем, «прысёрбвалі» валогай. Найб. пашыраным быў аўсяны К. Часам варылі прэсны К. з гарохавай мукі. Для гэтага моцна разварвалі гарох, прапускалі яго праз рэшата, давалі застыць. Ужывалі з алеем. Адна з абавязковых страў поснай куцці. Вядома па ўсёй Беларусі. 2) Дэсертная страва з соку, адвару ягад і садавіны, завараных крухмалам. Даўней варылі вельмі густым, каб застыў. Традыцыйна гатуюць К. з журавін. Вядомы паўсюдна.
КІСЁЛЬ Апанас, беларускі пісьменнік сярэдзіны 19 ст. Паводле некаторых звестак пісаў вершы і апавяданні на магілёўскіх гаворках. 3 імем К. звязваюць бел. брашуру «Бяседа старога вольніка з новымі пра іхняе дзела», выдадзеную ананімна ў 1861 у Магілёве. Напісаны прозай у форме гутаркі твор з урадавых пазіцый тлумачыў сялянам умовы вызвалення ад прыгону, заклікаў іх прыхільна ставіцца да рэформы. Нягледзячы н