Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 4.
Памер: 664с.
Мінск 2013
на 1 ці 2 ненаціскныя склады, ён называецца каталектычным, або ўласна К. У амфібрахіі ці харэі К. можа быць на 1 склад, у дактылі — на 1 ці 2 склады. Напр.: «Ты яшчэ не хмеліш галавы, // Лёгкі чад купальскае травы» (Р.Семашкевіч). У тэорыі лры сустракаецца таксама тэрмін «гіперкаталектыка», або «гіперкаталектычны верш». Такі верш утвараецца ў тым выпадку, калі апошняя стапа мае на 1 ці некалькі
419
КАТАЛІЦЫЗМ
ненаціскных складоў больш, чым папярэднія стопы вершаванага радка. Напр.: «Рыфмаў больш не знаходзілі, // Апроч «хлопцы» ды «стопцы» (К.Камейша). Сучасныя навукоўцы падобнай класіфікацыяй вершаваных стоп амаль не карыстаюцца. Звычайна вершазнаўцы ўказваюць на характар клаўзул у вершаваным радку (дактылічныя, гіпердактылічныя, мужчынскія ці жаночыя).
В.І.Еўмянькоў.
КАТАЛІЦЬІЗМ (лац. catholismus ад грэч. katholikos — усеагульны, універсальны, сусветны), каталіцтва, адзін з асноўных кірункаў хрысціянства (разам з праваслаўем і пратэстантызмамў сістэма догматаў, устаноў канонаў, структуры і абрадаў каталіцкай царквы, а таксама сукупнасць яе вучэння і рэліг. практыкі. Найб. шматлікая хрысціянская канфесія (больш за 1 млрд. чал., 2012). К. канчаткова аформіўся ў 1054 пасля падзелу хрысціянскай царквы на зах. (каталіцкую) і ўсх. (праваслаўную). Mae шэраг асаблівасцей у дагматыцы, кульце і арганізацыйнай структуры. Вышэйшую ўладу мае Папа Рымскі, дарадчым органам пры ім з’яўляюцца калегія кардыналаў і сінод біскупаў. Рэзідэнцыя Папы — дзяржава Ватыкан, засн. ў 1929, адм. апарат — рымская курыя. Біскупская кафедра разам з рымскай курыяй утвараюць Апостальскі прастол, прадстаўнікі якога пры ўрадах дзяржаў і ў міжнар. аргцыях з’яўляюцца нунцыямі і апостальскімі дэлегатамі. Другой вышэйшай інстанцыяй улады з’яўляецца калегія біскупаў. Аснова царквы — прыходы на чале са святарамі. Прыходы аб’ядноўваюцца ў дыяцэзію, на чале якой стаіць біскуп. Некалькі дыяцэзій утвараюць мітраполію. Чл. царк. іерархіі складаюць клір (духавенства). Большасць католікаў усяго свету прытрымліваецца лац. абраду. Акрамя таго, існуюць усх. каталіцкія цэрквы. Яны належаць да адной з 5 абрадавых традыцый: александрыйскай, антыёхійскай, візант. (грэч.), халдзейскай
і армянскай. Для павелічэння колькасці веруючых каталіцкая царква выкарыстоўвала розныя паліт. і арганізацыйныя метады, у т.л. стварэнне розных манаскіх ордэнаў, брацтваў і аргцый.
Аснову веравучэння К. складае Боскае Адкрыццё — ісціны, якія Бог адкрыў людзям дзеля іх выратавання. Бесперапынная перадача Адкрыцця ад аднаго пакалення хрысціян да інш. з дапамогай пропаведзяў, богаслужэбных дзеянняў, тэкстаў малітваў і інш. называецца Традыцыяй. Св. Пісанне — Біблія складаецца з кн. Старога і Новага Запаветаў. Для спасціжэння Адкрыцця важным з’яўляецца не толькі Пісанне, але і Паданне. Паводле каталіцкага веравучэння, свет створаны Богам, які кіруе ім па Божым Провідзе. Бог настолькі пераўзыходзіць тварэнне, што яго сутнасць застаецца таямніцай для чалавека. Ён адзіны ў трох асобах, званых Айцом, Сынам і Св. Духам. Уся чалавечая гісторыя — гэта гісторыя выратавання чалавецтва Богам. Асн. прынцып сац. вучэння каталіцкай царквы — павага да чалавечай годнасці і імкненне да агульнага дабра.
К. пачаў распаўсюджвацца на тэр. Беларусі з 12 ст., калі Полацкае княства сутыкнулася з ням. місіянерамі, якія імкнуліся правесці хрысціянізацыю прыбалтыйскіх плямён. Згодна з Валынскім летапісам, у 1251 Міндоўг прыняты ў каталіцтва Папай Рымскім Інакенціем IV; было засн. на кароткі час Літоўскае каталіцкае біскупства. У далейшым аб жаданні прыняць К., паводле ням. крыніц, заяўлялі Віцень, Гедзімін і яго сыны Альгерд і Кейстут. Будаўніцтва першага каталіцкага храма ў ВКЛ адбылося ў часы Міндоўга, а ў канцы 13 ст., пры Віценю, магчыма, быў пабудаваны касцёл для іншаземцаў. У 1323 кн. Гедзімін прасіў францысканцаў Саскай (Саксонскай) правінцыі прыслаць манахаў для абслугоўвання францысканскіх касцёлаў у Вільні і Навагрудку. У 1349, 1351,
1357—58 ГТольск. каралеўства, таксама як і Тэўтонскі ордэн, спрабавала прыняць удзел у хрышчэнні Літвы. Імператар Карл IV і венгерскі кароль Людовік падтрымалі гэту ідэю. У 1373 Папа Рымскі Грыгорый XI звярнуўся да Кейстута, Альгерда і Любарта, прапануючы ім прыняць хрышчэнне. Шырокае распаўсюджанне К. ў ВКЛ адбылося ў часы праўлення вял. кн. літоўскага Ягайлы [1377—81, 1382—92], У выніку сустрэчы польск. пасольства і Ягайлы з князямі і баярамі ў Крэве 14.8.1385 была падпісана унія, якая вызначыла далейшыя польск.літоўскія ўзаемаадносіны. Умовай атрымання польск. трона для Ягайлы стала яго хрышчэнне ў К. ў Кракаве і заключэнне шлюбу з каралеўнай Ядвігай. Гл. таксама Рымскакаталіцкая царква ў Беларусі.
Літ.: Насевіч В. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага. Мінск, 1993; Краўц э в і ч А.К. Стварэнне Вялікага княства Літоўскага. Мінск, 1998. А.М.Філатава. КАТАЛбГ (ад грэч. katalogos спіс), 1) сістэматычны пералік прадметаў, падабраных па пэўнай прыкмеце; спіс прадметаў, складзены па парадку, што аблягчае іх знаходжанне (напр., К. бібліятэчны). 2) Даведачнае выданне навук.тэхн. ці культ.асветніцкага прызначэння, у якім сістэматызаваны пералік наяўных прадметаў (напр., К. выставак маст. твораў, К. паштовых марак і інш.).
КАТАХРЙЗА (ад грэч. katachresis злоўжыванне), 1) троп, у якім словы выкарыстаны пераважна з супрацьлеглым значэннем (тое, што і аксюмаран). 2) Ужыванне ў маст. (публіцыст.) тэксце слоў або выразаў у пераносным сэнсе, які супярэчыць іх звыкламу этымалагічнаму значэнню (напр., «чырвонае чарніла», «чорная бялізна»), У антычнасці адрознівалі К. «неабходную» — калі на тое, што не мае свайго наймення, пераносіцца найменне блізкіх, падобных прадметаў ці з’яў (напр., «падэшва гары», «рукаў рэчкі»), Звычайна надае аўтарскаму выказванню непра
420
КАТКОЎ
дугледжаны камізм, які выяўляецца ў лагічнай неадпаведнасці аб’яднаных вобразных выказванняў: «Сонца нашай літаратуры, ён хуткай каметай пранёсся па небасхіле».
В.І.Еўмянькоў.
KATKA, вёска у Глускім рне. За 23 км на Пд ад г.п. Глуск, 16 км ад чыг. ст. Бумажкова на лініі Бабруйск—Акцябрскі, 194 км ад Магілёва, каля аўтадарогі Глуск—Акцябрскі. Цэнтр Каткаўскага с/с. 231 гаспадарка, 591 ж. (2012).
У 1897 сяло ў Ляскавіцкай воласці Бабруйскага павета Мінскай губ., 64 двары, 460 ж. У 1907 — 66 двароў, 473ж. 3 1.1.1919уБССР. 3 17.7.1924у Глускім рне Бабруйскай акругі (да 26.7.1930). 3 20.8.1924 цэнтр сельсавета. 3 20.2.1938 у Палескай вобл. У Вял. Айч. вайну з канца ліп. 1941 да канца чэрв. 1944 К. акупіравана ням.фаш. захопнікамі, якія спалілі 92 двары, загубілі 26 чал. 3 20.9.1944 у Бабруйскай, з 8.1.1954 у Мінскай, з 23.1.1960 у Магілёўскай абласцях. 3 25.12.1962 у Бабруйскім, з 30.7.1966 у Глускім рнах. У 1970 — 395 ж. У 1986 — 269 гаспадарак, 476 ж.
У 2012 вучэбнапед. комплекс сярэдняя школа—сад, муз. школа, Цэнтр культуры і вольнага часу, музей, бка, комплексны прыёмны пункт, амбулаторыя, аптэка, 3 магазіны, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк». Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
КАТКАВІЧбЎНА Мар’я Васілеўна, народная спявачка. Паходзіла са шляхецкага роду, дачка ўніяцкага святара. Выконвала стараж. бел. песні, рамансы. Яе практычныя веды пра мову і быт бел. народа дапамаглі П.В.Шэйну весці працу над збіраннем помнікаў бел. нар. творчасці. Ад яе ён запісаў каля 400 песень, абрадаў і інш., 300 з якіх увайшлі ў зб. «Беларускія народныя песні» (1874).
КАТКбВА Святлана Сяргееўна (н. 16.8.1941, в. Андросаўка Самарскай вобл., Расія), беларускі мастак. Скончыла Бел. тэатр.маст. інт
(1967). 3 1968 на Мінскім маст.вытворчым камбінаце. Працуе ў манумент.дэкар. мастацтве і станковым жывапісе. Алегарычнай ёмкасцю маст. вобразаў, выразнасцю колеру вылучаюцца манумент. роспісы ў кінатэатры «Вільнюс» (1976), Пала
цы культуры чыгуначнікаў (1978, абодва ў суаўт. з З.Літвінавай), рэстаранах «Планета» (1980), «Зялёны Луг» (1981, усе ў Мінску), каляровыя вітражы ў Мемар. комплексе ў в. Красны Бераг Жлобінскага рна (2007) і інш. Дэкаратыўнасць колеру, кампазіцыйная пабудова характэрны для станковых твораў: «Зялёны май. Перамога» (1973), «Палявыя кветкі» (1974), «Летняя ноч» (1975), «Сярэбраныя травы» (1977), «Кветкі беларускай зямлі — касманаўтам» (1978), «Асенні вянок. М.Багдановіч» (1981), «Жніво» (1982), «Дзень памяці» (1984), «Святочны дзень» (1986), «Вясна» (1987), «Люстэрка»
С.Каткова.
Стварэнне Сусвету. 2007.
(1994), «Музыкалета» (1996), «Мяцеліца» (1997), «Блакітны нацюрморт» (2004), «Сцюжа» (2006), «Сад радасці», цыкл «Золата Японіі» (1999, 2008), трыпціх «Краявід са сну» (2006), «Стварэнне Сусвету» (2007), артсукенка «Цюльпаны» (2011) і інш. Дзярж. прэмія Беларусі 2010.
Г.А. Фатыхава.
КАТКОВІЧ Лізавета Іванаўна (н. 18.3.1947, в. Сімакава Карэліцкага рна), беларуская актрыса. Скончыла Дзярж. інт тэатр. мастацтва ў Маскве (1976). Працавалаў Магілёўскім абл. драм. тэатры, у 1978—2007 у Бел. рэсп. тэатры юнага гледача. Выконвала пераважна ролі маладых гераінь. К. уласцівы лірычнасць і псіхалагізм у распрацоўцы вобраза: Вольга («Апошнія суніцы ў жніўні» А.Дзялендзіка), Глашка («Трывога» А.Петрашкевіча), Таня («Развітанне ў чэрвені» А.Вампілава) і інш. Сярод драм. характарных роляў: Маці Бэмбі («Бэмбі» паводле Ф.Зальтэна), Маці Я.Купалы («Калыска чатырох чараўніц» У.Караткевіча), Акуліна («Пінская шляхта» В.ДунінаМарцінкевіча). Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1980. Р.І.Баравік.
КАТКбЎ Аляксандр Сяргеевіч (н. 30.9.1947, г. Мінск), беларускі мастак. Сын С.П.Каткова. Скончыў Мінскае маст. вучылішча (1966). У 1969—2012 працаваў на Бел. тэле
421
КАТКОЎ
бачанні. Мастакпастаноўшчык тэлефільмаў: «Вінт» (1976), «Стварэнне» (1979), «Песня пра зубра» (1980), «Свята на Палессі», «Янка Купала. Паклон мой народу за песні» (абодва 1981), «Я не самотны... Максім Багдановіч» (1982), «Дзень перад святам» (1983), «Максім Гарэцкі. Алея жыцця», «Пятрусь Броўка. Голас сэрца» (1985), «Вясковы эрудыт» (1985), «Паляванне на апошняга жураўля» (1986), «Прыдзвінскія забавы» (1987), «Паром», «Пагарэльцы», «Полацкі сшытак» (усе 1988), «Сон» (1989), «Да Вас, сучаснікі мае», «Адна ноч» (абодва 1990), «Крыж на зямлі і поўня ў небе» (1992), «Апошняя роля» (1997); спектакляў на Бел. тэлебачанні: «Дом на