Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 4.
Памер: 664с.
Мінск 2013
асны кінематограф прадугледжвае наяўнасць у фільме муз. канцэпцыі. Яна будуецца на выкарыстанні любых магчымасцей і функцый К., часта становіцца спосабам ненадакучлівага, але глыбокага і тонкага пранікнення ў сутнасць характараў герояў ці іх канфлікту. Зараз у кіно вял. ролю іграе кантрапунктычны прыём, які Oy
453
КІНАНАРЫС
дуецца на кантрасным супастаўленні музыкі і малюнка і ўзмацняе драматызм падзей. У сучасных работах вылучаюцца лірычныя кампазіцыі, якія праходзяць лейтматывам у фільмах «Снайпер. Зброя адплаты» (2009, рэж. А.Яфрэмаў кампазітар У.Сівіцкі) і «Брэсцкая крэпасць» (2010, рэж. А.Кот, кампазітар Ю.Красавін). Гэтыя муз. тэмы разам з героікапатрыятычнай музыкай надаюць асаблівую інтанацыю ваен. фільмам. Сярод сучасных кампазітараў якія працуюць у К.: С.Бельцюкоў У.Буднік, А.Елісеенкаў В.Капыцько, Я.Паплаўскі, Л.Сімаковіч, А.Хадоска і інш.
А.А.Мацькова.
КІНАНАРЫС, невялікі кінафільм, у аснову якога пакладзены рэальныя факты, падзеі; жанр дакументальнага кіно і тэлебачання. Адметны структурнымі рысамі літ.публіцыст. нарыса, засн. на дакум. матэрыяле. Вызначаецца публіцыст. формай выяўлення ідэйнай пазіцыі, аналітычным метадам успрымання жыццёвых з’яў вобразнай тыпізацыяй фактаў сістэмай візуальных выяўл. сродкаў. Асн. задача К. — стварэнне маст. вобраза праз абагульненне дакум. фактаў. Адрозніваюць К. сюжэтны і аглядны. Першы ўмоўна падзяляецца на партрэтны і праблемны. Да агляднага адносяцца падзейны (асвятляе гіст. і сац.паліт. падзеі) і відавы (дае вобразную карціну канкрэтнага геагр. рэгіёна). У К. шырока выкарыстоўваюцца розныя сродкі кінематаграфіі: аўтарскі каментарый, дыктарскі тэкст, інтэрв’ю, маналог героя і інш. Першыя бел. К. створаны ў 1920—30я гг. Значнае развіццё К. атрымаў у пасляваен. гады ў творчасці бел. кінематаграфістаў М.Берава, І.Вейняровіча, Ю.Стальмакова, У.Цеслюка і інш. 3 1960х гг. у жанры К. плённа працавалі рэж. В.Дашук, А.Карпаў С.Лук’янчыкаў Ю.Лысятаў Д.Міхлееў І.Пікман, В.Сукманаў Ю.Цвяткоў Р.Ясінскі і інш. Сярод бел. К.: «У здаровым целе — здаровы дух», «Меліярацыя
БССР» (абодва 1925, рэж. М.Лявонцьеў), «Асканія Нова» (1937, рэж. Л.Пуш, А.Фёдараў), «Народны паэт» (1952, рэж. Ю.Тарыч), «Яны ўступаюць у жыццё» (1958), «Наш народны» (1961, абодва рэж. У.Стральцоў), «Бацькоўскае поле» (1979, рэж. Ю.Лысятаў), «Чырвоны сшытак» (1980, рэж. І.Пікман), «У вайны не жаночы твар» (1982—85, рэж. В.Дашук), «Кастусь Каліноўскі» (1987, рэж. П.Шампур), «Вечар у паўночных Афінах» (1996, рэж. Ю.Гарулёў), «Палац. Фолкмадэрн» (1997, рэж. Ю.Ялхоў), «Старыя інструменты Беларусі» (2007, рэж. Д.Сасноўскі), серыя відэафільмаў «Гісторыя беларускай страўні» (2013, рэж. А.Раковіч; серыі «Мясныя прысмакі», «Супы і сытыя стравы», «Бульбяныя прысмакі», «Хмельныя напоі») і інш.
КІНАПАНАРАМА, сістэма кінематографа, у якой для здымкі і дэманстрацыі фільмаў выкарыстоўваюцца 3 звычайныя кінаплёнкі шырынёй 35 мм, 9канальная фанаграма, якая запісваецца на асобную магнітную стужку. Здымка праводзіцца спец. кіназдымачным апаратам, які мае 3 аб’ектывы і 3 стужкапрацяжныя механізмы, і на кожнай з плёнак атрымліваюць 1/3 (па шырыні) усяго відарыса. Узнаўленне на ўвагнутым цыліндрычным кінаэкране адбываецца з дапамогай 3 кінапраекцыйных апаратаў. Гучнагаварыцелі размяшчаюцца за экранам. Сярод бел. фільмаў, знятых на шырокафарматны негатыў: «Крушэнне імперыі» (1970, рэж. У.КоршСаблін) «Пагаворым, брат...» (рэж. Ю.Чулюкін), «Чорная бяроза» (абодва 1977, рэж. В.Чацверыкоў), «Ванькаўстанька» (1989, рэж. А.Какорын) і інш. У Беларусі наведвальнікам кінатэатраў прапаноўваюць для прагляду К. і кіналекторыі (напр., «Спяшайся ствараць сябе», «Выкараненню падлягае», «Гэта незразумелае каханне» ў кінатэатрах г. Гродна і інш.).
КІНАПАРТРЗТ ТВОРЧЫ, жанравая мадэль неігравога кіно — кінапарт
рэта. Даследуе жыццё і творчасць канкрэтнай асобы, мае рысы біягр. фільма, нарыса або кінаманаграфіі. Выходзіць за межы гэтых жанраў не мае рыс ілюстратыўнасці, дэкларатыўнасці, адрозніваецца больш глыбокім эстэтычным даследаваннем псіхалогіі і таямніц творчасці асобы сродкамі неігравога кіно. Для стварэння К.т. аператары выкарыстоўваюць у сукупнасці святло, цень, колер, ракурс, план. У бел. дакум. кіно жанр К.т. развіваецца з 1970х гг. Памкненне да глыбокага экраннага аналізу ўнутранага свету творцы ў судакрананні з пошукамі ў галіне кінадраматургіі адбілася на стылістыцы фільмаўпартрэтаў. Вобразныя акцэнты пазначаны эстэтычнай выразнасцю, зместам сінхроннага тэксту («Васіль Быкаў. Узыходжанне», рэж. У.Дашук, 1985). Значнае развіццё жанр К.т. ў бел. кіно атрымаў з канца 1980х гг. Сярод бел. К.т.: «Каралеўя не іграла» (1983, рэж. М.Жданоўскі, пра актрысу Г.Макараву), «Не сумуйце па мне» (1988, рэж. А.Алай, пра мастака А.Ісачова), «Фауст Арлена» (1996, рэж. Г.Адамовіч, пра мастака А.Кашкурэвіча), «Маці Міласэрная» (1997, рэж. Ю.Гарулёў пра кардынала К.Свёнтака) і інш. У 2000я гг. зняты фільмыпартрэты да юбілеяў П.Броўкі, В.ДунінаМарцінкевіча, Т.Касцюшкі, Я.Коласа, Я.Купалы, Я.Маўра, А.Міцкевіча, Н.Орды і інш. 2010я гг. адзначаны выхадам тэматычнаінфармацыйных фільмаў на аснове кінадакументаў 1927—2010 «Хроніка культурнага жыцця Беларусі. Творчыя кінапартрэты дзеячаў беларускай культуры і мастацтва». У сучасным нац. кінематографе асновай эфектыўных маст. ходаў служаць метады буйнога плана і назірання. Ствараючы К.т., бел. кінадакументалісты выкарыстоўваюць яго традыц. і авангардныя формы. Сярод сучасных бел. К.т.: «Прастора Яўгена Лысіка» (2011, рэж. Н.Жамойдзік), «Неверагодная Бенька» (рэж. Г.Адамовіч, пра С.Бень), «Аксана Волкава. A Prima Vista» (рэж.
454
КІНАТЭХНІКА
Н.Жамойдзік), «Семдзесят пятая восень Андрэя Мдывані» (усе 2012, рэж. М.Жданоўскі), «Мікалай Пінігін. Мяне няма» (2013, рэж. В.Аслюк) і інш.
КІНАСТЎДЫЯ, прадпрыемства па вытворчасці кіна і тэлефільмаў, якое аб’ядноўвае мастацкатворчыя і вытворчатэхнал. працэсы. Можа спецыялізавацца на маст., хранікальнадакум., навук.папулярных, анімацыйных фільмах і інш. Пры К. працуюць маст. аддзелы (сцэнарны, акцёрскі і інш.), цэхі і майстэрні (дэкар.тэхн. збудаванняў, здымачнай тэхнікі, апрацоўкі кінаплёнак, кінамантажу, гукатэхн., асвятляльны, макетнабутафорскі, камбінаваных здымак, пашывачны, піратэхн., грымёрны і інш.), склады (рэквізіту, мэблі, касцюмаў, зброі і інш.), аў
тагаспадарка са спец. і звычайным транспартам, натурныя пляцоўкі, кіназалы для рабочага прагляду фільмаў і праекцыйныя апаратныя, кабінеты для дзейнасці творчых груп. У Мінску з 1939 працуе Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм». Яна мае ўвесь комплекс аб’ектаў, абсталявання, паслуг і спецыялістаў, якія дазваляюць арганізаваць замкнуты (поўны) тэхнал. цыкл вытворчасці маст., анімацыйных, дакум., навук.папулярных, рэкламных фільмаў і тэлесерыялаў. У складзе бел. к/студыі: студыі ігравых «Летапіс» (з 1925); акцёрскі аддзел; цэхі спец. і ігравога аўтатранспарту, спец. кінавідэатэхналогій «Тэлекіно», апрацоўкі стужкі, дэкар.тэхн. збудаванняў, здымачнай тэхнікі, падрыхтоўкі здымак, святлатэхнікі і электраабсталявання;
участкі мантажу фільмаў і піратэхн. Вял. ролю ў рабоце к/студыі адыгрываюць Тэатрстудыя кінаакцёра, сцэнарнамаркетынгавая служба «Кінапраект», вытворчы комплекс «Тонстудыя», натурная пляцоўка ў Смалявіцкім рне. На к/студыі мадэрнізаваны шэраг цэхаў (апрацоўкі плёнкі, гуказапісны — усталявана сістэма «Dolby Stereo»), абноўлена апаратура з улікам сучасных тэхналогій кіна і відэавытворчасці.
КІНАТЭХНІКА. комплекс прылад і тэхналогій, неабходных для стварэння, тыражавання і дэманстрацыі к/фільмаў; тэхн. база кінамастацтва. Грунтуецца на дасягненнях фотатэхнікі, оптыкі, механікі, святлатэхнікі, электронікі і інш. Асн. сродкі К.: кіназдымачныя апараты (кінакамера), асвятляльная (пражэктары),
Да арт. Кінафестывалі. На адкрыцці кінафестывалю анімацыйных фільмаў «Анімаёўка» ў Магілёве. 2013.
455
КІНАФЕСТЫВАЛІ
гуказапісная і кінакапіравальная апаратура, аператарская тэхніка (штатывы, краны, цялежкі і рэйкі, сістэмы стабілізацыі і інш.), апаратура для камбінаваных кіназдымак, розныя прылады для стварэння гукавых і візуальных эфектаў і інш. Для апрацоўкі адзнятай кінастужкі і мантажу фільма выкарыстоўваюць праявачныя машыны, кінакапіравальныя апараты (у т.л. трукмашыны), мантажныя і гукамантажныя сталы і інш. Дэманстрацыя ажыццяўляецца кінапраекцыйным апаратам, а гук узнаўляецца гучнагаварыцелямі пры дапамозе электронных узмацняльнікаў гуку. У стварэнні сучасных кінастужак шырока выкарыстоўваюць камп’ютары і электронны мантаж. З’явілася новая лічбавая тэхналогія вытворчасці, падчас якой здымкі, апрацоўку і паказ фільмаў робяць без кінастужкі, з дапамогай лічбавых прыстасаванняў. Звычайныя тэхн. сродкі кінематографа разам з відэатэхнікай і камп’ютарнымі тэхналогіямі дазваляюць пашырыць маст.творчыя і вытворчатэхнал. магчымасці сучаснага кіно.
А.А.Мацькова.
КІНАФЕСТЫВАЛІ, конкурсныя паказы твораў мастацтва з мэтай вызначэння лепшых фільмаў, тэндэнцый далейшага развіцця кінематаграфіі, супрацоўніцтва паміж кінематаграфістамі, абмен вопытам. Ha К. прысутнічаюць рэж. і акцёры. Вынікі конкурсу звычайна ацэньвае экспертнае журы, радзей праводзіцца толькі галасаванне экспертаў. Пераможцам К. уручаюцца прызы (Гранпры, прыз сімпатый гледачоў і інш.). Падчас К. праходзяць пазаконкурсныя агляды і рэтраспектывы, творчыя сустрэчы са стваральнікамі фестывальных карцін, выстаўкі кінаафіш і кінаплакатаў. Першы міжнар. К. быў арганізаваны ў 1932 у Венецыі. 3 1933 за выкананнем правіл правядзення К. і якасцю іх арганізацыі сочыць Міжнар. федэрацыя асацыяцый кінапрадзюсараў. 3 2й пал. 1940х гг. міжнар. кінапрагляды атры
малі шырокую вядомасць. У Беларусі К. праводзяцца з 1960х гг. У 1964, 1969 у Мінску праходзілі 4ы і 10ы занальныя К. рэспублік Прыбалтыкі, Малдовы і Беларусі, у 1970, 1985 — усесаюзныя К. Пры падтрымцы Бел. саюза кінематаграфістаў, Мінва культуры Рэспублікі Беларусь і інш. праводзяцца К.: «Лістапад» (з 1994), Нацыянальны фестываль беларускіх фільмаў (з 1997), студэнцкіх «Птушка Фенікс» і анімацыйных фільмаў «Анімаёўка» (абодва з 1998), дзіцячага і юнацкага кіно (з 1999), экалагічнага кіно «Экафільм» (з 2003) і інш. Бел. фільмы штогод удзельнічаюць у міжнар. К. інш. краін. У 2012 на К. ў Канах (Францыя) Гранпры атрымаў фільм «У тумане» (рэж. С.Лазніца), у вытворчасці якога ўдзельнічалі кінематаграфісты Беларусі, Германіі, Латвіі, Нідэрландаў і Расіі. У розныя гады Беларусь на К. прадстаўлялі: ваен. стужка «Снайпер: зброя адплаты» (2009, рэж. А.Яфрэмаў), фільм жахаў «Масак