Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 4.
Памер: 664с.
Мінск 2013
ны інт (1806—08) у Пецярбургу. У Беларусі ў Полацку паводле яго праекта (1782) пабудаваны Полацкі Богаяўленскі манастыр — царква і 2павярховы жылы корпус (у ім знаходзіліся келлі манахаў).
КВАС, 1) хлебны, дзежны К., старадаўні кісласалодкі напітак. К. звычайна рабілі на рошчыне: жытнюю муку запарвалі, каб яна набыла салодкі смак, улівалі ў хлебную дзяжу, дадавалі вады і ставілі ў цёплае месца, дзе К. закісаў Для паху ў напой клалі мяту, чабор, для рэзкасці і колеру — падпражаны ячменны солад або ячмень. Пазней К. пачалі настойваць на квасніках (спецыяльна выпечаных праснаках з жытняй мукі; на ПдЗ Беларусі), хлебных сухарах і скарынках. На ўсёй тэр. Беларусі гатавалі К. з бярозавага (бя
436
КВАСОЎСКІ
розавік) і кляновага (кляновік) соку: сабраны сок ставілі ў бочкі квасіцца, дадавалі ячменнага соладу або падпражанага ячменю, часам вашчыны або мёду. На зіму ставілі К. з брусніц і журавін, якія залівалі кіпячонай вадой і трымалі ў халодным месцы. На Палессі К. называюць адвар і настой з сухіх груш і яблыкаў. 2) Квашаныя буракі; расол з квашаных буракоў. Звычайна рабілі вясной: буракі чысцілі, мылі, залівалі вадой у бочцы ці інш. пасудзіне. Яны ўкісалі самі па сабе, зрэдку дадавалі шчаўе. Быў вядомы на ўсёй тэр. Беларусі. 3) Рэдкая кіслая страва, прыгатаваная на К. або з дабаўленнем квашанай гародніны. Варылі з грыбамі, сушонай рыбай. Такі К. абавязкова гатавалі на Дзяды, вяселле. Вядомы на Гродзеншчыне, Случчыне, Гомельшчыне.
КВАСЁВІЧЫ, вёска ў Івацэвіцкім рне. За 21 км на ПнЗ ад г. Івацэвічы, 20 км ад чыг. ст. КосаваПалескае налініі Брэст—Баранавічы, 140кмад Брэста, аўтадарогай звязаны з Івацэвічамі. Цэнтр Квасевіцкага с/с. 235 гаспадарак, 545 ж. (2012).
У 16 ст. сяло ў Слонімскім павеце Навагрудскага ваяв. ВКЛ, шляхецкая ўласнасць. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Рас. імперыі, у Слонімскім павеце Слонімскай, з 1797 Літоўскай, з 1802 Гродзенскай губерняў. У 1886 вёска ў Косаўскай воласці, 35 двароў, 510 ж. 3 сак. 1921 у складзе Польшчы, у Косаўскім павеце Палескага ваяв. 3 ліст. 1939уБССР. 3 15.1.1940 у Косаўскім рне Брэсцкай вобл. 3 12.10.1940 у Альшаніцкім с/с. У Вял. Айч. вайну зканцачэрв. 1941даліп. 1944 К. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 20.9.1947 у Івацэвіцкім, з 25.12.1962 у Бярозаўскім, з 6.1.1965 зноў у Івацэвіцкім рнах. 3 17.11.1980 цэнтр сельсавета. У 1997 — 300 гаспадарак, 695 ж.
У 2012 дзіцячы садяслі, сярэдняя школа, Дом культуры, бка, амбулаторыя, комплексны прыёмны пункт, 2 магазіны, аддз. сувязі і ААТ
«ААБ Беларусбанк». Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
КВАСОЎКА, квасавіца, кіслая, рэдкая крупяная страва, прыгатаваная на хлебным або бярозавым квасе, часам — на сыроватцы (Тураўшчына). Варылі са свежымі або сухімі ягадамі, сухімі яблыкамі, грушамі, дадавалі крупы і падсалоджвалі. Вядома на Гомельшчыне.
КВАСОЎКА, вёска ў Гродзенскім рне. За 25 км на ПдУ ад горада і чыг. ст. Гродна, 325 км ад Мінска, каля аўтадарогі Гродна—Лунна. Цэнтр Квасоўскага с/с. 419 гаспадарак, 1239 ж. (2012).
У 1434 маёнтак Гродзенскага павета ВКЛ, уладанне Ю.І.Забярэзінскага, потым Ю.І.Іллініча. У 1558 каралеўскі двор Гродзенскай эканоміі і аднайм. сяло. У 1567 уладанне М.Радзівіла Рудога. У 1626 пабудаваны касцёл. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Рас. імперыі, у Гродзенскім павеце Слонімскай, з 1797 Літоўскай, з 1801 Гродзенскай губерняў. У 1845 уладанне Р.Ляхніцкага. У 1889 сяло, маёнтак, уладанне В.УрсынНямцэвіча і фальварак, уладанне М.Красінскай. 3 сак. 1921 у складзе Польшчы, у Лашанскай гміне Гродзенскага павета Беластоцкага ваяв. 3 ліст. 1939 у БССР. 3 12.10.1940 у Агародніцкім с/с Гродзенскага рна Беластоцкай вобл. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да канца ліп. 1944 К. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. 3 20.9.1944 у Гродзенскай вобл. 3 16.7.1954 у Далінскім с/с. 3 28.7.1967 цэнтр Квасоўскага с/с. У 1959 — 226 ж. У 1970 335 ж. У 1995 334 гаспадаркі, 1044 ж.
У 2012 дзіцячы сад, сярэдняя школа, Дом культуры і вольнага часу, бка, амбулаторыя, аптэка, комплексны прыёмны пункт, 4 магазіны, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк». Брацкая магіла сав. воінаў, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Архіт. помнік — касцёл Беззаганнага Зачацця Дзевы Марыі (1856—72). Ста
раж. цэнтр ручнога ткацтва і апрацоўкідрэва. В.М.Князева.
КВАСбЎСКІ КАСЦЁЛ БЕЗЗАГАННАГА ЗАЧАЦЦЯ ДЗЁВЫ МАРЬІІ, помнік архітэктуры позняга класіцызму і рэтраготыкі ў в. Квасоўка Гродзенскага рна. Пабудаваны ў 1856—72 з цэглы. Прамавугольны ў плане асн. аб’ём накрыты 2схільным дахам, які пераходзіць у вальмавае пакрыццё над 5граннай апсідай з бакавымі сакрысціямі. На гал. фасадзе выступае шатровая чацверыковая са скошанымі вугламі званіца, фланкіраваная арачнымі нішамі. Фасады расчлянёны стральчатымі аконнымі праёмамі і пілястрамі ў прасценках. Унутраная прастора 6 слупамі падзелена на 3 нефы, цэнтр. з якіх перакрыты драўляным скляпеннем і конхай над апсідай. Над уваходам хоры з балюстраднай агароджай. Касцёл дзейнічае.
КВАСОЎСКІ ЎЗОРНЫ АРКЁСТР НАРОДНЫХ ІНСТРУМЁНТАЎ.
Створаны ў 1988 у в. Квасоўка Гродзенскага рна пры дзіцячай муз. школе (з 1993 школа мастацтваў). У 1995 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Ю.А.Зарожны (з 1988), М.В.Станкевіч (з 1999), П.К.Гапееў (з 2000), С.М.Рыжко (з 2005), Т.С.Гізінская
Квасоўскі касцёл Беззаганнага занацця Дзевы Марыі.
437
КВАТЭРНАРНАЯ
(з 2008), Д.С.Бучынскі (з 2013). Асн. мэты дзейнасці — далучэнне падрастаючага пакалення да лепшых узораў бел. і замежнай інструм. музыкі, павышэнне выканальніцкага ўзроўню ўдзельнікаў, папулярызацыя аркестравай музыкі. У складзе калектыву 35 чал. ва ўзросце ад 11 да 50 гадоў. У рэпертуары творы сучасных аўтараў: «Рускі вальс» В.Гарадоўскай, «Беларускі сувенір» Я.Глебава, «Карагод» Ю.Дымава, «Жураўлі на Палессе ляцяць» І.Лучанка і інш. Калектыў — лаўрэат міжнар. фестываляў: «Закарпацкі эдэльвейс» (2013, г. Ужгарад, Украіна), «Тэрыторыя музыкі — без межаў» (2012, г. СанктПецярбург, Расія), баяністаўакардэаністаў «Perpetuum mobile» (2012, г. Драгобьгч, Украіна); дыпламант абл. фестываляў: нар. музыкі і песні «Зайграйце, музыкі!» (г. Ліда, 1996, 2002, 2005), сярод вучняў сельскіх дзіцячых школ мастацтваў (г. Гродна, 2006, 2013), аглядуконкурсу аматарскіх калектываў інструм. жанру (г. Гродна, 2010). І.М.Цэван.
КВАТЭРНАРНАЯ РЫФМбЎКА, кватэрна, васьмірадковая страфа са спецыфічнай сістэмай рыфмоўкі па наступнай схеме: АААбВВВб. Напр., схема васьмірадковіка сустракаецца ў вершы Я.Сіпакова «Я люблю цябе да скону...»: «Я люблю цябе да скону, // Я люблю цябе да звону, // Я люблю цябе з вагона, //3 самалёта, з карабля, // Цёплы шарык мой зялёны, // Ціхі шарык мой зялёны, // Мікрашарык мой зялёны — // Несхадзімая зямля». Ужываюцца таксама зваротная кватэрна (схема: аБББаВВВ) і апаясная (аБББВВВа).
В.І.Еўмянькоў.
КВАША, кісласалодкая мучная страва, падобная да кулагі, саладухі. Гатавалі з сумесі жытняй і грэцкай мукі, радзей — толькі з жытняй мукі, якую разводзілі цёплай вадой, залівалі варам (або наадварот — залівалі халоднай вадой і ставілі ў цёплае месца), каб набывала салодкі смак (усаладжала), потым заквашвалі скарын
кай хлеба. К. кісла на працягу ночы, раніцай яе варылі. Часам К. рабілі з папярэдне замочаных прасяных круп. Вядома ў Цэнтр. Палессі (Лунінецкі, Жыткавіцкі, Ельскі, Лельчыцкі, Столінскі рны).
КВАШАНІНА, квашаніна, к в a шэліна, дрыгва, застудзіны, юха, халадзец, традыцыйная беларуская мясная страва, звычайна прыгатаваная са свініны. Свіныя ногі, хвост, часткі галавы (лыч, вушы) чысцяць, мыюць, сякуць на кавалкі, потым гатуюць у падсоленай вадзе на марудным агні. Да стравы дадаюць моркву, цыбулю, у наш час таксама перац і лаўровы ліст. Вараць доўга, каб мяса ўпарылася і адстала ад касцей. Потым яго вымаюць, выбіраюць косці, рэжуць, раскладваюць па місках, дадаюць дробна пакрышаны сыры часнок. Мяса заліваюць працэджанай юшкай і ставяць у халоднае месца, дзе насычаны булён застывае, набываючы жэлепадобную кансістэнцыю. Даўней К. гатавалася на вяселле і інш. святы. Вядома па ўсей Беларусі.
КВІНЙТ у музыцы, 1) гістарычны жанр, які склаўся ў 18 ст. З’яўляецца вядучым у камернай музыцы і прызначаны для розных складаў К.: вак., струнны (2 скрыпкі, 2 альты і віяланчэль ці 2 скрыпкі, альт і 2 віяланчэлі), фартэпіянны (фп., 2 скрыпкі, альт і віяланчэль), духавы (габой, кларнет, фагот, валторна і фп.; флейта, габой, кларнет, фагот, валторна; спецыфічны брасансамбль або брасК., у складзе якога 2 трубы, валторна, трамбон, туба і часам дадаюцца ўдарныя інструменты). У жанры К. плённа працуюць бел. кампазітары М.Аладаў, У.Дамарацкі, Г.Ермачэнкаў, У.Карэтнікаў, У.Каральчук, В.Кузняцоў, П.Падкавыраў і інш. Сярод твораў для брасК.: «Парціта» УДамарацкага, муз. фрэска «Рэха Нясвіжскага балю» Г.Ермачэнкава, «Серэнада» У.Каральчука, «Да 500годдзя з’яўлення Мінскай іконы Маці Божай» Г.Казловай, «Ан
дантэ» В.Кузняцова, «Святочная ода» А.Мдывані і інш. 2) Разнавіднасць муз. ансамбляў, якія па складзе бываюць: аднастайныя (вак. К. — дзіцячы або дарослы мужчынскі і жаночы; ансамблі баяністаў, акардэаністаў, гарманістаў, гітарыстаў, цымбалістаў, скрыпачоў, акарын, дудароў і інш.), роднасныя [інструм. ансамблі, якія ўключаюць асн. тып прылады і яго разнавіднасць па тэсітуры гучання ў ансамблі дуд (2 сапрана, альт, тэнар, бас), жалеек (2 сапрана, 2 альты, бас), саксафаністаў (сапрана, 2 альты, тэнар, барытон), труб (пікала, 3 сапрана, бас)], змешаныя (мужчынскі і жаночы вак. ансамблі, інструм. ансамблі, якія ўключаюць разнастайныя тыпы інструментаў — струнныя і фп., духавыя і фп., нар. і інш.). У эстр. і джазавым выканальніцтве склад К. мае розныя камбінаваныя варыянты (саксафональт або саксафонтэнар, фп. або электраклавішныя інструменты, кантрабас і ўдарныя; вакал, духавыя інструменты, гітара, басгітара, ударныя і інш.). Сярод розных К. Беларусі актыўна музіцыруюць вак. (змешаны «Артквінтэт» Бел. ўнта культуры і мастацтваў, жаночы «Гармонія» Дома культуры «Нёман» г. Гродна і інш.), струнныя («Серэнада» сімф. аркестра Нац. акадэмічнага Вял. тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь, К. сімф. аркестра Белтэлерадыёкампаніі і інш.), духавыя (Ансамбль драўляных духавых інструментаў Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь, брасК. сімф. аркестра Белтэлерадыёкампаніі, канцэртнага аркестра «Няміга», кафедры духавой музыкі Бел. ўнта культуры і мастацтваў, «VIР JAZZ» А.Славінскага, К. трубачоў «Festivo» Бел. саюза муз. дзеячаў і інш.).
Літ.: Волков В.В. Белорусскнй брассквннтет. Мннск, 2004; Гром У.М., КрамкоА.Я., МангушаўІ.А. Школа ігры на беларускіх народных духавых інструментах. Мінск, 2005. А.Л.Карацееў.
КВІТКА Клімент Васілевіч (4.2.1880, с. Хмялёў Сумскай вобл., Украіна —
438
КЕЖУН
19.9.1953), украінскі музыказнавецфалькларыст, адзін з заснавальнікаў этнамузыказнаўства. Скончыў Кіеўскі ўнт (1902). 3 1922 узначальваў кабінет муз. этнаграфіі пры АН