Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 4.
Памер: 664с.
Мінск 2013
ктэрных для раннесярэдневяковых старажытнасцей. На працягу 5 ст. на аснове К.к. складваюцца раннесярэдневяковыя слав. помнікі калочынскай і пянькоўскай культур. Носьбіты К.к. прымалі ўдзел у фарміраванні пражскай (разам з чарняхоўскай верхнеднястроўскага кола) і банцараўскай культур.
Літ.: Терпнловскпй Р.В., Абаш н н a Н.С. Памятнвкн кневской куль
туры (свод археологнческнх мсточннков). Кнев, 1992; Славяне н нх соседн в конце 1 тысячелетня до н.э. — первой половмне I тысячелетня н.э. // Археологня СССР в 20 томах. М., 1993; Терпнловскнй Р.В. Славяне Поднепровья в первой половнне 1 тысячелетня н.э. Lublin, 2004; Восточная Европа в середнне 1 тысячелетня н.э. // Раннеславянскнй мнр. М., 2007. Вып. 9; Памятннкн кпевской культуры в лесостепной зоне Росспн (3 — начало 5 в. н.э.) // Раннеславянскнй мнр. М., 2007. Вып. 10. В.С.Вяргей, Ю.У.Каласоўскі.
КІЕЎСКАЯ ПРАВАСЛАЎНАЯ МІТРАПОЛІЯ, адм.тэр. адзінка праваслаўнай царквы. Утворана ў Кіеўскай Русі ў канцы 10 ст. як 60я мітраполія Канстанцінопальскага патрыярхата. Кафедрай мітрапалітаў з’яўлялася Кіеўская царква Багародзіцы (Дзесяцінная), з сярэдзіны 11 ст. — Кіеўскі Сафійскі сабор. Падзялялася
447
КІЕЎСКІ
на епархіі, у 2й пал. 13 ст. іх налічвалася 17, у т.л. Полацкая, Тураўская, Смаленская, Уладзімірская, Галіцкая, Холмская, Чарнігаўская. У 11 ст. некаторы час існавалі Чарнігаўская і Пераяслаўская мітраполіі. Мітрапаліт выбіраўся саборам епіскапаў па ўзгадненні са свецкай дзярж. уладай і зацвярджаўся канстанцінопальскім патрыярхам, аднак быў незалежным ад апошняга ва ўнутр. кіраванні мітраполіяй. У сярэдзіне 13 ст. пасля разгрому Кіева манголамі рэзідэнцыя кіеўскіх мітрапалітаў перанесена ва УладзімірнаКлязьме, у пач. 14 ст. — у Маскву. Гэта стала адной з прычын заснавання ў пач. 14 ст. падначаленых канстанцінопальскаму патрыярху Галіцкай і Літоўскай мітраполій, якія ахоплівалі адпаведна ГаліцкаВалынскае княства і ВКЛ. Кіеўскія (маскоўскія) мітрапаліты вялі барацьбу за іх скасаванне і часам падпарадкоўвалі сваёй юрысдыкцыі ўсе землі б. Кіеўскай Русі, у т.л. ВКЛ. У 1354 канстанцінопальскі патрыярх пастанавіў афіцыйна перанесці кафедру кіеўскіх мітрапалітаў ва УпадзімірнаКлязьме (ва Успенскі сабор), аднак мітрапалітам быў пакінуты ранейшы тытул. У 1392 прыняты тытул «мітрапаліт кіеўскі і ўсяе Русі». Пасля заключэння Фларэнційскай уніі 1439 Кіеўскую мітраполію афіцыйна ўзначальвалі мітрапалітыўніяты Ісідор і Грыгорый II Балгарын, адначасова ў Маскоўскай дзяржаве быў прама абраны праваслаўны мітрапаліт кіеўскі і ўсяе Русі Іона I. Паміж 1448—50 мітрапаліцкі тытул скарочаны да «ўсяе Русі», але ў 1450—61 зноў стаў поўным. Абраны ў Маскве ў 1461 мітрапаліт Феадосій меў царк. ўладу толькі ў Маскоўскай дзяржаве; з таго часу мітрапаліты маскоўскія іменаваліся «маскоўскі і ўсяе Русі». Кіеўскія мітрапаліты ў ВКЛ, якія выбіраліся вял. князямі і зацвярджаліся канстанцінопальскімі патрыярхамі, працягвалі карыстацца тытулам «кіеўскі і ўсяе Русі» («кіеўскі, галіцкі і ўсяе Русі»), Такім чынам, з сярэдзіны 15 ст. К.п.м. ахоплівала толькі
праваслаўныя землі ВКЛ і Польск. каралеўства, складалася з Полацкай, Пінскай, Смаленскай, Чарнігаўскай, Уладзімірскай, Луцкай, Холмскай, Перамышльскай, Галіцкай (з 1539 Львоўскай) епархій. Буйнейшай лічылася мітрапаліцкая епархія, што знаходзілася пад непасрэднай юрысдыкцыяй мітрапаліта і ахоплівала Кіеўскае, Мінскае, Навагрудскае, Троцкае, Віленскае ваяводствы і Жамойць. Кафедра мітрапалітаў знаходзілася ў Віленскім Успенскім саборы, рэзідэнцыя — у Навагрудку і Вільні. У 1596 мітрапаліт кіеўскі і большасць епіскапаў К.п.м. прынялі Брэсцкую унію, была створана ўніяцкая царква. Мітрапаліцкая кафедра перайшла ў рукі ўніятаў уніяцкія мітрапаліты сталі называцца кіеўскімі і галіцкімі. У 1620 іерусалімскі патрыярх Феафан III са згоды канстанцінопальскага патрыярха Цімафея II і пры падтрымцы ўкр. казакоў аднавіў К.п.м. і пасвяціў праваслаўнага мітрапаліта кіеўскага і ўсяе Русі Іова Барэцкага і некалькіх епіскапаў што не было прызнана ўладамі Рэчы Паспалітай. К.п.м. ахоплівала Полацкую, Пінскую, Смаленскую, Луцкую, Пераяслаўскую, Холмскую і Уладзімірскую епархіі. У 1632 праваслаўная царква ў Рэчы Паспалітай была легалізавана. Кароль Уладзіслаў IV прызначыў мітрапалітам Кіеўскім і ўсяе Русі Пятра II Магілу, якому падначальваліся Магілёўская, Львоўская, Луцкая і Перамышльская епархіі. У 1650 адноўлена Чарнігаўская епархія. У выніку вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 частка К.п.м. (Левабярэжная Украіна і Кіеў) адышла да Расіі. У 1685 праваслаўным мітрапалітам кіеўскім абраны Гедэон Чацвярцінскі, які прызнаў вяршэнства маскоўскага патрыярха Іаакіма і быў пасвячоны ім у Маскве. 3 гэтага часу К.п.м. падпарадкоўвалася Маскоўскаму патрыярхату, што прызнаў у 1686 і канстанцінопальскі патрыярх. 3 1688 царскім указам кіеўскаму мітрапаліту забаранялася тытулавацца мітрапалітам «усяе Ру
сі», ён стаў называцца мітрапалітам «кіеўскім, галіцкім і Малыя Расіі». У 1691 перамышльскі епіскап, у 1700 — львоўскі, у 1702 — луцкі прынялі унію, пасля чаго праваслаўнай у Рэчы Паспалітай засталася толькі Магілёўская (Бел.) епархія, што ахоплівала тэр. б. Полацкай епархіі, астатнія землі Рэчы Паспалітай знаходзіліся пад непасрэднай юрысдыкцыяй кіеўскага мітрапаліта. У 1721 рас. імператар Пётр I скасаваў Маскоўскі патрыярхат. К.п.м. была ператворана ў архіепархію на чале з архіепіскапам кіеўскім і галіцкім, але ў 1743 імператрыца Лізавета па просьбе архіепіскапа Рафаіла Забароўскага аднавіла яе. У 1767 Кацярына II забараніла мітрапаліту далучаць да свайго тытула словы «Малыя Расіі». 3 сярэдзіны 1780х гг. уладу над мітрапаліцкай епархіяй у ВКЛ ажыццяўляў Віктар Садкоўскі з тытулам епіскапа пераяслаўскага і барыспальскага і рэзідэнцыяй у Слуцку, аднак хутка ён быў зняволены па абвінавачванні ў здрадзе. Каб скасаваць залежнасць праваслаўнай царквы Рэчы Паспалітай ад рас. ўрада, Пінская кангрэгацыя 1791 і Чатырохгадовы сейм 1788—92 прынялі рашэнні аб стварэнні ў межах Рэчы Паспалітай асобнай праваслаўнай мітраполіі, падпарадкаванай канстанцінопальскаму патрыярху, аднак гэта не было рэалізавана зза падзелаў Рэчы Паспалітай. В.С. Пазднякоў.
КІЕЎСКІ ЛЁТАПІС, гістарычны і літаратурны помнік перыяду Кіеўскай Русі. Адлюстроўвае падзеі 1118— 1200. Уваходзіцьу Іпацьеўскі летапісны звод і з’яўляецца працягам «Аповесці мінулых гадоў». Папярэднічае ГаліцкаВалынскаму летапісу. Аўтарства прыпісваецца ігумену Выдубецкага манастыра Маісею, складзены на падставе стараж.рус. летапісаў і сямейных хронік кіеўскіх князёў сярэдзіны 12 ст. Асн. тэма летапісу — гісторыя Кіеўскай зямлі. Аўтар падае апісанні жыцця, паліт. дзейнасці кіеўскіх князёў адлюстроўвае драм. старонкі барацьбы паўд.рус. княс
448
КІМБЕРГ
тваў з полаўцамі. Крытычна ставіцца да сварак паміж рус. князямі. У К.л. захаваліся звесткі пра падзеі ў Полацкай зямлі. Паводле некаторых бел. навукоўцаў (В.Чамярыцкі), складальнік К.л. мог карыстацца фрагментамі згубленага Полацкага летапісу. У летапіс асобнымі творамі ўключаны аповесць пра забойства кн. Андрэя Багалюбскага ў 1174 і аповесць пра паход кн. Ігара Святаславіча на полаўцаў 1185 і інш. Мова помніка блізкая да нар. з некаторымі царк.слав. элементамі, насычаная дыялогамі, прымаўкамі і прыказкамі. В.І.Еўмянькоў.
КІКЕЛЬ Павел Васілевіч (н. 20.5.1944, в. Браносава Карэліцкага рна), беларускі філосаф. Др філас. навук (2000), праф. (2001). Скончыў Мінскі пед. інт (1969). У 1969—83 і з 1985 у Бел. пед. унце (у 2000—05 дэкан). У 1983—85 саветнік рэктара Вышэйшага Камагуэйскага інта імя Х.Марці (Куба). Навук. працы па філас. праблемах матэматыкі, развіцця навукі і адукацыі ў працэсе іх матэматызацыі.
Тв.: Математнка н реальность. Мннск, 1999; Математнзацня познанмя н соцнальный прогресс. Мннск, 2001; Актуальные проблемы фнлософнн как методологнн научного познання. Мннск, 2006 (у суаўт.); Математнка м фнлософня. Мннск, 2010; Соцнокультурное развнтме белорусского обшества в условнях крнзнса техногенной цнвнлнзацмн. Мннск, 2011 (у суаўт.).
КІКІМАРЫ, вешчыцы, у старадаўніх павер’ях усх.слав. народаў, у т.л. беларусаў, юныя міфічныя істоты выключна жаночага роду, што жывуць па сядзібах. Сваё паходжанне вядуць ад дзяўчатак, якія былі загублены да хрышчэння, або ад дачок, праклятых маці яшчэ ў чэраве. Заўсёды знаходзяцца ў юначым узросце і з гадамі не змяняюцца, бясшкодныя для людзей. Зрэдку прымаюць цялеснае аблічча, і ў тыя моманты іх няцяжка злавіць і разгледзець. З’яўляюцца таксама ўвасабленнем дрэн
на зробленыхжаночых работ. Павер’і пра К. былі пашыраны пераважна на Пн Беларусі і захоўваліся да пач. 20 ст.
Літ.: К о в а л ь У.І. Народныя ўяўленні, павер’і і прыкметы. Даведнік па ўсходнеславянскай міфалогіі. Гомель, 1995; Чароўны свет: з беларускіх міфаў, паданняў і казак. 2е выд. Мінск, 2010.
КІКЛЁВІЧ Аляксандр Канстанцінавіч (н. 27.11.1957, в. Задабрычча Чэрвеньскага рна), беларускі мовазнавец. Др філал. навук (1996), праф. (2006). Скончыў БДУ (1980), у 1983—2000 выкладаў у ім, з 2001 у ВармінскаМазурскім унце (Польшча). Даследуе тэорыю і філасофію мовы, граматыку, семантыку. Аўтар кн. «Мова і логіка: Лінгвістычныя праблемы квантыфікацыі» (1998), «Польская мова» (9е выд. 2012, з А.А.Кожынавай), навук. работ па беларусістыцы, паланістыцы, русістыцы, вучэбных дапаможнікаў для ВНУ і інш.
КІЛІМ, каберац, заслона, д ы ван, бязворсавая двухбаковая ўзорыстая тканіна ручной або мануфактурнай вытворчасці, ніткі асновы якой моцна збітыя паміж сабой і цалкам схаваны пад ніткамі ўтку. Ваўняная аснова К. грубейшая і радзейшая за ўток, які быў ваўняны ці баваўняны (у краінах Азіі), ільняны, канапляны (у Еўропе), ваўняны (на Балканах). К. атрымліваўся ў выніку шчыльнага перапляцення каляровага ўтку з асновай, упрыгожваўся геаметрычным, радзей раслінным ці антрапаморфным арнаментам. Выкарыстоўвалі для засцілання, упрыгожвання і ацяплення інтэр’ераў, дэкарыравання трун і катафалкаў, a таксама слалі ў храмах. У Беларусі з 17 ст. вырабляліся нар. май