• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 4.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 4.

    Памер: 664с.
    Мінск 2013
    581 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    яюцца на 3 групы: песні пра падрыхтоўку да кірмашу, таргі на кірмашы і здарэнні пасля кірмашу. Падрыхтоўка да кірмашу часта раскрываецца ад першай асобы праз яе думкі, гасп. клопаты: У нядзелю на кірмаш // Я ж паеду гандляваці, // Ой, гандляваці, гандляваці // Сваю працу ўслаўляці. // Як прыеду на кірмаш // Буду я тавар наш // Добрым людзям прадаваці, //Ды і грошыкі збіраці. У некаторых песнях маці навучае дачку аб асцярожных паводзінах на кірмашы з малойцамі, «бо малойцы здрадныя людзі», «яны тваю русую касу, да гэй, растрапаюць», «яны тваё бела лічка, да гэй, памараюць». У песні «А жоначкілябёдачкі» апошнія, нягледзячы на цяжкую працу, рыхтуюцца на кірмашы «танцы станцаваць, свае байкі расказаць, шмат тавараў пакупляць, потым хлопцаў чараваць». У варыянтах К.п. «Баба Ева, дзед Тумаш» і «Кацярына і Тумаш» раскрываюцца розныя прыгоды персанажаў на кірмашы пасля продажу тавараў і выпіўкі «сіневару» ў шынку. У папулярнай у Беларусі К.п. «Ой, там, на таргу, на базары» разыгрываецца гу
    463
    КІРХА
    марыст. сцэнка продажу мужа жонкай: А мой мілы чарнабровы, // Да работы не лянівы — // Ён для мяне знадабіцца, // Ён пасее, паарэ, // He для каго, для сябе, // А мой мілы, сэрданька // Пажалею я цябе! (He прадам!). Знаходзяць у К.п. асвятленне і драм. калізіі, што здараюцца з героямі пасля кірмашу, у прыватнасці з нявесткай, якой не верыць свякроў: «Не скажа, што прадавала, // А скажа, што гуляла, // He скажа, што ўмарылася, // А скажа, што лянілася». К.п. даволі сціплыя з пункту гледжання мастацкасці і вобразнасці, але яны з’яўляюцца прыкметнай з’явай песеннага фальклору беларусаў. А.М.Аляхновіч.
    КІРХА (ад ням. Kirche царква), назва лютэранскага храма. Mae рысы, характэрныя для германскай готыкі — вострыя дахі і шпілі, стральчатыя вокны, пінаклі. Для інтэр’ераў большасці К. характэрны сціпласць і аскетызм. У Беларусі першыя К. ўзніклі ў 1550я гг. (Бярэсце, Вільня). Вядомы К. ў Гродне, Мінская кірха, Полацкая кірха. М.Г.Лаўрэцкі. КІРЫЛА I МЯФОДЗІЙ, славянскія асветнікі, стваральнікі славянскай азбукі кірыліцы, прапаведнікі хрысціянства, першыя перакладчыкі рэліг. кніг з грэч. на слав. мову. Браты, на
    радзіліся ў г. Салунь (цяпер Салонікі, Грэцыя). 3 дзяцінства валодалі грэч. мовай і дыялектам салунскіх славян паўд.слав. групы. Большасць вучоных лічаць іх балгарамі.
    К і р ы л а (да прыняцця манаства ў 869 — Канстанцін; каля 827 — 14.2.869). Адукацыю атрымаў у Канстанцінопалі. Быў бібліятэкарам патрыярха Фоція, потым выкладаў філасофію (за гэта празвалі Філосафам). Каля 860 з дыпламатычнарэліг. місіяй пабываў у хазараў у грэч. калоніі Херсанес (Крым).
    М я ф о д з і й (каля 815 — 6.4.885), быў на ваен. службе і на прапягу 10 гадоў кіраваў адной з падуладных Візантыі слав.балгарскіх абласцей. Затым прыняў пострыг і жыў у манастыры Паліхрон на беразе Мармуровага мора.
    У 863 браты былі накіраваны ў Маравію для дапамогі кн. Расціславу ў пашырэнні хрысціянства. Перад ад’ездам Кірыла стварыў слав. азбуку (відаць, глаголіцу) і разам з Мяфодзіем пераклаў важнейшыя рэліг. кнігі з грэч. на стараславянскую мову. У Маравіі К. і М. працягвалі асветніцкую і перакладчыцкую дзейнасць. У Венецыі падчас дыспуту з трохмоўнікамі, якія прызнавалі літургію і лру толькі на грэч., лац. і яўр. мовах, Кірыла абараніў права славян на сваю мо
    ву. У 867 па выкліку папы Мікалая I прыбылі ў Рым, дзе Кірыла захварэў і памёр. Мяфодзій, пасвячоны ў сан епіскапа, вярнуўся ў Маравію і працягваў прапаведніцкую і перакладчыцкую дзейнасць. Былі створаны жыціі К. і М.; імёны братоў сталі сімвалам культ. еднасці і самастойнасці славян. Назва стараж. слав. азбукі «кірыліца» паходзіць ад імя Кірыла. Асветнікі фактычна сталі стваральнікамі літ. стараслав. мовы, зразумелай тады ўсім слав. народам. У Беларусі пра дзейнасць К. і М. ведалі ўжо з 11 ст. праз твор чарнарызца Храбра «О пнсьменах» (перадрукаваны ў Вільні ў пач. 17 ст.) і жыціі К. і М. Асветнікі кананізаваны праваслаўнай царквой як Роўнаапостальныя К. і М., настаўнікі славенскія. 11 мая (ст. ст.), 24 мая (н. ст.) — Дзень Св. К. і М. ў Балгарыі, а з 1986 і ў слав. краінах СНД, у т.л. ў Беларусі, адзначаецца як дзень слав. пісьменства і культуры. Ушаноўваюцца як святыя і каталіцкай царквой. У Балгарыі існуе ордэн К. і М., якім узнагароджаны бел. літаратары П.Броўка, Н.Гілевіч, В.НІкіфаровіч.
    Літ.: Сказання о начале славянской пнсьменностн. М., 1981. Берштейн С.Б. Константннфнлософ н Мефоднй. М., 1984; Жнтйя Кмрмла н Мефодня. М., 1986; Нстрнн В.А. 1100 лет славянской азбукн. 2 нзд. М., 1988.
    КІРЫЛА КАЖАМЯКА, Курыла Кажамяка, Мікіта Кажамяка, асілак, пераможца змея; вобраз чарадзейных усх.слав., у т.л. і бел., казак і паданняў. У казках пра К.К. зліліся матывы міжнар. казачнага сюжэта і мясц. падання Кіеўскай Русі, якое сустракаецца ў «Аповесці мінулых гадоў», «Ніканаўскім летапісе» і інш. Паводле гэтага падання, юны Кажамяка, які здольны разарваць сырамятную скуру, вырваць у быка на бягу кавалак шкуры, перамагае волатапечанега і здабывае перамогу на карысць Русі. У заключным эпізодзе некаторых казак асілак запрагае змея ў вял. плуг і робіць глыбокую баразну (аж да самага мора).
    464
    КІРЫЛА
    Сюжэт пра К.К. мае шмат агульнага з польск. паданнем пра змеяборца Крака і сербскай эпічнай песняй пра пераможцу змея Дойчына.
    КІРЬІЛА ТЎРАЎСКІ (каля 1113, г. Тураў Жыткавіцкага рна — пасля 1190), усходнеславянскі царкоўны дзеяч, багаслоў. Хроснае імя невядома (імя Кірыла — манаскае або велікасхімнае). Паходзіў з заможнай сям’і. Атрымаў класічную для таго часу адукацыю. Прыблізна з 1123 у Нікольскім манастыры: манах, каля 1143 іераманах, у 1144—48 нас
    Кірыла Тураўскі.
    таяцель. Пазней стаў пустэльнікам і зачыніўся ў «стаўпе» (першы вядомы на Русі «стоўпнік»). 3 1161 тураўскі епіскап, у канцы 1170х гг. прыняў вял. схіму, апошнія гады жыцця правёў у Барысаглебскім манастыры ў Тураве. Займаўся ўладкаваннем епархіі, будаўніцтвам храмаў, выступаў супраць раскола праваслаўнай царквы, прымаў удзел у Кіеўскім царк. саборы (1169), праславіўся як майстар аратарскай прозы, прапаведнік, гал. клопат якога — духоўнасць суайчыннікаў адпаведна з этычнымі і эстэтычнымі ідэаламі эпохі. Аўтар пропаведзяў, малітваў, канонаў, прытчаў (захавалася каля 70 твораў), якія маюць глыбокі але
    гарычнасімвалічны, маральнапавучальны і багаслоўскафілас. сэнс. Сярод іх 32 малітвысповедзі, 3 вял. каноны («На успенне княгіні Вольгі», «Малітоўны», «Пакаяльны»), 8 «слоў»пропаведзяў («Слова на вербніцу», «Слова на Богаяўленне», «Слова пра тое, каб не забываць сваіх настаўнікаў» і інш.), павучанні («Аб страху Божым», «Аб мудрасці», «Аб карыснасці чытання кніг»), некалькі дыдактычных аповесцейпрытчаў («Прытча аб чалавечай душы і целе», «Сказанне пра чын чарнарызца», «Слова пра паходжанне манаскага жыцця»), 2 прытчыпасланні да кіевапячэрскага ігумена Васіля (пра нямудрага цара і схіму) і інш. У сваіх творах К.Т. называе духоўных дзеячаў хрысціянства «ўмелымі будаўнікамі слаўнага і вельмі чэснага дома» («Слова ў нядзелю Ваій»), тлумачыць сац.этычны сэнс і духоўную місію «манаскага чыну» — даць чалавеку прыклады жыцця з Богам. У «Слове пра сляпога і кульгавага» багаслоў падкрэслівае, што мэта жыцця чалавека — духоўнае ўдасканаленне, a «сляпая» душа і «кульгавае» цела сімвалізуюць недасканаласць чалавека і чалавечага існавання. Вял. значэнне
    Паштовая марка Рэспублікі Беларусь, прысвечаная Кірылу Тураўскаму. 1996.
    Помнік Кірылу Тураўскаму ў г. Гомель. 2004.
    ў духоўным самаўдасканаленні чалавека належыць «скарбу вечнага жыцця» — кніжным ведам. «Словы» К.Т., звязаныя з біблейскімі сюжэтамі, пропаведдзю хрысціянскіх догмаў, адлюстравалі і натуральнае чалавечае захапленне хараством прыроды, духоўнымі пошукамі, маральнай чысцінёй, яны вызначаюцца багатай паэт. сімволікай, велічнасцю вобразаў, узнёсласцю і паэтыкай. Літ. творчасць К.Т. высока ацэнена сучаснікамі, якія называлі яго «Златоуст, паче всех восснявшнй нам на Русн». Творы К.Т. перапісваліся да 19 ст. У 1984 К.Т. ўключаны ў Сабор бел. святых. 28 крас. (ст. ст., 11 мая па н.ст.) — Дзень яго памяці. Імем К.Т. названа Мінская духоўная акадэмія. Яму ўстаноўлены помнікі: у г. Тураве (1994, скульпт. М.Інькоў), Мінску (2001, скульпт. І.Голубеў), Гомелі (2004, скульпт. Л.Гумілеўскі, М.Жлоба).
    Літ.: Мельнікаў А.А. Кірыл, епіскап Тураўскі: жыццё, спадчына, светапогляд. Мінск, 1997; Марціновіч А. Залатавуст з Турава, альбо Якая яна, старажытная Тураўшчына. Мінск, 2009.
    Р. Н.Дождзікава.
    465
    КІРЫЛАЎ
    КІРЬІЛАЎ Мікалай Сцяпанавіч (10.3.1930, в. Пашкова Цвярской вобл., Расія — 15.12.2007), беларускі мастакафарміцель, жывапісец. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1991).
    Скончыў Вышэйшае маст.прам. вучылішча імя В.Мухінай (1959). AyTap праектаў комплекснага маст. афармлення экспазіцый Бел. музея гісторыі Вял. Айч. вайны (1964), ВДНГ БССР (1972, 1977) і інш. Працаваў у акварэлі. Цыклы лірычных, індустрыяльных пейзажаў К. прасякнуты захапленнем прыгажосцю прыроды, зямлі: серыі «Па Залатым кальцы» (1963), «Па Сібіры» (1971), «Па Беларусі» (1982). Дакладнасцю, кампазіцыйнай завершанасцю
    М.Кірылаў. Кінарэжысё'р Ю.Азаронак. 1982.
    вылучаюцца партрэты: «Настаўніца Л.Булатава», «Цясляр А.Аляксееў» (абодва 1974), «Трактарыст Б.Тумураў» (1975), «Разьбяр падрэве С.Гуткоўскі» (1976), «Шахцёр У.Сільчанка», «Медсястра Л.Лобан» (абодва 1981), «Ткачыха Г.Палійчук» (1983), «Фотамастак М.Шарай» (1995), a таксама графічныя «Акадэмік медыцыны І.М.Грышын», «Кінарэжысёр Ю.Азаронак» (абодва 1998) і інш.
    Г.А. Фатыхава.
    КІРЫЛІЦА, адна з дзвюх старажытных славянскіх азбук (гл. таксама Глаголіца). Сваю назву атрымала ад імя слав. асветніка і прапаведніка хрысціянства Кірылы. Створана ў канцы 9 — пач. 10 ст. на аснове грэч. (візант.) урачыстага (унцыяльнага) пісьма, была пашырана ў паўд. і пэўны час зах. славян. Ва ўсх.слав. землях уведзена ў сувязі з хрысціянізацыяй. Пісьмовыя помнікі эпохі станаўлення К. не захаваліся, таму ў дачыненні часу стварэння К. і яе храналагічных суадносін з глаголіцай існуе некалькі пунктаў гледжа