Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 4.
Памер: 664с.
Мінск 2013
Полацкай архіепархіі. У 1798—1802 выконваў асабістыя даручэнні архіепіскапа \.Лісоўскага пры імператарскім двары. У 1803— 08 адміністратар Полацкай архіепархіі. 3 1808 епіскап луцкі і экзарх Кіеўскай уніяцкай мітраполіі, з кастр. 1809 мітрапаліт. Імкнуўся ўзвысіць белае духавенства, паменшыць уплыў рымакатолікаў і базыльян на ўнутранае жыццё грэкакаталіцкай царквы. У 1810 забараніў прымаць у базыльянскі ордэн шляхту лац. абраду, якая на той час складала значную частку манахаў, што выклікала пратэст і базыльян, і мясц. шляхты. У час франц. акупацыі ў 1812 базыльяне спрабавалі адхіліць К. ад пасады, але беспаспяхова. Ён так і не быў зацверджаны Папам у якасці мітрапаліта, хоць хадайнічаў аб гэтым у накіраваным у Рым спец. лісце (1810).
Літ:. Бобровскнй П.О. Русская грекоуннатская церковь в царствованне нмператора Александра I. СПб., 1890.
С.В.Казуля.
КАХАНОЎСКІ Генадзь Аляксандравіч (8.1.1936, в. Дамашы Маладзечанскага рна — 15.1.1994), беларускі гісторык, краязнавец. Др гіст. на
426
КАЦІГАРОШАК
вук (1992). Скончыў Маскоўскі пед. інт (1963). Працаваў у Мінскім абл. краязнаўчым музеі ў г. Маладзечна, з 1982 у Інце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі, у 1991—94 — у навук.асветніцкім цэнтры імя Ф.Скарыны. Даследаваў развіццё археалогіі, краязнаўства, музейнай справы, пытанні аховы помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Ініцыятар аднаўлення Беларускага краязнаўчага таварыства і яго старшыня (1989—94). Увёў у навук. ўжытак выяўленыя ў архівах невядомыя раней дакументы і творы (грамату З.ДаленгіХадакоўскага на права археал. раскопак, рукапісы Т.Нарбута, А.Кіркора, У.З.Завітневіча і інш.). Аўтар літ.краязнаўчых нарысаў пра Я.Купалу, М.Багдановіча, Я.Баршчэўскага, А.Гурыновіча, Ф.Тапчэўскага, М.Чарота, кніг па гісторыі гарадоў Беларусі («Маладзечна», 1971, 1988; «Вілейка», 1974). Асабістыя фалькл. запісы К. ўвайшлі ў шматтомную серыю «Беларуская народная творчасць»; «Пахованкі. Памінкі. Галашэнні» (1986), «Земляробчы каляндар» (1990).
Літ.: Археалогія і гістарычнае краязнаўства Беларусі ў XVI—XIX ст. Мінск, 1984; Адчыніся, таямніца часу. Мінск, 1984; Повязь часоў. Мінск, 1985; Прадвесне навукі. Мінск, 1990; А сэрца ўсё імкне да бацькоўскага краю...: 3 біягр. М.Багдановіча. Мінск, 1991.
А.М.Ненадавец.
КАХАНбЎСКІ (Kochanowski) Ян (1530, в. Сыцына каля г. Радам, Польшча — 22.8.1584), польскі паэт эпохі Адраджэння. Вучыўся ў Кракаўскім, Крулявецкім (Кёнігсбергскім), Падуанскім унтах. Пісаў на польск. і лац. мовах. У польскамоўных паэмах «Згода» і «Сатыр, або Дзікі муж» (абедзве 1564), паэмеэлегіі «Муза» (каля 1567) уздымаў сац.паліт. тэмы і эстэтычныя праблемы. Аўтар паэмы «Сцяг, або Пруская прысяга» (1569), лірычнай трагедыі «Адказ грэчаскім паслам» (1578), перакладу «Псалмы Давіда» (1578, з’явілася ўзорам для «Псал
тыры рыфматворнай» Сімяона Полацкага). Лепшы лірычны цыкл — 19 плачаўэлегій «Трэны» (1580). Жартоўным зместам і трапнасцю грамадскіх і быт. назіранняў вызначаюцца яго эпіграмымініяцюры «Фрашкі» (кн. 1—2, 1584). Вяршыня паэт. майстэрства К. — «Песні» (кн. 1—2, 1586), разнастайныя па рытміцы і строфіцы, змесце і танальнасці. Сярод песень «Узяцце Полацка» (1580). Шэраг твораў прысвяціў М.Радзівілу Чорнаму, яго жонцы Альжбеце, акраверш Крыштофу Радзівілу. Гуманіст. пафас твораў і версіфікатарская культура К. спрылі станаўленню нац. польск. паэзіі і паўплывалі на творчасць А.Рымшы, У.Сыракомлі, В.ДунінаМарцінкевіча і інш.
КАХНб Ігар Паўлавіч (30.7.1930, г. Гомель — 19.4.1988), беларускі літаратуразнавец, крытык. Др філал. навук (1982), праф. (1983). Скончыў Навазыбкаўскі пед. інт (1952). 3 1955 у Сакратарыяце праўлення Саюза пісьменнікаў СССР. 3 1956 у Карэльскім пед. інце (г. Петразаводск). 3 1966 у БДУ. Даследаваў рус. класічную і сав. паэзію, філасофію, гісторыю і тэорыю лры. Аўтар прац пра творчасць А.В.Луначарскага, М.Горкага, У.Маякоўскага, Д.Фурманава, А.Твардоўскага і інш.
Тв.: Творчество А.Твардовского (1925— 1940). М., 1955; Черты портрета: страннцы жнзнн н деятельностн А.Луначарского. Мннск, 1972.
КАЦАР Міхаіл Сяргеевіч (7.11.1906, в. Клімавічы Сенненскага рна — 30.3.1995), беларускі гісторык мастацтва, педагог. Др мастацтвазнаўства (1952), праф. (1956). Скончыў Маскоўскі інт гісторыі, філасофіі і лры (1939). У 194673 у АН Беларусі ў Інтах Мовы, лры 1 мастацтвазнаўства; Лры і мастацтва (з 1950); Мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору (з 1957). Адначасова ў 1953—56 выкладаў у Бел. тэатр. інце. Асн. працы па гісторыі бел. стараж. і сучаснага выяўл., дэкар.прыкладнога мастацтва і архітэктуры:
«Беларуская савецкая скульптура» (1954), «Беларуская архітэктура: гістарычны нарыс» (1956), «Скульптура Савецкай Беларусі» (1957), «Беларускі арнамент. Ткацтва, вышыўка» (3е выд. 2013) і інш. Аўтар артыкулаў для «Гісторыі мастацтва народаў СССР» (т. 34, 197476, т. 78, 197277).
Тв.: Мзобразнтельное нскусство Белорусснн дооктябрьского пернода. Мннск, 1969; Народнопрнкладное нскусство Белорусснн (от первобытного обшества до 1917 г.). Мйнск, 1972.
КАЦЕЦ, прыстасаванне для рыбнай лоўлі; загарода ў выглядзе частаколу, якой перагароджвалі шлях рыбе. У праёме перагародкі рабілі камеру з таго ж матэрыялу, што і перагародка. Сустракаліся К. з дзвюма камерамі, што размяшчаліся па абодва канцы перагародкі. Рыба, якая заходзіла ў камеры праз адтуліны ў перагародцы, вылоўлівалася адтуль рукамі або падсакам. К. быў пашыраны ў 19 ст. на Палессі.
КАЦІГАРбШАК, гарошак, кацігарошынка, пакацігарошак, галоўны персанаж усходнеславянскіх, у т.л. бел., чарадзейных казак. Вобраз К. ствараецца па ўсіх канонах чарадзейных твораў: чароўнае нараджэнне дзіцяці (цяжарнасць Maui ад з’едзенай гарошыны), яго незвычайна хуткі рост, паспяховая вучоба юнака, выраб ім шматпудовай булавы, бітва са змеем, які яшчэ да нараджэння К. выкраў яго сястру і забіў братоў, што спрабавалі вызваліць дзяўчыну. К. ідзе да змея і ў адзінаборстве перамагае яго, пасля чаго пры дапамозе жывой і мёртвай вады ажыўляе братоў. Даследчыкі лічаць, што вобраз К. ўзыходзіць да аднаго з архаічных тыпаў герояўусх.слав. казачнага эпасу.
Літ.: Чарадзейныя казкі. Ч. 1. Мінск, 1973; Новнков Н. Образы восточнославянской волшебной сказкн. Ленмнград, 1974; Бараг Л. Сюжэты і матывы беларускіх народных казак. Мінск, 1978; Беларускі фальклор: Жанры, віды, паэтыка. Кн. 4. Народная проза. Мінск, 2002.
427
КАЦЬЕР
КАЦЬЕР Сяргей Галіевіч (н. 1.1.1954, г. Яраслаўль, Расія), беларускі рэжысёр, тэлежурналіст. Скончыў Яраслаўскі політэхн. інт (1975), Бел. тэатр.маст. інт (1984). 3 1984 працуе ў Нац. дзярж. тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь. Як аўтар і рэж. удзельнічаў у стварэнні праграм «Экран, праблемы, героі», «Мы і наша кінакамера», «Кінамазаіка», «Мульцівернісаж», «24 кадры ў секунду», «Дакументальны экран» і інш. AyTap і рэж. дакум. фільмаў: «Мастак, што малюе на пяску» (1999), «Твар пад грымам» (2003), «Зямля» (2009), «Уяўны Парыж» (2010) і інш.
М.А.Белаокая.
КАЦЭНБОГЕН Саламон Захаравіч (10.5.1889, Мінск — 1.9.1946), беларускі дзяржаўны і партыйны дзеяч, філосаф, сацыёлаг, гісторык. Праф. (1921). Скончыў Кіеўскі камерцыйны (1914) і Петраградскі псіханеўралагічны (1917) інты. У 1917—20 нам. старшыні Бабруйскага Савета рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў, нар. камісар сац. забеспячэння Літ.Бел. ССР, намеснік нар. камісара асветы БССР. 3 1921 у БДУ: праф., намеснік рэктара, дэкан фта грамадскіх навук, дырэктар музея першабытнай культуры (з сак. 1924). Вывучаў навейшую філасофію і сацыялогію ў Германіі (1924), працаваў у музеях першабытнай культуры. 3 1925 у Саратаўскім унце (дэкан фта, заг. кафедры, у 1928—32 рэктар). У 1932—35 рэктар Пед. ўнта ў Ленінградзе, адначасова прарэктар Свярдлоўскага пед. інта (у 1935— 36 яго дырэктар). 3 1939 выкладчык Уральскага дзярж. ўнта, з 1943 заг. кафедры. Даследаваў сац. і эканам. гісторыю, сац. генетыку і генеаномію, пытанні марксісцкаленінскай філасофіі і сацыялогіі, гісторыі першабытнай культуры. Аўтар прац «Сялянскія войны ў Германіі» (1912), «Што такое марксізм: філасофскія і сацыялагічныя асновы», «Да пытання аб праблеме заканамернасці гістарычнага працэсу» (абедзве 1925) і інш.
Тв.: Белорусскнй государственный уннверсятет в 1922—23 учебном году: нтогн н перспектнвы. Мннск, 1923; Спорные вопросы в ученян о пронсхожденнн брака н семьн. Мннск, 1923; Первобытный человек. Мннск, 1923.
КАЦЮЦЁВІЧ (Кацінкевіч) Юльян (каля 1800, г. Беласток, Польшча — 1869), польскі акцёр, антрэпрэнёр. Магчыма, у 1834 выступаў у трупе А.Ш.Жукоускага ў Мінску, у 1835 — у Гродне. 3 уласнай трупай выступаў у гарадах і мястэчках Беларусі: у 1835 у Брэсце, Кобрыне і Пінску (верагодна), у 1841 у Кобрыне, Зэльве, Навагрудку і Свіслачы, у 1845 і 1846 у Брэсце, у 1848 у Гродне. У трупе К., відаць, працавала і яго жонка, актрыса ТІ.Лявіцкая.
«КАЦЮША», «За нашу С а в е ц кую Радзіму!», мемарыяльны комплекс у г. Орша. Створаны ў 1966 (архіт. Г.Гаранскі, Ю.Градаў, Л.Левін, скульпт. В.Занковіч) у гонар першага баявога залпа сав. рэактыўных мінамётаў («кацюш»), які быў дадзены па ням.фаш. захопніках 14.7.1941 батарэяй капітана І.А.Флёрава. Асн. часткі комплексу размешчаны каля моста цераз Дняпро на розных узроўнях 17метровага схілу. Пры ўваходзе ўстаноўлены невял. чорны куб з мемар. надпісам. На ўзвышшы на 7 тумбах з рэльефнымі 5канцовымі зоркамі, усталяваных на прамой лініі, рытмічна размешчаны 8метровыя жалезабетонныя элементы — рэйкі, якія сімвалізуюць мінамётны залп з 7 установак. У цэнтры самай высокай пляцоўкі на масіўным прамавугольным у плане бетонным пастаменце месціцца рэактыўная ўстаноўка «БМ13» на аўтамашыне. Аб’ядноўвае кампазіцыю бетонны стылабат. Адна з вуліц Оршы названа імем І.А.Флёрава, якому ў 1995 прысвоена званне Героя Расіі. У 2001 на фасадзе сярэдняй школы № 20 яму ўсталявана мемар. дошка.
КАЦЯНЁЎ Анатоль Уладзіміравіч (н. 25.9.1958, г. Сухумі, Рэспубліка Абхазія, Грузія), беларускі акцёр.
Засл. артыст Беларусі (2012). Скончыў студыю пры Маскоўскім маст. акадэмічным тэатры (1984). 3 1984 у Тэатрыстудыі кінаакцёра. Выконвае
А.У.Кацянёу.
вострахарактарныя ролі. Мастацтву К. ўласцівы пластычныя пераходы, эмацыянальная насычанасць вобраза. Сярод тэатр. роляў: Нік («Не баюся Вірджыніі Вулф» Э.Олбі), Чыкілёнак («Дзівак з Ганчарнай вуліцы» І.Чыгрынава), Кацянёў («Таленты і паклоннікі» А.Астроўскага) і інш. Здымаецца ў кіно («Белае возера», «Чорная скрыня», «Птушкі без гнёздаў», «3 пекла ў пекла», «Бег ад смерці», «Уцёкі з Гулага», «Паміж жыццём і смерцю», «Самая шчаслівая», «Замах», «Усё, што нам патрэбна» і інш.). Т.У.Люковіч. КАЧАЛАЎ (сапр. Шверубовіч) Васіль Іванавіч (11.2.1875, Вільня — 30.9.1948), расійскі акцёр. Нар. артыст СССР (1936). Род Шверубовічаў бел. пахо